На вуліцы Карла Маркса с Паэтам [Мікола Купрэеў] (fb2) читать постранично, страница - 19


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

навошта вы едзеце? Навошта пакідаеце нас? Мы будзем чакаць вас...” Я вярнуся да іх і я не пабаюся расказаць ім на ўроку, на класнай гадзіне пра тое, якія добрыя былі іх бацькі, суседзі, аднавяскоўцы, усе людзі пасля вайны, пра хлопчыкаў і дзяўчатак майго дзяцінства, пра здаровыя, свежыя травы, кветкі і дрэвы, пра цёплыя дажджы, пра смачны хлеб з шаройкамі, пра смак перамерзлай бульбы, пра сваё першае дзіцячае каханне, пра тое, што не ўмеў і не ўмею біцца, і дзецям скажу: біць трэба так, каб чалавеку нядоўга балела, бо чалавек, як і ўсё жывое - трава, дрэўца, рэчка, - чуюць боль, раскажу пра сваю маці, пра дзядзьку Антона і цётку Любу, пра Юру, раскажу пра аддзел міліцыі, пра перадавую даярку і скажу, чаму нельга пра гэта пісаць у газеце, раскажу пра майго Паэта, пра камень гэты і жабу, і птушку, пра знявечаную зямлю, пра знявечаныя мову і душы людзей .

А дзеці ўмеюць слухаць.

І ўсё-такі птушка яшчэ раз вярнулася сюды, стала ў паветры нада мной, над каменем, над тым дзірваном ля куста алешыны і яшчэ раз крыкнула, і зноў кудысьці паляцела, цяпер ужо, мабыць, далёка і назаўсёды - крыллем біла ў паветры рашуча і адчайна.


4 сакавіка - 12 красавіка 1997 г.


в. Вярховічы, тубдиспансер