Бэзавы попел [Ала Сямёнава] (fb2) читать постранично, страница - 49


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

гадзіны вялі размову. Гэта было 2 жніўня 1987 года, пазней мы ўсе заходзілі ў палату на хвіліну — аддаць паклон. Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай (дарэчы, як мне здаецца, менавіта той жонкай, якую шчасціць мець мастаку, прыгожай, разумнай, мудрай), акцёр Дубашынскі, Вераніка Стральцова i я.

Янка Брыль вёў рэй i ўлетку, у ліпені 1986 года, калі быў вечар Міхася Стральцова. I пазней, на вечарыне ў дзень юбілею ў доме Міхася Лявонцьевіча i Алены Дзімтраўны за хатнім багатым сталом. Знешне нішто, дарэчы, не нагадвала пра „падводныя плыні” ў ix сямейным жыцці. Было гасцінна, утульна, смачна. Было весела i цёпла. Праўда, дарослых дачок ад першага шлюбу — Вікторыі i Веранікі — не было.

У 1987 годзе Міхась Стральцоў — гэтаму вельмі спрыяў Рыгор Барадулін — наладжваў некалькі вечароў. У сакавіку — у Доме літаратора, пазней — у Гародні, недзе яшчэ. Тады многім здавалася: мнагавата. Нават i мне. Хаця ў Доме літаратара, напрыканцы красавіка, я таксама брала чынны ўдзел. Здаецца, крыху больш удалы, як у тэлевізійнай перадачы.

Міхась Стральцоў ціха-здаволена згаджаўся на ўсе вечары. Ці та­му, што ўсё гэта было пацвярджэннем ягонага вяртання ў літаратуру i літаратурны свет, ці таму, што прадчуваў — ужо апошнія месяцы жыцця. Так ці інакш — добра, што былі вечары, што ён зноў адчуў сябе прызнаным, слынным літаратарам.

Між іншым, калі Стральцоў вярнуўся з Мазыра, як сведчыў у гаворцы са мной згаданы ўжо Вечаслаў Івашчанка (ён на тую пару заходзіў да Міхася Лявонцьевіча, што якраз супала з нашай працай над кнігай Івашчанкі), быў той замкнёна-разгублены, пачуваў сябе адстаронена i адчужана ад звычнага літаратурнага атачэння. I тут нельга перадаць увагі ўчынкам Рыгора Барадуліна i Анатоля Кудраўца. Ры­гор Барадулін, як мог, спрыяў заказам на нейкія пераклады, уключэнню ў план яго кніг, тэлефанаваў Міхасю i ўранку, i ўвечары, нават, як гаварыў сам Стральцоў, купляў яму месячны білет для праезду ў менскім транспарце.

Анатоль Кудравец, галоўны рэдактар часопіса „Нёман”, вядомы празаік, не збаяўся папярэджанняў адміністрацыйных асоб: што, Стральцова на сталую працу? А было гэта ў гады, калі за складам рэдакцый пільна сачыла не адна ўстанова. Міхась Лявонцьевіч быў узрадаваны i ўражаны — пазваніў! запрасіў! сам галоўны радактар! Праца ў аддзеле крытыкі — спачатку літсупрацоўнікам, потым рэдактарам (загадчыкам) аддзела — вярнула яму яго грамадскае рэнамэ. Не творчае — гэта ў яго ніхто не мог забраць, a менавіта літаратурна-грамадскае. Ён вярнуўся ў пэўнае кола. Не толькі як таленавіты твор­ца, але i як чалавек, што здольны выконваць службовыя абавязкі. Ча­лавек, што адпавядаў пэўным нормам. Для таленту нават i супрацьпаказанае — норма, але для вяртання „на круги своя” патрэбны ўчынак. Міхась Лявонцьевіч адчуў грунт пад нагамі. Ды i з грашмі стала лягчэй. З'явіўся невялікі, але сталы заробак.

Ці не пярэчу я сабе? то сцвярджала, што Міхасю Стрельцову пат­рэбны быў маёнтак, рэнта — i раптам... Як мне здаецца, на той момант, калі ён пасля ўсіх пярэкрутаў лёсу вярнуўся ў Менск, сталая праца, служба былі яму неабходны. Як неабходныя былі стасункі з Янкам Брылём, Васілём Віткам, Алесем Адамовічам... З сябрамі: i толькі што згаданымі, i з Віктарам Карамазавым, Анатолем Грачанікавым, Васілём Зуёнкам, Таццянай Арловай, Міхасём Тычынам, Аляксеем Гардзіцкім, Аляксандрам Станютам... Яму былі неабходныя прыязнасць i разуменне Алеся Разанава, Генадзя Шупенькі, Варлена Бечыка, Анатоля Сідарэвіча... Пільная ўвага маладых: Леаніда Дранько-Майсюка, Сяргея Дубаўца, Уладзіміра Арлова, Адама Глобуса, Алеся Асташонка...

Міхась Стральцоў збіраўся вызваліцца ад службы, зноў вярнуцца выключна да творчай працы. Гэта ўжо пад час хваробы. У шпіталі.

Як адбылося б, каб Бог i Лёс адшкадавалі яму яшчэ добрую рэшту жыцця — цяжка згадваць...

Прадчуванне канца — ці было яно ў яго? Мне здаецца, калі i было, падсвядомае, інтуітыўнае. Не выслоўленае. Не выяўленае канкрэтна. У маі i красавіку 1987 года ён пару разоў прыходзіў на працу страшэнна бледны. Тлумачыў — нешта з сэрцам. Гэта, мабыць, i радыяцыйны боль (у яго быў рак стрававода). Потым нечакана лёг у бальніцу. Нікому нічога не сказаўшы. Ляжаў у 2-ім шпіталі. Калі мы з Тамарай Аляксееўнай Нікіфаровіч (карэктаркай „Нёмана”) наведалі яго, быў знерваваны, раздражнёны. Хаця неяк пасвятлеў, палагаднеў, кажучы: „Бачу адсюль тваю хату, Томік” (да Тамары Аляксееўны). Выпісаўся таксама нечакана. I знік. Яго жонка з дачкой Алесяй былі тым часам на курорце.

У ліпені Міхась лёг у анкалагічную клініку ў Бараўлянах. Ездзіла да яго — ён ужо мала што еў; везла арбуз, чарніцы, чарэшню. Нейкім разам мы сышліся ў яго выпадкова: Карлас Шэрман, Анатоль Сідарэвіч i я. Карлас Шэрман зрабіў слайды i пазней аддаў ix Сідарэвічу, у часопіс „Крыніца”, там, дзе мы ўдваіх з Міхасём Стральцовым, — падараваў мне. Дзе Сідарэвічавы — не ведаю, адзін давала „Крыніца”, мой раптоўна знік пасля таго, як я