Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі [Генадзь Сагановіч] (fb2) читать постранично, страница - 21


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

«непараўнальным з ніводным сучасным правадыром» — Дэцый, «мужам, поўным ваеннай славы», — Ваповій. Краніст М. Стрыйкоўскі пісаў, што цяжка нават выславіць усю дзейнасць гэтага сціплага з выгляду і невысокага чалавека, ды называў яго «другім Ганібалам».

Ягонае гетманства сталася ўзорам вайсковай чыннасці. У 1531 годзе, аддаючы булаву найвышэйшага гетмана Ю. Радзівілу, вялікі князь Жыгімонт Аўгуст наказваў, каб той выконваў абавязкі гетмана так, «як справаваў князь Астрожскі».

Ён не меў сабе роўных у змаганні з татарамі і маскоўцамі — галоўнымі ворагамі краіны пры ягоным жыцці. Бадай, не было яшчэ такога князя, які б гэтак нястомна рупіўся пра належную абарону дзяржавы, які б гэтак не шкадаваў сваіх сродкаў на харугвы коннікаў, ставячы іх на ўласны кошт, які б усё жыццё так прыгожа і годна аддаў Айчыне. У імя яе ён сведама пайшоў на парушэнне клятвы, дадзенай пад імем Бога, за што маскоўскія летапісцы празвалі яго «Божим врагом и государевым изменником»…

Сапраўды, аніхто не служыў Вялікаму Княству Літоўскаму адданей за Астрожскага, «брата расейцаў па царкве, але іх страшнага ворага ў полі», — скрушна ўсклікне праз стагоддзі расейскі гісторык М. М. Карамзін. Але аніякай супярэчнасці тут няма. Ён служыў толькі сваёй Радзіме… І больш нікому.

«Быў гетманам найвышэйшым як правадыр узброенных аддзелаў. Пасля смерці зрабіўся гетманам як узор таго, як трэба жыць і працаваць, каб быць пераможцам»{24}.


Крыніцы і літаратура

1

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Мн., 1969. Т.1. С.541.

(обратно)

2

Ярушевич А. Ревнитель православия князь К. И. Острожский (1461–1530) и православная Литовская Русь в его время. Смоленск, 1897.

(обратно)

3

Charkiewicz W. Scypion Ruski Konstanty, książe Ostrogski wielki hetman Litewski. Wilno, 1936.

(обратно)

4

Максимович М. Письма о князьях Острожских к графине А. Д. Блудовой. Киев, 1866; Быков Н. П. Князья Острожские и Волынь. Петроград, 1915.

(обратно)

5

Антонович В. Б. Очерк истории Великого Княжества Литовского до половины XV ст. Киев, 1878. С.51.

(обратно)

6

Карамзин Н. М. История государства Российского. М., 1989. Кн.ІІ, т. VІ. С.181.

(обратно)

7

Stryjkowski M. Kronika Polska. Warszawa, 1846.T.2. S.309.

(обратно)

8

Полное собрание русских летописей. М., 1975. Т.32. С.176.

(обратно)

9

Herbst St. Bitwa nad Wiedrosza 1500 r. // Wieki średnie. Warszawa, 1962. S.280.

(обратно)

10

Герберштейн С. Записки о Московии. Пер. с нем. М., 1988. С.189.

(обратно)

11

Батюшков П. Н. Памятники русской старины в западных губерниях империи. СПб., 1872. Вып.5. С.27.

(обратно)

12

Charkiewicz W. Scypion Ruski… Wilno, 1936. S.20–21.

(обратно)

13

Malinowski M., Przezdziecki A. Źródła do dziejów polskich. Wilno, 1844. T.2. S.424–425.

(обратно)

14

1100 Jahre österreichische und europäische Geschichte in Urkunden des Haus-, Hof- und Staatsarchiv. Wien, 1949. S.53–56.

(обратно)

15

Герберштейн С. Записки о Московии. М., 1988. С.114.

(обратно)

16

Карамзин Н. М. История государства Российского. М., 1989. Кн.ІІІ, т.ІХ. Прим. № 57.

(обратно)

17

Сапунов А. Витебская старина. Витебск, 1885. Т.4, ч.1. С.87.

(обратно)

18

Тэкст песні ўзяты з кнігі: Найдзюк Я. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1944.

(обратно)

19

Полное собрание русских летописей. М., 1980. Т.35. С.126.

(обратно)

20

Грыцкевіч А., Трусаў А. Бітва пад Оршай // Мастацтва Беларусі. 1990. № 8. С. 29–30.

(обратно)

21

Акты Западной России. СПб., 1848. Т.2. С.143.

(обратно)

22

Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной России. Вильно, 1867. Т.1. С.6.

(обратно)

23

Герберштейн С. Записки о Московии. М., 1988. С.188.

(обратно)

24

Charkiewicz W. Scypion Ruski… Wilno, 1936. S.39.

(обратно)

Нататкі

1

Залога — вайсковы аддзел, прызначаны для ўтрымлівання горада, замка ці іншага месца; гарнізон.

(обратно)

2

Вялікае Княства Літоўскае — моцная феадальная дзяржава з поліэтнічным насельніцтвам, у склад якой у часы К. Астрожскага