Лясная дарога Автор: Барыс Сачанка Жанр: Советская проза https://clib.me/b/510334-baryis-sachanka-lyasnaya-daroga Ад школы, дзе вучыць Леанід Акімавіч, да Замхоўя крыху больш сямі кіламетраў. Гэта калі праз лес, ці, як кажуць, брадамі. Дубы і клёны, сярод якіх дзе-ні-дзе пракідаюцца танклявыя беластволыя бярозкі і кусты арэшніку, упіраюцца скрозь у самае неба. За парэпанымі, у два і ў тры абхваты камлямі парою нельга разгледзець малаўезджаную дарогу за дзесяць-дваццаць крокаў. Дзе-кольвечы па дарозе можна сустрэць доўгія гнілыя брады з жабамі ў стаячай, цвілой вадзе. Затым — зноў лес. Дрэвы адно ў адно: тоўстыя, старыя, з бародамі сівога моху на ствалах. Яны заўсёды захоўваюць адвечныя лясныя змрокі. https://clib.mei/34/510334/cover19.jpg