Кроза: вершы [Ганна Мікалаеўна Атрошчанка] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Ганна Атрошчанка
КРОЗА

Вершы

Пра аўтара


Ганна Мікалаеўна АТРОШЧАНКА. Нарадзілася ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага Саюза журналістаў. Паэтэса, празаік, журналіст, публіцыст. Піша на рускай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі: «Чырвоны Рог», «Арыёза жыцця», «Летуценніца», «Лавровишня» і іншых. І прозы: «Сустрэча», «Жыццёвая гісторыя», «Ветрагон», «Жытнёвыя каласы», «Прыгоды жабрачкі».

Працоўны шлях пачынала на будоўлі, шчыравала і на заводзе «Пускавыя рухавікі». Потым лёс прывёў у журналістыку. Была карэспандэнтам, рэдактарам аддзела, адказным сакратаром і намеснікам галоўнага рэдактара газеты. Працавала ў гарадскіх газетах: «Вестник района», «Гомельскі веснік», «Советский район», шматтыражцы«Сельмашевец».

Друкавалася ў шматлікіх калектыўных зборніках, а таксама ў рэспубліканскіх часопісах: «Маладосць», «Вожык», «Алеся», «Полымя», «Планета и семья», «Мир животных», газетах – «Літаратура і мастацтва» («ЛіМ»), «Настаўніцкая газета», «Народная газета», «Беларуская ніва», «Чырвоная змена, «Звязда» , «Гомельская праўда»… Жыве ў Гомелі.

Музыку на вершы Ганны Атрошчанкі напісалі кампазітары: Алена КАСТЭНКА, Ірына МАРЧАНКА, Валянціна КАРАЛЁВА, Уладзімір БАБРОЎНІК, Мікалай БУДЗЮХІН, Валянціна ШАРМАНАВА.

Зборнік «КРОЗА» цікавы тым, што займеў незвычайную назву. А кроза – гэта мара, летуценне… Новыя вершы паэтэсы – таксама своеасаблівыя летуценні. Яны, нібыта разнаколерны вяночак з палявых і лугавых кветак, дзе можна пачуць сэрцам меладычныя гукі роднага слоўка, глыбокі філасофскі роздум. І непадроблены сум па родным мясцінах, па далёкім дзяцінстве і юнацтве, дзе ўсё мроілася светлым і радасным. Выданне мае два раздзелы. Кожны чытач зможа знайсці для сябе шмат чаго карыснага і цікавага.


У НАВАЛЬНІЦУ

Хмарка гушкала маланку,
Гром бубнеў дзесь з-пад нябёс.
І дажджынкі на альтанку
Сыпанулі, як авёс.
Дождж скакаў і каля грушы,
Стукнуў весела ў акно…
І цяпер сказаць я мушу:
Як было гэта даўно!
10.07.2012.

ЖНІВЕНЬ

Яблыкам даспелым,
Жнівень ціха крочыў,
Зазірнуў нясмела
Прама ў мае вочы.
Ды згубіў ён словы,
Стаў зусім шчарбатым,
У дзянёчку новым
Танчыў каля хаты…

МАЙСКІ ДЗЯНЁК

Хмаркі ходзяць нізка, нізка,
Сыпане дажджом,
І маланка будзе бліскаць,
Стрэліў гулка гром.
А вятрыска ў полі скача,
Будзе тут раса!
Жыта дожджыкам заплача,
Упадзе сляза.
Сціхне ў лузе рой пчаліны,
Мокрым стаў лужок,
Дождж каціўся да нізіны,
Быццам, той клубок.
20.06.2012.

* * *

Шчасця выкаваць падкову
Я ніколі не змагу…
І не веру твайму слову,
Хоць былое – берагу.
І гукаю цябе ранкам,
І шукаю зноў у сне…
След губляецца за ганкам,
Як праменьчык у акне.
21.06. 2012.

* * *

Калі не будзе свет мне мілы,
І роспач раптам ажыве...
Анёл падорыць зноўку крылы,
У шлях жыццёвы пазаве.
Я застануся на зямліцы,
На той, што падарыў мне Бог!
І кожны дзень буду маліцца
За тых, хто выжыць дапамог...

АНЁЛУ

Калі мне будзе адзінока,
ратуй!
Калі паеду зноў далёка,
пачуй…
Калі балюча мне і горка,
шукай!
Калі жыццё спіхне з пагорка –
трымай!

ЛІПЕНЬСКІ ВЕЧАР

Маўчыць васільковае жыта,
Жаўрук не спявае ў цішы,
І колькі тут вёсень пражыта?
Ты, лецейка, нам падкажы.
Прыціхлі лугі і прасёлкі,
Вунь вечар прылёг на парог,
Няма каляровай вясёлкі,
Туман абдымае разлог.
Жытнёвае поле – калыска,
Гуляе там вецер адзін…
Чаму адзінокі, вятрыска?
Не кліча цябе далячынь?

СЕРЫНАДА ЖЫЦЦЯ

Гучаць серынады зноў ноткі,
Струменіць дажджом сакавік,
А шлях да