Падары нам дрэва [Янка Сіпакоў] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

гарадоў, разараныя калісьці прамавугольнікі, дзялянкі, лапіны палёў і сенажацяў.

Тое, што зверху здавалася шэраю пустыняю, зблізку аказалася нагрувашчваннем нейкіх каменных глыбаў, сярод якіх нельга было прыкмеціць нават самых нязначных прыкмет жыцця.

Доле было цяжка дыхаць: паветра разрэджанае, яго не хапала, ды і тое, што асталося на гэтай планеце, мусіць, пасля нейкай разбуральнай вайны, брыдка пахла, смуродзіла, і ад яго адразу ж пачало пяршыць у горле.

Радзім цвярдзей стаў на зямлю і пачаў азірацца па баках. Ад роспачы, адчаю і бязвыхаднасці хацелася закрычаць, загаласіць, завыць — адзін, зусім адзін на гэтай бязлюднай зямлі. Хто і навошта яго выкінуў сюды? І што яму зараз рабіць, які шукаць паратунак?

А дзе Юля? Яна ж таксама, мусіць, адна, і таксама ў роспачы. Можа, яна дзе-небудзь непадалёк? Што ты! У гэтым свеце ім хутчэй за ўсё ніколі не давядзецца сустрэцца… І ўсё ж ён будзе шукаць яе.

На зямлі было ціха-ціха… Уяўляеце, як можа быць ціха, калі няма ніводнага дрэва, каб раптам зашапацець лісцем, ніводнай рэчкі, каб забулькатаць бруёю каля камення, няма нават птушкі, якая б магла нечакана залопаць крыллем, спалохаць, пралятаючы непадалёку, няма травы, каб ціха і пяшчотна прашумець пад лёгкім узвеем.

І раптам у гэтай цішыні Радзім нібыта наяве пачуў нейкі шолах, нейкі рух, як усё роўна пошум ветру, а затым — далёкі і нямоцны піск, падобны на піск мышаня ці на працу невідомага радыёперадатчыка. Усё гэта праз якую хвіліну заціхла, але ён адразу з непрыемнасцю адчуў, нібыта ля яго нехта з'явіўся, і нібыта той «нехта» яго вельмі ўважліва разглядае. Зноў азірнуўся, але зноў жа нікога не ўбачыў — навокала было пуста і гола, як і да гэтага. І ад таго, што вочы нікога не бачылі, а розум падказваў, што побач нехта ёсць, рабілася яшчэ страшней і вусцішней.

І ўжо зусім непрыемна стала тады, калі самі сабою пайшлі ногі, калі ён, насуперак сваёй волі і жаданню, накіраваўся менавіта ў іншы, чым хацеў сам, бок, — ці то хто клікаў яго, ці то ўжо нават вёў за сабою.

Радзім ішоў, цягнуўся па голай бязлюднай пустыні, а яму здавалася, што ідзе па Месяцы. Вельмі ж усё тое, што бачыў вакол сябе, нагадвала месячныя краявіды, якія ён памятае па тэлевізійнай перадачы, дзе паказвалі высадку касманаўтаў на Месяц: пазбаўленая жыцця прастора, нейкія кратары, нагрувашчванне камянёў, ад якіх сягаюць доўгія цені.

І цішыня, ад якой, здавалася, можна было звар'яцець. Таму, калі раптам непадалёку ад свайго ж цяжару сарваўся з невысокай стромы камень і, гулка коцячыся ўніз, нарабіў грукату, ён, шчыра кажучы, спалохаўся, але і ўзрадаваўся — гэтыя гукі парушалі даўкую цішыню і стваралі хоць нейкае падабенства жыцця.

Цяжка было ісці па пыльнай зямлі. Але яшчэ цяжэй было дыхаць. Неўзабаве ён ужо зусім задыхаўся без паветра, часта спыняўся, каб перавесці дух. Той, хто невідома вёў яго, нібыта дазваляў яму садзіцца, нават класціся ў пыл і пясок, і пакуль хлопец адпачываў, цярпліва чакаў, калі ён паднімецца і зноў пойдзе далей.

Уперадзе нешта шырока і ярка блішчэла, але нават гэта яго, стомленага, ужо не цікавіла.

Урэшце стома і разрэджанае паветра зусім адабралі ў яго апошнюю сілу, і ў той час, калі ўсё гэта здарылася, ён ужо не ішоў, а поўз па зямлі, абыякава, тупа гледзячы ў пыл, які адзін толькі і быў перад вачыма.

Калі, паўзучы, нечакана стукнуўся галавою ў нейкае шкло і тое ўсё зазвінела і захадзіла ходарам, ён падхапіўся на ногі і што было моцы — дзе ўзяўся ў зняможанага такі спрыт! — кінуўся наўцёкі ад небяспекі. Радзім разумеў, што можа быць, калі пабітае шкло пачне раптам падаць, асыпацца на яго зверху.

Але шкло не пабілася. Ён стаяў і толькі няўцямна глядзеў на суцэльную шкляную сцяну, якая вось так нечакана вырасла перад ім. Яна далёка, здавалася, бясконца, сягала налева, гэтак жа бязмежна шырылася направа, высока-высока ўзнімалася ў неба і недзе там, у самым зеніце, паката закруглялася на дах.

За сцяною, як усё роўна адрэзаная шклом, пляскалася вада, і сонца дзіўна, пярэстымі плямкамі, зіхацела ў ёй — калі б у нейкі іншы час, гэтым дзівам можна было б доўга любавацца.

Пакуль ён стаяў, спрабуючы разабрацца, што тут і да чаго, нечакана само сабою адчынілася акно, якое хлопец напачатку не заўважыў, і адтуль высунулася нейкая рука, падобная ці то на шуфель, ці то на лапату. І не паспеў Радзім апамятацца, як гэтая рука падграбла яго разам з зямлёю і пылам — ён не ўстояў на нагах, сеў на яе, — і хапатліва, спяшаючыся прасунула праз акно, пранесла над вадою, паставіла на дол за ёю і адразу ж зачыніла на ўсе зашчапкі фрамугу — нібыта нехта баяўся, каб чагосьці лішняга не ўпусціць сюды ці, наадварот, нечага патрэбнага не выпусціць.

Падары нам дрэва

Радзім здзівіўся — тут, за гэтым шклом ужо віравала жыццё! Хадзілі, смяяліся, гучна гаварылі радасныя і вясёлыя людзі, ездзілі, хоць і рэдка, конемашыны і конеаўтобусы, працавалі крамы. І толькі дрэў і птушак, колькі ні прыглядаўся, так і не ўбачыў: зямля тут была,