Камітэт па расстрэле паэтаў [Андрэй Дзiчэнка] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

пальцам вывеў крывавае сэрцайка. Рука крывяніла, а Кірыла дзьмуў на малюнак. Кроў на паверхні амаль высахла.

Спехам забінтаваўшы руку, Кірыла надзеў на галаву шапку, а затым накінуў паліто. Да найбліжэйшага аддзела па культуры і прапагандзе было метраў 200. Кірыла часта хадзіў хуткім крокам міма гэтага будынка з чырвонымі дзвярамі і сустракаў позіркі такіх жа ссыльных. Усе хадзілі міма, і ніхто не заходзіў унутр. Дзякуючы ніцым поглядам ён лёгка вызначаў, дзе свае, а дзе шаноўныя службоўцы і адважныя салдаты.

!дучы па вуліцы, ён жмурыўся, калі марозны вецер дзьмуў яму ў твар. Міма яго мільгалі мінакі, але яны быццам не заўважалі тое, што адбывалася, і імкнуліся як мага хутчэй схавацца ад холаду, які пранімаў да самых костак.

Кірыла прамінуў вялікі шчыт з адзіным белым надпісам на чырвоным фоне «Патрыярх зробіць цябе шчаслівым», завярнуў за панэльную пяціпавярхоўку і спыніўся.

Прама перад ім знаходзіліся масіўныя дзверы. Вакол зусім не было людзей, хіба што з вокнаў за яго дзеяннямі магло назіраць дзіця, якое прапускала школу.

Паэт адчыніў дзверы і зайшоў унутр. Ён прайшоў па лесвіцы на другі паверх і сутыкнуўся з дзяжурным салдатам. Той глядзеў па тэлевізары ба­лет, калі Кірыла прамовіў звыклае «Добры дзень».

— Табе чаго тут трэба? — гультаявата прамовіў салдат і, узяўшы ў ле­вую руку загорнуты ў цэлафан пульт, зменшыў гук. Правай рукой ён размешваў цукар у бляшаным кубку з кіпенем.

— Рыфмы свае жадаю здаць... — адказаў Кірыла. Дзесьці ў іншым канцы калідора чуліся крокі.

— Зразумела... — салдат узяў у рукі аўтамат і ўстаў. Кірыла падумаў, што, магчыма, штосьці змянілася, і яго расстраляюць прама на месцы. — Заплюшчы вочы і не рухайся!

Кірыла аберуч сціснуў торбу з запаветнымі спісанымі лістамі і зажмурыўся.

Удар быў чаканы і раптоўны адначасова. У адзін момант у яго свядомасці быццам падарваліся адразу некалькі тэрмаядзерных зарадаў. Зваліўшыся на падлогу, ён інстыктыўна прыціснуў партфель да сябе, быццам гэта было ягонае адзінае ацалелае дзіця.

Стукнуўшы, салдат паглядзеў на паліраваны прыклад, потым на непрытомнага паэта. Плюнуўшы на яго паліто і штурхнуўшы футравую шапку, якая пакацілася, ён паклаў аўтамат на стол і націснуў на чырвоную кнопку, хітра ўмантаваную ў сцяну. Неўзабаве аднекуль з доўгага калідора паказаліся два хлопцы ў камуфляжы. У аднаго з іх быў моцна падбіты твар, а другі выглядаў апухлым, быццам не так даўно спажыў шмат спіртазмяшчальнай прадукцыі.

— Чакаем вашых загадаў, сяржант! — прамовіў адзін з іх. Абодва салдаты ўсталі па стойцы «смірна».

— Нясіце цела ў размеркавальнік для гэтых... — сяржант пачасаў патыліцу і пазяхнуў. — Паэтаў, бля...

Маўклівы радавы кіўнуў галавой і, узяўшы непрытомнага Кірылу пад рукі, яны пайшлі кудысьці ўдалячынь па калідоры.

Апрытомнеў Кірыла праз некалькі гадзін. Дрыжучы ад холаду і моцна сціскаючы зубы ад пранізлівага болю ў патыліцы, ён паспрабаваў падняцца. Яго ванітавала.

Кірыла валяўся на металічным скрыпучым ложку, які складаўся з дзвюх жалезных бэлек і перацягнутай паміж імі ржавай металічнай сеткі. На падлозе перад ім сядзеў няголены мужчына з паніклым поглядам. Мужчына быў захутаны ў коўдру і моўчкі глядзеў у падлогу, зусім не зважаючы на свайго новага суседа. Кірыла не памятаў, як яго сюды прынеслі. Але яму здалося, што гэты чалавек тут сядзеў задоўга да яго.

Абярнуўшыся, Кірыла ўбачыў ракавіну, закратаванае вакно і партрэт Патрыярха над ім. Ён падышоў да ракавіны і прабляваўся. Затым ён павярнуў ручку, і з крана пацякла мутная ледзяная вада. Ён памыў твар і, гледзячы ў акно, чакаў, калі ў вандраванне па ржавых трубах адправіцца мутная вадкасць. Мужчына ў гэты момант хацеў нешта сказаць, але хрыпла закашляўся. Дастаўшы аднекуль з нетраў сваёй коўдры дзіцячае пластмасавае вядзерца, ён сплюнуў слізь і макроцце. Верагодна, мужчына хварэў на сухоты.

— Ты сачы, ..., за парадкам толькі! — хрыпла і зласліва сказаў ён, на што Кірыла ў адказ кіўнуў галавой. Памыўшыся, ён лёг назад на цвёрды ложак і ўтаропіўся ў столь, упрыгожаную чорнай цвіллю па кутах і бруднымі падцёкамі па ўсёй яе паверхні. Ён заплюшчыў вочы і паспрабаваў уявіць, што зараз робіць Сняжанна.

— Распавядзі мне пра Віцебск... Што там было? — пытала яна, седзячы аголеная перад ім. А стан яе адлюстроўваўся ў пыльным люстэрку. У святле Месяца яна здавалася яму дасканалай і ідэальнай.

— А што Віцебск. Горад такі. Беларуская поўнач. Шмат панэльных дамоў і вылізаных пляцаў. З людзьмі... — калі яна пытала штосьці пра яго мінулае, ён заўсёды губляўся і не ведаў, што сказаць».

Яго ўспаміны перапыніў скрэжат масіўных дзвярэй, адлітых з металу, якія пачалі адкрывацца.

У праёме з'явіўся салдат і, паказаўшы пальцам на Кірылу, махнуў зазыўным жэстам.

Кірыла ўстаў і, калі абмінуў салдата, атрымаў