Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў [Міхал Ціханавіч (Міхась) Лынькоў] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

паваленага дрэва, так што столь была добрая, шчыльная, ніколі не прапускала дажджу. Бярлога была ў дзікім гушчарніку, ніхто не парушаў спакою, хаця і праходзіла недалёка лясная дарога, але была яна глухой і непраезджай. Колькі разоў выбіралася мядзведзіца з Мішкам на гэтую дарогу, каб пагрэцца на сонцы. І ніколі не сустракалі тут чалавека. Маці адпачывала, а Мішку не было ніякай ахвоты да сну. Ён у каторы ўжо раз абследаваў бярлогу, абнюхваў кожны каменьчык, кожны корань. Праўда, цікавага ў гэтым было мала. І калі ўсё гэта надакучыла Мішку, ён выбраўся з бярлогі на волю. Там было весялей. Добра было пакуляцца ў верасках, пабегаць сярод папараці, пастаяць перад муравейнікам і, запусціўшы ў яго лапу, разварушыўшы, хуценька адскочыць убок і пазіраць, як бегаюць неўгамонныя мурашы, цягаюць сцяблінкі, перацягваюць белыя яечкі. Багата чаго ёсць у лесе і паглядзець, і паслухаць. Вунь дзяцел дзяўбе старую алешыну. Усеўся, учапіўся лапамі за кару і стукае сабе, дзяўбе носам - тук-тук, тук-тук... Паспрабаваў раз Мішка стукнуць носам па дрэве, але ніякага туку-туку не выйшла. Адна толькі непрыемнасць была, садраў нос, і болей нічога...

А там вунь вавёрка пераскоквае з галінкі на галінку. Уселася ды чапурыцца, не зважае на Мішку. Той і сяк, і так - і зубамі лясне, і лапай зямлю дзярэ, і голас прабуе падаць, а вавёрка нічога, хоць бы зірнула раз, матляецца толькі хвост як мяцёлка. Узлаваў тады Мішка, да хвойкі кінуўся, стукнуў лапай па ёй. Вавёрка пераскочыла на другую хвойку, з той - на трэцюю. Мішка - за ёй. Спрабаваў на хвойку ўзабрацца. І вось-вось, здаецца, зловіць вавёрку, але дзе ты яе возьмеш, калі яна скача як блыха. Раз такі скочыў з дрэва і сам Мішка. Думаў, што паляціць як матыль услед за вавёркай. І вось-вось, здаецца, зубамі за хвост учэпіцца, раскрыў ляпу шырэй, каб хваста не ўпусціць. Дык дзе ж ты бачыў! Секунда, дзве, і повен рот зямлі, ды нагу падбіў, так ляснуўся аб зямлю. Добра яшчэ, што дрэва было нізкае, маглі б Мішкавы палёты кончыцца куды горш. Дасталося тады Мішку парадкам і ад маткі, і прыйшлося яму назаўсёды кінуць свае лётніцкія практыкаванні. Няхай яны, тыя вавёркі, лятаюць ды матылюшкі якія, а яму, Мішку, хопіць і па зямлі хадзіць ды на хвойкі лазіць.

Бегаў, бегаў Мішка каля бярлогі і ўспомніў, што сёння ён яшчэ не спрабаваў маліны. Гэта ж трэба, каб у малінніку жывучы, ды маліны не паспытаць. Успомніў і пра матчыны загады - без яе нікуды не хадзіць. «Але ж гэта зусім блізка, недалёка ад дарогі, ці я заблуджуся? Ды матка спіць цяпер і не заўважыць нічога...» - падумаў Мішка і пайшоў паціху ў маліннік, зусім не прадбачачы тых падзей, якія адбыліся з ім пасля ў гэты дзень. Але аб гэтых падзеях раскажам далей.


Пра Вясёлую Бараду і пра чорнага Жука

Пакуль Мішка будзе ласавацца малінай, нам прыйдзецца сказаць некалькі слоў пра Вясёлую Бараду, ці інакш Барадатага, ды пра чорнага Жука. Сказаць, каб яны жылі ў вялікай паміж сабою згодзе - будзе няпраўдай. Заўсёды Барадаты задаваў вялікага форсу перад Жукам, важнецкі прахаджваўся перад ім, ганарыста трос барадой або, набраўшыся надзвычайнага спрыту, нечакана кідаўся на яго, каб пацэліць на рогі. Жук выскаляў зубы, пагрозліва бурчаў і, калі Барадаты не пакідаў сваіх ганарыстых выбрыкаў, Жук адыходзіў куды-небудзь пад куст, падалей ад назолы. Лежачы там у цяньку і ляніва адганяючы мух, Жук назіраў прыжмураным вокам за Барадатым, за яго фокусамі і вывертамі. А чаго, чаго не вырабляў Барадаты! Вось ён забіраецца аж на самую верхавіну паваленага дрэва, гоцае адтуль з усіх чатырох капыцікаў на дол, - не раўнуючы, як лёгкая вавёрка ці той матыль. Вось ён убачыў высачэзны пень. Абышоў яго, панюхаў, лізнуў. Потым адышоў назад і, павярнуўшыся, пераскочыў яго з разгону, аж захрупасцелі капыцікі па зямлі, уздымаючы пыл над палянай, над вераскамі.

І гэта не ўсё.

Вось ідзе чырвонаармеец. Барадаты ўжо тут як тут. Рожкі наперад і не дае праходу ні направа, ні налева. З дарогі не саступіць ды пагрозліва памахвае галавой.

Ну што ты з ім зробіш?

Чырвонаармеец дастае з кішэні махорку, сыпле на далоню, падстаўляе Барадатаму.

- На, адчапіся, ірад, некалі мне тут з табою разгаворы разгаварваць...

А таму толькі гэта і патрэбна. Злізаў махорку, засыпаў за губу і жуе, перажоўвае, соладка прыжмурыўшы вочы. Да чаго ж махорку любіць Барадаты, пра ўсякія фокусы тады забывае. Стаіць, не зварухнецца, толькі барада трасецца, ды з вялікага задавальнення раскрые часам рот ды на ўсю паляну:

- Бе-э-э-э!.. Бе-э-э!

Глядзіць тады на яго Жук, глядзіць, уздыхае. Дужа яму не даспадобы тытунёвыя практыкаванні Барадатага: ну які там смак з махоркі! Ад дыму тытунёвага ўцякаў як мага далей. Глядзіць, глядзіць ды ўслед за Барадатым на ўсю паляну, на ўвесь лес:

- Га-аў!.. гаў!.. гаў!.. Га-аў!.. гаў... гаў!..

Заліваецца брэхам ды хвастом па зямлі б'е - ад злосці на Барадатага, ад вялікай да яго знявагі.

Збягаюцца