Лабух [Уладзімір Някляеў] (fb2) читать постранично, страница - 133


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

машыне, я іх праводзіў. “Мы ўсё падрыхтуем: магілу, памінкі... Дзякуй”.

Набралі сабе клопату — і дзякуй. Што я ведаю, лабух, пра гэтых людзей на гэтай зямлі?..

Крабіч кажа, недзе ён вычытаў, не ў “Трох мушкецёрах” і нават не ў кітайскай філасофіі: “Айчына — лёс і магілы”. Хоць мог і сам прыдумаць, ці перайначыць, за ім водзіцца такое: прыдумае і кажа, што вычытаў, бо здаецца, што вычытанае разумней...


Лі-Лі не спазнілася.

Я ў двор глядзеў, падвартоўваючы яе з маскоўскага ранішняга цягніка... Лі-Лі махнула мне ў акно — і ўбегла ў пад’езд Лідзіі Паўлаўны. Яна з кветкамі, дык, можа, таму...

Смешна: як хлапчук.

Пара ехаць...

— Як ты?.. — выйшла Лі-Лі з пакою Ігара Львовіча ў прыхожую, пацалавала ў скронь. Як толькі што ў лоб Аліка пацалавала.

— Які хлопчык...

Я не сам, нехта за мяне ўва мне спытаўся, я і ненавідзеў яго за слабасць, і зрабіць з ім нічога не мог:

— Ты са мной, Лі-Лі?

Яна зазірнула мне ў вочы... шкадуючы, і так яшчэ, як заклінала, каб зразумеў я тое, што зараз яна скажа:

— Фелікс жыць без мяне не будзе.

Лабухі труну паднялі, я кінуў таропка: “Потым пагаворым...” — і Лі-Лі адступіла ад мяне да Лідзіі Паўлаўны: “Я ўвечары самалётам...”

Пагаварыць потым не выйшла... Я адно спытацца паспеў — у двары, калі ў машыны сядалі: “Ты чаму ў Маскву з ім паехала?..” — і Лі-Лі, нібы просячы, каб не пачынаў я, не чапляўся за гэта, калі ўсё вырашана, адказала хутка, ціха і ўніз: “Бо ў Амерыку не хацела”.

Я так і падумаў, западазраваў, калі раптам карцінка такая, як паштоўка калядная, намалявалася, на якой Фелікс — анёл. На зямлі не бывае анёлаў... Хоць што мне з таго, што Лі-Лі ціха і ўніз гэта пацвердзіла? Гэта ўжо Фелікса праблема, для мяне якая розніца — дзе з ім Лі-Лі?..

Ды Фелікс ні ў чым і не зманіў. Проста не сказаў усёй праўды. Якой я не любіў, і якую — таксама не ўсю — зараз хутка сказала Лі-Лі.

Так заўсёды будзе: не ўсю, не ўсё... Бо, калі б было ўсё, дык даўно б усё скончылася.

На Наваградак ехалі асобна: Лі-Лі і Лідзія Паўлаўна, Зоя, Стэфа і Зіначка, якую Стэфа змусіла паехаць — у катафалку з Алікам, а я з Крабічам, Росцікам і чатырма лабухамі — у мікрааўтобусе.

Трубу Росцік прынёс.

Калі даехалі, каля дома з востранахіленым чарапічным дахам тоўпіўся люд — незвычайна для хаўтур узбуджаны. Сакрат сустрэў, заклапочаны: “Тут нечаканка такая...” — і правёў у дом, дзе ў гасцёўні два сталы пад белымі абрусамі стаялі, і на адным, накрытая вечкам, труна. Я ўцяміць не мог: мы з труной — і ў доме труна... перакладваць, ці як?.. што за звычаі такія?.. але ўбачыў партрэт з чорнай стужкай: пажылы чалавек, на Аліка падобны вачыма, тварам... і мяне працяла: бацька!

Ён памёр, бо я накаркаў!.. І як дзіўна, што вечка на труне — у нас толькі на могілках накрываюць...

Казімір, які ў куце пры высокай кафлянцы сядзеў, я і не заўважыў яго адразу, стаў на мыліцы: “Давай выйдзем...”

“Як гэта, Казімір?..”

“Вы ад’ехалі — зноў той міліцыянт, які пра Аліка ўраніцы сказаў, на газіку. І кажа, каб я знайшоў, калі гаспадароў няма, каго-небудзь па Альгерда з’едзіць. Я адказваю, што так зразумеў — яго не павязуць, у Менску хаваць будуць, туды Сакрат з Гэляй і паехалі, а ён: ды па старога!.. Таго ў кар’еры пад Гародняй знайшлі, тыдні паўтары як забітага. А перад тым ён у пастарунку ў іх сядзеў, адкуль нібыта збег... Самі забілі і закапалі, а потым самі знайшлі, каб на іх не вісела — я табе кажу. І міліцыянт гэтак думае, ён іхнія норавы ведае і ён з нашых, толькі баіцца...”

Апошняе Казімір прамовіў так, нібы я, гарадскі, сталічны, магу не баяцца і здолею нешта зрабіць, знайсці нейкую ўправу...

У руху хаўтур штосьці не складвалася, не стыкавалася, Крабіч з Росцікам і Сакратам разбіраліся на падворку з папом, на нешта яго, прыціснуўшы да дрывотні, уломвалі, у іх не выходзіла — і Крабіч паклікаў мяне:

— Я пабажыўся, што ўсё плёткі, хлопчык не самагубца — ты пабожышся?

Сакрат перамінаўся вінавата: гэта сапраўды ягоны клопат, калі ўзяўся за хаўтуры... Ды, канечне, не ў галаве было, як і ў мяне нават не прамільгнула — у каго ў галаве такое, хоць бы і ў Сакрата?.. Гадоў трыццаць таму ведаў я падлетка, якога поп на могілках пахаваць не даў. І хоць там было зусім іншае, але ў граху яно, выходзіць, тое самае — ва ўсякім разе для папоў?..

Ах ты, Зіначка, каза...

Адзіны Бог паміраць пачаў, калі з пячоры выйшаў... А ў храмах Ягоных не Ён, а папы з ксяндзамі жывуць.

— Не самагубца. І калі ты пабажыўся, дык чаго ўсім...

— Няхай... — нібыта здаўся поп. — Я мог і не ведаць. Але астатняе ўсё — не.

Крабіч спытаў нахабна, не адышоўшы са мной, не адвярнуўшыся нават:

— У цябе грошы ёсць?

Поп насупіўся.

— Пры чым грошы? Адзін праваслаўны, другі каталік — і разам? Ні