Мой се градок! [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично, страница - 6


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

між тым, шырокі эрудыт А.А.Назарэўскі, вельмі-вельмі цікавы (а гаворыць так, што зразумее і загарыцца нечаканай і новай думкаю нават тупы) сівы С.І.Маслаў. І прафесар Шамрай (на жаль, рана пайшоў) з яго сарказмам. І паэт Рыльскі, нібы паглыблены ў сябе. І "свяцейшая" наша Л.А.Панамарэнка.

Бадай-што ўсе яны былі значна цікавейшыя ў жыцці, у размове (мне шанцавала, яны верылі, што я шчыра стараюся зразумець хаду іхняй думкі і іхніх сумненняў да тых глыбінь, куды сёй-той з іх, можа, і сам заглядаў не дужа часта, і плацілі мне за сур'ёзнасць, смею думаць, поўнай адкрытасцю), чым у некаторых са сваіх кніг. Ды яно і зразумела было. Яны былі людзі добрай школы і памяталі, што Сакрат не пакінуў кніг, затое пакінуў вучняў. Яны, вучні, былі ў большасці, вядома, дурнейшыя за яго, але глыбокая пашана да настаўніка і яго памяці прымушалі іх несці ў свет нескажоныя яго думкі і няхібна карыстацца ў жыцці ягонымі правіламі, жыць імі, прыбавіўшы крыху свайго, яшчэ лепшага, — самаахвярна.

У кнізе ўсяго не скажаш. Лепшае сваё чалавек выказвае ў шчырых размовах з сабе падобнымі, і яны — магу ганарыцца, хаця і не ведаю, чым заслужыў, - не шкадуючы, дарылі мяне гэтай адкрытасцю, гэтым сваім лепшым, якое, можа, рэдка каму і казалі і сведкам чаму, для некаторых, цяпер з'яўляюся, магчыма, адзін я.

Украіна, Кіеў — гэта былі не толькі кнігі і архівы, не толькі лепшыя з настаўнікаў, якія разам са мной узважвалі меру дабрыні і зла, гэта былі археалагічныя раскопы, дзе я працаваў, музеі (украінскі і рускі хацелі браць мяне экскурсаводам, і там і там я праводзіў пробныя экскурсіі і рабіў гэта, не пасаромеюся сказаць, добра, як і экскурсіі ў Сафійскім саборы, калі не было свабодных людзей; пасля гэтага неяк не заладзілася — усё больш часу патрабавала чытанне і пісанне, — але паўсюль я застаўся сваім чалавекам). Ну і, вядома, не толькі музеі, але і опера і сімфанічныя канцэрты. Тады з вясны да восені чалавек з малымі грашыма (а адкуль яны ў студэнта?) мог праслухаць усю сімфанічную класіку бясплатна з эстрады ў парку над Дняпром. Дырыжыраваў, нават злёгку какетнічаючы і хуліганячы, Рахлін, граў Рыхтэр і г.д.

Лёс мой кідаў мяне так, што з многімі людзьмі мастацтва я быў знаёмы. Прычым зводзіў ён мяне з імі, што абставіны знаёмства маглі б здацца нейкай містыкай, і адзін з нашых вядучых крытыкаў абавязкова кінуў бы свой дзяжурны сказ: "Караткевіч выдумае, а пасля сам жа ў гэта і паверыць". Па-першае, гэта не абраза: значыцца, выдумана дыхтоўна, з шырынёй і фантазіяй, так, што не толькі чытач, хочаш не хочаш, а паверыць, а, з цягам часу, і сам аўтар. А па-другое, можна, вядома, правесці дні 8 — 9 студзеня гэтага года так: пайсці на работу (ці працаваць дома), пасля на паседжанне (сход, праўленне ці што там яшчэ), паглядзець тэлевізар (пачытаць кнігу), легчы спаць, паўтарыць тое самае на наступны дзень і вечарам пайсці ў госці. Гэта б лічылася нормай. Але такая норма, такі паўзучы жыццёвы рэалізм, не па мне. Па мне паехаць у гэты дзень у Мсціслаў, дарогаю (пры трыццаці градусах марозу) трапіць ва ўраганны буран, калі снег ад зямлі да неба, блукаць, бо ў метры ўжо не відаць нічога, некалькі разоў думаць, што ўжо гамон (тым больш, што праз нябачныя шчыліны ў машыну насейвае снег, а матор глухне, бо ў Беразіне заправілі бензінам з вадой), выбіцца ўрэшце на аўтакалону, што таксама засела (снег вышэй аўтобусаў), капаць, выцягваць і вылезці-такі ў дзве гадзіны ночы з дапамогай бульдозераў. А назаўтра, ідучы Мсціслаўем, бачыць у лютым марозным небе каляровую і вялізную, на палову неба, вясёлку. А ноччу, у дадатак да ўсіх уцехаў, бачыць яшчэ і як памірае поўня пад час месячнага зацьмення.

Вось гэта сапраўдны рэалізм. Мой. І вы ў мяне гэтага майго рэалізму не адбірайце і іншых "ізмаў" мне не торкайце. Ні ў жыцці ні ў творчасці. Бо іначай жыць, іначай пісаць я не хачу і не магу.

…Але досыць пра крытыкаў. Вернемся да іншага.

…Дык вось пра кіеўскіх людзей мастацтва. Адзін толькі выпадак. Не памятаю ўжо, на якім курсе было, падыходзіць да мяне ў зале акадэмічнай бібліятэкі мілая жанчына і шэптам просіць выйсці, а ў калідоры тлумачыць, што яна біёлаг ці псіхолаг (не памятаю), піша дысертацыю (ці проста навуковую працу) аб стамляльнасці, і паколькі з усіх, хто сядзіць ва ўсіх залах, я працую найбольш часу, з раніцы да вечара, працую больш за ўсіх заўзята, мэтанакіравана і ўтрапёна, то ці не згаджуся я ёй дапамагчы. Я згадзіўся, але сказаў, што часам хаджу на лекцыі, а яна сказала, што нічога, што яна і гэта ўлічыць, як адпачынак.

І вось да таго, як засяду за работу, у сярэдзіне дня, і пасля сканчэння работы я іду ў маленькі пакойчык, вызвалены для яе машын, там мне надзяваюць на галаву марсіянскі шлем, наклейваюць на павекі розныя датчыкі, дзьмухаюць у вока струменьчыкам паветра (а на экране ў гэты час скачуць зайчыкі рознай формы), даюць рашаць пад секундамер розныя тэсты (я не ведаю прозвішча гэтай жанчыны, забыў імя, але як нехта прачытае гэтую работу і сустрэне там "працаздольнага студэнта К…", то хай ведае, што гэты падвопытны трусік быў я), а