Трэці лішні [Уладзімір Дамашэвіч] (fb2) читать постранично, страница - 12


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

паперку.

Алоўкам было напісана ўсяго некалькі слоў: «Не шукай нас. В. Кавалёнак».

Паперка ўпала на зямлю з дрыжачых Мікалаевых рук, і калі ён нагнуўся, каб падняць яе, кроў ударыла яму ў галаву і ў вачах пацямнела.

— Яна паехала... — сказаў Мікалай нібы сам сабе.

— А куды? — спытала гучна кабета.

Мікалай толькі паціснуў плечукамі. Ён пастаяў нейкую хвіліну і пайшоў. «Не шукай нас, не шукай нас»,— звінеў у вушах яе голас, нібы яна не пісала, а сказала гэта яму асабіста. А можа і не яму...