Паслухайце нацыяналіста [Анатоль Астапенка] (fb2) читать постранично, страница - 71


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

абмяжоўваюцца Грамадскім Судом. Мне ж падаецца, што гэты акт павінен быць больш шырокім і жорсткім, і ён павінен насіць як лакальны, так і міжнародны характар. Больш таго, гэты працэс ужо даўно распачаўся – за мяжой вядзецца падрыхтоўка да Міжнароднага Суда "Нюрнберг-2". У 1992-м годзе, штуршком для арганізацыі такога руху быў "Зварот" надрукаваны ў газеце "Свабода". Пасля дзвюх міжнародных канферэнцый (ва Уладзіміры ў 1993г. і Варшаве ў 1994г.) МАК "Нюрн-берг-2" планавалася правесці ў Мінску, але дзяржаўны пераварот у 1996-м годзе пе-рашкодзіў ажыццяўленню гэтай акцыі. Лічу, што гэтая важная справа павінна быць адноўленая, трэба распачаць збіранне фактаў па злачынствах камунізму і ажыццявіць Суд над камунізмам "Нюрнберг-2". У адрозненне ад пазіцыі Баршчэўскага – Падгола, я лічу, што Суд павінен быць не толькі Грамадзянскім, хаця і такая форма правамоцная, а самым, што ні ёсць, юрыдычна-прававым і весціся ў адпаведнасці з крымінальнымі кодэксамі пацярпелых ад камунізму краін

Адначасова трэба правесці акцыю пад назваю "Ачышчэнне", дзе б усе, хто хоць неяк спрычыняўся да камуністычнай заразы змаглі па-хрысціянску пакаяцца і ачысціцца ад гэтага сатанінскага грэху.


2. Здзяйсненне праекту "Беларуская нацыянальная ідэя"
Ажыццяўленне БНІ – дасягненнне незалежнасці знутры і самасцвярджэнне беларускай нацыі – пачалося і будзе працягвацца шляхам ненасільнага дзеяння. Якімі ж метадамі зараз можна ненасільна процістаяць існуючаму аўтарытарнаму рэжыму, дзякуючы якому Беларусь апынулася на мяжы ліквідацыі дзяржаўнасці?


На мой погляд, найбольшую ўвагу можна аддаць наступным нена-сільным акцыям і грамадскім рухам:

1. Праца сярод насельніцтва – рабочых, сялян, інтэлігенцыі і іншых сацыяльных груп. Толькі вывеўшы народ у колькасці не меншай, чым у 1991 годзе, прыпыніўшы працу вялікіх заводаў і прадпрыемстваў, магчыма ўздзейнічаць на ўрад і прэзідэнта. Сацыяльнае супрацьстаянне – магутная зброя ненасільнай барацьбы.

2. Стварэнне вялікай сеткі няўрадавых арганізацый і прадпрыемстваў. Трэба максімальна змяншаць сацыяльную і эканамічную залежнасць людзей ад дзяржавы. Многія з нашых рабочых і служачых да гэтага часу чыста па-саўкоўскаму адносяцца да месца сваёй працы. Па-ранейшаму імі кіруе страх быць звольненымі, нягледзячы на жабрацкую зарплату. Прычым назіраецца адваротная парадаксальная залежнасць: чым менш чалавек атрымлівае, тым больш ён абараняе рэжым, і чым больш заможна ён жыве, тым больш ён схільны да крытыкі рэжыму і непрыняцця саюза з Расіяй. Магчымасць самастойнага стварэння сямейнага бюджэту, максімальна магчымая незалежнасць чалавека ад дзяржавы – вось шлях перамогі над сіндромам савецкага страху.

3. Важным пытаннем з'яўляецца праблема паразумення паміж рознымі дэмакратычнымі арганізацыямі і партыямі, а таксама каардынацыя дзеянняў паміж імі і ўсёй апазіцыяй. Неабходнасць негвалтоўнага характару супрацьстаяння рэжыму прызнаецца зараз усімі. Але шлях шматпартыйнасці ў цяперашняй сітуацыі становіцца тормазам прарэсу, а не здабыткам дэмакратыі, як чакалася раней.

Адным з метадам паразумення паміж рознымі дэмакратычнымі плынямі можа быць метад, вядомы ў палітыцы пад тэрмінам "саборнасць".

Гэтае паняцце многім знаёмае толькі як царкоўны тэрмін, але ў сапраўднасці саборнасць з'яўляецца вядомым старажытным, аб'яднаўчым прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва. Этымалогія слова "саборнасць" вядзецца ад дзеяслова "збіраць" і азначае збіранне лепшых сіл грамадства для рашэння жыццёва важных задач. Саборнасць з'яўляецца першаснай формай выражэння грамадскай волі. Фактычна, саборнасць – гэта антыпод партыйнасці. Улічваючы наш невялікі дослед у партыйным будаўніцтве, малую аўтарытэтнасць партый у грамадстве, менавіта саборнае вырашэнне спрэчных пытанняў набывае ў нашых умовах адметны сэнс.

У парламенцкай практыцы кангрэса ЗША падкрэсліваюцца рэзалюцыі, якія прымаліся саборным шляхам, без партыйнага дзяленння, простай перавагай галасоў. Яны нават атрымалі сваю назву "bi partisan resolution".

Сям'я, сельскі сход, рымскі сенат, славянскае веча, сейм у Рэчы Паспалітай першапачаткова дзейнічалі на прынцыпах згоды і аднадумства. Апошняе не патрабуе адзіных думак ува ўсіх удзельнікаў, але можа з'явіцца ў выніку ўсеагульнага пераканання ў аптымальнасці прынятых рашэнняў. Згода з'яўляецца высакаякасным праяўленнем агульнай волі, асаблівым атрыбутам саборнасці.

Саборнае прыняццё рашэнняў, як ніколі, важнае менавіта ў нашых умовах шматпартыйнасці і дзялення грамадства па шматлікіх інтарэсах. Успомнім, што ў гісторыі Беларусі саборнае вырашэнне гістарычна важных пытанняў мае старажытную традыцыю. Гэтая традыцыя нам вядомая пад назвай Пагоня, якая яшчэ ў ХІІІ стагоддзі збірала ўсё боездольнае насельніцтва ВКЛ для сумеснай абароны ад ворагаў. Гэта быў саборны акт. І мы павінны адрадзіць традыці Пагоні ў новай цывілізаванай форме. Сучасная Пагоня ХХІ-га стагоддзя выратуе Беларусь. Вось як мне