Гісторыя лэдзі Сэнакс [Артур Игнатиус Конан Дойль] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

кабінеце ля каміна, поруч з ім, на малахітавым стале, стаяў келіх дарагога партвейну. Паднёсшы яго да вуснаў, ён патрымаў яго перад лямпай і вокам знаўцы назіраў драбнюткія часцінкі асадку ў яго рубінавых глыбінях. Шугала полымя, сутаргава кідаючы водбліскі на чыста паголены твар з вялікімі шэрымі вачыма, поўнымі, але цвёрдымі вуснамі і шырокімі квадратнымі пашчэнкамі, што сваёй жывёльнай моцай нагадвалі сківіцы рымляніна. Часам ён усміхаўся, утульна ўладкаваўшыся ў сваім шыкоўным фатэлі. І сапраўды, ён мог быць задаволены, бо – насуперак парадам шасці калег – у гэты дзень ён справіў аперацыю, якая дагэтуль рабілася толькі двойчы, і вынікі былі такімі бліскучымі, што пераўзышлі ўсе спадзяванні. Ні ў аднаго іншага чалавека ў Лондане не хапіла б ні смеласці выканаць гэта, ні досведу здзейсніць гэты геройскі крок.

Ён паабяцаў лэдзі Сэнакс сустрэцца з ёй гэтым вечарам, а ўжо была палова на восьмую. Яго рукі пацягнуліся да званка, каб выклікаць экіпаж, як раптам ён пачуў глухі стук дзвярнога кальца. Праз імгненне з гасцёўні данёсся шоргат ног і рэзкі грукат у дзверы.

– Сэр, да Вас пацыент, ён чакае ў кабінеце, – паведаміў дварэцкі.

– Ён хворы?

– Не, сэр. Здаецца, ён хоча, каб вы пайшлі з ім.

– Так позна?! – раздражнёна ўсклікнуў Дуглас Стоўн. – Не хачу нікуды ісці.

– Вось яго візітоўка, сэр.

Дварэцкі падаў яе на залатым падносе, падораным яго гаспадару жонкай прэм’ер-міністра.

– Гаміль Алі, Смірна. Хм! Ён, відаць, турак?

– Так, сэр. Здаецца, ён прыехаў з-за мяжы. І ён у роспачы.

– Ну вось яшчэ! У мяне сёння сустрэча, мне трэба быць у іншым месцы. Але я прыму яго. Запрасі яго сюды, Пім.

Праз некалькі хвілін дварэцкі расчыніў дзверы і правёў у пакой невысокага, лядашчага, згорбленага мужчыну, які выцягваў галаву наперад, што сведчыла пра вельмі слабы зрок. У яго быў смуглы твар і вельмі чорныя валасы з барадой. У адной руцэ ён трымаў белы муслінавы турбан у чырвоную палоску, а ў другой – маленькую замшавую торбачку.

– Добры вечар, – павітаўся Дуглас Стоўн, калі дварэцкі зачыніў дзверы. – Спадзяюся, вы гаворыце па-ангельску?

– Так, сэр. Я з Малой Азіі, але калі павольна, то я магу гаварыць па-ангельску.

– Я так зразумеў, што вы хочаце, каб я паехаў з вамі?

– Так, сэр. Я жадаю, каб вы паглядзелі маю жонку.

– Я магу прыйсці зранку, бо на сёння я запланаваў спатканне, таму ў мяне няма магчымасці агледзець вашую жонку.

Адказ турка быў даволі незвычайны. Ён пацягнуў за матузок, што завязваў замшавую торбачку, і высыпаў на стол кучку залатых манетаў.

– Тут сто фунтаў, – сказаў ён, – і я абяцаю, што гэта не зойме ў Вас больш за гадзіну. Унізе ўжо гатовы экіпаж.

Дуглас Стоўн зірнуў на гадзіннік. Калі гадзіну – то будзе яшчэ не позна пабачыцца з лэдзі Сэнакс. Ён бываў у яе і пазней. А плата была надзвычай вялікай. І апошнім часам на яго ціснулі крэдыторы, таму ён не мог страціць такі шанец. Ён мусіў ехаць.

– Што за справа? – спытаў ён.

– О, гэта вельмі сумная гісторыя! Вельмі! Вы, відаць, не чулі пра кінжалы альмахадаў?

– Не, ніколі.

– Ах, гэта старажытныя кінжалы рэдкай формы з дзяржальнам у выглядзе дужкі. Разумееце, я гандлюю антыкварыятам. Я прыехаў у Англію са Смірны, а на наступным тыдні мне трэба вяртацца. Я прывёз даволі шмат рэчаў і не ўсе іх прадаў, і сярод тых, што засталіся, быў, на гора, адзін з гэтых кінжалаў.

– Сэр, не забывайце: мне трэба паспець на спатканне, – крыху раздражнёна прамовіў хірург, – паведамляйце, калі ласка, толькі неабходныя дэталі.

– Зараз Вы зразумееце, што гэта і ёсць неабходная дэталь. Сёння мая жонка страціла прытомнасць у пакоі, дзе ляжаў мой тавар, і парэзала ніжнюю губу аб гэты пракляты кінжал альмахадаў.

– Ясна, – сказаў Дуглас Стоўн, устаючы. – Вы хочаце, каб я перавязаў рану?

– Не, не, усё нашмат горш.

– Што ж тады?

– Кінжалы былі атручаныя.

– Атручаныя?!

– Так, і няма чалавека ні на Усходзе, ні на Захадзе, які мог бы сказаць, што гэта за атрута і як ад яе вылекаваць. Але ўсё, што вядома пра гэтыя кінжалы, вядома і мне, бо раней іх прадаваў мой бацька, і нам даводзілася мець шмат дачыненняў з гэтай зброяй.

– Якія сімптомы атручання?

– Глыбокі сон, а праз трыццаць гадзін – смерць.

– І вы кажаце, што вылекаваць гэта немагчыма. Тады за што вы мне плаціце такія неверагодныя грошы?

– Ніякія лекі гэтага не вылекуюць, толькі нож.

– Але як?

– Атрута ўсмоктваецца павольна. Яна на некалькі гадзін застаецца ў ране.

– Значыць, яе можна прамыць і знішчыць яд?

– Не больш, чым пры змяіным укусе. Гэты яд занадта падступны і вядзе да смерці.

– Тады – выразаць рану?

– Толькі так. Калі рана на пальцы – трэба адрэзаць палец. Так заўсёды казаў мой бацька. Але калі падумаць, дзе гэтая рана і што гэта мая жонка! Гэта жудасна!

Але знаёмства з такімі суворымі справамі можа добра прытупіць чалавечае спачуванне. Для Дугласа Стоўна гэта быў ужо цікавы выпадак, і ён не звяртаў увагі на слабыя пярэчанні мужа.

– Або робім гэта, або нічога,