Паіміж небам і зямлёй [Васіль Зуёнак] (fb2) читать постранично, страница - 98


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

праблематычным не іх развіццё, а нават само існаванне... «Дыялог глухіх» цвёрда ўсталяваўся ў эканамічных узаемаадносінах паміж дзяржавамі-крэдыторамі з багатага боку і даўжнікамі з беднага. Адзін аднаго тут не чуюць...

Як не чуюць, відаць, і валадары карпарацыі «Кодэк» сваю наёмную рабочую сілу, калі, па сведчанні газеты «Нью-Йорк таймс», маючы чысты прыбытак (за 9 месяцаў года) 526 мільёнаў долараў, аб'яўляюць аб звальненні рабочых па прычыне «фінансавых цяжкасцей»...

Такі ён, «шматслойны амерыканскі пірог».

Аднак жа — лічыць чужое багацце ўсё адно як заглядваць цераз плячо ў газету таго джэнтльмена, што стаіць на пероне дэтройцкай паветранай чыгункі. Утаропіўся ён у разгорнутыя старонкі, міма пралятаюць вагоны, ля ног сіратліва чакае чамадан, а чалавек з такім захапленнем, так уважліва чытае, што той-сей з пасажыраў не-не ды і зазірне ў ягоную газету. І сам на момант супыніцца і толькі потым, збянтэжана і з вінаватай усмешкай, пачынае азірацца, калі ўгледзіць, што маўклівы і засяроджаны чытач той ні больш ні менш як па-майстэрску зроблены муляж...

Жыццё ўсюды і скрозь не запраграмавана — то светлае, то змрочнае, то радаснае, то самотнае, то імкліва-задзірыстае, то раўнадушна-гнятлівае. Жыццё ёсць жыццё...

Але ўсюды і скрозь яно павінна мець надзею. І надзея гэтая звязана ў чалавецтва з мірам на зямлі.

Хай жа возьмуцца людзі за рукі, як браліся мы за сталом у Джэфа і Сюзаны Поп, і паяднаюцца розумам і сэрцам, каб не спраўдзіліся апакаліптычныя словы паэта з Мінесоты Роберта Блая: «У вачах дзяцей-сямігодак сонца згасае, хутка свет распадзецца на купкі маленькія ўратаваных...»

1988