Карані [Аляксей Карпюк] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

— садзіць і капаць бульбу, разбіваць агароды, калоць парсюка, рыхтаваць на зіму дровы ды сена, калі яшчэ трымаў карову. Вядома, амаль усю тую бульбу, гародніну, масла, сыры і мёд самі потым з нявесткамі везлі ў горад. Але ж на тое яно расло ды гадавалася.

Лаўрэн з-за гэтага вельмі ганарыўся, што можа дзецям дапамагчы. Няважна, калі харчавацца даводзілася адной капустай, гарохам, панцаком ды бульбай, што найгоршай, якую парсюку пакінуў,— добры шавец заўсёды без ботаў ходзіць.

Звычайна без кашуль, а нявесткі нават у адных купальнічках, увіхаліся ўсе яны вакол будынкаў, адправіўшы старога рыхтаваць гарэлку. Толькі рыхтаваць яе зусім не трэба было — каністра сыноў чакала заўсёды. I Лаўрэн тады здаволена хадзіў сабе з канца ў канец падворка. Гледзячы цераз плот на пругкія, маладыя ды загарэлыя целы сыноў, ён цешыўся, як у іхніх руках, за што б хлопцы ні ўзяліся, спорыцца праца.

О, сыны яго да работы былі заядлыя. Заадно мусілі не адставаць, вядома, і вутлыя жанкі. Ён тады вельмі шкадаваў — эх, не бачыць нябожчыца Нінка.

На гэты раз выйшла зусім іначай.

Хлопцы з нявесткамі і ўнучкай з'явіліся чамусьці на ноч і як бы без дай прычыны. Ні агародніна, ні бульба, ні яблыкі яшчэ не паспелі. Парсюк не вырас — на восень яму вызначаны тэрмін. А па трохлітровым слоіку першага ліпавага мёду і па добрым пляйстры, выразаным са свежым воскам, адаслаў ім праз пляменніка.

Лаўрэн адразу заўважыў — штосьці здарылася.

Кіра, як гэта рабіла кожнае лета і восень, таксама і цяпер найсамперш сунула мужыкам у рукі каму венік, каму фартух, каму ручнік ды прымусіла выганяць з кухні мух. Толькі не падымала вачэй, бытта нешта таіла. Перамываючы потым свёкру бялізну, якой назбіралася многа, чагосьці яшчэ нават і плакала. Выносячы развешваць выкручаныя кашулі на плот, не глядзела свёкру ў вочы...

Лаўрэн падумаў — пасварылася зноў з мужыком, што здаралася ў яе часта. Нінка ў такіх выпадках адразу прыставала да ўнукаў з роспытамі ды абаіх мірыла. А ён і на гэты раз не стаў умешвацца — хіба ж разбярэш цяперашніх маладых? Падзьмуцца, падзьмуцца, ды самі да ладу дойдуць.

Як толькі паўставалі, адразу і прыляцеў гэты самы гунцвот, Франак Шмігельскі. Лаўрэн зноў ні аб чым кепскім не падумаў, бо прызвычаіўся, што даўно стаў нікому не патрэбны і госці цяпер заглядалі ў яго дом, калі адно з горада прыязджалі сыны. Франак сёння меў адгул, паспеў ужо недзе выпіць. Адразу паклікаў Уладзіка з Паўлам на двор, і хлопцы пачалі паміж сабой — шу-шу! шу-шу! шу-шу!.. Затым вярнуліся ў хату. Зноў зашушукалі ды зверавата азіраліся, бытта ім бацька перашкаджаў.

Што ж, шафёры, вядома.

Лаўрэн даўно прызвычаіўся, што хлопцы кожны раз мелі аб чым паміж сабой гаварыць — то пра запчасткі, то пра падаражанне бензіну, то пра аб'езды на дарогах — доўгія і выбоістыя, то пра выпадкі на шашы, то пра «ўрэдных гаішнікаў», якія так і прыдзіраюцца да шафёраў, то пра капрызных пасажыраў. Таму і на гэты раз не прыдаў значэння іхняй змове. Забраў цішэчкам унучку і павёў на двор частаваць ласункам.


3

Лаўрэн прысеў да стала, і сярэдні сын узняў кілішак:

— Ну, як кажуць палешукі, то будзьма! Келтай і ты, бацьку!

Мужчыны чокнуліся, выпілі.

Ён і нявестка гарэлкі толькі прыгубілі. Лаўрэн да выпівак увогуле ахвочы не быў і кампаніі такой стараўся пазбягаць. Сёння, перад спё-кай, на хлопцаў глядзеў са страхам, як тыя ўліваюць у сябе гэтую агіду.

Сыны і пляменнік былі па-ранейшаму насцярожаныя, бытта збіраліся Лаўрэну аб'явіць аб цяжкай хваробе, якую ўрачы ў яго выявілі, ды ўсё аніяк не адважваліся. Таму некалькі мінут у памяшканні было толькі чуваць, як цыкае насценны гадзіннік, як за ашклёнай, падзіраўленай шашалем чорнай шафкай рытмічна ходзіць белае сэрца маятніка. Прашыпела спружына. Над маятнікам з лёска-там адскочылі дзверцы, і ў шафцы зязюлька сталёвым галаском праказала дзесяць раз «ку-ку!». Ніхто гэтага не заўважыў.

Нарэшце Уладзік кінуў брату:

— То пачынай, ці што?

Старэйшы абурыўся:

— Хітры! Твая выдумка, твой інтарэс, ты і пачынай, а чаго мяне выстаўляеш?

— Ха, па-твойму, усё гэто адзін я прыдумаў? — праскрыпеў асілак крэслам.

— А хто — дзядзя?

— От табе і на-а!!

— Хібо — не?

— Ты ска-ажаш!

Хвіліну панавала папятае маўчанне.

— Тады пайшлі вы ўсе к ядронай мацеры, слабакі! — п'янаваты Франак рубануў паветра рукой: — Ат, дзе маё ні прападала — хай прападзе і на гэты раз!

Грукочучы табурэткай, пад'ехаў да Лаўрэна.

— Во што, дзядзьку, паслухайце, што вам скажу! Мы тут усё з вашымі сынамі дэталёво і падрабязно абмазгавалі, так і гэтак прыкінулі, тое-сёе ўзважылі, там-сям разведалі-разнюхалі ды ўхвалілі — вашу хату, дзядзьку, даўно трэ... Яе ўжэ даўно... Ну, трэбо яе, хочаце ці не хочаце, а даўно-даўно...

Але і пляменніку штосьці не дало гаварыць — зухаваты сваяк і той раптам апёкся і зазлаваў:

— Цьфу, халера, не магу! Зрэшты, да ну-у вас, сваячкі, пад лысую хале-еру! А шчэ займайса тут