Чалавек-невідзімка [Герберт Джордж Уэллс] (fb2) читать постранично, страница - 54


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

абмацваць твар ляжачага. — Рот увесь мокры, — сказаў ён і раптам усклікнуў: — Божа праведны!

Кемп хутка падняўся і зноў апусціўся на калені каля нябачнай істоты. Зноў пачалася штурханіна і таўкатня, чуўся тупат падбягаючых цікаўных. З усіх дамоў выбягалі людзі. Дзверы «Вясёлых крыкетыстаў» расчыніліся насцеж. Гаварылі мала.

Кемп вадзіў рукой, быццам абмацваючы пустое паветра.

— Не дыхае, — сказаў ён. — І сэрца не б'ецца. Як яго… ох!

Нейкая старая, якая выглядвала з-пад локця рослага землякопа, раптам гучна ўскрыкнула:

— Глядзіце, — сказала яна, выцягнуўшы маршчыністы палец.

І, глянуўшы ў паказаным напрамку, усе ўбачылі бледныя абрысы рукі, якая бяссільна ляжала на зямлі; рука была быццам шкляная, можна было разгледзець усе вены і артэрыі, усе косці і нервы. Яна губляла празрыстасць і мутнела на вачах.

— Ого! — усклікнуў канстэбль. — А вось і ногі паказваюцца.

І так павольна, пачынаючы з рук і ног, паступова распаўзаючыся па ўсіх членах да жыццёвых цэнтраў, працягваўся гэты дзіўны пераход да бачнай цялеснасці. Гэта было як павольнае распаўсюджанне яда. Спачатку выяўляліся тонкія белыя нервы, утвараючы быццам бы слабы малюнак цела, затым шклопадобныя косці і разгалінаваныя артэрыі, затым мышцы і скура, якія прымалі спачатку выгляд лёгкай туманнасці, але хутка цямнелі і цвярдзелі. Неўзабаве можна было ўжо распазнаць раздушаныя грудзі, плечы і цьмяна праяўляліся рысы знявечанага і разбітага твару.

Калі нарэшце натоўп расступіўся і Кемпу ўдалося падняцца на ногі, усе прысутныя ўбачылі распасцёртае на зямлі голае, вартае жалю, збітае і скалечанае цела чалавека гадоў трыццаці. Валасы і бровы ў яго былі белыя, — не сівыя, як у старых, а белыя, як у альбіносаў, вочы чырвоныя, як гранаты. Рукі былі сутаргава сціснуты, вочы шырока раскрыты, а на твары застыў выраз гневу і адчаю.

— Закрыйце яму твар! — крыкнуў хтосьці. — Дзеля ўсяго святога, закрыйце твар!

Цела накрылі прасціной, якую ўзялі ў шынку «Вясёлыя крыкетысты», і перанеслі ў дом. Там, на ўбогай пасцелі, у бедным паўцёмным пакоі, сярод недасведчанага, узбуджанага здарэннем натоўпу, збіты і зранены, якому здрадзілі і якога бязлітасна замучылі, закончыў свой дзіўны і страшны жыццёвы шлях Грыфін — першы з людзей, які змог стаць нябачным, Грыфін — таленавіты фізік, роўнага якому яшчэ не бачыў свет.


Эпілог


Так заканчваецца аповесць аб незвычайным і згубным эксперыменце Невідзімкі. А калі вы жадаеце даведацца пра яго больш, то зазірніце ў невялікую карчму каля Порт-Стоў і пагаварыце з гаспадаром. Шыльда гэтай карчмы — пустая дошка, уверсе якой намаляваны капялюш, унізе — чаравікі, а назва яе — загаловак гэтай кнігі. Гаспадар — нізенькі, тоўсценькі чалавечак з доўгім тоўстым носам, шчаціністымі валасамі і тварам у чырвоных плямах. Выпіце пабольш, і ён не праміне падрабязна расказаць вам аб усім, што здарылася з ім пасля апісаных вышэй падзей, і пра тое, як суд спрабаваў адабраць у яго знойдзеныя пры ім грошы.

— Калі яны пераканаліся, што нельга вызначыць, чые гэта грошы, дык яны сталі гаварыць — вы толькі падумайце! — быццам са мной трэба абысціся як са скарбам. Ну, скажыце самі, хіба я падобны на скарб? А потым адзін пан плаціў мне па гінеі кожны вечар за тое, што я расказваў гэтую гісторыю ў мюзік-холе.

Калі ж вы пажадаеце адразу спыніць паток яго ўспамінаў, дык вам варта толькі спытаць яго, ці не сыгралі сваю ролю ў гэтай гісторыі нейкія рукапісныя кнігі. Ён адкажа, што кнігі сапраўды былі, і пачне клятвенна сцвярджаць, што дарэмна ўсе чамусьці лічаць, быццам яны і дагэтуль у яго, — няпраўда гэта, у яго іх няма!

— Невідзімка сам забраў іх у мяне, схаваў дзесьці, яшчэ калі я ўцёк ад яго і схаваўся ў Порт-Стоў. Гэта ўсё містэр Кемп выдумляе, нібы гэтыя кнігі ў мяне.

Пасля гэтага ён задумваецца, крадком назірае за вамі, нервова перацірае шклянкі і, нарэшце, выходзіць з пакоя.

Ён стары халасцяк, у яго здаўна халасцяцкія густы, і ў доме няма ніводнай жанчыны. Знешнія часткі свайго касцюма ён зашпільвае пры дапамозе гузікаў — гэтага патрабуе яго становішча, — але калі справа даходзіць да падцяжак і іншых інтымных частак туалету, ён усё яшчэ карыстаецца вяровачкамі. У справах ён не вельмі прадпрымальны, але дужа клапоціцца аб рэспектабельнасці сваёй установы. Рухі яго павольныя, і ён схільны да роздуму. У вёсцы ён лічыцца разумным чалавекам, яго беражлівасць выклікае ва ўсіх павагу, а пра дарогі Паўднёвай Англіі ён паведаміць вам больш звестак, чым любы даведнік.

У нядзелю раніцай — кожную нядзелю ў любую пару года — і кожны вечар пасля дзесяці гадзін ён адпраўляецца ў гасціную карчмы, прыхапіўшы шклянку джына, ледзь разбаўленага вадой, і, адставіўшы яе, зачыняе дзверы, аглядвае шторы і нават заглядвае пад стол. Пераканаўшыся ў поўнай сваёй адзіноце, ён адчыняе шафу, затым скрынку ў шафе, вымае адтуль тры кнігі ў карычневых скураных пераплётах і ўрачыста кладзе іх на сярэдзіну стала. Пераплёты патрапаныя і