Душою з небам гаварыць [Нiна Мацяш] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Душа нектар свой,
быццам пчолка,
Усё шукае ў полі руху.
Нічым пагрэбаваць не можа,
Хоць не заўсёды патрапляе
З падзейнай наквеці варожай
Жывіцца тым, шго прасвятляе.,
І мус уроку паўтарацца,
Пакуль не ўсвоіцца належна,
Што не ад змены дэкарацый
Спектакль
і ролі ў ім
залежаць.