Што ён страціў? [Іван Пятровіч Шамякін] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

сталом і круціў у руцэ акуляры,— цябе любіў, я цябе лічыў найлепшым сябрам... I ты будзеш у нас самы дарагі госць. Мы з Клавай цябе часта ўспаміналі... I калі я скажу Клаве, што бачыў цябе, яна мяне заб’е... сур’ёзна заб'е: чаму не прывёз? Ты ж, па сутнасці, наш сват... Гэта ж ты нас пазнаёміў... Помніш? Ты ўсіх жаніў... Як у песні той, усіх жаніў, а сам... Не, чакай... Што сам? Халасты, жанаты?

Анатоль хутка узяў з яго рук акуляры і схаваў пад імі вочы, якія пачалі збянтэжана моргаць.

— Халасты? Вось дык дзіва! Сапраўды — як у песні! А Ліза?

— Давай, Сцёпа, пра гэта — пасля як-небудзь, — Анатоль уздыхнуў і паправіў акуляры.

— Пасля, дык пасля. Але скажы, калі ты прыедзеш да нас?

— Прыеду.

— Калі?

— Цяжка сказаць...

— Не, ты скажы... Мы з Клавай павінны сустрэць цябе... Ведаеш, як мы сустрэнем цябе!..

— Навошта?

— Гэта не твая справа.

— Я напішу вам.

— Глядзі ж... Будзем чакаць... А не — самі да цябе прыедзем!

Нарэшце афіцыянтка падала вялікія, на ўсю талерку, румяныя кавалкі адбіўной свініны, духмянай, смачнай.

Сцяпан праглынуў сліну і задаволена засмяяўся:

— Во гэта лапці! Трэба ж па сто грамаў да іх!

— Многа, Сцёпа,— запярэчыў Анатоль, на якога адбіўныя зрабілі зусім іншае ўражанне.

— Нічога. Мне яшчэ ў абком ісці і то я не баюся. Ну, выпіў... Так і скажу: выпіў за сустрэчу з лепшым сябрам...

Яны выпілі яшчэ, і Сцяпан апетытна знішчыў сваю адбіўную. Убачыўшы, што Анатоль амаль не дакрануўся да яе, ён, адчуваючы крыху няёмкасць, непрыязна падумаў: «Інтэлігенцік... хлюпік»...

— Ты што — чэрава баішся адгадаваць? Бегай столькі, колькі я бегаю па полі,— ніколі жывата не будзе...

Анатоль ап’янеў, ён без патрэбы праціраў акуляры і без іх глядзеў на сябра добрымі, ласкавымі вачамі.

— Ты — герой, Сцёпа... Я разумею цябе... I я схіляю... схіляю галаву... Гэта — мужнасць... Мужнасць! Вучыўся, працаваў... Пракурор!... I раптам — туды, дзе ты больш патрэбны людзям... I артыкул твой мужны... Вось так... на поўны голас... Клопат аб людзях — галоўнае!.. Вядома, галоўнае! Чаму некаторыя гэтага не разумеюць? Хоць на словах усе разумеюць, на справе...

«Раскіс... Слабец... Трэба яго на кватэру адвесці... На работу яму паказвацца не варта. Дзе ён жыве?»



Калі разлічваліся, Анатоль палез у кішэню, але Сцяпан далікатна затрымаў яго руку і заплаціў адзін.

— Мая ініцыятыва — і я плачу... Запросіш ты...

Анатоль уздыхнуў.

— Я? Я жыву ў гасцініцы... Трэці месяц у гасцініцы,— ён неяк адразу, у адзін міг, як бы працверазеў: змоўк, заціснуў пад пахай свой партфель.

Сцяпан прытаіў уздых палёгкі: «Добра, што нікуды адводзіць не трэба... А можа і самому адпачыць у яго нумары? У абком не пайду... Не варта трапляць на вочы начальству ў такім выглядзе».

Развітваючыся ў вестыбюлі гасцініцы, Анатоль моцна сціснуў руку сябра і ціхім, з мальбою голасам папрасіў:

— Не зазнавайся толькі, Сцёпа.

Ластаўку гэта рассмяшыла, і ён зарагатаў на ўвесь будынак, ажно з цырульні выглянулі майстры з брытвамі ў руках і з мыльнай пенай на пальцах...

— Ідзі... кладзіся... А я ў абком. Не забывай — чакаю ў госці.


* * *

На двары ішоў снег — той добры першы снег, які ляціць лёгкімі пушынкамі, сцелецца роўна і прыносіць прыемны спакой і дрымоту. Стары калгасны бухгалтар раз-по-раз кляваў носам у тоўсты «гросбух». Яго памочніца з гарачымі шчокамі — хоць запалкі чыркай аб іх — паглядала на старога і лагодна ўсміхалася. У канцылярыі, чыстай, цеплай, якой шматлікія, відаць, нядаўна абноўленыя плакаты і дыяграмы надавалі нейкі ўрачыста-святочны выгляд, больш нікога не было. Толькі з кабінета старшыні, дзверы ў які былі прыадчынены, даносілася мармытанне і лёгкі свіст. Сцяпан Ластаўка і мясцовы фельчар, стары чалавек з лысай, падобнай на грушу, галавой гулялі ў шахматы.

Старшыня высвістваў нейкую імправізацыю, у якой чуліся асобныя матывы папулярных песень, высвістваў аднолькава роўна і пры ўдалым ходзе і тады, калі трапляў у цяжкае становішча. Фельчар, калі рабіў удалы ход і бачыў, што «праціўнік» задумаўся, нязменна спяваў бадзёра і гучна салдацкую песню —

Ой, ты зімушка, зіма,

ты халодная была!

Калі ж самому прыходзілася «варушыць мазгамі», ён адразу «мяняў пласцінку» і мармытаў па-ўкраінску:

Луччэ було б, луччэ було б не хо-о-дыты...

Луччэ було б, луччэ було б не ходыты...

Дзяўчына-рахункавод заглянула ў дзверы і паведаміла:

— Сцяпан Карнеевіч, відаць, зноў нейкі ўпаўнаважаны ідзе... з партфелем...

— Ах, чорт іх носіць... Спакою няма,— зморшчыўся старшыня.

Фельчар адразу ўзняўся.

— Здаешся? Не?