Паслухайце нацыяналіста [Анатоль Астапенка] (fb2) читать постранично, страница - 70


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

ў пакоры і страху. Змянілася толькі адно. На месцы правадыра, які раней паступова “вырошчваўся” ў наменклатурнай іерархічнай сістэме – раптоўна з'явіўся нікому невядомы старшыня саўгаса. Ён прыйшоў да ўлады, пераскочыўшы цэлы шэраг стуеяняў, і нездарма яго завуць непрадказальным. Бо кожнай наменклатурнай ступеньцы звычайна адпавядае чалавек, які там "прыцёрся", які толькі ёй, гэтай ступеньцы, уласцівы і нават патрэбны. Кажуць, што такі чалавек знаходзіцца на сваім узроўні кампетэнтнасці.

І цяпер самы час нагадаць вядомы прынцып Пітэра, згодна якому у кожнага чалавека ёсць свой узровень кампетэнтнасці. На гэтым узроўні ён добры спецыяліст, усімі паважаны чалавек. Але калі яго прымусам, ці па нейкай выпадковасці пасадзіць на іншае месца, дзе яго ўзроўню кампетэнтнасці не хапае, то ўся дзейнасць яго на новай пасадзе акажацца не якаснай, не прафесійнай – адным словам, тут ён аказваецца некампетэнтным чалавекам. У выпадку з Лукашэнкам мы якраз і назіраем дзеянне прынцыпа Пітэра ў дзяржаўным маштабе.

Падсумуем: на Беларусі захавалася камандна-адміністратыўная сістэма з усёй сеткай былой камуністычнай наменклатуры, якая імгненна прыстасавалася жыць без партбілетаў. Я свядома не кранаю цяперашніх беларускіх камуністаў, бо яны якраз і аказаліся крайнімі: з аднаго боку, з абоймы Сістэмы выпалі, бо трымаліся за камуністычную ідэю і партбілеты, і, з другога боку, на іх і валяць усе грахі папярэдняй сталінскай гісторыі. Сапраўдныя акулы камуністычнага рэжыму ніколі не выпадалі з наменклатурнай абоймы. Так, былі нейкія ператасоўкі, ракіроўкі і нават больш істотныя перамяшчэнні, як у прыкладзе з небывалым скачком старшыні саўгаса ў прэзідэнты.

І вось цяпер мы нарэшце і падышлі да самага важнага – адказу на пастаўленае ў загалоўку пытання. Можна сказаць смела: корань усіх нашых бед, прычына беларускага заняпаду ў тым, што мы, бадай, адзіная з рэспублік, у якой камуністычная сістэма засталася амаль некранутая. Яна нават умацавалася, бо шчыльна зраслася з крымінальнымі, мафіёзнымі структурамі. Вядомы змагар з рэжымам Барыс Хамайда ў Віцебску выдае газету "Выбар", забароненую за тое, што яна ўзяла курс на барацьбу са "Злачыннай савецкай уладай". Тут галоўны вораг дэмакратыі названы сваім іменем. Уся разгалінаваная, шматгранная Сістэма камуністычнай наменклатуры – вось што ўтрымлівае Беларусь на шляху ад прагрэсу.

Камуністычны рэжым дасягнуў свайго росквіту пры Сталіне. У той час механізм рэпрэсій быў асноўным рухавіком гісторыі. Менавіта ён стаў "бацькам" сучаснага "гомо советыкуса", менавіта на рэпрэсіях – калыханцы страху і лжы – трымаўся савецкі лад. І ў сучаснай Беларусі ёсць шанцы аднавіць гэты рэжым, калі не стаць на шлях дэмакратыі. Адзінае, што замінае сучасным неасталіністам: Беларусь – гэта не Германія 30-х гадоў, вакол яе ўсе дзяржавы дэмакратычныя, ці стаяць на шляху дэмакратыі.

Падсумоўваючы сказанае і ўлічваючы тое, што законы сусветнай гісторыі нельга змяніць, а яны сведчаць аб тым, што ўсе таталітарныя рэжымы трапілі на сметнік гісторыі, мы прыходзім да наступнай высновы: шлях Беларусі, як і шляхі іншых народаў Расіі, праз пабудову дэмакратычнай дзяржавы, у якой будзе рэалізавана нацыя-нальная ідэя.

Галоўнай умовай сказанага з'яўляецца поўная ліквідацыя Сістэмы – старой камуністычнай Сістэмы, якую можна выдзеліць вялікай літарай. Гэта азначае, што, толькі знішчыўшы ўсе камуністычныя структуры – як першую ўмову пераходу да дамакратыі, мы зможам распачаць пабудову новай дэмакратычнай Беларусі. Нездарма ва ўсіх посткамуністычных краінах – Польшчы, Чэхіі, Літве, Латвіі і іншых вельмі ўважліва ставіліся ў свой час і ставяцца зараз да праблемы ліквідацыі камуністычнага рэжыму. Там паўсюдна былі прынятыя законы аб люстрацыях – забароны былым камуністычным функцыянерам займаць любыя кіраўнічыя пасады, былі рассакрэчаныя архівы КДБ, былі асуджаны, напрыклад, у Румыніі, камуністычныя дыктатары.

У 3-м раздзеле першай часткі кнігі я распавёў пра рух за асуджэнне злачынстваў камуністычнага рэжыму, камуністычных партый і камуністычнай ідэалогіі, які атрымаў назву міжнароднага Суда над камунізмам "Нюрнберг-2". Камунізм прыраўніваецца па шэрагу параметраў да фашызму і павінен быць асуджаны. Але з усталяваннем аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі, гэты рух не атрымаў развіцця. І я лічу: гэта вялікая памылка. Мы ўсе павінны ачысціцца ад камуністычнага спіду, ад неакамуністаў, ад лукашызму. Гэта неабходна як для ўсяго грамадства, так і для асобных людзей. Кожны з нас павінен пакаяцца ў тым, што супрацоўнічаў прама, ці ўскосна з камуністычнай Сістэмай, жыў па савецкіх законах, пакаяцца ў рэшце рэшт ў сваім "гомо саветыкусізме". І новае грамадства трэба будаваць з новымі людзьмі – тымі хто не запэцкаў сябе ў камуністычным брудзе.

У артыкуле Лявона Баршчэўскага і Уладзіміра Падгола ў "Народнай волі", прасвечаным Беларускай нацыянальнай ідэі, таксама гаворыцца аб неабходнасці аналагічнага суда, але аўтары