Матчына душа [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

заўсёды маўчаць.
Ты бачыш, я паміраю. Канец. Крычы не крычы.
Любы мой, любы мой, любы... Маўчы, неадменна маўчы.
Маўчы дзеля бедных дзетак, дзеля любай жонкі сваёй,
Дзеля вечнага, добрага шчасця,
што будзе над нашай зямлёй.
Даруй, што бруднай рукою ўспаміны кранулі яны.
Ты ведаеш, зерне праўды жыло ў гэтай хлусні.
Калі будзеш пад нашым дубам,
калі прыйдзеш туды адзін, -
Дакраніся хоць на імгненне
да яго каравых галін..."