Артыкулы [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

чалавечая легкаважнасць.

"Ну, паступлюся ў дробязі. Вунь, сусед ваюе. І другі. І трэці".

"Так, і соты ваюе. Ён храбры дзядзька. А я яму буду біць у ладкі". Ды не біць у ладкі трэба там, дзе і ты сам прыклаў сілу. Чым ты будзеш біць у ладкі, калі ты склаў рукі. І падумай, калі ты ўжо звыкнуў думаць толькі пра сябе, што кожная ўпушчаная табою дробязь на табе і адгукнецца.

Атручаная "хіміяй" пчала, разбітая кімсьці аб камень бутэлька — і вось дзеці твае не пабягуць босыя па траве, не загартуюцца, будуць не вылазіць з пнеўманіі, не атрымаюць пад час крызісу лыжкі паўнацэннага мёду.

Перабольшанне? Дурасць? Не такая ўжо і дурасць, як падумаць.

…Колькі ж нас яшчэ, "легкаважных"?! тых, якія гавораць пра "сінія крэсачкі, што пярэсцяць карту". Пра балоты, якія, як гэта ні дзіўна для беларуса, таксама ўжо трэба бараніць. Бо падае ўзровень грунтавых вод, сям-там перасушваюцца землі (і — парадокс! — лютуе паводка), знікаюць мясціны, дзе нараджаліся аблокі, у некаторых гарадах адчуваецца голад на ваду (за сто кіламетраў ты правёў канал, дзе не трэба, або ссек дрэва над крыніцай), няма рэчкі, дзе ты плаваў дзіцем (Куцеянка пад Оршай), гінуць звяры і птушкі.

А маральная шкода? Ішлі мы калісьці пад час вяселля прыяцеля над Волмай. Начная рака пахнула рыбай, зоркі гарэлі ў водах і на беразе. Гэта былі светлякі… І вось нядаўна я трапіў туды і ўбачыў просты, як страла, канал, у якім няма месца нават для пячкура.

Сын прыяцеля не ўбачыць ужо, што бачылі ў тую ноч мы. Пячкуры ў гэтым канале не будуць пакусваць яго за пальцы на нагах, калі ён будзе вудзіць, стоячы ў вадзе. Ён проста не палезе туды вудзіць.

І можа, у гэтым чалавеку менавіта з гэтай прычыны памёр паэт, і людзі засталіся абкрадзенымі. Перабольшанне? Абдуванчык на мяжы вады? Магчыма. А можа, і не?

"Лёгка табе казаць такое, калі табе не трэба дбаць пра…" Ну, па-першае, мне заўсёды даводзілася пра гэта дбаць. І не толькі пра сваю асобу.

Справа ў тым, што чалавеку, вядома, трэба есці і піць. Яму толькі не трэба браць там, дзе потым немагчыма будзе аддаць. Неабходна разабрацца, ці ёсць "да канца шкодныя жывёлы", "пустыя сабе" рыбы, ці ёсць увогуле на зямлі ні навошта не патрэбнае пустазелле. Трэба быць страшэнна абачлівым (а гэта цяжка, але неабходна). І проста добрым.

А то ты добры ў хімгасе ці ў шахце. У цябе ў руках выбуховыя рэчывы, ты сочыш, каб твае людзі не падарваліся. А тое, што часткай "выбухоўкі", якой ірвуць карчы, тыя ж людзі падарвалі рыбу ў Друці — на гэта табе напляваць.

Заплаціў за паляўнічы білет — ну і ўсё. А дзе такія жывёлы, як тур, балотная рысь, чорны заяц? На гербе горада Копыся? Хіба што толькі на гербе…

Сціпла апранутая жанчына (а стукнуў раптам люты мароз) несла па вуліцы ў Оршы вялізны марлевы хатуль, з якога ва ўсе бакі тырчала нешта вострае, фіялетавага колеру.

— Што гэта, цётачка?

— А… Я, ці ведаеце вы, прыбіральшчыца ў школе… Шпакі… Мароз… То дзеці іх штук трыста падабралі ды грэлі, ды трымалі ў класе… Нясу вось трэці хатуль дадому… Бо там — нельга… Панапіваліся чарніла, аж дзюбы сінія…

Відаць, трэба сяму-таму браць прыклад з прыбіральшчыцы. І калі ўжо ставіць помнік "вартавым прыроды", то я паставіў бы на п'едэстале побач з Лютэрам Бёрбанкам тую бабулю з хатулём.

Не будзем баяцца слоў "паратунак прыроды". Што не скіравана на знішчэнне прыроды, тое ідзе на яе ўратаванне. Справа ці ведаеце, зусім не ў адзіным дзяржаўным органе аховы (хаця і добра, што такі ёсць). Справа ва ўсіх людзях, у іхнім беражлівым трыманні жывога на далоні. Справа ў бабулі-арнітолагу, схіленай над гняздом, у грамадскіх інспектарах па ахове прыроды, якія мерзнуць недзе на беразе старыцы, каб не дазволіць нікому (а ёсць такія аматары) перадчасна стрэліць па вывадку кражных качак, калі хлапунцы яшчэ не падняліся "на крыло". Я не супраць азарту (сам мог скочыць па падбітую качку ў дрыгву замест сабакі), але з узростам разумееш усё лепей, што і па табе лёс можа секануць, і нават не бакасіннікам, а жаканам, што самы лепшы азарт — гэта быць у школьным лясніцтве недзе пад Цырынам, пераносіць на новае месца мурашнікі пад Оршай, прывіваць вучням у школе любоў да пушчы, каб з іх не выраслі драпежнікі, падгадоўваць аленяў недзе ў Белавежы, выхоўваць пільных і добрых егераў. Што там слава нейкага зверабоя Буфала Біла, які знішчыў некалькі тысяч бізонаў! Ты зрабі так каб на месцы аднаго лася, аднаго бабра — тры. Ты малады і славалюбны — вось яна, твая слава: садзіць сады на палескіх пясках, што нейкі дурань выпусціў калісьці на волю, зберагаць паркі ў Нясвіжы, Вялікім Мажэйкаве, Канстанцінаве.

Таму што ўся гісторыя кожнага народа ёсць гісторыя паступовага зведання ім сваёй Радзімы, асваенне і ўпрагожванне яе, асэнсаванне самога сябе як чалавека на гэтай зямлі.

Сохне ў горадзе хваёвы парк. Бывае, як, скажам, пад Кругліцамі, турысты запаскуджваюць лясы. Стань і падумай: твае каравыя рукі лепей манціруюцца не з тапарышчам, а з пушыстай хвояй маладых сасонак. І ўлічы: сасна сохне ад шуму, ад клаксанаў, яна не любіць