Апавяданні [Уильям Сомерсет Моэм] (fb2) читать постранично, страница - 67


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

раней. Навошта ён вярнуўся? Мабыць, спадзяваўся ў глыбіні душы, што яна больш не будзе супраціўляцца свайму каханню і згадзіцца ўрэшце ўцячы разам з ім. А можа, яму дастаткова было толькі даведацца, што яна ўсё яшчэ кахае яго. Вядома, сустрэча іх была непазбежная - яны належалі да аднаго кола. І раптам высвятляецца, што ён для яе ўжо нічога не значыць. Замест палкай, закаханай дзяўчыны ён сустрэў халодную свецкую жанчыну. Ён адчуў, што яна ніколі не кахала яго так, як ён думаў. Зразумеў, што яна, спакойна ўсё ўзважыўшы, прымусіла яго пайсці на ахвяру. Ён сустракаў яе на балях, заспакоеную, абыякавую, вакол яе мітусіліся паклоннікі. Ён зразумеў урэшце, што тыя высакародныя рысы, якія ён знаходзіў у яе, стварыў ён сам сваёй уласнай фантазіяй. Гэта была звычайная жанчына, якая крыху закахалася. Але каханне мінула, і яна зноў вярнулася да свайго звычнага жыцця. Імя, багацце, месца ў свецкім коле, свецкія поспехі - вось толькі што яна цаніла. Ён жа страціў усё: сяброў, бліскучую перспектыву, магчымасць выкарыстоўваць свае здольнасці. Страціў усё, што складала сэнс жыцця! І нічога не атрымаў узамен. І праўда, было з чаго звар'яцець. Яго проста абдурылі, а ён не знёс гэтага. Ваш знаёмы Ўолтан меў рацыю, калі казаў: Джэк Алманд выглядаў так, быццам жыццё ў ім згасла. Гэтак усё і было. Цяпер яму было ўсё роўна. Але самае, бадай, горшае, што ён па-ранейшаму кахаў лэдзі Кастэлан. Я лічу, няма больш трагічнай сітуацыі, чым кахаць чалавека ўсім сэрцам, кахаць, нягледзячы на ўсе спробы вырваць гэтае каханне, і ведаць, што чалавек гэты не варты твайго кахання. Вось чаму і опіум. Каб забыцца на адно, але помніць другое.

Я нагаварыў шмат і ўрэшце змоўк.

- Усё гэта адны здагадкі, - сказаў Лоў.

- Не буду спрачацца, - пагадзіўся я. - Але словы вашы не супярэчаць падзеям.

- Мне здаецца, ён не моцны чалавек, іначай мог бы змагацца і перамагчы.

- Мабыць, і так. Мабыць, нейкая слабасць заўсёды ідзе поруч з гэткай прывабнасцю. Відаць, кахаць так самааддана і верна здольныя немногія. Можа, ён і сам не хацеў змагацца і перамагчы. Я не магу судзіць яго.

Я не дадаў, каб не палічылі за цыніка, што, калі б не меў Джэк Алманд такіх доўгіх цудоўных веек, ён бы і сёння жыў і быў у добрым здароўі. Быў бы пасланнікам у якой-небудзь замежнай дзяржаве і знаходзіўся б на паўдарозе да месца пасла ў Парыжы.

- Пойдзем у гасцёўню, - сказала місіс Лоў і паднялася. - Трэба прыбраць са стала.

Вось і ўся гісторыя пра Джэка Алманда.