Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым Автор: Валянцін Акудовіч Жанр: Документальная литература https://clib.me/b/556350-valyantsin-akudovich-treba-wyavits-sizifa-shchaslivyim Я краў тры разы. Першы і трэці выпадак не дзеля гэтага аповеду. А вось другім, здаецца, будзе ў самы раз распачаць гаворку пра Літаратурны інстытут. Я не памятаю дакладна, калі навучыўся чытаць, аднак, засвоіўшы гэтую справу, чытаў такім спехам, што, здаралася, бегаў у местачковую бібліятэку па два разы на дзень. Бібліятэкарка чамусьці не давала больш за тры кніжыцы адразу, а потым злавалася, што я адно гартаю іх дзеля малюнкаў і зноў скачу ў бібліятэку напускаць холаду. https://clib.mei/50/556350/cover17.webp