Ноч, калi папараць цвiце [Якуб Колас] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Юнак быў верным свайму народу. I ён пакiне народу вялiкую "Спадчыну". Давайце ж панясём яму свае падарункi.

Усе паднялiся, пайшлi да Юнака i пазносiлi яму шчодрыя дары.

А тым часам свiтаць пачынала. Пакiнулi зоры сваё купанне. Месяц за беражок зямлi закацiўся.

Узышло сонейка. Мiльёны яго радасных смехаў рассыпалiся па зямлi i задрыжалi ў росах. Зiрнула сонейка на бераг возера, дзе сход адбываўся, i так весела-весела ўсмiхнулася - даведалася сонейка, што тут рабiлася.

- Хвалю iх за тое, што яны так багата Юнака адарылi, - сказала сонейка. Я скажу сваiм хмаркам, каб не засланялi яны неба ў купальскую ноч: няхай гэтыя сходы пры ясным небе адбываюцца.