Мёртвым не баліць [Васіль Быкаў] (fb2) читать постранично, страница - 3
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (89) »
2
У вестыбюлі прыглушаны гоман. Стук дзвярэй, раз-пораз урываецца грукат машын з вуліцы. Па той бок вялізнага акна бясконца мільгаюць людзі: маладыя і старыя, жанчыны, дзяўчаты, хлопцы, заклапочаныя, вясёлыя — розныя. Пад вечар на дварэ пацяплела. Суняўся вецер. Ліпы растапырылі першыя ўвесну маленькія клейкія лісточкі. Пасля доўгага, нуднага дажджу высахлі тратуары. Здаецца, пачынаецца трохі спазнелая і таму яшчэ болей жаданая вясна. Але вось у прыглушаную гасцінічную гаману ўрываюцца нетутэйшыя галасы — незнаёмыя словы, чужы напеўны акцэнт. Вясёлы жаночы смех многіх прымушае азірнуцца. Натоўп турыстаў нетаропка ўліваецца праз дзверы і напаўняе прасторны гасцінічны вестыбюль. Ля пад’езда за шклянымі дзвярыма стаіць вялізны, у эмалі і нікелі, замежны аўтобус. Ля бар’ера змаўкаюць размовы, твары паварочваюцца да дзвярэй. Турысты без спеху, спаважна і з ленасцю нясуць свае сумкі, чамаданы, пледы. Завіхаюцца швейцары. На сярэдзіне вестыбюля, пад калонай, складваецца багаж — цэлая гара з чамаданаў. Мой сусед вызначае: — Французы! Не, італьянцы… Не хочаце паглядзець? Пакінуўшы на крэслах газеты, мы ўстаём і падыходзім бліжэй да выхаду. Турысты на нас не зважаюць. Яны поўняцца жвавасцю ўласных узаемаадносін. Тонкія жанчыны ў штанах або клёшах смяюцца і кураць. Чорныя, светлыя, рыжыя прычоскі. Зіхатлівыя цёмныя позіркі. Ярка фарбаваныя вусны. Чарнявыя плячыстыя мужчыны стрыманыя і велікадушныя, як мудрацы між свавольніц. У іх свята: паездка, новая краіна, пра якую яны столькі чулі і толькі цяпер убачылі. Турботны тлум будняў яны пакінулі дома. Зайздросная рыса характару — адмяжоўваць будні ад святаў, непрыемнае ад радаснага. У нас, на жаль, так не атрымліваецца. Мы носім з сабой усё: клопаты і радасць, будні і нядзелі. У выхадны ў нас ужо зачынаецца панядзелак. Мы занадта маем у сабе з мінулага. Цяжкога, з часоў ваеннага ліха. Нешта ад шматгадовага недаверу да чалавека. Хоць тут нічога не зробіш. Пэўна, у нашай гісторыі занадта многа такога, пра што немагчыма забыцца. Таму мусіш памятаць. Нават і ў Дзень Перамогі. I мы маўкліва стаім каля гардэроба. Мой сусед з цікаўнасцю ўзіраецца ў твары чужаземцаў. Гэта зманліва — пранікнуць у стоены сэнс незнаёмых характараў. Але я нават і не спрабую. Французы, англічане, італьянцы для мяне — закрытая кніга. Іх я не пасцігаю. Іхняя сутнасць недзе ў іншай плоскасці разумення. Другая справа — немцы. Гэта страшная, часам невытлумачальная з’ява — фашызм. Але мне здаецца, я блізка да таго, каб яе зразумець. Вядома, зразумець — неабавязкова апраўдаць. Мне здаецца, гэты сфінкс разгадваецца проста: шалёная актыўнасць адных пры мяшчанскай пакорлівасці другіх. 3 аднаго боку, мараль: мэта — усё, сродкі — нішто. 3 другога: мая хата — з краю. Палітыка — не наша справа. За ўсіх думае фюрэр. Мы — маленькія людзі. I ў дадатак — самая раз’юшаная прапаганда, здольная чорнае выдаць за белае. Немцы нам нарабілі нямала бяды, але мы незласлівыя: хай жывуць добра. Галоўнае, каб мірна. За мінулае, здаецца, мы расквіталіся. Помста ж у гэтым выпадку не мае сэнсу. Пакуль мы глядзелі на турыстаў, міма нас хуткім крокам праходзяць адзін, другі — ад бар’ера. У руках — зыаёмыя аркушыкі прапускоў. Урэшце, мусіць, з’явіліся месцы. Я крута заварочваю назад і ледзьве не сутыкаюся з «законнікам». Ён з партфелем і таксама з пропускам. Абдаўшы мяне бляшаным шоргатам свайго плашча, таропка скіроўвае
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (89) »
Последние комментарии
18 часов 1 минута назад
18 часов 15 минут назад
19 часов 23 минут назад
1 день 6 часов назад
1 день 6 часов назад
1 день 7 часов назад