Адкрыццё [Уладзімір Някляеў] (fb2) читать постранично, страница - 12


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Радзімаю сваёй, сваёю хатай.
За вышыню прыходзіць да святынь
Тваіх, каб ім у пояс пакланіцца,
За боль,
якім пячэ мяне Хатынь,
За памяць,
што жыве ў яе званіцах.
За наш чырвоны,
Наш грымотны век,
Якім
вякі другія можна мераць...
За ўсё,
У што
вялікай верай веру,
Чым —
Чалавек.