Чалавек-невідзімка [Герберт Джордж Уэллс] (fb2) читать постранично, страница - 55


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

пакрыты налётам зялёнай цвілі, - таму што аднойчы гэтыя кнігі начавалі ў канаве, — а некаторыя старонкі зусім размыты бруднай вадой. Гаспадар сядае ў крэсла, павольна набівае гліняную люльку, не адводзячы зачараванага позірку ад кніг. Потым ён падсоўвае да сябе адну з іх і пачынае вывучаць яе, перагортваючы старонкі ад пачатку да канца, або ад канца да пачатку.

Бровы яго ссунуты, і губы варушацца ад намаганняў.

— Шэсць, маленькае два зверху, крыжык і кручок. Госпадзі, вось галава была!

Праз некаторы час стараннасць яго слабее, ён адкідваецца на спінку крэсла і глядзіць скрозь клубы дыму ў глыбіню пакоя, быццам бачыць там нешта, не даступнае воку простых смертных.

— Колькі тут таямніц, — гаворыць ён, — дзіўных таямніц… Эх, дазнацца б толькі! Я ўжо б не так зрабіў, як ён. Я б… эх! — зацягваецца люлькай.

Потым ён пачынае марыць, ім авалодвае неўміручая чароўная мара яго жыцця. І, нягледзячы на ўсе пошукі, якія вядзе нястомны Кемп, ні адзін чалавек на свеце, акрамя гаспадара карчмы, не ведае, дзе знаходзяцца гэтыя кнігі, у якіх схавана тайна нябачнасці і шмат іншых дзіўных таямніц. І ніхто гэтага не даведаецца да самай яго смерці.


1897