Чаму ў сланяняці доўгі нос [Данііл Жугжда] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Данііл ЖУГЖДА

ЧАМУ Ў СЛАНЯНЯЦІ ДОЎГІ НОС


УСТУП


«Дрэнная казка, згадзіся!.. Маленькія мілыя хабаценькія сланяняткі не заслугоўваюць такой жудаснай гісторыі... Таму, можа, прыдумаеш сланяняткам лепшую? Буду дужа рада!» Вось што было напісана на апошняй старонцы, вырванай з казкі Кіплінга «Сланяня». Адклаўшы казку ўбок, Ён зноў зазірнуў у скрынку. Тамака былі канверт з лістом і нейкі каменьчык...


ДРЭВА БАГОЎ


Пэўна, гэта быў жарт Багоў. Чаму жарт? А што як не жарт? Бо як могуць Багі крыўдзіцца на людзей, а тым больш помсціць ім? Г эта — Багі, а тое — людзі. Хто кім урадзіўся. Вось, не маючы магчымасці злавацца, Багі з людзей і пажартавалі...

Карацей кажучы, толькі найвышэйшая іронія прымусіла б вырасці дрэва ў пустыні, ды яшчэ на чыгуначным палатне, па якім рушыў цягнік. Убачыўшы такое здарэнне, машыніст з усяе сілы націснуў на тармазы, але дрэва так хутка ды нечакана вырасла, што спыніць спрэчку паміж ім і жалезам маглі толькі Багі, але Яны зацікаўлена маўчалі.

...Паміж рэштак, што засталіся ад палаючага жалезнага цмока, грацыёзна скакала Чорная Котка. Вы скажаце, што тое была велізарная чорная пантэра, але памыліцеся, бо гэта была менавіта котка, толькі значна большая за звычайную (таму што была незвычайнай).

То тут, то там пясчаныя мурашы ды скарпіёны зацягвалі пад зямлю нябожчыкаў. Котка наблізілася да ламачча, што засталося ад вагона нумар тры, і села ля аднаго нябожчыка, захіліўшы сваім ценем яго галаву ад пякучага сонца.

— Данель, уставай! — сказала Яна ціхім, мяккім і незвычайна прыгожым голасам.

Нябожчык расплюшчыў вочы.

— Рана табе, — прамовіла Котка, — бо ты яшчэ не даведаўся, чаму ў сланяняці такі доўгі нос!Тут Данель, які ўжо перастаў быць нябожчыкам, адразу ўзгадаў мэту свайго падарожжа: што б ні здарылася, даведацца, чаму ў сланяняці такі доўгі нос. Данель падскочыў, але моцны боль ва ўсім целе вырваў з яго вуснаў стогн.

— Цішэй, — усміхнулася Котка, — можа, спачатку пап’еш малачка? — і, не чакаючы адказу, прыхілілася жывоцікам да Данеля.

Данель зірнуў у чароўныя блакітныя вочы і, прымкнуўшы да цмочкі незвычайнай Коткі, пачаў піць малако. Што гэта было за малако!..

Адначасова цёплае і халоднае, яно ўлівалася жыццём у разбітае цела. Баючыся, што чорная выратавальніца можа знікнуць, як мара або здань, Данель ухапіўся за Яе чорную поўсць, а Котка толькі муркатала, задаволена звузіўшы вочы, і то выпуска­ла, то зноў хавала свае кіпцюры.

— Што, малачко п’ём? — спытаў Шэры Локі, які нечакана матэрыялізаваўся на адной галінцы Дрэва Багоў. — Можа, піва? — Локі матэрыялізаваў у руцэ бутэльку «Стэла Артуа». — Ятттчэ халоднае!

— Адчапіся, Шэры, — прамуркатала Котка, — забірай, што трэба, і каціся!

— Прабачце, можаце лічыць, што мяне ўжо няма, — сказаўшы так, Локі з’явіўся ля адной нябожчыцы, за якую спрачаліся пясчаныя мурашы ды скарпіёны. — Жыць хочаш? — спытаў Шэры ў нябожчыцы. Тая кіўнула. Тады, схапіўшы дзяўчыну за валасы, Локі разам з ёю знік.

— От, ніяк не нагойсаецца, — незадаволена прамовіла Котка.

Урэшце Данель адарваўся ад цмочкі, але па-ранейшаму трымаў Котку, каб тая не пераўвасобілася, як Шэры Локі.

— Я ведаю, хто Ты!..

— Ну, і хто ж я? — з жартаўлівым здзіўленнем усміхнулася Котка.

— Ты.


ІСПЫТ


— Ты... — Данель глядзеў на некалькі чорных шарсцінак, што засталіся ў яго далонях... — Ты... — ён усё ніяк не мог вымавіць тое дзіўнае імя... — Ты...

Незвычайная адзінота ахапіла Данеля. Яму здавалася, што ён яшчэ нябожчык, хоць малако ў жываце казала супрацьлеглае.

— Што, знікла? — сказаў, зноўку матэрыялізаваўшыся побач, Локі. — Думаў, што Яна застанецца з табою назаўсёды? Вось дзівак! Простаму смяротнаму павінна вельмі добра пашанцаваць, каб пабачыць Чарнявую другі раз. Ну, чаго ты такі разгублены? Калі б я вяртаў табе жыццё, ты б простым «дзякуй» не расплаціўся, таму радуйся, што Котка паспела. I што Яна ў табе знайшла? Ну, досыць, пайшлі далей! Ведаеш, апошнія здарэнні вельмі зацікавілі тамака ўсіх — кіўнуў ён на нябёсы. — Калі іспыт пройдзе добра, тады ў нас з’явіцца шмат працы...

— Іспыт? — спытаў Данель.

— Так, іспыт, — з гэтымі словамі Локі нацэліў на Данеля пісталет і стрэліў...


Данель расплюшчыў вочы. Над ім стаяў Шэры Локі і разглядваў Трахэнбержскі каменьчык.

— Гэта мой... — ледзь вымавіў Данель. Увесь боль, што быў у ягоным целе сканцэнтраваўся ў адной маленькай кропачцы — там, дзе сэрца...

— А, апрытомнеў? Віншую, ты прайшоў іспыт, — Локі падкінуў камень да Данеля. — Камяні Трахэнберга валодаюць вялікай сілай, але ў звычайных руках яны нічога не вартыя...

— Навошта ты стрэліў у мяне?

— Г эта і быў іспыт.