Лабух [Уладзімір Някляеў] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

пагоркаў, малочна-белых клумбаў, на якіх яны ружавеюць, і па жываце, не прамінаючы пупка, што дробна пульсуе пад маімі губамі, дасягаю рыжавата-пуховага руна, мэты ўсіх арганаўтаў, у якім і схаваная сама мэта з яе пахам лона, пахам вульвы — злітным з пахам жанчыны і ўсё ж асобным ад яе. Паласціўшыся ў рыжаватым руне на мякка-падатлівым пагорачку лабка і ўдыхнуўшы ягоны пуховы пацалунак, я спускаюся ў даліну жадання і пяшчотна, на кончыку языка апускаю пацалунак пад вялікія губы вульвы, кладу яго на іх унутраную, пунсовую, тонка-тоненькую скурку і набліжаю пацалунак да клітара — маленькага вулкана вульвы, сусветнага вулкана жаночай страсці.

— Ідзі ў мяне! — выдыхае яна, закусваючы губы і качаючы галаву на падушцы, згінае і падымае, падымае ногі, аплятае мяне імі пад пахамі і ўсцягвае, ускідвае на сябе. — Ідзі, ідзі, ідзі!..

Я ўрываюся ў яе, забыўшыся на ўсе папярэднія ласкі, дзікім кабаном, ашалелым жарабцом, я тапчу і душу яе, ламаю і разрываю, але яна ва ўсім гэтым знаходзіць, вынаходзіць рытм, змушае мяне запавальняцца і зноў разганяцца, пазногцямі ўпіваецца мне ў спіну і ўсё ўздымае, уздымае свае доўгія-доўгія, амаль бясконцыя ногі ў нябёсы, дзе пачынаецца палёт...

“А... о... у...” — чую я першыя гукі гэтага палёту, якія паступова перарастаюць у воклічы, для якіх не існуе фанем, якія немагчыма перадаць звычайным чалавечым голасам, а хіба толькі музыкай, але я такой ніколі не чуў, перадаць хіба толькі звярыным рыкам і птушыным крыкам, і я зліваюся з ёй у гэтым рыку і крыку, у енках, вісках і стогнах, зліваюся з ёй у чырвонай, распаленай цемры яе вульвы, якую хачу прабіць, прабіць, прабіць! — і прабіваюся, выштурхаюся, вырываюся, выліваюся і выліваюся, выліваюся, страчваючы свядомасць, з чырвонай-чырвонай і распаленай-распаленай цемры ў прабоіну святла: о!.. у!.. а!..

Ногі яе яшчэ ўскінутыя, яны ўздрыгваюць і ўсё цягнуцца ўверх, каб зачапіцца за вышыню, дзе, ападаючы, доўжыцца палёт, але рукі ўжо паслабілі абдымкі, і пазногці болей не ўпіваюцца ў спіну. Нарэшце яна пластылінава размякчаецца пада мной, раскідвае ногі і рукі, глядзіць на пазногці, пад якімі кроў мая і скура, і, нібыта прабачаючыся, шчасліва кажа:

— Я зноў цябе ўсяго пашкамутала і падрапала...

Яна, як перанароджаная, і я вачэй не магу адвесці ад твару яе — такі ён пасля гэтага натолена-прыгожы... Яны ўсе перанараджаюцца, нешта з імі ўсімі пасля гэтага адбываецца, нават жабкі пераўтвараюцца ў царэўнаў, хоць і жабкі, і царэўны драпаюць спіну...

Некалі, раней, калі я быў жанаты спачатку на адной жанчыне, а пасля на другой, падрапаная спіна была праблемай. Цяпер не. Цяпер праблема ў тым, што ў мяне няма ніводнай жонкі, а я да іх звык, таму іншым разам згадваю іх і сумую. Не па кожнай асобна, а па абедзьвюх, як па адной. Тым больш, што ў мяне ад іх дзеці, дачка ад першай і сын ад другой. Я не кідаў ні сваіх жонак, ні сваіх дзяцей, жонкі самі мяне кінулі і дзяцей пазабіралі. Няма ў свеце істоты болей жорсткай і несправядлівай, чым жанчына.

Я здагадваюся, пра што яна зараз папросіць.

— Раскажы, як ты страціў нявіннасць... Ну-у, раскажы...

Калі я раскажу, яна зноўку ўзбудзіцца. Плыстылін пада мной сціснецца ў пластычную гуму, якая будзе напінацца і звінець, успамінаючы папярэднія і рыхтуючы новыя палёты. Сёння за ноч, разам з ранішнім, іх было чатыры, і з пятага я ўжо магу не вярнуцца. Таму найлепей зараз нечакана, без падрыхтоўкі ўстаць і першым зачыніцца ў ваннай. Што я і раблю, а яна, пакуль яшчэ пластылінава размяклая, не паспявае мяне злавіць.

Пад душам хораша. Нідзе, бадай, мне так не хораша, як пад душам. На нюх не выносячы мужчынскіх цел — ні худых ні тлустых, ні кволых ні мускулістых, ні гладкіх ні валасатых, абсалютна і катэгарычна ніякіх, я не надта б любіў і сваё, але я змушаны яго любіць па двух прычынах. Прычына а/ — толькі яно можа спаць з жанчынай, і прычына б/ — толькі яно можа стаяць пад душам. Ці можна сказаць і наадварот: спаць пад душам і стаяць з жанчынай... Але нават жанчына, калі расспыпаецца і паколвае, струменіцца па целе цалавальніца-вада, часова можа перачакаць. Я рыба па задыяку, а рыба без вады, пра якую ніхто не ведае, што яна такое... ну што такое рыба без вады?

Не магу прыдумаць, што? Ну, рыба без вады...

Гэта не проста: што-небудзь прыдумаць. Спрабавалі?..

Да гэтай пары яны мне любоўна кажуць: “Якое гладкае ў цябе і мускулістае цела...” Я не выхваляюся, не, бо не выношу ніякіх мужчынскіх цел і не надта люблю сваё, але так яны, жанчыны, кажуць. І дасюль для мяне загадка: як і за што яны мужчынскае цела могуць любіць?

Можа, рыба без вады — што вада без рыбы?.. Не, нешта не тое...

Адзінае, мілыя дамы, што можна і варта было б любіць вам у мужчыне — член. Я б мог назваць яго так, як ён называецца, бо член і ў імпатэнта... але Лі-Лі адварочваецца, калі я лаюся. Не кажа: не лайся, а гэтак во раз — і адварочваецца... Плаўна...

Мне не хочацца, каб