Беларусь учора і сяньня [Язэп Найдзюк] (fb2) читать постранично, страница - 166


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

мела лічбавую перавагу, але галоўным чынам тое, што паўстанцы 1863 г. не мелі падтрымкі з боку сялянства. «Сяляне не толькі не дапамагалі паўстанцам,— зазначае аўтар,— але часта з імі змагаліся...» У кнізе Я. Найдзюка папулярна, але дакладна прасочана развіццё беларускага нацыянальнага руху ў канцы XIX — пачатку XX ст., сцісла даецца гісторыя тагачаснага адраджэння, нагадваецца дзейнасць братоў I. і А. Луцкевічаў і іншых адраджэнцаў.

Вельмі насычаны фактамі раздзел пра першую сусветную вайну, лютаўскую рэвалюцыю 1917 г. і новы ўздым беларускага нацыянальнага руху. Тут называюцца імёны беларускіх дзеячаў, прасочваецца дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый з дакладнымі датамі і тэкстамі гістарычных ужо дакументаў, што робіць кнігу Я. Найдзюка вельмі каштоўнай. Асобнае месца тут упершыню займае гісторыя Слуцкага збройнага чыну ў лістападзе 1920 г. за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Я. Найдзюк распавядае пра Першую Беларускую нацыянальна-палітычную канферэнцыю ў Празе Чэшскай у верасні 1921 г. і пра яе дакументы.

У апошніх раздзелах аўтар таксама падрабязна разглядае становішча беларусаў у Заходняй Беларусь («пад Польшчай»), што яму было вельмі добра вядома, становішча ў БССР, дзе былі знішчаныя беларускія нацыянальныя дзеячы, а беларуская інтэлігенцыя, сяляне, усё насельніцтва панеслі вялікія людскія страты ад сталінскага тэрору. Вельмі цікавымі з'яўляюцца звесткі пра беларускі нацыянальны рух на эміграцыі — у Латвіі, Літве і ў іншых краінах.

Увогуле кніга Я. Найдзюка застаецца актуальнай у наш час, дзякуючы добраму падбору фактаў і аб'ектыўнасці выкладу іх.

Дадатак, складзены I. Касяком, мае ўжо характар не столькі сістэматычнага выкладу гістарычных фактаў, колькі хутчэй мемуараў. Нягледзячы на гэта, згаданы матэрыял таксама прадстаўляе вялікую цікавасць, бо перадае ў іншым выглядзе, чым да гэтага было, у храналагічнай паслядоўнасці гісторыю Беларусі перыяду нямецкай акупацыі 1941—1944 гг., больш падрабязна — пра дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый з іх самастойнымі мэтамі цдраджэння беларускай дзяржаўнасці. Упершыню шматлікія чытачы змогуць прачытаць пра дзейнасць Другога Усебеларускага кангрэсу ў канцы чэрвеня 1944 г. у Менску, пра БКА, пра дзейнасць Беларускай Цэнтральнай Рады, у тым ліку ў Германіі ў 1944—1945 гг. Астатняя частка працы I. Касяка — гэта аповяд пра беларускі нацыянальны рух у эміграцыі пасля другой сусветнай вайны, пра яго арганізацыі. Усе гэтыя звесткі маюць вельмі важнае значэнне не толькі для навуковага вывучэння праблем беларускай эміграцыі на Захадзе, але і для шырокага азнаямлення чытачоў з зусім невядомымі фактамі, пра якія да апошняга часу амаль не пісалі ні гісторыкі, ні журналісты.

АНАТОЛЬ ГРЫЦКЕВІЧ, доктар гістарычных навук, прафесар

Менск, 12 ліпеня 1993 г.

(Footnotes)

* Пры апрацоўваньні гэтага разьдзелу шмат скарыстана з працы М. Шкялёнка «Крывія — Беларусь — Літва», друкаванай у часапісе «Раніца» ў Бэрліне ў 1941 г.

* Пры апрацаваньні гэтага разьдзелу асабліва былі выкарыстаныя працы М. Шкялёнка «Беларусь — Літва — Крывія» і А. Горнага «На захад і усход» друкаваныя у беларускай газэце «Раніца» у Бэрліне ў 1941—1942 гг.

* Пры апрацаваньні гэтага разьдзелу таксама былі выкарыстаны ў вялікай меры працы М. Шкялёнка «Беларусь — Літва — Крывія» і А. Горнага «На захад і ўсход», друкаваныя ў беларускай бэрлінскай газэце «Раніца»

* Знаны на Далекім Усходзе (асабліва ў Японіі) спосаб самагубства праз разрэзаньне жывата.абвінавачаньня бальшавікі не знайшлі, усё-ж-такі ўсіх арыштаваных засудзілі у канцэнтрацыйныя лягеры або на высылку ў далёкія краі, дзе бадай усе з часам і загінулі.

1 Цанава Л Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков Минск, 1951 Ч. 2 С. 884

2 Тамсама.

3 Тамсама. С. 885

4 Цанава Л. Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков Ч. 2. С. 689, 853

* United Nations Relief and Rehabilitation Administration

** International Refugee Organization.

(обратно)