Адзін сярод дзікуноў [Мікалай Мікалаевіч Міклуха-Маклай] (fb2) читать постранично, страница - 40


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

зьняў са сьцяны цяжкую і гострую дзіду. Калі яе трапна кінуць, яна-б учыніла нямінучую сьмерць. Я падышоў да Савула, які стаяў пасярод буамрамры і сачыў за маімі рухамі, падаў яму дзіду, адышоў на некалькі крокаў і спыніўся супроць яго. Я зьняў капялюш, шырокія краі якога закрывалі мне твар. Я хацеў, каб тубыльцы ясна ўбачылі па маім твару, што «Маклай» не жартуе і ня міргне вокам, што-б ні здарылася... Я сказаў тады: «Паглядзі, ці можа Маклай памерці?» Зьбянтэжаны Савул хоць і зразумеў мае прапановы, але нават ня ўзьняў дзіды і першы загаварыў: «Арэн, арэн» (не, не). Некаторыя з тубыльцаў кінуліся да мяне, нібы каб засланіць мяне сваім целам ад дзіды Савула. Яшчэ праз некалькі момантаў я жартуючы назваў Савула «бабаю» і сеў сярод тубыльцаў. Пасьля гэтага ніхто ўжо болей ня пытаў мяне: «Ці магу я памерці?».

Судна, якое павінна было прыйсьці за Маклаем не пазьней сьнежня 1876 году, не зьявілася. Маклай апынуўся ў цяжкім стане. У яго вышлі ўсе запасы. У сэнсе харчаваньня ён папаў у поўную залежнасьць ад тубыльцаў і еў выключна стравы з расьлін. Урэшце, у лістападзе 1877 году, да яго на выручку прышла ангельская шхуна. Ад’яжджаючы, Міклуха-Маклай пакінуў шмат сваёй маёмасьці пад ахову тубыльцаў, якія адносіліся з вялікаю павагаю да яго ўласнасьці.

Трэці і апошні раз Міклуха-Маклай наведаў Новую Гвінэю ў 1883 годзе на расійскім вайсковым судне, якое ён сустрэў у Батавіі на шляху ў Аўстралію. Камандзір судна сказаў яму, што ён мае намер наведаць некаторыя выспы Меланэзіі і можа заедзе на бераг Маклая. Падарожнік узрадаваўся, што зноў пабачыць Новую Гвінэю і даведаецца, што стала з яго сябрамі папуасамі.

Калі Міклуха-Маклай зышоў на бераг у Новай Гвінэі, зараз-жа ўбачыў там некалькіх старых знаёмых з Гумбу і сказаў ім, што заўтра раніцою будзе ў Бонгу. Тубыльцы абступілі яго. Перабіваючы адзін другога, яны зварочваліся да яго з запытаньнямі, дзе ён будзе жыць і калі трэба пачаць будаваць халупу для яго. Вёска Бонгу здалася яму на гэты раз нібы крыху меншай і запушчанай. Сапраўды, прыпомніўшы разьмеркаваньне вёскі, ён хутка заўважыў, што цэлых дзьве пляцоўкі з пабудаванымі на іх халупамі ператварыліся ў пустку. На пляцоўках парасла трава, а на руінах халупаў рос хмызьняк. На яго запытаньні яны растлумачылі, што тубыльцы, якія жылі ў гэтых халупах, адны паўміралі, а другія выселіліся. Ён запытаў пра Туя і даведаўся, што ён памёр.

Міклуха-Маклай вельмі шкадаваў свайго старога прыяцеля. Ён ледзьве пазнаў мясцовасьць, дзе пяць-шэсьць год таму стаяла яго хата. Пад вялікімі дрэвамі, якія абкружалі тады яго халупу, цяпер рос густы хмызьняк. Толькі месцамі рэдка выглядалі між зелянівам пасаджаныя ім какосавыя пальмы, бананы і інш. расьліны. Замест шырокіх сьцежак, якія добра даглядаліся і былі чыстыя, ля месца яго былой халупы, цяпер былі толькі дзьве-тры сьцежкі, па якіх льдзьве можна было пралезьці. Калі ён успомніў, з якімі турботамі будаваў сабе хату, з якою цярплівасьцю разводзіў сваю плянтацыю, ён ледзьве мог паверыць, што такога кароткага часу было даволі, каб ператварыць усё ў глухі куточак густога лесу... Але і добра знаёмай яму сьцежкі ў вёску Гарэнду таксама нельга было распазнаць. Нявысокі тады хмызьняк вырас у вялікія дрэвы. Вельмі-ж зьдзівіў яго выгляд вёскі Гарэнду. Тады гэта была вялікая вёска. А цяпер асталіся толькі дзьве-тры халупы і ўсё зарасло да таго, што нельга яе пазнаць.

«Мне стала так сумна,— піша Міклуха-Маклай,— што я пасьпяшыў вярнуцца на бераг і зноў пашоў у Бонгу. Там я адчуваю сябе, як дома. Мне здаецца, што ні да воднага куточка зямное кулі, дзе мне прыходзілася жыць у час маіх вандраваньняў, я не адчуваю такое прыхільнасьці, як да гэтага берагу Новае Гвінэі. Кожнае дрэва здавалася мне тут старым знаёмым. Калі я прышоў у вёску, навакол мяне сабраўся натоўп. Але многіх знаёмых я ня мог далічыцца, многія былі мне зусім незнаёмыя. У мой апошні прыезд яны былі яшчэ юнакамі, а цяпер у іх саміх былі дзеці. Толькі некаторыя з старых былі маімі старымі прыяцелямі. Былі і такія пасярод іх, якія прыхіліліся да майго пляча, плакалі і, усхліпваючы, сталі пералічваць памёршых у час мае адсутнасьці. Усім хацелася, каб я пастарому жыў сярод іх, на гэты раз ужо ў самой вёсцы, і ўсе хацелі ведаць, калі я зноў вярнуся»...

Міклуха-Маклай наведаў і Білі-Білі, дзе яго спаткаў натоўп тубыльцаў. Сярод іх ён убачыў свайго старога прыяцеля Каіна. Разам з ім ён паехаў на пірозе ў вёску Бомасі, пра якую шмат чуў у 1876 годзе, і жыхары якой лічыліся людаедамі. Але самому яму не ўдалося праверыць ці гэта праўда. Каін упэўнена казаў, што тубыльцы Бомасі вараць чалавечыя мазгі ў самым чэрапе і калі ўсё зьядаюць, косткі выкідаюць у мора. Міклуха-Маклай быў здаволены, што тубыльцы не частавалі яго мясам у гэты дзень.

Расійскі корвэт павінен быў адплыць на другі дзень, але адваротны вецер перашкодзіў гэтаму. Маклай скарыстаў гэтую затрымку і наведаў маленькую выспачку, якая звалася Мегасьнэна. Праз пасярэдніцтва Каіна ён запытаў тубыльцаў, якія лічаць гэту выспу сваёй, ці згодны