Страла Расамахі [Міхась Чарняўскі] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (21) »
Міхась Чарняўскі СТРАЛА РАСАМАХІ
Падрыхтаванае на падставе: Міхась Чарняўскі, Страла Расамахі, — Мінск: Народная асвета, 1985. — 55 с., iл., Для сярэдняга школьнага ўзросту
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
АД АЎТАРА
У дзяцінстве хадзіць у школу мне трэба было кіламетры два — з наша га хутара ў суседнюю вёску. Абсаджаны старасвецкімі бярозамі гасцінец спачатку вёў з узгорка на узгорак, а затым спускаўся ў балоцістую лагчыну. З правага боку адкрываўся далягляд з дубамі ля балот, з ельнікамі i хутарамі ў ліпавых прысадах. Злева ад гасцінца слаўся шырачэзны разлог бура-зялёнага тарфяніку, на якім святлела шкельца невялікага возера. У лагчыне вілася, пабліскваючы на сонцы, рачулка. Праз яе быў пакладзены драўляны мост з дзіўнай назвай — Курыны. Можна было бясконца, абапёршыся на парэнчы, любавацца гульнёю святла ў струменях, заслухоўвацца пералівістым булькатаннем вады, узірацца ў разнаколернасць каменьчыкаў на дне. На Курыным мосце я не затрымоўваўся толькі раніцою, баючыся спазніцца ў школу. Ідучы ж дахаты, прыпыняўся заўсёды. Затрымаўся i ў той далёкі вераснёўскі дзень... Пачаў кідаць у ваду каменьчыкі, але хутка заўважыў, што з узгорка з'язджае нейкая фурманка. Стала няёмка, што мяне ўбачаць за такім пустым заняткам: маўляў, замест таго, каб вучыць урокі, забаўляецца. Я закінуў на плячо торбачку з кніжкамі i пайшоў краем гасцінца, узбіваючы босымі нагамі пыл. Фурманка хутка мяне дагнала. Яна аказалася брычкай, запрэжанай каштанавым жарэбчыкам. На брычцы сядзелі мужчына i жанчына. Яны былі маладыя, прыгожыя i апранутыя не як усе мы — па-сялянску, а па-гарадскому. Пэўна былі настаўнікамі. — Тпр-ру! — затрымаў жарэбчыка мужчына.— Сядай, хлопчык, падвязём. Мяне лішні раз упрошваць не трэба было. Хуценька ўзабраўся на брычку i ўмасціўся ў перадку. Ногі ж свае, запыленыя i даўнавата мытыя, падкурчыў пад сябе, бо было няёмка перад гэтымі ахайнымі i чыстымі людзьмі. — Куды далёка ідзеш? — пачалі распытваць незнаёмыя. — У Гінеўку. — У якім класе вучышся? — У чацвёртым. — A поспехі якія? — Ды як калі,— ухіліўся я ад канкрэтнага адказу. — Мусіць, з арыфметыкай цяжкавата,— засмяялася жанчына. — Угу,— апусціў я галаву. — A які ўрок табе найбольш падабаецца? — Гісторыя! — пажвавеў я.— Слухаў бы настаўніцу цэлы дзень — так цікава! Мужчына паклаў мне на плячо руку i сур'ёзна сказаў: — Вырасцеш — станеш гісторыкам. Я i не заўважыў, як пад ехалі да хутара. Падзякаваў добрым людзям, саскочыў з брычкі i пабег сцяжынкаю ў бок бярэзніку, каля якога стаяла наша хата. З таго часу прайшло шмат гадоў. Скончыў я школу. Затым — інстытут. I тое прароцтва на гасцінцы спраўдзілася — я стаў гісторыкам. I не проста гісторыкам, а археолагам, гэта значыць тым, хто вывучае дапісьмовае мінулае нашага народа шляхам раскопак. Я быў шмат у якіх археалагічных экспедыцыях. Раскопваў пад Бранскам жыллё першабытнага чалавека, збудаванае з вялізных мамантавых костак, расчышчаў старажытныя шахты каля Ваўкавыска, вывучаў тарфянікавыя стаянкі ў Падзвінні i рэшткі паселішчаў каменнага веку на Немане i Віліі. Часта хацелася ўявіць жывымі нашых даўно зніклых з зямлі далёкіх продкаў: каля агнішчаў, на паляванні, на рыбнай лоўлі, у шахце па здабычы крэменю, за вырабам каменных прылад. Якія песні яны спявалі, аб чым марылі?.. Так з'явілася гэта кніжка, у якой прыдуманы розныя падзеі i здарэнні з жыцця людзей каменнага веку. Але прыдумаў я не «з галавы», а на падставе вывучэння адкапаных рэшткаў паселішчаў, прылад працы, рэчаў побыту, знойдзеных на ix, жылля i пахаванняў; на падставе ўяўленняў першабытнага чалавека, сляды якіх захаваліся ў некаторых нашых песнях i казках. Рашыў напісаць кніжку для вас, юныя чытачы. Напісаць, памятаючы i пра таго хлопчыка, што ў далёкія пасляваенныя гады так любіў спыняцца i марыць на Курыным мосце...
ШТО ТАКОЕ КАМЕННЫ ВЕК
Каменны век — самы старажытны перыяд у гісторыі чалавецтва. Да таго ж ён i самы працяглы, бо пачаўся больш як мільён гадоў таму назад, a скончыўся толькі ў канцы трэцяга тысячагоддзя да нашай эры. Чаму век — «каменны»? А таму, што тагачасны чалавек ні медзі, ні жалеза яшчэ не ўмеў выплаўляць i амаль усе прылады працы вырабляў з крэменю або іншых парод каменю, з якіх пры разбіванні можна было атрымаць вострыя рэжучыя краі. Крамянёвымі былі ручныя секачы, нажы, скрабкі, скоблі, разцы, шылы, наканечнікі дзідаў i стрэлаў, сякеры, цяслы. У канцы каменнага веку паявіліся крамянёвыя сярпы. Некаторыя рэчы вырабляліся з косці i рога. Вучоныя, якія даследуюць каменны век, падзяляюць яго на старажытны каменны век — палеаліт, сярэдні — мезаліт i новы — неаліт. Выдзеліўшыся з жывёльнага свету як істоты, што жылі i працавалі калектыўна, размаўлялі i абстрактна мыслілі, людзі ў палеаліце авалодалі агнём, пачалі будаваць жыллё, апранацца ў звярыныя шкуры, вырабляць каменныя
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (21) »
Последние комментарии
1 день 13 часов назад
1 день 15 часов назад
2 дней 6 часов назад
2 дней 6 часов назад
2 дней 11 часов назад
2 дней 15 часов назад