Стары Хатабыч [Лазарь Иосифович Лагин] (epub) читать постранично, страница - 2

Книга в формате epub! Изображения и текст могут не отображаться!


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Нара — Малы Яраславец
XLIII. Невядомы паруснік
XLIV. На “Шаноўным Амары”
XLV. Кілім-гідрасамалёт “УК-1”
XLVI. Інтэрв’ю з юным геронцам
XLVII. Згублены і вернуты Хатабыч
XLVIII. Злашчасная валіза
XLIX. Пасудзіна з Геркулесавых слупоў
L. ”Вось ён, гэты стары сіньёр!”
LI. Самы кароткі раздзел
LII. Мара пра “Ладагу”
LIII. Перапалох у Цэнтральным экскурсійным бюро
LIV. Хто самы знатны?
LV. Раздзел, у якім расказваецца аб незвычайнай сустрэчы, з якой пачалося падарожжа на “Ладазе”
LVI. Што перашкаджае спаць
LVII. Рыф ці не рыф?
LVIII. Крыўда Хатабыча
LIX. “Селям алейкум, Амарчык!”
LX. Амар Юсуф паказвае свае кіпцюрыкі
LXI. Да чаго прыводзяць часам поспехі оптыкі
LXII. Ракавое захапленне Хатабыча
LXIII. Навагодні візіт Хатабыча
LXIV. Эпілог
Заўвагі

 

Стары Хатабыч. Лазарь Лагин. Иллюстрация 2

 


І. Незвычайная раніца

 

У сем гадзін трыццаць дзве хвіліны раніцы вясёлы сонечны зайчык праслізнуў праз дзірку ў шторы і прымасціўся на носе вучня шостага класа Волькі Кастылькова. Волька чхнуў і прачнуўся.

Акурат у гэты час з суседняга пакоя пачуўся голас маці:

— Няма чаго спяшацца, Алёша. Няхай дзіця яшчэ трохі паспіць — сёння ў яго экзамены.

Волька дакучліва паморшчыўся.

Калі гэта маці пакіне нарэшце называць яго дзіцём!

— Ну што за глупства! — адказаў за перагародкай бацька.— Хлапцу хутка трынаццаць гадоў. Няхай устае і дапамагае складаць рэчы... У яго хутка барада расці пачне, а ты ўсё: дзіця, дзіця...

Складаць рэчы! Як ён мог пра гэта забыць!

Волька скінуў з сябе коўдру і пачаў паспешліва надзяваць штаны. Як ён мог забыць! Такі дзень!

Сям’я Кастыльковых пераязджала сёння на новую кватэру ў новенькім шасціпавярховым доме. Яшчэ напярэдадні ўвечары ўсе рэчы былі запакаваны. Маці з бабуляй склалі посуд у ванначку, у якой калісьці, даўным-даўно, купалі малога Вольку. Бацька, закасаўшы рукавы і, як шавец, набраўшы поўны рот цвікоў, забіваў скрынкі з кнігамі.

Потым усе спрачаліся, дзе складаць рэчы, каб зручней было іх выносіць раніцай. Потым пілі чай па-паходнаму, за сталом без абруса. Потым вырашылі, што заўтра будзе ўсё лепш відно, і ляглі спаць.

Словам, розуму недаступна, як гэта ён мог забыць, што яны сёння раніцай пераязджаюць на новую кватэру...

Не паспелі напіцца чаю, як з грукатам уваліліся грузчыкі. Першым чынам яны шырока расчынілі абедзве палавінкі дзвярэй і зычнымі галасамі запыталі:

— Можна пачынаць?

— Калі ласка,— адказалі адначасова маці і бабуля і страшэнна замітусіліся.

Волька ўрачыста вынес на вуліцу да крытага трохтоннага грузавіка валікі і спінку ад канапы.

— Пераязджаеце? — запытаў у яго суседскі хлапчук.

— Пераязджаем,— адказаў Волька з такім выглядам, нібы ён пераязджаў з кватэры на кватэру кожны тыдзень і ў гэтым не было для яго нічога дзіўнага.

Падышоў дворнік Сцяпаныч, глыбакадумна скруціў цыгарку і нечакана распачаў з Волькай сур’ёзную размову, як роўны з роўным. У хлопчыка ад гордасці і шчасця злёгку закружылася галава. Ён набраўся духу і запрасіў Сцяпаныча ў госці на новую кватэру. Дворнік сказаў: «З нашай прыемнасцю». Словам, наладжвалася сур’ёзная і важная гутарка двух мужчын, калі раптам з кватэры пачуўся голас маці:

— Волька! Волька!.. Ну куды падзеўся гэты непаслухмяны дзіцёнак?

Волька памчаўся ў апусцелую, нязвыкла прасторную кватэру, у якой сіратліва валяліся абрыўкі старых газет і брудныя бутэлечкі з-пад лекаў.

— Нарэшце-ткі! — сказала маці.— Бяры свой цудоўны акварыум і хуценька залазь у машыну. Будзеш там сядзець на канапе і трымаць акварыум у руках. Больш яго няма куды падзець. Толькі глядзі не расплюхай ваду на канапу...

Незразумела, чаму бацькі так нервуюцца, калі пераязджаюць на новую кватэру.

 


II. Таямнічая пасудзіна

 

Урэшце Волька ўладзіўся няблага.

Усярэдзіне машыны панаваў таямнічы і халаднаваты змрок. Калі зажмурыць вочы, можна было ўявіць, быццам едзеш не па Трохпруднаму завулку, у якім пражыў усё сваё жыццё, а дзесьці ў далёкіх сібірскіх прасторах, дзе табе прыйдзецца ў суровых баях з прыродай узводзіць новы гігант савецкай індустрыі. І, вядома, у першых радах выдатнікаў гэтай будоўлі будзе Волька Кастылькоў. Ён першы саскочыць з машыны, калі караван грузавікоў прыедзе да месца прызначэння. Ён першы паставіць сваю палатку і аддасць яе тым, хто захварэў у дарозе, а сам, перакідваючыся жартамі з таварышамі па будоўлі, застанецца грэцца каля кастра, які ён жа хутка і ўмела распаліць. А калі ў траскучыя маразы або лютыя завеі каму-небудзь надумаецца знізіць тэмпы, яму будуць гаварыць: «Сорамна, таварыш! Бярыце прыклад з паказальнай брыгады Уладзіміра Кастылькова...»

За канапай узвышаўся пастаўлены дагары нагамі абедзенны стол, які зрабіўся раптам на дзіва цікавым і незвычайным. На стале брынчала вядро, напоўненае рознымі слоікамі. Каля бакавой сценкі кузава цьмяна блішчаў нікеляваны ложак. Старая кадушка, у якой бабуля квасіла на