Загоны [Сакрат Яновіч] (fb2) читать постранично, страница - 63


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Ратавалі мяне ад іх засвойваныя замашкі тэхніка-практыка: дамовіўся з сівавалосым кіраўніком кнігарні на дастаўку беларускіх часопісаў у Крынкі, дзе вышукаў з дзесятак падпісчыкаў.

Прапанова паступіць на працу ў «Ніву» была нечаканай дакладна гэтаксама, як і самы факт утварэння такой рэдакцыі (восень 1955 г.). Пасля не раз надарэмна пробваў высветліць, каму абавязан я новае захапленне, відаць, на ўсё жыццё? Сталася яно сумай усенькіх захапленняў, яны дасканала сугучны з прыродай прафесіі журналіста.

Аб беларускай літаратуры і ўвогуле аб літаратуры падрабязней даведаўся ў час вучобы на Аддзяленні беларускай філалогіі Завочнай Настаўніцкай Студыі (закончыў яе ў 1962 г.).

Адчуванне слова нахлынула ад Бабеля, кніжку твораў якога прынёс брат маёй жонкі, мастак душою і па званню, сын Сакольшчыны. Напісаў я тады «Фэст», першую рэч, што прыйшла да мяне са шчырых перажыванняў да самых глыбіняў іх. Потым: «Сыну», «Валошка»...

Здарылася гэта пасярэдзіне лета 1962 года.

САКРАТ ЯНОВІЧ