Праклён Автор: В. Гапееў Жанр: Старинная литература https://clib.me/b/582994-v-gapeew-praklyon — У вас гарыць нешта... Голас прагучаў зусім без эмоцый, роўна і спакойна. Люба, дваццаціпяцігадовая Толікава жонка, стаяла на парозе пакоя, вываліўшы з-за крыса халата рыхлую левую цыцку, і соўгала яе правай рукой, спрабавала патрапіць тоўстым, доўгім, як палец на назе, карычневым смочкам у раток дзіцяці, якога няўклюдна прыціскала да сябе. — Што ў нас гарыць? — падскочыў з канапы яе Толік, вырачыў вочы. — Валодзька! Гарыць нешта! https://clib.mei/94/582994/cover25.webp