Засценак Малінаўка Автор: Аркадзь Чарнышэвіч Жанр: Советская проза https://clib.me/b/510566-arkadz-charnyishevich-zastsenak-malinawka Засценак Малінаўка ляжаў на поўдні былога Слуцкага павета, дзе канчалася поле і пачыналіся балоты Палесся. Ворная зямля ў малінаўцаў была напалову слуцкая — тлустая і ўраджайная, напалову палеская — пустая і пясчаная. Усе палеткі пачыналіся з паўночнага боку слуцкай зямлёй і паступова канчаліся на поўдні жоўтым пясочкам. Сенажацяў паблізу засценка не было. Усе сенажаці ў «чорта ў лазе», у самым Палессі, вёрст за пятнаццаць ад Малінаўкі. Зваліся яны Воля. «Волі», праўда, хапала, але была яна бясконцым балотам, гіблым і топкім. Расла на ім асака-разун — жывёла не хацела есці. https://clib.me/i/66/510566/_0.jpg