Оценку не ставлю, но начало туповатое. ГГ пробило на чаёк и думать ГГ пока не в может. Потом запой. Идет тупой набор звуков и действий. То что у нормального человека на анализ обстановки тратится секунды или на минуты, тут полный ноль. ГГ только понял, что он обрезанный еврей. Дальше идет пустой трёп. ГГ всего боится и это основная тема. ГГ признал в себе опального и застреленного писателя, позже оправданного. В основном идёт
Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)
Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)
Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)
Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...
— Калі-п ты пыў на суднах Старога Сьвету, дык, маленькі юнак, як ты, пыў-пы толькі юнга, хлапшўк, і пыў-пы слушкаю ў матросаў. І калі матрос закрышыць: «хлапшук, купак вады!», ты-п ускакіфаў борзда, як куля, і прыносіў пы купак вады. І калі матрос закрышыць: «хлапшук, боты!» — ты дафаў-пы боты. I ты пыў-пы далікатны і казаў-пы: «Так, сэр», і «не, сэр». Але ты на амэрыканскім судно і думаеш, што ты ня горш, чым матрос. Крыс, мой хлопшык, я пыў мараком дваццаць дфа гады, і ты думаеш, што ты ня горш мяне? — Я пыў марак раней, чым ты радзіўся, і я вязаў вузлы і браў рыфы і круціў вяроўкі, калі ты забаўляўся цацкамі.
— Вы гэтым крыўдзіце мяне, Эміль! — закрычаў Крыс Фэрынгтон; яго твар пачырванеў, і сапраўды меў пакрыўджаны выгляд. Гэта быў стройны, статны юнак гадоў семнаццаці.
— Фось ты зноў пачынаеш! — загарэўся матрос-швэд, — мяне зафуць Іогансэн, а шчанюк-хлапшук, як ты, зафе мяне Эміль! Гэта абраза і дапускаецца толькі таму, што гэта амэрыканскі судно!
— Але-ж вы мяне завіцё «Крыс», — заўважыў з дакорам хлопчык.
— Бо ты-ж яшчэ хлапшук!
— …Які робіць, як сталы мужчына, — не здаваўся Крыс. — І таму, што я раблю мужчынскую работу, то маю такое-ж права зваць вас па імені, як і вы мяне. Мы ўсе роўныя тут, і вы гэта ведаеце. Калі мы наймаліся ў гэтую дарогу ў Сан-Францыско, мы наймаліся, як матросы на «Софі Сузэрлэнд», і паміж намі на рабілі ніякай розьніцы. Хіба я не рабіў свае работы? Хіба я калі-небудзь ленаваўся? А ці прыходзілася вам, ці каму іншаму стаяць за мяне каля руля? Ці быць наглядальнікам? Ці ўзьнімацца за мяне наверх?
— Крыс кажа праўду, — перапыніў яго матрос-ангелец. — Нікому яшчэ ня прыходзілася дакрануцца да яго работы. Ён наймаўся таксама, як і кожны з нас, і выявіў сябе такім-жа, як…
— Лепшым! — падказаў матрос з Новай Шотляндыі,—лепшым, чым некаторыя з нас! Калі мы натрапілі на цюленяй, ён быў другім рулявым на лодцы з усіх нас, што знаходзіліся на барту судна. Толькі француз Люі, які займаецца гэтаю работаю ўжо колькі год, мог выперадзіць яго. Я толькі вясьляр, і ты таксама толькі вясьляр, Эміль Іогансэн, ня гледзячы на тое, што ты дваццаць два гады на моры. Чаму ты ня станеш рулявым?
— Залішне непаваротлівы, — засьмяяўся ангелец, — і залішне марудны ў рабоце.
— Гэта ня так важна, — загаварыў датчанін Юргенсэн у дапамогу свайму скандынаўскаму земляку. — Эміль мужчына і матрос, а хлапчук ні тое, ні другое.
І матросы, такім чынам, падзяліліся на два лягеры. Швэды, норвэжцы і датчане, як блізкія па племені, абаранялі Іогансэна, а канадцы, амэрыканцы і ангельцы — Крыса.
«Софі Сузэрлэнд» была цюленябойнай шхунай з Сан-Францыско і лавіла цюленяй уздоўж японскага берагу да Бярынгавага мора. Судно было моцнае і вялікае.
Хаця Крыс ведаў, што праўда на яго баку і ён робіць работу добра, але ня раз жадаў якога-небудзь нязвычайнага здарэньня, дзе-б ён мог паказаць скандзінаўцам, што ён таксама сапраўдны матрос.
Але ў адну навальнічную ноч ён, разматваючы запасны якарны ланцуг, выпадкова пакалечыў сабе пальцы на левай руцэ. I ўсе яго надзеі цяпер прапалі. Выяжджаць у шлюпках на паляваньне ён цяпер ня мог і мусіў заставацца на судне, пакуль не загояцца пальцы. Аднак выпадак, якога так чакаў Крыс, здарыўся якраз вось у такі час і пры такіх абставінах.
Аднаго разу ўдзень, у канцы мая, «Софі Сузэрлэнд», лянуючыся, ледзь калыхалася на хвалях мора. Было зусім ціха. У гэтай вадзе цюленяй было мноства, здабыча мелася быць някепская, і ўсе шлюпкі вышлі ў мора. Амаль ня ўся каманда выехала з імі. Апрача Крыса на шхуне засталіся толькі капітан, боцман і кітаец-кок[1].
Капітан быў толькі ганаровым капітанам. Гэта быў дзед, які меў больш васьмідзесяці год і ў морскай справе ані не разьбіраўся; але ён быў гаспадаром судна і гэтым тлумачыцца яго ганаровае імя. Затое, боцман — фактычны капітан — быў марак спрактыкаваны. Памочнік выехаў з камандай у мора замест Крыса, узяўшы на сябе работу рулявога на шлюпцы.
Калі добрай здабычы спрыяла і добрая пагода, дык шлюпкі звычайна рассыпаліся ў адкрытым моры і часта варочаліся на шхуну толькі позна ўвечары. Але хоць дзень для лоўлі быў вельмі добры, аднак Крыс заўважыў заклапочанасьць боцмана. Той неспакойна тупаў па палубе і часта аглядаў небасхіл у морскую трубу. Шводнай шлюпкі ня відаць было. Калі заходзіла сонца, ён нават паслаў Крыса наверх, але і зьверху Крыс нічога не заўважыў. Было ясна, што шлюпкі раней поўначы ня вернуцца.
З паўдня баромэтр пачаў хутка падаць, і ўсё даводзіла аб тым, што набліжаецца навальніца, але нават боцман ня мог прадбачыць, як вялікі можа быць шторм[2]. Ён разам з Крысам ухваціўся за работу, каб падрыхтавацца да шторму.
Ноч настала раней, чым яны падрыхтаваліся, а разам з ноччу прышла і навальніца. Мора нібы завыла, і моцны вецер рвануў «Софі Сузэрлэнд». Але яна скора выпрасталася і з боцманам ля руля павярнулася носам да ветру. Дзякуючы стараннай
Последние комментарии
1 час 12 минут назад
1 час 45 минут назад
2 часов 42 минут назад
17 часов 43 минут назад
20 часов 16 минут назад
20 часов 45 минут назад