Заручыны Паўлінкі [Францішак Аляхновіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

class="book">Ціха!


ПАУЛІНКА

(радасным шоптам).

Мамка! Ен пісаў пісульку да брата Адэлькі!.. Але вось бяда: цяпер усе ўжо ведаюць і будуць сьмяюцца з мяне з прычыны здарэньня з гэтым панам Быкоўскім. Як даведаецца аб гэтым Якімка, дык яшчэ падумае, што і ўзапраўды нешта было ў мяне з гэтым зломкам! А гэта ўсё бацька вінаваты! (плача). Каб ня бацька, дык-бы й не было гэтага сораму...


АЛЬЖБЕТА

Супакойся, Паўлінка! Я ўжо тут з ім гутарыла...


ПАУЛІНКА

(зацікавіўшыся).

Ну, а татка што?


АЛЬЖБЕТА

(уздыхнуўшы).

Эх, і слухаць ня хоча. Я яго і так, і сяк... Не, кажа, і не! Я яму лоб, кажа, гаду расшэплю — вось! Але нічога, джетанька, трэба пацярпець, пачакаць, мо’ бацька і адпусьціцца.


ПАУЛІНКА.

Мамка! Трэці год мы кахаемся, трэці год мы чакаем тэй часіны, калі татка адпусьціцца і хіба ўжо гэтак усё жыцьцё перэчакаем!.. Калі татка ня згодзіцца, дык я даўжэй ужо чакаць ня буду: уцяку з роднай хаты без таткаўскага багаславенства, хай будзе як будзе!


АЛЬЖБЕТА.

Што ты! што ты! Як жаж гэтак без багаславенства! Бог шчасьця не пашле.


ПАУЛІНКА.

А гэтак шчасьце? Чакаць таткаўскай згоды, а бачыць толькі таткаўскія фанабэрыі? Тужыць за мілым, а скакаць нейкія выкрутася з панам Быкоўскім? Я ўцяку, далібог, уцяку, а калі ня ўцяку, дык павешуся! (плача).


АЛЬЖБЕТА.

Ну, ціха, дзетанька, ня плач, Бог дасьць усё добра будзе, бацька адпусьціцца, ня плач. Вось пачакай, я пайду яшчэ з ім пагутару. (выходзіць са сьлязой на вачох у бакоўку).


Зьява 7.

ПАУЛІНКА.

(пяе):

Год трэці ўжо дарэмна, ах,
Чакаем шчасьця мы свайго,
Душу няраз агорне страх:
Ці дачакаемся яго.
А татка упіраецца,
Каб за Якіма я ішла,
Бо хоча зяця паніча, -
Во чыста далібог бяда!
Далей так жыць ня маю сіл,
Ня маю сіл зцішыць тугу, -
Пайду за тым, хто мне так міл
І з роднай хаты уцяку.

Зьява 8.

Паўлінка і Якім.


ЯКІМ.

(пры апошніх словах песьні паяўляецца на парозе. Ен ціха падыходзіць да Паўлінкі і абыймае яе).

Вось і я - як тут быў!


ПАУЛІНКА. (спалохалася).

Ах, як напалохаў!


ЯКІМ.

Выбачай, золатца, што я ўвайшоў так ціха і падслухаў тваю песьню.

Выбачай, і дзякую табе за твае словы каханьня. Я думаў, што можа мая Паўлінка дзеля пана Быкоўскага забылася аб сваім Якімцы, але бачу, што ты для мяне ўсё такая самая, як раней была!.


ПАУЛІНКА.

Вось яшчэ чаго! Але ты, значыцца ўжо зусім вольны! калі-ж выпусьцілі?


ЯКІМ.

А вось нядаўна. І перш-ан-перш я прыбег да свае зязюлькі, каб даведацца, ці любіць мяне так, як раней.


ПАУЛІНКА.

Ого, які цікавы! Хутка састарэішся!


ЯКІМ.

Цікавы, бо ад гэтай цікавасьці залежыць усё маё жыцьцё, усё маё шчасьце. Цікавы, бо ад твайго каханьня, Паўліначка, прыбывае мне сілы змагацца з жыцьцём і з благімі людзьмі. Бо калі я ведаю, што ты мяне любіш, тады я раблюся дужы, крэпкі, такі, што здаецца ўвесь сьвет-бы выклікаў на барацьбу.


ПАУЛІНКА.

(туліцца да яго з каханьнем).

Якімка мой!.. А ці гэты поп, аб каторым ты казаў, што прыедзе ў Міхалішкі, яшчэ назад не паехаў?


ЯКІМ.

Не яшчэ, не паехаў... Але я цяпер думаю інакш зрабіць. Ня будзем ужо шыта-скрыта шлюб браць, а раней паспытаемся дабіцца згоды бацькоў тваіх. Я цяпер бачу, што раней бацька твой меў на мэце пана Быкоўскага, але цяпер, калі ўжо гэта кончылася, можа і Якім Сарока будзе да спадобы. Ды апроч таго ў сэрцы маім гэтулькі каханьня, у душы гэтулькі радасьці і надзеі, што як толькі пабачу яго, дык, здаецца, адразу пераканаю. Ды няўжож татка твой камень, а не чалавек! Няўжож ён ня ўцяміць таго, што толькі там шчасьце, дзе ёсьць каханьне, а хто-ж будзе мацней кахаць цябе, чымсь я?


ПАУЛІНКА.

Мамка ўжо ерайшла на наш бок і стараецца ўгамэніць татку.


ЯКІМ.

Ну, вось бачыш, зязюлечка! мамка ўжо за нас. Я веру, што і бацька хутка зьмягчэе! Ну, а калі не, дык тады пойдзем ужо да шлюбу насупроць яго волі. Калі ён шчасьця даць нам ні хоча, самі сабе яго здабудзем і зробім так, як учора абмазгавалі. Добра, Паўліначка? ты згодна?


ПАУЛІНКА.

Добра.


ЯКІМ.

О, мая ты харошая, добрая, залаценькая!.. (цалуюцца).



Зьява 9.

Тыя-ж і Сьцяпан з Альжбетай.


СЬЦЯПАН 

(уваходзіць з бакоўкі, за ім Альжбета).

А гэта што, каханенкі-родненькі! Хочаш мусі, каб я цябе кіём па патыліцы змазаў, гіцэль ты