Сон між пачвар [Барыс Пятровіч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

тут пэўны дыскамфорт для пісьмен-ніка). Што з гэтага вынікае? А тое, што для творцы важней змест душы, а не вонкавыя, фізічныя варункі. Менавіта ў душы можна павадзіць сябе дзе хочаш, хоць у пекле, хоць у раі, зрабіць апошнім нягоднікам, забойцам. А калі яна, душа, не ў стане гэтага зрабіць, то і не выратуе ніякая біяграфія: «працаваў у...» Пацвярджэнне гэтым сваім думкам я знаходзіў у апавяданні «Не пытайце, што будзе заўтра». Дзяўчына Гэля, якая прадставілася студэнткаю, а на самай справе з'яўляецца іншапланецянкаю, уступае ў інтымную сувязь з двума хлопцамі дзеля таго, каб ейны бацька меў матэрыял для эксперыментаў. Героі, месца дзеяння выпісаны рэчыўна-зрокава, з цікавымі дэталямі і падра-бязнасцямі, з тонкай нюансіроўкаю псіхалагіч-ных момантаў. Скуль усё гэта? Не быў жа аўтар у сапраўднасці з іншапланецянкаю. Не быў, але штосьці яму падказала (сон, асацыяцыя, зацемка ў газеце, мульцік, карціна) гэтую завязку, а на яе накруціўся з запаснікоў душы патрэбны твору антураж...

Жывеш ты чымсьці, жывуць гэтым і людзі ці, глабальней сказаць, народ. Тое, што ім (яму) цікава, міжволі запальвае думкі мастака, і, чунны сэрцам, ен першы здольны гэта асэнсаваць і даць злепак часу.

З тымі задаткамі, якія выразна праявіліся ўжо ў першай кнізе, мне здаецца, можна ўпэўнена сябе адчувань, а заваяваўшы пляцоўку для іх развіцця, да якой доўга не падпускаюць адносныя ў літаратуры людзі, Барыс Пятровіч будзе мець падставы на грунтоўнае мастацкае слова.

Уладзіслаў Рубанаў,

лаўрэат Літаратурнай прэміі Івана Мележа


I. З нізкі «ТАК НЕ БЫВАЕ»


Як рыбіна аб лёд
Сцяпан ніколі не маляваў грошай: ён не быў мастаком. Аднак грошы любіў. I не толькі забяспечаныя ўсёю маёмасцю краіны, але і залатым запасам іншых. Ды ад той любові грошай у яго не болынала. I гэта вымушала Сцяпана зараз дзейнічаць. Во грошы патрэбныя былі заўтра, не пазней. Васька доўг патрабаваў.

Таму Сцяпан і выйшаў ці то познім вечарам, ці то ранняю ноччу на «справу». Дзеля аб'ектыўнасці ды нагляднасці, вядома, варта было б апісаць тую сціплую зімовую цемру, асвечаную знізу снегам, зверху поўняй, а з бакоў далёкімі ліхтарамі; вузкую, глыбокую, амаль вясковую вуліцу, да якой ад горада далятаў хіба што віск тармазоў аўтамашын з нябачнага скрыжавання; а таксама — тое дрогкае чаканне сустрэчы з незнаёмцам, якое — невядома — болын страшыла ці вабіла Сцяпана, аднак не буду апісваць, каб не займаць каштоўны сёння час рознаю драбязою.

Такім чынам, вуліца была пустая. Усцяж і навакол. Перастрэць запозненага вандроўца найзручней было ля павароту да лазні. Там стаяла купка старых садовых дрэваў — рэштка нечага селішча. Гаспадару яны былі непатрэбныя, і ён іх не спілаваў. Стаіўшыся за дрэвам, можна было выбраць момант і неспадзеўку спыніць прахожага, які, абліваю-чыся казытлівым халодным потам, спяшае дахаты. Спыніць пытаннем у лоб: «Закурыць не найдзёцца?» ці «Каторый час?», а яшчэ лепш проста: «Таварышч, а таварышч!..» «Таварышч» пазелянее пад месяцовым святлом і прыбавіць кроку, а потым пяройдзе на бег трушком з уплішчанымі ў кішэні рукамі, падкаўзнецца, мякка грукнецца спінай аб лёд, і Сцяпан падасць яму руку, каб падняўся.

«А калі не падкаўзнецца? Не... Трэба адразу твар у твар выходзіць, каб не ўцёк...»

Мароз патроху браў сваё. Пальцы ног у чаравіках скурчыліся, сабраліся разам. Аксіёма: гэтак цяплей. З носа Сцяпанавага пацякла нейкая юшка, якая збіралася на дзюбцы, але падаць не паспявала: Сцяпан зашморгваў яе назад. Аднак найбольш замерзлі вушы. Яны адубелі і, здавалася, памахвалі сабою, як крыллем, услед пераступванням Сцяпана з нагі на нагу. Ц-ц-ц-цак-цак-цак...— застукалі зубы. Прабрала...

Ага. Яшчэ не сказана пра зброю Сцяпана супроць асабліва непаслухмяных і буйных ахвяраў. У ягонай кішэні меўся маленькі замежны балончык з нейкім газам. Сябра, які падараваў яго, казаў, што адзін пшык вырубае чалавека на паўгадзіны.

Хвіліны спакойна і запаволена йшлі ўслед адна адной, не спяшаліся і не штурхаліся, як бывае, калі некуды спазняешся. Часам сваім Сцяпан мог бы зараз падзяліцца з любым, каму яго вечна не хапае. А мог бы і прадаць. Ды не было пакупнікоў. Не было й прахожых. Праз аголеныя галіны яблынь за процілеглым плотам Сцяпан убачыў недалёкі праспект і знайшоў там сабе занятак: пачаў лічыць машыны, якія праязджалі ўправа і ўлева. Пры гэтым загадаў: калі болып праедзе справа, то не пашанцуе яму сёння.

«Семнаццаць: трынаццаць»,— сказаў ён услых, калі праехала чарговая машына, і ўстрапянуўся, пачуўшы як працяг свайго голасу нечы хрып: «Чалавеча!» Сцяпан увабраў галаву ў плечы, нібы ад удару знянацку, і паволі, сілай, як заржавелую, павярнуў яе на хрып.

Там стаяў невысокі мужык у трусах, майцы і ў ботах на босую, пэўна ж, нагу.

- Слухай, чалавеча, даўно за табою з акна назіраю, ты што — спатканне тут прызначыў?

- Давай закурым...— адказаў Сцяпан.

Мужык пляснуў рукамі па