Хоку [Басё Мацуо] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Басё Хоку

* * *
Вясна на дварэ.
Толькі дзевяць дзён
палям і пагоркам.
* * *
Сакуры зацьвілі —
і ночы
мінулі ў наўкольлі.
* * *
Цягне цыбаты дождж
парасткі ўгору.
Утравянела сьцежка.
* * *
Перад красою кветак
і месяц зьніякавеў: схаваўся
за аблачынку.
* * *
Спадае вада: вярба
гладзіць нахіленым вецьцем
ціну.
* * *
Вясна адыходзіць:
птушкі смуткуюць, у рыбін
вочы-сьлязіны.
* * *
Цёхкаюць салаўі!
Тут — перад гэтым гаем,
там — за тою вярбінай.
* * *
І самага доўгага дня
замала,
каб высьпевацца, жаўруку.
* * *
Ластаўкі, выпадкова
мне ў чарку зь віном ня ўкіньце
глебы драбок!
* * *
Рассталіся двое сяброў —
двое дзікіх гусей: між імі
шырэе захмараная мяжа.
* * *
Старая сажалка.
Жабка ў ваду
скокнула: гук усплёску.
* * *
Лётае матылёк
трапятлівы ў полі —
вось і ўвесь цень.
* * *
О, прачніся, прачніся —
зрабіся маім сябруком,
зьнерухомлены матылёк!
* * *
На кветку, якая не пахне,
сеў матылёк —
вяльможлівыя прыцуды.
* * *
Блукалец-крумкач, ці знойдзеш
леташняе гняздо?
У квецені — сьлівы.
* * *
Разлі свой водар і тут, ля ўзгорка,
дзе здабываюць зьляжалы торф,
квяцістая сліва.
* * *
Дзяржальна гэтага малатка
калісьці было камлём
камеліі ці мо — слівы?
* * *
Зрабілі душою сваёй салаўя
і сьпяць?
Ніцыя вербы.
* * *
Стварайцеся, на мой стары твар
не падобныя вершы!..
Першай сакуры цвет.
* * *
О, колькі сёньня
прыгадваецца ўсяго: гляджу
на сакуру ў цьвеце.
* * *
І гэтак штогод!
Ападаючы з сакуры, цьвет
корміць карэньне.
* * *
О, як я зайздрошчу ёй:
у гарах
сакура закрасавала.
* * *
Нават галяндцы, і тыя
прыехалі сакурам дзівавацца.
На конях — сёдлы.
* * *
На сакуры, што зацьвілі,
дуб не звяртае ніякай увагі:
сам сабе постаць!
* * *
Ах, верабейка-дружа,
ня зь'еш авадня: і яго
прывабілі кветкі.
* * *
Нават славуты вой,
захоплены сакурай, ператварыўся
ў сем простых ваяк.
* * *
Згук звону растаў. Паветра
дыхае водарам.
Вечар.
* * *
Мо для мяне пакінуў?
Прайшоў журавель, не абскубшы
балотнай пятрушкі.
* * *
Сьпякотлівы ліпень!
Акрыла хмурынкаю галаву
гара Арасі.
* * *
Летнія ліўні!
Вада ў рацэ
зраўнялася з вадаспадам.
* * *
Месяц дажджоў. Схілілі
сланечнікі галаву:
можа, сонца — унізе?
* * *
Згадаў галінку сасны —
і ўраз
адчуў прахалоду.
* * *
З вязанкаю сена на сьпіне:
дарожны ўказальнік
мне той чалавек у стэпе.
* * *
Верхнюю вопратку зьняў
і нясу на сабе — вось і ўсё
зьмены зь зімы на лета.
* * *
На рысавым полі ўвішна.
І