Сон між пачвар [Барыс Пятровіч] (fb2) читать постранично, страница - 66


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

доўга крычаў я і клікаў хоць каго-небудзь, але ніхто не адгукаўея, толькі аднойчы даляцеў да мяне нейкі гук, падобны да стрэлу; я пайшоў на яго і выйшаў да дзвюх гладкіх горак, на якія так і не змог ускараскацца, каб агледзецца.

Нават у самім сабе я такі дробненькі і разгублены.


Версія 35

Кропля вады ўпала на попел. Попел пачарнеў. А калі высах, на ягонай паверхні засталася ямінка.

Яблык упаў на зямлю. Пругка падскочыў і пакаціўся. Выбраў лагчынку па сабе і заціх.

Чалавек зачапіўся за камень, упаў. Падняўся, абцёр пыл са штаноў і пайшоў далей.


Версія 36

і г. д.

Працяг ёсць, але не будзе.

1987—1991 гг. і г. д.

Змест

Смак да слова. У. Рубанаў

I. З нізкі «ТАК НЕ БЫВАЕ»

Як рыбіна аб лёд

Лішні

Прыкра

Пару слоў для прэсы

«Прабач. Дзякуй. Бывай...»

- З нізкі «Н А С Т Р 0 I»

«Русалка»

Ловы

Развітанне

Успамін. Яблыкі

- З нізкі «З Г А Д К I»

Не пытайце, што будзе заўтра

Забыты аповед

Сусед

- З нізкі «Ш Ы 3 Ы»

Я быў

Прыемны колер

Мроі