Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі [Пятро Васючэнка] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Пятро Васючэнка Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі...

ПРЫГОДЫ ПАНОЎ КУБЛІЦКАГА ДЫ ЗАБЛОЦКАГА Казачныя аповесці

ПЕРАДМОВА

Ходзіць па нашым краі пагалоска пра пана Заблоцкага, што жыў надта даўна, яшчэ за князем Дрыгайлам. Жылося тады людзям не абы-як, адно мыла не ставала — і вось пан Заблоцкі паквапіўся на лёгкі прынажытак. Адправіўся ён за мора, наладаваў мылам повен карабель ды плыве назад паціху. Ажно нахапіўся вецер, кінуў карабаль на падводныя камяні, і той карабель даў цечу. Увесь тавар, лічы, змыла, а пан Заблоцкі застаўся ні з чым. З тае пары пачалі казаць: «Зарабіў, як пан Заблоцкі на мыле».

Але гэта даўнейшая гісторыя, хто пра яе не чуў! Ды мала хто ведае пра іншыя прыгоды пана Заблоцкага ды ягонага дружбака пана Кубліцкага. Ото ж былі паны! Колькі яны пазараблялі гузоў на свае галовы — усё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы! І шкода часам іх, ды смех разбі рае: ну ж і шалапуты!

Кажаце, што маню, што няма такіх паноў ды не было, усё байкі?.. Э-э, браточкі вы мае, каб жа так!.. Вунь я надоечы бачыў: выйшаў з чорнага «Мэрседэса» дзядзька з портфелем ды вось гэтакім пузам, ну выліты пан Кублоцкі. А пан Заблоцкі мне ўчора ў тралейбусе нагу адціснуў, яшчэ на мяне ж і лаяўся непрыгожымі словамі...

Але паслухайма пра прыгоды тых, даўнейшых паноў Кубліцкага ды Заблоцкага.

НІШЧЫМНІЦА

Мо хто чуў, як паны Кубліцкі ды Заблоцкі з'елі свае боты? Ды не, ніякага паморку, ніякага голаду не было тады ў нашай старане. Дый у паноў спачатку мелася ўсяго ўдосталь — і хлеба, і да хлеба. Але ж і жэрлі яны — што ў бяздонны мех тапталі. Пан Кубліцкі на сняданак, бывала, аплятаў засмажанага вепрука. Пан Заблоцкі адным махам мог выпіць цэлую барылу мёду. Нядзіўна, што гаспадарка ў абодвух звялася на нішто. Гаёк, палеткі, паша, каровы, свінні, птаства — усё ляснула з-за вялікай панскай ахвоты да яды. Засталася на дваіх адна ўбогая хаціна, у падполлі — вецер ды галодныя мышы. Ні курчаці, ні парасяці, хлеба ані каліва.

Пан Кубліцкі, надзбмуты, быццам вожыка праглынуў, ляжыць на лаве, глядзіць на партрэты сваіх продкаў ды вохкае. Пан Заблоцкі ў вялікай злосці ходзіць ад сцяны да сцяны, моцна грукаючы ботамі і раз-пораз хапаючыся за бок, дзе раней прычэплена была шабля (ужо няма шаблі, аддаў мужыкам за тры колцы еілбасаў). Тады пан Кубліцкі, скрывіўшыся, будзе казаць:

— Хай бы пан падбіваў боты не зялезнымі, а драўлянымі цвікамі — танней і менш грукату.

На гэта пан Заблоцкі даволі груба адказвае:

— Хай бы пан не брахаў абы-чаго, а пайшоў бы ў вёску ды папрасіў у мужыкоў хлеба!

Такі ён апечаны, пан Заблоцкі, толькі яго крані — адразу пырхне. Але і пан Кубліцкі свой гонар мае.

— О не, — кажа, — я не магу прасіць у мужыкоў-лапатнікаў, хутчэй я свае боты з'ем.

Што ж, і намовіў на сваю галаву. Дажыліся — што адно боты й засталося кінуць у варыва. Балазе ў паноў боты дыхтоўныя, са свінячае скуры, шмальцам падмазаныя.

Раскладваюць агонь, набухторваюць вады ў чыгун, скідваюць боты — і туды ж, у чыгун. Вараць больш як паўдня, тады здымаюць чыгун з агню і сёрбаюць поліўку гэтак спраўна, што насы ўпрысядкі гуляюць. Пад'еўшы, кладуцца на лавы і спачываюць. Босыя, затое наетыя ад пуза.

І што, пытаецеся вы, ці разбалеліся панскія жываты? Ані. Адно ў пана Кубліцкага, як ён быў далікатнага складу, трохі бурчэла ўсярэдзіне. Дык ён злаваўся і доўга вымаўляў пану Заблоцкаму:

— Казаў жа, каб не падбіваў пан боты зялезнымі цвікамі. Драўляныя — яны больш нежныя.

Вось як яно было. Было, было дый выпала дно.

КАМУ ЧЫГУН МЫЦЬ?

Пад'есці-то пад'елі, а хто чыгун будзе мыць? Паны сварацца, ледзьве за чубы не хапаюцца, а чыгун стаіць сабе, чорны, як мурза.

— Гэтак мы не дамо рады, — кажа нарэшце пан Кубліцкі. — Згуляйма ў карты. Хто «дурнем» застанецца, таму й чыгун мыць.

— Згода, — буркнуў пан Заблоцкі.

Сядаюць за карты. Пан Кубліцкі набраў козыраў, што жаба мулу, дый сядзіць з імі — кум каралю, а пан Заблоцкі ад прыкрасці сапе гэтак страшна, быццам у ягоным носе шаршні завяліся. Атрымлівае свайго «дурня», але чыгун мыць нават і не збіраецца.

— Пан манкіруе! — крычыць. — Пан ёсць манкірант, падглядае карты. Гуляйма яшчэ раз.

Гуляюць ізноў. На гэты раз у «дурнях» сядзіць пан Кубліцкі. Але і ён не збіраецца чыгун мыць, кажа, што да трох разоў трэба гуляць. Распачынаецца ў іх карцёж доўгі, зацяты. Гуляюць вечар, гуляюць ноч, ды з гэтакім газардам, што на голад, на сон забыліся. Праходзіць дзень, мінаецца другі... Ужо тышчу разоў паны згулялі, не меней. Не тое што чыгун — уся хатка зарастае брудам, зруб у зямлю ўваходзіць аж па самыя кроквы, на страсе палын, чартапалох буяюць, шампіньёны (па-нашаму — пячурыцы) павытыркаліся. Вось ідзе з суседняе вёскі селянін Ахрэм Верацённік. Вядро ды рыдлёўку з сабою нясе, збіраецца на рэчцы Парэчцы ўюноў лавіць. Ідучы праз панскі фальварак, бачыць ён дзіва: заместа хаты адзін