Падары нам дрэва [Янка Сіпакоў] (fb2) читать постранично, страница - 5


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

пэўна, не для дрэў, нейкая аплаўленая і мёртвая, гэткая ж, як і за штучнаю сцяною, а птушкі, мусіць, пад шклом жыць не могуць. А як хацелася ўбачыць іх пад празрыстаю шкляною столлю, як, успамінаецца, некалі ў прасторнай хароміне новага аэрадрома, калі ляцеў з чарнобыльскай зоны — іх, школьнікаў, везлі на поўдзень, у Крым, — бачыў і цешыўся галубам і вераб'ям, што крылялі ў зале чакання пад дашчаным купалам будыніны. Але ні птушак, ні дрэў тут не было. Яны, мусіць, могуць жыць толькі супольна: дзе адны, там і другія. А наразь такое немагчыма…

Пакуль ён раздумваў, што рабіць — стаяць на месцы ці ісці чаго-небудзь, каго-небудзь шукаць, да яго падышлі двое, сталі леваруч і праваруч і годным споківам запрасілі ісці разам з імі.

Людзі былі нармальныя, гэткія ж, як і на зямлі, тыя ж мелі ногі, рукі, галовы, вочы, а таму ён не спалохаўся іх, а, наадварот, супакоіўся: не могуць жа такія, як і ён сам, людзі зрабіць яму нешта кепскае. Хаця хто яго ведае — цяпер і на зямлі сталася так неспакойна, што ў лесе бывае лепей сустрэць звера, чым чалавека.

Дзіўна, пад шклом Радзіму дыхалася зусім лёгка — перастала пяршыць у горле, чыстае паветра супакойвала грудзі: не было ў ім таго брыдкага смуроду, якім даводзілася душыцца толькі што.

Радзім ішоў і любаваўся ахайнымі, падмеценымі і палітымі вадою вуліцамі, акуратненькімі хатамі, дамамі, камяніцамі, з густам апранутымі людзьмі. Сярод іх яму ў сваёй простай сарочцы з закасанымі рукавамі, у звычайных картовых штанах было нават няёмка: адзенне, калі ён лез на камень і падаў з яго, падралася і звісала лахманамі, а таму выгляд у яго, канечне ж, быў не вельмі прывабны.

Па дарозе ім сустракаліся дзіўныя збудаванні, дзе ніхто не жыў, але ў якіх угадваліся нейкія падобныя на людзей постаці. Радзім яшчэ не ведаў, што гэта такое, але яму чамусьці здавалася, што бачыць ён тутэйшыя помнікі. Як потым і пацвердзілася, гэта былі помнікі будаўнікам зямлі.

Нарэшце яны падышлі да цікавай самабытнай будыніны з аднаго толькі шкла. Бачыце: пад шклом — новае шкло. Руская матрошка, дый годзе! Шкло непразрыстае, і за ім нічога нельга ўбачыць. Кожны, хто заходзіў за яго, хаваўся, як за шырмаю.

Адзін з Радзімавых праважатых застаўся з ім, а другі пайшоў за шкло. Неўзабаве ён вярнуўся і ўсё тым жа далікатным споківам запрасіў іх абодвух у памяшканне.

Усе трое ўвайшлі ў нейкую прасторную залу, сцены якой, здавалася, былі сабраны з адных люстэрак. Час ад часу люстэркі паварочваліся, і ў іх то тут, то там адлюстроўваліся нейкія людзі.

А ў памяшканні ніякіх людзей не было. Неўзабаве зніклі і тыя двое, што суправаджалі яго.

Ён застаўся адзін сярод шкла. І ўсё ж яму падалося, што за ім, вывучаючы, сочаць сотні невідомых вачэй, і ад гэтага было вусцішна — адчуваў, што нават скура ўзялася гусінымі папурышкамі.

Спачатку чуваць былі толькі нейкія шорахі, а потым пачалі прарывацца і словы. Разабраць жа нічога Радзім не мог, бо мова была чужая, словы незнаёмыя, і таму ён стаяў і маўчаў, хоць разумеў, што ў яго штосьці пытаюцца. Пачуў быў некалькі нямецкіх слоў — мову германцаў яны вучылі ў школе, і ён яе крыху ведаў,— але не паспеў адказаць ды і збаяўся, разумеючы, што тады ўжо ўсю размову давядзецца весці па-нямецку. Загучалі іншыя, зусім незразумелыя словы, і тады ён здагадаўся, што яны шукаюць мову, на якой можна будзе з ім пагаварыць. Праз нейкі час Радзім выразна пачуў пытанне на рускай мове.

— Кто вы, наш гость? Здравствуйте!

Ён адразу ж з радасцю адгукнуўся на знаёмыя словы.

— Здравствуйте!

Той жа час знікла какафонія гукаў, павярнулася адно з люстэрак у сцэне, і ў ім з'явіўся прыстойны твар маладога чалавека ў касаваротцы. Ён прыязна ўсміхнуўся Радзіму і спытаў:

— Мы — зэмы. А вы — русский?

— Нет, я белорус.

Адразу ж малады чалавек знік, люстэрка перавярнулася, захінулася, і зноў пачуліся словы розных моў — нібыта хто перамотваў касету. Нарэшце нешта шчоўкнула, адкрылася іншае люстэрка, і ў ім з'явіўся прыгожанькі тварык дзяўчыны, мусіць, яго равесніцы. Сэрца ў яго аж ёкнула: Юля! Дзяўчына вельмі была падобна на аднакласніцу, а таму ён нават не сумняваўся, што так лёгка і проста знайшоў яе!

Тым часам дзяўчына на чысцейшай беларускай мове загаварыла да яго:

— Прабачце, калі ласка, што мы прывіталі вас не на вашай роднай мове. Будзьце ласкавы, паведаміце, раскажыце нам, хто вы, адкуль вы, абмалюйце сваю краіну, з якой вы наведаліся да нас. Нам будзе вельмі цікава пачуць і пра вас, і пра ваш цудоўны край.

Ён стаяў і маўчаў. Пачынаў ужо злавацца, толькі не разумеў на каго — на сябе, ці на дзяўчыну. Калі гэта і праўда Юля, то навошта яна выдурняецца, добра ведаючы, што іх клас не вучыў беларускай мовы, а калі ўсё ж не яна, то як растлумачыць гэтай незнаёмай дзяўчынцы, што ў іхняй акрузе і блізка не было ніводнай беларускай школы, а ў рускіх ад роднай мовы і літаратуры вызвалялі ўсіх, хто жадаў.

Ужо адчуваючы, што гэта, канечне ж, не Юля, — іначай адкуль жа ў Юлі чырвоныя валасы?! — здагадваючыся, што