Беларусь учора і сяньня [Язэп Найдзюк] (fb2) читать постранично, страница - 165


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

што сінтэтычны тэкст кнігі Я. Найдзюка грунтуецца на эклектычных асновах. Аўтар часам механічна пераносіў у тэкст розныя погляды гэтых гісторыкаў і іх стаўленне да тых ці іншых гістарычных падзей і фактаў. Не без дапамогі рэдактара і цэнзара I. Сівіцы ў кнізе падкрэслена ўсё тое, што б магло сведчыць пра сяброўскія або прыхільныя адносіны немцаў да беларусаў не толькі ў сучаснасці, але і ў далёкай мінуўшчыне. Я. Найдзюк сам шчыра прызнае, што праца ягоная ў бальшыні сваёй кампіляцыйная.

Вельмі каштоўнымі ў кнізе з'яўляюцца матэрыялы і дакументы беларускага адраджэнскага руху. Бадай упершыню ў папулярным гістарычным нарысе былі апублікаваныя дакументы (або пераказаны іх змест) афіцыйных устаноў Беларускай Народнай Рэспублікі, дыпламатычныя ноты і дагаворы. Упершыню ў кнізе #. Найдзюка гаворыцца пра барацьбу дзеячаў ВНР і беларускага грамадства за незалежнасць Беларусі, падаюцца першыя звесткі пра Слуцкі збройны чын у 1920 г. і барацьбу беларускага народу за сваю незалежнасць супраць бальшавікоў. Пры гэтым аўтар выкарыстаў працы беларускіх дзеячаў П. Крэчэўскага, А. Луцкевіча, А. Станкевіча, А. Адамовіча, К. Езавітава, М. Шкялёнка, Я. Станкевіча і іншых.

На Я. Найдзюка не аказвала націск палітычная дактрына савецкай афіцыйнай гістарыяграфіі, і таму некаторыя палажэнні ягонай кнігі, заснаваныя на тагачасных навуковых дасягненнях і выкладзеныя ім у папулярнай форме, былі пацверджаныя беларускімі даследчыкамі толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў.

Да такіх палажэнняў адносіцца той раздзел кнігі, дзе гаворыцца пра арыйскае паходжанне беларусаў у выніку зліцця часткі славянаў і балтаў. Аўтар слушна падкрэслівае ролю Полацка як беларускага палітычнага цэнтру, асобнага ад двух цэнтраў дзяржавы Рурыкавічаў — Ноўгарада і Кіева. Пры гэтым Полацкае княства мела палітычныя ўплывы на Смаленскае, Турава-Пінскае і Чарнігаўскае княствы. Я. Найдзюк абмінуў штучную канструкцыю расійскіх дарэвалюцыйных і савецкіх гісторыкаў пра існованне нібыта адзінай старажытна-рускай народнасці. З годнасцю аўтар паказвае беларускую культуру старадаўняга часу, называючы імёны царкоўных дзеячаў, у тым ліку Еўфрасінню Полацкую, Кліма Смаляціча, Кірылу Тураўскага і іншых, якія ў савецкай тагачаснай гістарыяграфіі нагадваліся з адмоўнымі характарыстыкамі.

Я. Найдзюк паказаў, што стварэнне новага беларускага цэнтру ў Наваградку было выклікана аслабленнем Полацка, Смаленска I Турава. Новая дзяржава паўстала не толькі на беларускіх, але І на літоўскіх — аўкштоцкіх і жмудскіх — землях. Яна, адзначае аўтар, дасягнула найвялікшай магутнасці ў часы гаспадара Вітаўта Вялікага.

Гаворачы пра войны з Маскоўскім княствам, Я. Найдзюк толькі ўзгадаў вялікую перамогу беларускага войска ў 1514 г. над Оршай. Але ён пазнаёміў чытачоў з народнай беларускай песняй «Ой, у нядзельку параненька, узышло сонца хмарненька», у якой праслаўляліся беларускія ваяры на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім.

Адмоўна разглядаў Я. Найдзюк Люблінскую унію 1569 г., якая, на ягоную думку, моцна абмяжоўвала Вялікае Княства Літоўскае, але не ліквідавала яго дзяржаўнасці. У той жа час аўтар кнігі прызнаў, што Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., складзены над рэдакцыяй канцлера Льва Сапегі, забяспечыў асновы беларускай дзяржаўнасці І правы беларускае мовы як урадавае мовы ў гаспадарстве. Шмат увагі ў кнізе Я. Найдзюка аддадзена беларускай культуры і дзейнасці Францішка Скарыны. Ён падкрэслівае, што канец XVI ст. справядліва называецца «залатой парой» старое беларускае культуры.

Даволі падрабязна аўтар разглядае палітычную і эканамічную гісторыю Беларусь ў XVII і XVIII стст., у тым ліку войны сярэдзіны XVII ст. Я. Найдзюк заўважыў, што беларускі магнат князь Януш Радзівіл спробаваў адрадзіць самастойнае Беларускае гаспадарства ў 1655 г., выступіўшы на баку Швецыі. Такую ж спробу пазней паўтарыў гетман Павел Сапега. Засяродзіў у вагу аўтар І на падзеях канца XVII ст., калі ўраду расійскай царыцы Кацярыны II праводзіў палітыку ўмяшання ва ўнутраныя справы Польшчы (як ён называв Рэч Паспалітую паводле старой дарэвалюцыйнай традыцыі), калі былі праведзеныя падзелы Рэчы Паспалітай і адбылося паўстанне на чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвушам Касцюшкам. Падзелы Рэчы Паспалітай Я. Найдзюк разглядае як падзеі, што прывялі Беларусь з-пад польскага пад расійскае панаванне, а не як страту беларуска-літоўскай дзяржавай сваёй незалежнасці (як было на самай справе).

Далучэнне да Расіі, як лічыць аўтар кнігі, спрыяла дэнаныяналізацыйнай акцыі з двух бакоў: расійскага і польскага. Але яшчэ А. Цвікевіч даказаў, што ў першыя дзесяцігоддзі русіфікацыя не праводзілася, ішла паланізацыя беларусаў з дапамогай царскіх уладаў і толькі пасля паўстання 1831 г. пачалася шырокая кампанія русіфікацыі Беларусь.

Старанна Я. Найдзюк сабраў звесткі пра беларускую культуру ў XIX ст., пра паўстанне 1863 г. на Беларусь. Ён слушна заўважыў, што прычынай паражэння паўстання было не толькі тое, што расійская армія