Старая казка [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать онлайн
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
Уладзімір Караткевіч Старая казка
Вясною, ледзь пабеглi ручаi i падзьмуў халодны вецер, падчас якога выпускае сваё лiсце дуб, прачнулася ў дупле старой лiпы дачка ляснога цара. Пацягнулася соладка i прыпомнiла адразу, што зноў усё лета пройдзе ў яе без кахання. Моцна вартуе яе лясны цар, i няма вакол нiкога, каму б магла яна цёплае слова сказаць, чорнымi косамi шыю абвiць, пацалаваць у ружовыя вусны. Не зноў жа на аленях усё лета ездзiць. Засумавала, налiлiся ў яе слязьмi прыгожыя вочы. А ў гэты час далёка i блiзка-блiзка жалейка пастухова запела. Пяе жалейка, i вось расчыняюцца на дрэвах пупышкi, ручаi хутчэй бягуць, "сон" махнаты i пралескi заквятаюць. I бачыць лясная царэўна пастуха. У яго вочы блакiтныя, валасы на спiну спадаюць, цераз плячо гулкая пуга звесiлася, кашуля белая на плячах, а на нагах стракатыя поршнi. Вось падыходзiць ён да яе, у вачах яго, як ласка, неба блакiтнае. Спявай, жалеечка! Абняў ён яе i панёс з лесу на паляны светлыя, на зялёныя палi. У вусны яе цалуе, косы расчэсвае, сплятае на iх вянок. Каралева мая майская! — кажа. А там паўсюль святло i сонца, не тое што тут, дзе ўся зямля на аршын заiмшэла i ваўкi бегаюць, даўлячы мухаморы махнатымi лапамi. Да сонца! Да людзей! Спявае, спявае жалеечка, нясецца з ветрам у твар лясной царэўне спеў кахання, i, як зоры, чырвоныя кветкi на галiнах расчыняюцца. Але ўсё далей i далей гукi: мусiць, абыходзiць статак. Вось i апошнi водгук жалейкi з ветрам здалёку данёсся. Працягнула царэўна насустрач ветру ломкiя рукi… — Мiлы мой! Каханне маё!
Последние комментарии
10 минут 8 секунд назад
3 часов 2 минут назад
3 часов 20 минут назад
6 часов 48 минут назад
7 часов 21 минут назад
8 часов 18 минут назад