Акраец хлеба [Янка Брыль] (fb2) читать постранично, страница - 67


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Перадапошні перагон майго патаемнага марша з палону, хату сястры, дзе я, толькі пачуўшы, што дома, за дваццаць кіламетраў адтуль, усе жывыя, зваліўся ледзь не на цэлыя суткі.

Калі я прачнуўся, сястра, удвая старэйшая за мяне, карміла беднага валацугу, як маці, i зноў расказвала. А потым — праз боль i сум, праз горыч i недаўменне ад таго, што нарабілася навокал i на свеце — да мяне прыйшла незнаёмая песня.

Яна была па-народнаму простая, ад светласці яе — ледзь не заплакаць. Пасля я гэтую песню чуў вельмі часта, можа, нават зачаста, у самым розным выкананні, ад салдацкага крыку на маршы да мілай непасрэднасці маладое салісткі. Сястра спявала не бог ведама як, з удовінай вясковай прастадушнасцю, таксама ціха i сардэчна, як i суседка ў іспанскім аўтобусе. Я падпяваў сястры няпэўна i шчасліва, як быццам, нарэшце, злавіўшы ў варожым шоламе ледзь чутную, вельмі патрэбную хвалю. Песня тая, сёння сусветна вядомая, упершыню прыйшоўшы да мяне, салдата польскага верасня 1939 года, потым ваеннапалоннага, адкрыўшыся мне ў такі трагічны час, ідзе са мною па жыцці, як i ў кожнага, ca сваім успамінам.

Гэта — «Кацюша».

У краіне змрочна загадкавай i так доўга закрытай для нас, на сонечнай зямлі пяшчотна-суровай красы, на радзіме Сервантэса, Гойі i Лоркі, у дзяржаве, што так пачварна засядзелася ў сваім затхлым фашызме — песня яшчэ раз паўтарылася ў маёй душы. Нібы махнулася мне белым голубам у цемры.

1974

1

Шопы — этнаграфічная група балгараў, якая жыве ў заход¬няй частцы БНР.

(обратно)

2

Дзядзька. Як зварот.

(обратно)

3

Каракачане — маленькая народнасць у БНР.

(обратно)

4

Падкросленні, як i ўсюды ў тэксце, мае.

(обратно)