Бэзавы попел [Ала Сямёнава] (fb2) читать постранично, страница - 51


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

не быў зайздроснікам. Ведаў цану таннай славы. Крыўда, па-мойму, была. Нават больш — пакута. Ён не быў у суладдзі са светам. А свет — з ім. Аднак ён жыў адчуваннем гармоніі. Меў тое, дадзенае выбраннікам, сузіранне, што „ахоплівае субстанцыю рэчы ва ўсёй яе цэласнасці, меў магчымасць вытусаць сэрца альбо душу рэчы з усяго, што засцяняе сутнасць” (Гегель).

Што было б, калі б ён быў жывы?

Наўрад ці сёння падаўся б у члены якой партыі, наўрад ці займаў бы трыбуны, наўрад рабіў бы нататкі „на злобу дня”. Ён быў філосафам, сузіральнікам, мысленнікам. Ніколі не лавіў за крыла момант.

Што б ён рабіў? Цяжка згадаць...

Проза, вершы, крытычная проза... Эпісталярная проза. На ўсім пячатка майстра.

Многае не спраўдзілася. Але — „душа сбылась”.

Бэзавы попел... Згадваю „матыў лірычны, адмысловы”, i „красу арабінак”, i лес „у асеннім агні”. I сыплецца, спадае бэзавы попел успамінаў...

I ўспамінае душа святло...

Іслач.

Жнівень 1990 г.

Верасень 1992 г.