Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка [Алесь Савіцкі] (fb2) читать онлайн


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]
  [Оглавление]

АЛЕСЬ САВІЦКІ РАДАСЦІ І НЯГОДЫ ЗАЛАЦІСТАГА КАРАСІКА БУБЛІКА

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ

Ласкавае і духмянае імя — Бублік — залацісты карасік атрымаў у дзень свайго нараджэння.

Сажалка, дзе ён упершыню ўбачыў свет, мела, на першы погляд, загадкавую назву — Руды блінец. Аднак, калі глядзець на яе з пагорка, які парос маладым сасняком, сажалка і сапраўды нагадвае аграмадны блінец з няроўнымі, нібы падпечанымі на агні, закрайкамі. Некаторыя завуць яе Рудой балацінай. Але назва гэта ўжываецца рэдка і сапраўднасці мала адпавядае: сажалка вялікая і месцамі дужа глыбокая, маецца ў ёй тры доўгія, не падобныя адна на адну, затокі.

З усходу Руды блінец атуляе бярозавы гай, з-за якога ўранні выплывае сонца. Штораз, калі яно нібы гушкаецца на бярозавых шатах, вада каля берагоў робіцца рудаватая, потым жаўтлявым колерам бярэцца сярэдзіна. Мажліва, гэтая акалічнасць таксама мела дачыненне да назвы сажалкі. Але да сапраўдных вытокаў назвы пакуль што ніхто не дакапаўся, і не чуваць, каб хто-небудзь збіраўся тое зрабіць.

З таго боку, дзе пагорак з маладымі сасонкамі, да самай вады падступаюць густы вербалоз і чаромха. Вясною тут асабліва прыгожа, залівіста спяваюць салоўкі. За чаромхавае голле ўвечары хаваецца сонца, вялізнае і агнявое. Чаромха і гнуткі вербалоз дугою завісаюць над самай вузкай і глыбокай затокай, якая мае назву прыгожую і зваблівую —Чаромхавая, альбо Белая затока. Прынамсі, больш справядліва было б даць ёй назву Шчупаковая, бо ў гэтай затоцы — самай жахлівай для карасёў! — жыве зялёна-жоўты шчупак Зубаты.

Імя гэтага жахлівага драпежніка ахутана яшчэ большай таямніцаю, чымся назва сажалкі. Адкуль, якім чынам ён трапіў у Руды блінец, аніхто не ведае дакладна. Адны кажуць, што нейкая качка ажно з Бярэзіны занесла на сваіх крылах у сажалку ікрынку, з якой і вырасла гэтае бязлітаснае да карасёў страшыдла. Другія сцвярджаюць, што нейкі рыбак вяртаўся дахаты з Доўгага возера, спыніўся каля сажалкі і выпадкова абярнуў вядзерца, з якога і шуснуў у сажалку шчупак. Трэція нібыта недзе чыталі, што Белая затока калісьці была ручаінаю і па ёй у вясновую паводку малады Зубаты прабіўся ў сажалку з Мінскага мора, дзе шчупакоў здаўна процьма жыве.

Якая тут пагудка бліжэй да праўды, цяжка сказаць. Але ўсім вядома: Белая затока — месца гіблае, карасю туды лепей і не паказвацца, бо той, хто жоўта-зялёнага шчупака аднойчы сустрэне, на другую сустрэчу можа не разлічваць. Бязлітасны і каварны, гэты драпежнік заўсёды глынае карася жыўцом, не распытваючы, якога той роду і племені. Праўда, пазалетась адзін карась здолеў выслізнуць са шчупаковай пашчы і ўцячы. Але ў далейшым шчасліўчык гэтак заганарыўся сваім спрытам і ўвішнасцю, што зусім страціў пільнасць і сярод белага дня трапіў у дзюралевы бітончык, які падшыванцы закідвалі ў сажалку на тоўстай вяроўчыне.

З поўдня да сажалкі падступае дарога, якая пазначана белымі слупкамі, па ёй часта праносяцца малыя і вялікія машыны, з гучным трэтарам мільгаюць матацыклы. У дождж з дарогі гоніць жвір, і ён выслаў берагі затокі, якія акаймаваны густой асакою. Гэты куток сажалкі лічыцца самым няўтульным: тут заўсёды смярдзіць газалінавым чадам, вугалем, абпаленымі на агні бляшанкамі, струхлелымі анучамі.

Гэты, самы няўтульны, куток сажалкі мае зусім нечаканую назву — Хлебная затока. На гразкім, добра прагрэтым сонцам мелкаводдзі карасі амаль штодня знаходзяць мяккае хлебнае крышыва, духмяныя кавалачкі сыру, добра ўвараныя, прапахлыя мясам і маслам крупы, камякі белазатага цеста, ад якога патыхае дзівосным пахам смятаны і алею. Часцяком кавалачкі цеста пахлі анісавымі кроплямі, ад якіх у роце доўга трымаецца саладжавы водар. Але галоўная прывабнасць гэтай затокі ў тым, што сюды, на мелкаводдзе, ніколі не заплывае Зубаты.

Насупраць хлебнага мелкаводдзя, на паўночным беразе сажалкі, выгінаецца Крывая затока. Бераг тут зыбкі, затравелы, сюды, пасля моцных дажджоў, можна выплываць і раскашаваць сярод зялёнай травы. На жаль, рабіць гэта можна толькі ўночы, бо ўдзень тут гаспадараць тоўстыя і дужа хітрыя шэрыя вароны. Яны залазяць у ваду па самае пуза і нерухома стаяць гадзінамі. Але варта карасіку наблізіцца, як варона тут жа хапае яго сваёй моцнай доўгай дзюбаю і нясе да чорных карчоў, што вытыркаюцца з вады каля густой і шчыльнай сцяны чароту. Варона выдзёўбвае ў сваёй ахвяры вочы, выдзірае вантробы і кідае. Шмат карасёвай малечы загінула такім чынам, і таму слава пра Крывую затоку ідзе нядобрая.

Ад шэрай вароны, праўда, можна ўратавацца. Галоўнае тут адно: блізка да яе не падплываць, трымацца, дзе глыбей. Глыбокай вады варона пабойваецца. Гэта не Зубаты, які любіць глыбіню і пабойваецца мелкаводдзя.

Сажалка, такім чынам, мае мясціны небяспечныя. Але ж мясцін, якія спрыяюць радаснаму жыццю, намнога больш. Тым не менш, тое жыццё азмрочваюць вуды рыбакоў, бязлітасныя сеткі, ядучая вадзіца з бутэлек, якія рыбакі кідаюць у сажалку. Карацей кажучы, карасёў у Рудым блінцы робіцца ўсё меней і меней. Таму кожнага новага жыхара тут сустракаюць радасна.

У дзень нараджэння залацістага карасіка свяціла сонца. Ад яго вясёлага прыветнага цяпла і святла здаваліся залачонымі водарасці, што спавілі карані чароту і аеру, мяккі глей і аблепленыя ракавінкамі камяні, што трохкутнікам ляжаць на дне сажалкі непадалёк ад зарослага асакой берага. Залачонай выдавала нават празрыстая абалонка ікрынкі, якая нейкі час была карасіку ўтульным дамком.

— Нейкае дзіўнае дзіця ў нас з табой, карасіха,— сказаў бацька.— Ты шэрая, я нават белаваты каля плаўнікоў. А ён быццам залачоны.

Карасіха зарадавалася:

— Не дзіўна, дарагі мой карась. I не залачоны, а залацісты. Па колеру — бублік. О-ой, гэта ж яму і імя знайшлося. Бублік! Ты толькі прыгледзься, сапраўды, падобны на бублік. Ты згодны, каб было гэтае імя? Бацька насупіўся:

— Я не супраць. Але мяне трывожыць колер. З чаго гэта Бублік залацісты? Яшчэ не хапала, каб ён быў чорны!

Маці Бубліка сказала:

— Я чула, што калі жанчына доўга глядзіць на чалавека з чорнай скурай, дык дзіця ў яе можа нарадзіцца таксама чорнае.

— Мы карасі. У нас гэткае не можа здарыцца. I наш карасік не чорны, а залацісты. З чаго?

— Памятаеш, вясною ты часцяком сварыўся, што я плаваю па самай паверхні, падстаўляючы сонцу спіну. Можа, таму наш карасік і нарадзіўся залацісты?

Бацьку Бубліка апанаваў цяжкі одум. Гэта заўсёды з ім здаралася, калі карасіха пачынала расказваць пра свае звычкі. Звычкі былі і добрыя, і благія. З благімі звычкамі карась змагаўся рашуча і дамогся добрых вынікаў. Карасіха ўжо не падмалёўвае губы чырвонай глінай, што да вяселля рабіла па дваццаць разоў на дні, не пачэплівае на плаўнікі колцы з рудых ці зялёных водарасцей, без якіх даўней не пачынала аніводнай раніцы.

Але са звычкаю, пра якую зараз сказала карасіха, ён зрабіць нічога не здолеў і да гэтага дня. Як толькі ўгрэецца вада ў сажалцы, карасіха плавае па самай паверхні, задстаўляючы сонцу і галаву і спіну. Плаўнік на спіне моцна падсыхаў, і калі карасіха давала нырца, моцна чаго-небудзь спалохаўшыся, на ім утвараліся паветраныя пухірочкі, падобныя на пацеркі. Карасіха гэтымі пацеркамі заўсёды дужа ганарылася, хоць яны доўга і не трымаліся, хутка ўзнімаліся на паверхню і лопаліся.

Звычка гэтая — раскашаваць у цёплай вадзе, падстаўляючы сонейку то спіну, то бакі,— была ўласціва шмат каму са знаёмых карасёў.

— Але чаму залацісты карасік нарадзіўся толькі ў цябе? — запытаўся Бублікаў бацька.

Карасіха сказала зусім нечакана:

— Ён жа зусім яшчэ маленькі. Колер можа змяніцца. Хіба цяжка пачакаць?

Прапанова была яму па душы.

— Пачакаем,— адразу ж пагадзіўся ён і дадаў памяркоўна: — Ды, зрэшты, нам толькі радавацца трэба. У суседзяў — звычайныя дзеткі. А наш — залацісты.

— А што я ўвесь час дзяўбу ў тваю разумную галаву?

— Пра розум мы яшчэ пагамонім з табою,— незадаволена сказаў Бублікаў бацька і, каб спыніць спрэчку, дадаў цвёрда: — Але спяшацца не варта. Той, хто ўмее чакаць, заўсёды ў выйгрышы. Але і чакаць з розумам трэба!

Ад моцнага ветру на беразе загайдаліся бярозы. З бярозавай галінкі зваліўся ў ваду вялікі руды камар. Да камара кінулася плойма карасёў. Але Бублікаў бацька апярэдзіў усіх, ухапіў камара і праглынуў яго.

Камар быў вялікі, тлусты, смачны, і карасі пачалі папракаць: камара, маўляў, ухапіў, а нам нічога не пакінуў. Бублікаў бацька аблізнуўся і адказаў прымаўкаю, якую пачуў яшчэ пазалетась ад рыбакоў, што сядзелі на беразе пад бярозамі і ўсю ноч палілі вогнішча:

— Кто зевает, тот воду хлебает.

Бублікаў бацька быў вельмі задаволены сваёй увішнасцю і на папрокі тыя ўвагі не звяртаў. Больш таго, ён пачаў павучаць карасёў і прачытаў ім як не лекцыю пра тое, што жыццё — дужа складаная рэч. У ёй ёсць не толькі горыч і шкадаванне, але і шмат радасці. I адна з найвялікшых мудрасцей жыцця якраз і заключаецца ў тым, каб пазбягаць бядот, а імгненні радасныя і светлыя заўважаць і лавіць.

У ТРЫВОЖНЫМ ЧАКАННІ

Мінуў месяц, а затым і другі.

Увесь гэты час маці і бацька апекавалі Бубліка. Яны паказалі яму ўсе затокі, расказалі, як трэба ўцякаць ад шэрай вароны, як ратавацца ад Зубатага, як абмінаць сеткі, кручкі і іншыя рыбацкія прылады, якія тояць у сабе вялікую бяду.

Бублік быў наўздзіў здольны да навукі. Бацькоў гэта дужа радавала. Праўда, не менш, а нават больш схільнасцей у яго праявілася і да гульняў, свавольстваў самых розных і рызыкоўных. Але апошняе не дужа турбавала бацьку, бо ён і сам у маленстве асаблівым паслушэнствам не вызначаўся.

Аднойчы ранкам, агледзеўшы на Бубліку луску, якая зрабілася яшчэ больш залацістая, бацька сумна зазначыў:

— Ён гэткім і застанецца.

— А мне гэта па душы,— сказала Бублікава маці.— Залацісты колер — самы модны.

— Хочаш, каб наш дзіцёнак быў не працаўніком, а моднікам?

Маці прымірэнча сказала:

— Ён яшчэ больш робіцца падобны на бублік. Памятаеш, які духмяны і мяккі бублік мы ўлавілі на другі дзень мая? Бакавіны ў яго залаціліся. З макавымі зернеткамі былі тыя бакавіны.

Бублікаў бацька буркнуў:

— Гэта я злавіў той бублік. А ты яго правароніла.

— Я не правароніла,— абурана, але з нейкай летуценнай усмешкай прамовіла Бублікава маці і паварушыла левым плаўніком.— Яго звалок аднавокі карась. Нахабнік і хапуга.

— Але ж ніхто, помніцца, на дапамогу мяне не паклікаў!

— Ты быў далёка. Ажно каля таго берага, дзе растуць бярозы.

— Пачакай, пачакай,— Бублікаў бацька на момант змружыў вочы.— У таго хапугі луска каля хваста, здаецца, была залацістая!

Бублікава маці нахіліла галаву і прыплюшчыла левае вока.

— Дужа я памятаю, якая ў яго была луска,— сказала яна.— Ты сам тады паплыў у Крывую затоку, каб забраць бублік. Чаму ж не разгледзеў тую луску? А-а... Таго, што атрымаў тады, ты прыгадваць не хочаш!

Папрок, вядома, справядлівы. Бублікаў бацька сунуўся быў у тую затоку, дзе аднавокі карась са сваімі дружбакамі распраўляліся з апошнім кавалкам бубліка. Ён толькі заікнуўся быў пра тое, што нядобра браць чужое, і яго тут жа выперлі з затокі. Яшчэ і крычалі, галёкалі на ўсю сажалку, што ён скнара, жмінда і абармот.

Хвіліны горкія і крыўдныя ёсць, вядома, у кожнага ў жыцці. I згадкі пра іх не выклікаюць радасці, яны быццам цвік у чаравіку пад пяткаю. I як жа гэта пагана, калі хто-небудзь туды яшчэ і другі цвік сіліцца ўбіць. Ды яшчэ робіць гэта ў прысутнасці дзіцёнка!

— Які прыклад даеш малому! — строга сказаў Бублікаў бацька маці і цыкнуў на залацістага карасіка: — Марш да чароту! Калі дарослыя гавораць, малым не трэба настаўляць вушы!

— Плыві да чароту, золатца маё,— папрасіла маці і ласкава паказытала Бубліка плаўніком.— Там зацішна. I арэлі цябе чакаюць.

Бублік паплыў да чаратоў. Бацька кінуў яму ўслед:

— I з вады носа не вытыркай. Нядаўна на лазіне сядзела шэрая варона. Яна толькі і пільнуе, каб хто-небудзь з вады нос выставіў. Адразу ўловіць у кіпцюры.

— Не трэба яго палохаць.

— А я не хачу, каб ён застаўся без вока,— Бублікаў бацька глыбакадумна ўздыхнуў.— I давай канчаткова высветлім... У таго аднавокага з абодвух бакоў луска залацістая была? Ці толькі каля галавы і хваста?

— Пра тое нам дакладна ўжо аніколі не даведацца,— сказала Бублікава маці і горка ўсміхнулася.

Што праўда, то праўда: не ўбачыш аднавокага карася, не пагаворыш з ім. У той час, калі Бублікаў бацька, прыдушыўшы ў сэрцы горыч страты мяккай і смачнай здабычы, памалу плыў дамоў, адбылася трагічная падзея. Сеткай з тонкага капрону на доўгім, звінчаным з тонкіх дзюралевых трубак дзержаку рыбак падчапіў і рэштку бубліка, і як не ўсіх дружбакоў аднавокага карася, што паквапіліся на чужое.

— Хай сабе і не ўбачым,— памяркоўна сказаў Бублікаў бацька.— З чужой бяды, як гаворыцца, не смейся, галубок. Але ж ёсць сведкі. Тыя, што ад сеткі тады ўратаваліся. Распытаю ў іх.

Бублікава маці пакруціла галавой, не ўхваляючы гэты намер:

— На пацеху ўсёй сажалцы распытваць? Каб нават малеча тыркала ў твой бок плаўнікамі? Сапраўдны карась, як казала мая маці, павінен хаваць ад чужога вока свае нягоды, з якімі даводзіцца сустракацца ў жыцці.

З гэтым нельга было не пагадзіцца. Але ж нельга было пагадзіцца і з тым, што верх у спрэчцы застаецца за карасіхай, і таму Бублікаў бацька са строгасцю, якая была яму ўласціва, сказаў:

— Я ўсё жыццё табе даводжу: нельга жыць толькі розумам свае маці. Трэба, зрэшты, і свой мець!

Бублікава маці абурылася:

— А хіба мая маці нас благому вучыла? Калі я раблю, як яна вучыла, у мяне ўсё атрымліваецца слаўна, усё ідзе на добры лад. I хіба не памятаеш, што яна сказала, калі ўбачыла цябе побач са мною? З ім, дачушка, ты будзеш шчаслівая, ён, маўляў, сама высакароднасць і сціпласць...

Розумам, вядома, карасіха ўдалася ў сваю маці. Гэтак жа вось, як некалі і тая, можа і сапсаваць настрой, і тут жа ўлагодзіць душу, размякчыць сэрца, сказаць ласкавае слоўца, калі яго часам і не чакаеш зусім. Тут, таго і глядзі, можна і размагніціцца, саступіць у спрэчцы, непапраўна змяніць сваю ранейшую думку і потым чырванець. Не! Калі ўжо нешта патрабаваў, дык стой на гэтым да канца. Калі паабяцаў — выконвай абавязкова!

— Між іншым, тое ж самае казаў і мой тата, калі ўбачыў цябе побач са мною,— спакойна зазначыў Бублікаў бацька.— Але ж я не пахваляюся гэтым штохвіліны. Пахваляцца дабрынёю, якую робіш, крычаць пра яе на ўвесь свет — непрыстойна. Той, хто побач з табою, заўважыць твае добрыя якасці і добрую натуру і без гучных слоў. Калі гаворыцца шмат слоў, а справы няма — гэта звычайная балбатня. А балбатня — тая ж гліністая муць, што прэ ў затокі пасля моцнага дажджу. Дык каму патрэбна яна?

— Нікому, нікому не патрэбна. Твая праўда! Карасіха пагадзілася гэтак паспешліва таму, што ведала неадольную схільнасць мужа да павучанняў. У дзяцінстве ён быў маўчун. Аднак потым, прачытаўшы прорву самых розных кніжак, зрабіўся дужа гаваркім, лічыў, што дзень, які пражыў, не навучыўшы чаму-небудзь бліжняга свайго,— загублены, марна пражыты дзень.

— Значыцца, праўда на маім баку,— задаволена адзначыў Бублікаў бацька, які надта не любіў няпэўнасці, агульных адказаў і паважаў дакладнасць ва ўсім.— Нешта каля нашага сыночка лайдакоў круціцца зашмат. Я прадчуваў, што арэлі гэтыя — клопат суцэльны. Бач, панабеглі на гатовенькае. А каб у свой час дапамагчы? Аніхто ж і не паварушыўся!

Яно і сапраўды было так. Калі Бублікаў бацька ладзіў арэлі — ён рабіў іх з рэшткаў старой рыбацкай сеткі, што вісела на рагатым альховым карчы,— аніхто яму не дапамог. Болын таго, адны настойліва папярэджвалі: даўно, маўляў, вісіць сетка, згніла. Парвуцца арэлі — дзіцёнак калекаю застанецца. Другія ж грэбліва пасмейваліся: лепей бы, маўляў, дзіцёнку вусеня злавіў. А ён у гулімулі кінуўся. I дзіцёнка гэткім жа выгадуе!

Праўды, аднак, у папярэджаннях і кпінах тых не было ані. Ён праверыў двойчы: хвасты капронавай сеткі трывалыя і надзейныя. Па-другое, калі дзіцёнак змалку не займаецца фізкультурай і спортам, дык добрага працаўніка з яго аніколі не вырасце — гэта і агульнавядома і праверана на сваім вопыце. Так што арэлі не гулі-мулі, а вельмі патрэбная для дзіцяці спартыўная пабудова.

Яно, вядома, крыўдна, што памагатых не знайшлося, калі ён тыя арэлі ладзіў.

— Дарэмна бурчыш,— сказала карасіха.— Добрая справа, мама мяне вучыла, раней ці пазней абернецца павагаю грамады. Хіба не так?

— Яно, вядома, так.

— Дык і ганарыся, што збудаваў арэлі. Памагчы грамадзе, ты ж сам казаў,— самая святая справа.

Гэтую разумную думку Бублікаў бацька выказаў яшчэ пазалетась. Але тое, што карасіха памятала яе і зараз паўтарыла, яго расчуліла і ўсхвалявала. Таму ён сказаў прымірэнча, мякка:

— Нам трэба Бубліка галоўнаму ў жыцці вучыць. А што самае галоўнае ў жыцці? Сваім розумам жыць!

— А хіба мы вучым яго іншаму? — здзівілася карасіха.

— Але ж вучым не толькі мы з табою. Нашы павучанні, я пачынаю заўважаць, Бубліку ў адно вуха ўлятаюць, а праз другое вылятаюць,— сказаў Бублікаў бацька і дадаў стражэйшым тонам, які выключаў пярэчанні: — Плыві хутчэй да Бубліка і адшывай ад яго гэтых дружбачкоў-лайдачкоў. Лепей яшчэ раз пакажы яму Крывую затоку. Але толькі здаля! I дзяўбі, дзяўбі яму ў галаву: Крывая затока для карася — бяда. I каб а палове пятай быў у музеі бутэлек. I каб — папярэдзь абавязкова! — не круціўся і не сваволіў на лекцыі. Бо Гарбок гэтага не любіць.

— Лекцыі ж, я чула, заўтра.

— Сёння. А палове пятай,— удакладніў Бублікаў бацька.— Заўтра Гарбок ідзе ў адпачынак.

— Дык ён жа быў у адпачынку! Вясною, калі сагнала снег і растаў лёд. Добра, аднак, жывецца гэтым акадэмікам!

Карась пахітаў галавою:

— Сушыць мазгі, між іншым, не кожны хоча. А вось заўважаць даброты, што даюць глыбокія і шырокія веды, аматараў поўна. Але ж дарога, дзе акадэмікі, дзе даюць два адпачынкі, адкрыта кожнаму!

Цяпер усміхнулася і карасіха:

— Не ўсім жа быць акадэмікамі. I да іх у мяне зайздрасці няма.

Адчуўшы, што дадзена дастаткова разумных і патрэбных заўваг, карась спакойна паплыў на супрацьлеглы бераг сажалкі, дзе млелі пад сонцам бярозы. З бярозавых галін вецер часам здзімае вельмі смачных і тлустых камароў. Часцяком там можна ўлавіць і вёрткага зялёнага вусеня, які па смаку не ведае сабе роўні. Вусеня, скажам, не параўнаеш з блакітнай ці зялёнай страказой, яны і сухаватыя і цвёрдыя. А вусень проста растае ў роце. Сёння вусеня трэба ўлавіць абавязкова. I зрабіць гэта трэба не толькі таму, што карасіха толькі што ўхваліла ягоную, бацькаву,— працавітасць і клапатлівасць. Гэта, між іншым, даўно і ўсім вядома. Вусеня сёння абавязкова трэба ўлавіць па той простай прычыне, што Бублік пагушкаецца на арэлях, потым пасядзіць на лекцыі і вернецца дамоў галодны. А які бацька можа раўнадушна глядзець на свайго галоднага дзіцёнка? Ганьба такім бацькам, якія не могуць добра і смачна накарміць сваіх дзетак. Ён, Бублікаў бацька, і летась і пазалетась выгадаваў, дзякуй богу, сваіх дзяцей у поўным дастатку. I гэтага, залацістага свайго карасіка, ён дагледзіць як мае быць.

Бублікаў бацька азірнуўся і незадаволена чмыхнуў, убачыўшы, што малечы каля арэляў не паменела, а пагусцела. Давядзецца, мабыць, сёння пагаманіць з Бублікам больш патрабавальна і строга! I куды, куды глядзіць маці?.. Не, малайчына яна! Бач, сыпанулі ад арэляў, лайдакі, прэч! Яна, значыцца, іх турнула. Так і трэба. Толькі так і трэба!

НА АРЭЛЯХ

Але таго, што адбывалася каля арэляў на самай справе, Бублікаў бацька не ведаў. Як толькі яго хвост знік пад тоўшчаю вады, малеча зноў абляпіла арэлі. Маленькія карасікі, сярод якіх толькі Бублік быў залацісты, дурэлі, куляліся цераз галаву, спіхвалі адно аднаго з арэляў. Бублікаву маці гэта ўстрывожыла.

— Спыніце арэлі зараз жа,— строга патрабавала яна.— Што я вам сказала? Зараз жа спыніце арэлі! I не станавіцеся побач! Адзін сядзіць на арэлях, а другі — гайдае. Астатнія — воддаль.

— А навошта? — падзівіўся маленькі шэры карасік, якога звалі Гузік.

— Зараз даведаецеся. Толькі ўважна глядзіце,— патрабавала Бублікава маці.— Прыглядайцеся!

Яна пасадзіла Бубліка на арэлі і моцна іх штурханула. Арэлі ўзляцелі высока, потым паляцелі ўніз і так урэзалі па Гузіку, што той завойкаў і адляцеў убок. Праўда, Бублікава маці прадбачыла гэта і падставіла плаўнік, і ўдар пацэліў па ім. Таму Гузіку дасталося не дужа.

Бублік саскочыў з арэляў, падплыў да свайго дружбака, спытаў заклапочана:

— Вельмі баліць? Моцна выцяла?

— Ужо лягчэй робіцца,— адказаў Гузік.

— А каб я не падставіла плаўнік? — спытала Бублікава маці.— Якраз бы трапіла арэлямі па вачах. I — усё! А сляпому як жыць? Не знойдзеш ні чарвяка, ні хлебнай крошкі, ні камарыка. Прападзеш, адным словам. Усе зразумелі навуку?

— Усе, усе,— дружна адказалі карасікі.

— Тады гушкайцеся. А я масаж зраблю. Плаўнік у мяне ад гэтага ўдару пабольвае...

Боль у плаўніку не праходзіў. Бублікава маці рабіла масаж і войкала не тоячыся, каб карасікі зразумелі, якая небяспека тоіцца нават у простых гульнях.

Трэба сказаць, што навука пайшла на карысць. Арэлі ўзляталі высока, карасікі па чарзе мяняліся месцамі: адны садзіліся на арэлі, другія разгойдвалі іх, і зноў было шмат смеху і радасці.

Бублікава маці задаволена закрыла вочы. Боль у плаўніку суняўся, яна супакоілася і нават нібы заснула крыху. Абудзілася ад вэрхалу, які ўсчаўся каля арэляў. Бублік стаяў воддаль ад усіх і румзаў.

— Чаго ты плачаш? — спытала маці.

— А як жа не плакаць? Яны сапхнулі мяне з арэляў. А мне дужа падабаецца гушкацца на арэлях.

— Але ж і Гузіку таксама хочацца пагушкацца. Хочацца, Гузічак?

Варта было маці папытаць пра тое, як уся малеча пачала навыперадкі абвінавачваць Бубліка.

— Ён нам гушкацца не дае.

— Жмінда! Яго просіш, просіш, а ён слухаць не хоча!

— Так слаўна на арэлях ляцець! I сонца адразу дужа блізкае робіцца: то сонейка пад табою, то ты сам на сонейку.

— А Бублік кажа: «Маё сонейка!»

Маці строга паглядзела на Бубліка. Але ён не зразумеў гэтага матчынага позірку, падумаў, што маці не ўхваляе ўсе тыя абвінавачванні, што сыпаліся з усіх бакоў, і таму насупіўся, сказаў задзірыста:

— Мае арэлі! Мне іх татка зрабіў. I таму я сам на іх гушкацца хачу!

I тут адбылося зусім для яго нечаканае. Маці сказала проста, з нейкім незразумелым усмехам:

— Гушкайся. А Гузік са сваімі сябрамі пойдуць са мною і будуць слухаць казку...

Яна не паспела расказаць казку і напалову, як Бублік кінуў арэлі, пачаў прыслухоўвацца. Потым падышоў і сумна прызнаўся:

— Зусім нецікава, калі адзін на арэлях. Няхай Гузік ідзе і гушкаецца. Мне не шкада арэляў.

— Гэта ты робіш разумна. I не шкадуй сябрам ніколі таго, што маеш,— сказала Бублікава маці і закамандавала радасна: — Усе — да арэляў. Толькі парадак захоўвайце!

I зноў каля арэляў было шумна і весела. I хоць Бублік цяпер толькі дапамагаў сваім сябрам разгушквацца, яму было яшчэ больш усцешна, чым тады, калі заставаўся на арэлях адзін. Яму падалося, што ўсё наўкола адразу змянілася, і сонца быццам зрабілася намнога ласкавейшае і святлейшае, і нават самі арэлі вышэй узляталі, і ў дружбакоў вочы больш радасныя, чым былі дагэтуль.

— Ой, мы познімся,— сказала Бублікава маці, паглядзеўшы на сонца.— Толькі пяць хвілінак застаецца да пачатку заняткаў. Сёння лекцыя цікавая для вас запланавана. I таму канчаем гульню, дзеткі. Хай адпачнуць арэлі.

— А заўтра будзем гушкацца? — спытаў Гузік.

— I заўтра, і паслязаўтра, і кожны дзень,— сказала Бублікава маці.— Скажыце сваім сябрам, хай прыходзяць. Арэлі — для ўсіх!

Бублік плыў разам з Гузікам, і радасны настрой не пакідаў яго. Болей аніколі не паўторыцца тое, што адбылося сёння каля арэляў. Хочацца сябрам пагушкацца на арэлях? Калі ласка! Яму зусім не шкада! Самае горшае, гэта калі застаешся на адзіноце, калі сябры пойдуць прэч, быццам ніколі з табою не зналіся. Жміндай ён ніколі не будзе.

Бублік плыў, думаў гэтак, і ўсё наўкола было радасным і прыветным.

КРЫЎДЫ БУБЛІКАВАГА БАЦЬКІ

Дзеці — самыя неразумныя стварэнні на свеце. Амаль без выключэння, клянуся зялёным вусенем. Цяперашнія дзеці, вядома.

У наш час, калі мы з карасіхай былі малыя, усё было зусім іначай. Праўда, яна замнога згадвае сваё маленства. Сам я раблю гэта зрэдку. Але ад згадак тых у мяне заўсёды лепшыцца настрой, бо бачу сябе ў тым далёкім часе асобаю вельмі прыстойнай. Чаго, канечне, не скажаш пра маю карасіху. Яна заўжды ў такіх выпадках неяк грэбліва махае хвастом, быццам мяце дно сажалкі. Глей тады ўзнімаецца і стаіць паміж намі шэрай хмарай. Самае лепшае ў такіх выпадках — адплысці падалей ад гэтай хмары і трымацца на чыстай вадзе каля берага, дзе расце густы аер.

Між іншым, каля аеру дыхаецца лёгка, думкі прыходзяць светлыя, а згадкі пра маленства асабліва прыемныя і выразныя. Тут можна марыць, нічога не баючыся: каля аеру ў вадзе ляжыць старая рагатая вольха, якую зваліў некалі ў навальніцу пярун, і сюды рыбакі не закідваюць свае жахлівыя вуды. Боўтаць сеткамі тут яны таксама не адважваюцца. Праўда, аднойчы нейкі небарака рызыкнуў і жорстка паплаціўся за тое: ладны кавалак сеткі застаўея на старых суках і дагнівае, і кожны бацька лічыць сваім абавязкам паказаць дзецям гэтую смяротную прыладу, навучыць неразумных карасікаў, як ад яе, пры выпадку, уцякаць.

Калі мы з Бублікам упершыню прыплылі сюды, я дужа быў здзіўлены: аніяк не хоча сцяміць, што сетка — карасёва смертухна! Яму нават спадабаліся квадрацікі, што злучаны ў шырокую палосу: падобна на водарасці, маўляў. I пачаў спрытна гайсаць праз маленькія акенцы ў той палосе. А мне ажно моташна зрабілася ад жаху: будзе бяды, калі ён падрасце і не паразумнее да той пары.

У свой час, калі бацька паказаў мне сетку, я адразу дапяў, што да чаго. Ён нават не паспеў усё да канца растлумачыць, як я плітануў пад камель старой вольхі, зашыўся ў расколіну і заціх, і бацьку давялося патраціць нямала сілы, каб выманіць мяне адтуль. Урэшце я выплыў, паддаўшыся на яго ўгаворы, і ён, паказытаўшы правым плаўніком маю шчаку, сказаў задаволена тое, што некалі казала маці:

— Разумнічак ты наш!

Матуля зрабіла гэтае адкрыццё неўзабаве пасля таго, як я выплыў з ікрынкі на белы свет. Можа, з гадзіну, калі не больш, яна галубіла і песціла мяне. Мільгануў нейкі цень, я даў нырца пад зялёную бараду водарасцяў ля карычнёвай чараціны — адчуў небяспеку. Матуля падплыла да чараціны і паклікала мяне:

— Разумнічак ты наш! Не палохайся, гэта плісачка паляцела.

З вялікай радасці яна скочыла вышэй сонца, вялізнае кола якога гайдалася на паверхні сажалкі, потым плюхнулася назад да чараціны і ўдарыла хвастом па вадзе з такой сілаю, што хваля выкінула майго татку на лісток жоўтага гарлачыка. Лісток, вядома, сагнуўся, бацька зваліўся з яго і тыцнуўся носам у тоўсты корань чараціны.

— Ты што, страціла розум ад радасці?! — закрычаў татка.— Зараз я прачышчу тваю неразумную мазгаўню!

Гнеўнае бацькава абяцанне, помніцца, матулю не дужа напалохала. Дакладней, яна паставілася да яго абыякава.

Матуля — ёй карцела, каб усе ў сажалцы ведалі пра мой розум і кемлівасць! — праплыла каля чаратоў, дзе ў гэты час было поўна карасёў. Бацька не кінуўся наўздагон толькі таму, што прыкмеціў тонкую блакітную страказу. Страказу скінула ў ваду тая ж самая хваля, што пакацілася па сажалцы, калі мая матуля пляснула хвастом па жоўтым сонечным гарлачыку.

Павінен сказаць, што бацька быў усхваляваны і таму не адразу здолеў ухапіць страказу, якая махала крыльцамі і спрабавала ўзляцець. Калі ж гэта яму ўдалося, ён з ходу торкнуў яе мне ў рот, нічога не гаворачы.

Каляныя вострыя вусікі страказы ледзь не прапаролі мне правае вока. Яно, мажліва, гэтак бы і адбылося, каб не мая матуля. За той кароткі час, што бацька лавіў страказу, маці паспела праплысці ўсю сажалку з канца ў канец і пратрубіць усім малым і вялікім яе жыхарам пра маё нараджэнне. Яна, вядома, не пашкадавала самых прыгожых слоў, і таму цяпер за ёю следам шнуравала плойма блізкіх і далёкіх сваякоў. Іх было шмат, і яны сталі сведкамі трагічных падзей, што потым абрынуліся не толькі на маіх бацькоў.

— Вы толькі зірніце на яго,— матуля выхапіла ў мяне блакітную страказу, праглынула яе і задаволена паварушыла плаўнікамі.— Совае ў рот дзіцёнку гэткае непрыдатнае ежыва! I замест таго каб парадавацца розуму дзіцёнка і маёй радасці, ён яшчэ гразіўся, добрыя мае сваякі, зусім непрыстойна: пачышчу, маўляў, тваю неразумную мазгаўню. Дык каму, добрыя мае карасі, трэба чысціць мазгаўню? Скажыце, калі ласка, і хай яму будзе сорамна!

Не ўсе, аднак, ухвалілі словы маёй матулі. Дванаццаць — добра гэта памятаю! — старых карасёў адразу згуртаваліся вакол бацькі. Яны гэтак імпэтна плямкалі губамі і варушылі плаўнікамі, што са дна ўзнялася хмара шэрага глею. Я адразу сцяміў, што малому няма аніякай патрэбы прысутнічаць там, дзе дарослыя вырашаюць свае праблемы. Таму я адплыў у засень тоўстай чараціны, спавітай жаўтлявымі водарасцямі, і адтуль назіраў за тым, як разгортваюцца падзеі.

Маці даводзіла сваё, татка ёй пахмура пярэчыў, і мне няёмка было назіраць за іхняй сваркай. Але гэта было цікава. Тым не менш я перасіліў сваю цікаўнасць і адплыў падалей. Зрабіў гэта свядома, што, як вы бачыце, ужо тады сведчыла пра мой розум і іншыя здольнасці, якія спрыяюць разумовай дзейнасці.

Гэта, між іншым, мяне і ўратавала. Занятыя нікчэмнай, на мой цяперашні розум, сваркаю, бацькі начыста страцілі пільнасць і не заўважылі ў час небяспеку. Нейкі хітры рыбак прыкмеціў, як віруе вада, і закінуў квадрат­ную сетачку. Мае бацькі і дванаццаць сваякоў апынуліся ў той сетачцы і зніклі назаўсёды.

Мяне выхоўваў мой родны дзядзька, стары карась з падрапанай шчупаком хрыбцінаю, які, дарэчы, з той сеткі выслізнуў. Падрапаная дзядзькава спіна мяне напачатку палохала. Але потым я яе і не заўважаў, быў у захапленні ад яго жыццёвай мудрасці. Ён развіў мой розум, навучыў спасцігаць высокае мастацтва, асабліва паэзію.

— Я люблю ў затоках гразь.
А імя маё — карась.
У гразі, на самым дне,
Шчупакі не страшны мне.
Ён часцяком чытаў мне гэты верш, у якім адлюстравана галоўная мудрасць карасёвага жыцця: трымайся дна, дзе гразь, бо ў ёй, у гразі, не прападзеш. Яшчэ дзядзька гаварыў: падалей трымайся ад дарослых, якія з-за нечага чубяцца. Нават калі тая сварка цікавая і вабіць — падалей станавіся!

Я спасціг гэтую мудрасць і разумную параду адразу, чаго, на вялікі жаль, нельга сказаць пра нашага Бубліка. Пяць разоў я чытаў яму той геніяльны верш і гэтулькі ж разоў казаў пра галоўную мудрасць карасёвага жыцця. Але цвёрдай лініі наконт гэтага ў Бублікавай галаве пакуль што не ўсталявалася, і паводзіны яго мяне палохаюць усё больш і больш.

«На сонейку лепей, чымся «ў гразі, на самым дне...»

Бублік гэта гаворыць зацята, калі чуе мае павучанні, I, як ні дзіўна, мая карасіха бярэ ягоны бок. «Супакойся, стары, супакойся,— гэтак заўсёды перапыняе яна мяне.— Неўзабаве Бублік у школу пойдзе, тамака і глыне мудрасці. Пакуль жа хай нацешыцца воляй»!

О воля, воля!

Ды чаго яна вартая, тая воля, калі розуму ў галаве няма? А ў нашага Бубліка ў галаве замест розуму пакуль што вадзіца светленькая бруіцца

— Мяне гэта дужа трывожыць. Але і я таксама ўскладаю вялікія надзеі на той час, калі Бублік трапіць пад уладу школьнай дысцыпліны і парадку. Да навукі, як я заўважаю, ён здатны. I настаўнікаў, з якімі ёй сустрэнецца ў верасні, ведаю: кожны з іх — узор сціпласці, прыстойных паводзін і асцярожлівасці. I мудрасці карасёвага жыцця не па кніжках ведаюць: большасць з іх і ў сетках пабылі, і на вострых рыбацкіх кручках пабоўталіся, і верш, які Бублік, па дурноце сваёй, не цэніць ані, лічаць, як і я, вяршыняю сапраўднай паэзіі.

Мая спадзяванка на іхнюю мудрасць, на веды, што ёсць у кніжках, вялікіх і малых.

НА ЛЕКЦЫІ

На пясчаным дне сажалкі ляжаў пляскаты, рудаваты ад глею граніт. Вакол яго ланцужком стаялі бутэлькі, розныя па форме, памерах і колеру. Карасікі са здзіўленнем і цікавасцю разглядалі іх, і лектар Гарбок, самы мудры карась Рудога блінца, быў задаволены: сабраліся слухачы дружна, безудзельных, здаецца, няма, усе пазіраюць на бутэлькі з жаданнем нешта ўведаць, пра нешта дазнацца. Калі Гарбок бачыў такіх слухачоў, дык у яго на сэрцы заўсёды рабілася светла: не ў руды глей трапяць ягоныя словы жыццёвай мудрасці і засцярогі, а ў цікаўныя маладыя душы.

Гарбок — яго ў Рудым блінцы ведалі ўсе! — да кожнай лекцыі рыхтаваўся старанна. Абраны летась старшынёю Таварыства барацьбы з кручкамі і іншымі рыбацкімі прыладамі, ён з павагаю і адказнасцю ставіўся да сваёй пасады і, мажліва, лепш за ўсіх разумеў, якую бяду тоіць у сабе непрадбачаная паваротка ў жыцці Рудога блінца.

Справа ў тым, што ў апошнія гады, асабліва ў летні час, болей за ўсё па суботах і нядзелях, да сажалкі пачалі падкатваць табуны дзіўных рыбакоў. У іх былі і вуды, і сеткі, і падхватнікі з тонкіх капронавых нітак. Але вялікай бяды тыя прылады карасям не чынілі: вуды закідваліся ў ваду неахайна, чарвякі чапляліся абыяк, і кручок можна было заўважыць здаля. Перакручаныя і блага распраўленыя сеткі таксама цягаліся неахайна, ратавацца ад іх было не так і складана.

Галоўная небяспека і бяда таілася ў бутэльках, якія рыбакі, папярэдне выжлукціўшы з іх пітво, кідалі ў сажалку. Рэштка атрутнага рэчыва з іх паступова вымывалася, было яно рознаепа колеру і паху. Глынуўшы хоць кадіва вады каля такіх бутэлек, карасі чмурэлі, паводзілі сябе нахабна і безадказна са старэйшымі, учынялі сваркі і нават бойкі. Самае жахлівае — дык іх быццам магнітам цягнула тады да рыбацкіх кручкоў і сетак, наладжваліся нават дурныя гульні: хто лаўчэй здзярэ з кручка кавалачак цеста, хто даўжэй пагайдаецца на сетцы.

Заканчваліся такія гульні альбо разадранай губою, якая потым доўга балела і не загойвалася, альбо яшчэ горш: падчэпленага кручком карася вышморгвалі з вады і яго чакаў кіпень у чорным закопчаным кацялку на вогнішчы. Там жа заканчваліся часцяком і неразумныя скокі маладых карасікаў каля рыбацкіх сетак. Косці гаротнікаў потым, разам са смярдзючай разваранай цыбуляю, вывальваліся ў сажалку як напамінак жывым.

Памеры бедства, што ішло ад бутэлек, дакладней, выцякала з іх, хутка павялічваліся. Неўзабаве вырасла пакаленне карасёў, якія тым і жылі, што чакалі таго дня, калі ў ваду паляцяць бутэлькі, каб кінуцца на іх, глынуць каля гарляка атрутнага пітва. I змагацца з гэтымі ганебнымі звычкамі было цяжка яшчэ і таму, што ад бутэлек ішоў часам смачны і зваблівы водар.

Умудроныя жыццёвым вопытам, старыя карасі не на жарт устрывожыліся. Трэба было прымаць неадкладныя захады, і яны былі прынятыя. У першую чаргу бацькі ўзмацнілі кантроль за паводзінамі сваіх дзяцей. Самыя мудрыя і паважаныя карасі, якія ўвайшлі ў камітэт Таварыства па барацьбе з кручкамі і іншымі рыбацкімі прыладамі, арганізавалі, акрамя мноства розных спраў і мерапрыемстваў, выстаўку бутэлек, дзе звычайна праводзіліся лекцыі. Адкрылі таксама і выстаўку кручкоў, дзе наладжваліся гутаркі з маладымі карасямі.

Бублік са сваім сябрам Гузікам падплылі да выстаўкі бутэлек з невялікім спазненнем. I гэта было адразу заўважана.

— Спазняцца нядобра,— зазначыў Гарбок.— Гэтым ты робіш шкоду і сабе і грамадзе. Вось канкрэтны прыклад. Бублік і Гузік спазніліся, мне зноў трэба паўтараць з гэтае нагоды, што наступная гаворка з вамі адбудзецца ў сераду на выстаўцы кручкоў. Хочацца спадзявацца, што туды Бублік не спозніцца.

— А ён бы і сюды не спазніўся, каб не зваліўся з арэляў і не пашкодзіў сабе левы плаўнік,— нечакана прамовіў Гузік. Ён бачыў, што Бубліку зрабілася прыкра ад яго хлусні. Але спыніцца не схацеў, хлусіў далей: — I я дапамагаў яму плысці сюды. Не кідаць жа сябра ў бядзе.

— Кідаць сябра ў бядзе — найвялікшае паганства,— сказаў Гарбок і ўважліва паглядзеў на Бубліка.— Дапамагаць сябру трэба заўсёды, у любым выпадку. А калі ён трапіў у бяду — асабліва, тут і гаворкі не можа быць. Узаемавыручка і ўзаемадапамога — асноўны закон жыцця Рудога блінца. Калі ты дапамог сябру, дык ты і сам зрабіўся шчаслівейшы. Але пра тое мы пагамонім наступным разам. А сёння ў нас гаворка пра жахлівае атрутнае рэчыва, што людзі наліваюць у бутэлькі. Спачатку наліваюць, а потым выпіваюць... На чым я спыніўся, дзеткі, калі да нас падплыў Бублік?

Усе маўчалі. I тады Гузік весела сказаў:

— Вы гаварылі, што спазняцца нельга. Гарбок нахіліў галаву.

— I ніколі не трэба спазняцца,— павучальна сказаў ён.— Трэба берагчы час і свой, і таго, хто побач з табою. Кожная хвіліна спазнення — гэта закрэсленая хвіліна твайго жыцця. I таму, калі ты спазняешся, ты робіш сваё жыццё і бяднейшым і карацейшым. Спазненне, здараецца, можа прывесці да вынікаў самых згубных. Вось вы зірніце на мяне. Бачыце, якая ў мяне спіна? А ўсё гэта — вынік спазнення. Але пра гэта я раскажу потым, пасля лекцыі, калі ў вас будзе ахвота паслухаць. А зараз вернемся да асноўнай тэмы нашае гаворкі. Дык хто падкажа, на чым я спыніўся?

Зноў усе маўчалі. I тады Гузік усё гэтак жа весела прамовіў:

— Мне дужа епадабалася ваша думка пра дапамогу сябру. Калі, маўляў, дапамог сябру, дык і сам зрабіўся шчаслівейшы.

— Гэта вельмі разумная думка,— сказаў Гарбок, і па ўсім было відаць, што заўвага Гузіка яму па душы.— I я раю вам усім кіравацца ёю ў сваім жыцці паўсядзённа. Дарэчы, Бублік, плаўнік у цябе не баліць?

— Не баліць. I ніколі не балеў!

— Як гэта — не балеў? Ты, значыцца, з арэляў не зваліўся?

Гарбок грозна паглядзеў спачатку на Бубліка, потым на Гузіка, і той вінавата прамямліў:

— Мажліва, мне падалося, што ён зваліўся.

— Ты схлусіў, значыцца? — яшчэ стражэй спытаў Гарбок.

— Яно неяк само па сабе выйшла. Але хлусіць я не збіраўся... Таму прашу прабачыць. Прабачыць і дараваць...

Гарбок строга сказаў:

— Падплыві да мяне. Бліжэй, бліжэй... Бачыце, дзеці, хлуса? — і, варухнуўшы плаўнікамі, рэзка загадаў, строга пабліскваючы вачыма: — Марш на месца!

— Навошта ты схлусіў? — спытаў ціхенька Бублік, калі Гузік падплыў да яго.— Хоць бы параіўся спачатку... Цяпер Гарбок бацькам даложыць. I атрымаем добрага пытлю...

— Спыні размовы, Бублік! I слухай.— Гарбок моўчкі праплыў перад малымі карасікамі туды-сюды чатыры разы, потым пахітаў галавой і пачаў гаварыць строга, павучальна: — Хай кожны зарубіць сабе на носе: самая пага ная справа на свеце — хлусня. Той, хто схлусіў адзін раз не ўтрымаецца і можа схлусіць другі, трэці, чацвёрты... I ператворыцца ў самага звычайнага хлуса. Хлуса ўжо ні  што і ніхто не можа ўратаваць. I таму сёння я хачу  каб вы мне паабяцалі, што нікому і ніколі не будзе хлусіць. Абяцаеце?

— Абяцаем.

— Слаба абяцаеце. Не дужа гучна і цвёрда.

— Абяцаем! Абяцаем! Абяцаем! Ніколі і нікому не будзем хлусіць!

Гарбок паглядзеў на карасікаў ласкавей.

— Калі бацькі ганарацца сваімі дзецьмі? — спытаў ён і тут жа сам і адказаў: — Тады, калі іхнія дзеці гавораць праўду. Бо той, хто баіцца сказаць праўду, не дастойны павагі, і ў яго не можа быць сапраўдных сяброў. А жыць без сяброў немагчыма. Але пра гэта мы пагаворым наступным разам. А зараз прадоўжым лекцыю. Я спыніўся на тым, як вы памятаеце, што самая небяспечная бутэлька — вось гэтая. Бачыце? На ёй намаляваны чатыры медалі. Аніколі і блізка да гэткіх бутэлек не падплывайце: вада вакол іх атрутная. Нават і праз тыдзень пасля таго, як бутэлька трапіла ў сажалку...

Гузік штурхануў плаўніком Бубліка, пошапкам спытаў:

— А чаму тады на іх малююць медалі? Медалі, як казаў мой дзядуля, даюць за добрыя справы.

Гарбок усміхнуўся:

— Чую, чую, пра што вы гамоніце. I гэта добра, што такое пытанне ўзнікла. Сапраўды, чаму на гэтых бутэльках намаляваны медалі? — ён паглядзеў уважна, быццам чакаў адказу. Але карасікі маўчалі, і тады Гарбок павучальна загаварыў далей: — Я думаю, што больш правільна было б намаляваць тут Зубатага. Бо і ў яго пашчы, і ў гэтай бутэльцы адно і тое ж — смерць. Як, скажам, робяць рыбакі? На кручок яны чапляюць чарвяка альбо кавалачак цеста, ад якога смачна патыхае алеем ці анісам. А паспрабуй заглыні той кавалачак! Смерць! Тое ж самае і з медалямі. Цяпер зірніце на гэту бутэльку... Не, не! Блізка не падплываць! Што на ёй намалявана?

— Зоркі.

— Пяць зорак. Яны падобны на тыя, што ўночы на небе.

— Памятайце: зоркі, што намаляваны на бутэльках, ёсць усё той жа хітры падман. Зоркі, што на небе, узвышаюць душу. А зоркі, што на бутэльках, душу разбураюць. Падалей трэба трымацца ад іх. Як мага далей! Зразумелі?

— Зразумелі.

— Слаба гаворыце. Не дужа гучна.

— Зразумелі! Зразумелі!! Зразумелі!!! — дружным хорам адгукнуліся карасікі.

Гарбок адказам застаўся задаволены. Ён паварушыў плаўнікамі, падплыў да высокіх бутэлек з цёмнага шкла з прыгожымі наклейкамі. На кожнай былі намаляваны нейкія дзівосныя дрэвы і буйныя зялёныя ягады. Бліжэй за ўсіх апынуўся каля бутэлек Бублік, і Гарбок спытаў у яго:

— Што тут намалявана?

— Галоўкі гарлачыка. Мы ўчора з мамай да такіх галовак падплывалі,— адказаў Бублік.— Калі ляпнуць па іх хвастом, дык камар у ваду зваліцца. Мама гэтак рабіла.

— Твая мама рабіла правільна і разумна,— сказаў Гарбок.— Тлустыя камары часцяком садзяцца на галоўкі жоўтых гарлачыкаў. А пра тое, як улавіць такіх камароў, у нас будзе асобная лекцыя. Сёння ж я хачу, каб вы ведалі: тут намаляваны вінаград, ягады яго на галоўкі гарлачыкаў падобны. Часам вінаград трапляе ў нашу сажалку. Але есці яго нельга: ён кіслы, часцей за ўсё — горкі. I пітво, якое вырабляюць з яго людзі, таксама горкае. I горкі лёс карася, які глыне хоць каліва такога пітва. Ад яго кружыцца галава, пагаршаецца зрок, дужа баліць пячонка.

— Дык навошта ж людзі робяць тое паскудства? — выгукнуў Бублік.— I сябе атручваюць, і нам, карасям, пагана робяць. Гэтак жа выходзіць. Ці, можа, я памыляюся?

— Ты не памыляешся, Бублік. I гаворыш вельмі разумна,— задаволена сказаў Гарбок.— Але ж ёсць неразумныя і сярод нас, карасёў, і сярод людзей таксама. Толькі той, у каго бракуе розуму, цягнецца да бутэлькі і, вядома, труціць сябе. А той, хто мае розум, цягнецца да навукі, да ўсяго прыгожага. I таму я настойліва раю вам, дзеці: цягніцеся да навукі, да кніжак, да прыгажосці. Паглядзіце, як прыгожа зіхаціць вада, калі над сажалкаю вісіць сонца. А як прыгожа вызвоньваюць хвалі ў чаратах! I гэткай прыгажосці і хараства — не пералічыць. Таму я зноў настойліва заклікаю вас: бяжыце ад бутэлек прэч. Не паддавайцеся прыгажосці наклеек і медалёў, што намаляваны на іх! Усё, лекцыя закончана. I шчыра дзякую вам за ўвагу. Да наступнай сустрэчы, якая адбудзецца праз месяц.

Гузік штурхануў плаўніком Бубліка:

— Ён жа нешта абяцаў нам расказаць, трэба нагадаць яму.

— Не хочацца. Надакучылі мне лекцыі. Не люблю, калі мяне павучаюць, павучаюць... Быццам я самы дурны...

— Ты нештахочаш спытаць, Бублік? А-а... Я ж абяцаў вам расказаць адзін выпадак са свайго жыцця,— сказаў Гарбок.— Вы бачыце, якая ў мяне спіна?.. Так, яна ў мяне падрапаная, гарбатая. Але некалі была прыгожая, роўненькая, як ва ўсіх, і плаўнік не быў скрыўлены. Чаму яна зрабі­лася такая? Таму, што я спазніўся. Было тое даўно, калі быў я гэткі ж, як вы зараз. Маці, помніцца, першая заўважыла Зубатага, гукнула, каб я зашыўся ў гразь. Але я не паслухаўся, палічыў, што шчупак не дужа вёрткі, што ён яшчэ далёка, што ў мяне маецца час, што мама мая, як заўсёды, палохае без патрэбы. Я пашыўся пад корч у гразь, калі Зубаты быў зусім блізка. I, як бачыце, спазніўся, шчупаковы зубы выдралі ў мяне кавалак спіны і пашкодзілі плаўнік. Я хварэў з вясны да восені, пакутаваў ад жахлівага болю. Рана загаілася. Але я застаўся вось гэткім, якім мяне вы зараз бачыце. Таму я зноў прашу вас, дзеці: аніколі і анідзе не спазняйцеся. Слухайце сваіх бацькоў і аніколі нікуды не спазняйцеся. Абяцаеце мне гэта?

— Абяцаем! Абяцаем! Абяцаем!

Карасікі адказвалі дружна, бо радаваліся, што лекцыя закончана, што можна сваволіць і весяліцца.

— Паплывём да арэляў,— прапанаваў Гузік Бубліку.

— Надакучыла. Лепей падамося да чаратоў. Там, я чуў, расцвілі белыя гарлачыкі.

— Але туды заплывае Зубаты!

— Гэ, дык ты, гляджу, спалохаўся,— засмяяўся Бублік.

— Я не спалохаўся. Я думаю пра тое, аб чым нас папярэджваў Гарбок.

— Э, калі слухаць усе павучанні, дык і пасваволіць нельга,— разважыў Бублік.— Галоўнае, каб нікуды і ніколі не спазняцца!

Сябры паплылі да чаратоў, дамовіўшыся, што толькі паглядзяць на белыя гарлачыкі і адразу павернуць да арэляў. Неўзабаве Бублік заўважыў бутэльку, якая пагойдвалася гарляком уніз на маленькіх хвальках. Бутэлька была з медалямі.

— Якія вялікія медалі! — выгукнуў Гузік.— Гарбок нам такіх не паказваў. Цікава было б паглядзець на іх зблізку. Дужа ж карціць!..

Бубліку таксама карцела паглядзець на дзіўныя медалі, якімі стракацела бутэлька. Але ён памятаў, пра што казаў на лекцыі Гарбок, і таму сказаў цвёрда:

— Хай яна сабе плыве, куды хоча. А мы ад яе падаей трымацца будзем!

Яны крута павярнулі ад бутэлькі ў правы бок. Павярнулі і яшчэ не ведалі, што гэтая цвёрдасць уратавала іх ад вялікай бяды.

ПЕСНЯ ШЧУПАКА ЗУБАТАГА

Шчупак Зубаты прачнуўся позна. Учора ранкам ён праглынуў вялікага тлустага карася, затым яшчэ аднаго і закусіў невялічкім карасікам; Пасля такога сняданку ён спаў ад раніцы да вечара. Ноч таксама спаў добра, і цяпер у яго быў добры настрой.

Зубаты паварушыў лена плаўнікамі, слаба вільнуў вялікім і шырокім хвастом. Нешта не чуваць сілы ў плаўніках. I хвост нібыта чужы.

«Трошкі я, відаць, заспаў,— падумаў Зубаты, паглядзеўшы на сонца, што вісела над бярозамі.— Тым не менш, дзень трэба пачынаць з фіззарадкі. Яно, вядома, не вельмі і хочацца. Але — трэба. Калі пасля ночы не зробіш зарадкі, дык тады цэлы дзень нейкая млявасць. I карася дагнаць цяжка, бо ўсе яны вёрткія апошнім часам парабіліся. I галава, калі зарадку не зробіш, варыць блага. Так што — прэч ляноту. А фізкультуры — ур-ра!»

Зубаты пачаў энергічна варушыць плаўнікамі і матаць хвастом. З кожным рухам сілы ў плаўніках прыбаўлялася, хвост рабіўся моцны і пругкі. Урэшце, калі ён пяць разоў кульнуўся цераз галаву і выгнуўся такой крутою дугою, што змахнуў дзве маленькія ракавінкі, якія ўночы прыляпіліся каля жабраў, ён адчуў у сабе вялікую радасць. Сілаю, ранейшай сілаю налілося ўсё доўгае і пругкае цела. А крутнеш хвастом, дык вада ходзіць, быццам у добрым віры.

А зубы сёння можна і не чысціць. Учора ён іх пачысціў. А пасля таго нічога не еў. Чыстыя, значыцца, зубы!

Але Зубаты перамог і гэтую слабіну. Сёння не пачысціў зубы, заўтра не пачысціў... Лянота можа ўзяць пад сваю абладу, і тады з ёю цяжка змагацца. Таму — прэч ляноту!

Зубаты схапіў у пашчу чаромхавую галінку, якую сагнула вясною ў навальніцу, паматаў галавой. Добра, між іншым, чысціць зубы чаромхавай галінаю. Яно, праўда, можна аерам і водарасцямі. Але аер і водарасці дужа мяккія, ад іх у зубы набіваецца зяленіва, і яго адтуль потым не так і лёгка выкалупаць. Шчотка для зубоў павінна быць цвёрдая, гнуткая, надзейная. Менавіта з чаромхавай галіны атрымліваецца такая шчотка: яна і чысціць добра, і ў пашчы доўга трымаецца прыемны чаромхавы водар. Ад гэтага водару адразу яснее ў галаве, вастрэйшы робіцца зрок.

Цяпер, пачысціўшы зубы, можна ўлавіць на сняданак якога-небудзь карасіка. Але снедаць нешта зусім не хочацца. Учора ранкам, мабыць, трэцяга карасіка глынаць не трэба было. Сквапнасць адолела. Праўда, карасік той быў вельмі апетытны — прамінуць яго проста нельга было. Прынамсі, шкадаваць пра ўчарашняе ніколі не варта: тое, што ўжо зроблена, дык зроблена. I можна сёння не снедаць, пацярпець да абеду. А ў абед паесці як след!

Э-эх, хораша жыць, калі ты здаровы, моцны, дужы. Проста спяваць хочацца!

Зубаты выплываў з Белай затокі, і сам па сабе склаўся пачатак песні. Ён ужо месяц сіліцца скласці добрую песню. Але яна нешта не давалася: словы падступалі, а потым некуды і знікалі. А сёння наўздзіў ясная галава, і словы самі сабою нараджаюцца.

— Руды блінец — мой родны кут.
Я хітры, моцны, дужы,
I мне карасік кожны тут,
Заўжды карасік кожны тут,—
Як для каханкі ружы.
Ад радасці Зубаты нават прыпыніўся. Складваецца песня, і добрая песня!

— Я карасёў глынаў жыўцом —
З хваста альбо з галоўкі.
У іх і косткі не трашчаць,
I плаўнікі ў іх не пішчаць,—
Зубаты хвацкі, лоўкі...
Каля пахілых вербалозін знерухомелі рыбакі. Ад сініх і жоўтых вудзільнаў на вадзе зыбаліся рознакаляровыя цені. Зубаты праплыў пад тымі ценямі, быццам праз тонкія гнуткія водарасці шмыгануў, і заспяваў на ўсё горла:.

— У мяне царова галава,
Луска, бы срэбра, звонкая.
Мне сеткі й вуды — трын-трава,
Кручкі і пелькі — трын-трава:
Шчупак — натура тонкая.
Зубаты ганарыўся сваім спрытам і сілай. Капронавыя рыбацкія лёскі ён звычайна шкуматаў лёгка, быццам нітачкі. Два разы ён глытаў чарвякоў разам з кручкамі — чарвякі былі дужа тлустыя, свежанькія! — і тыя кручкі даўно пераварыліся ў ягоным магутным чэраве. Не раз трапляў ён у рыбацкія сеткі і заўсёды выскокваў, быццам тарпеда, каля самага носа рыбакоў, а тыя стаялі, паказеліўшы вочы. Аднойчы, у цёплую жнівеньскую ноч, яго загналі ў доўгі брэдзень. Але ён даў добры разгон і, слізгануўшы па капронавых паплаўках, праляцеў гэтак блізка каля галавы рыбака, што злаўчыўся адхапіць у таго разявакі ладны кавалак правага вуха. У гарачцы Зубаты праглынуў той набытак, хоць потым пашкадаваў, што не выплюнуў, бо ў яго два дні круціла жывот.

Зубаты быў цяпер у добрым настроі і вырашыў пажартаваць, як тое рабіў ужо не раз: ухапіў зубамі за лёску і тузануў яе. Рыбак моцна шмаргануў вуду, з кручка зляцеў ладны кавалак цеста. Цяпер трэба стаіцца, пачакаць — на дармовую прынаду неўзабаве шугануць дурныя карасі.

Пра карасёў Зубаты заўсёды думаў з пагардай. У карася, маўляў, малая галава. А ў малой галаве, вядома, і розум малы. Зірніце, скажам, на яго, Зубатага. Галава — быццам доўгі пукаты бурак. Хто такую галаву мае, той не дурны. У такой галаве і мазгоў процьма!

Гэтай думкаю, відаць, і трэба завяршыць песню, якая сёння гэтак хораша склалася. Няхай яна ўславіць яго, шчупаковы, розум!

— Карась дурны — ён любіць гразь.
Знайшоў, чым ганарыцца!
А я тут князь, магутны князь,
Ніколі я не сяду ў гразь.
Наканавана лёсам мне
Ў азёрнай нашай старане:
Глытаць і весяліцца.
Слаўная песня! I цяпер апошні, самы апошні штрышок, каб песня набыла завершанасць, класічную паэтычную форму і філасофскі змест, разлічаны на доўгія гады.

— Услаўляй мяне, Руды блінец,
Мне не скаваны краты!
А карасям адно — канец.
Як тата мой казаў: амбец!
Бо я шчупак зубаты! Ах, песня! Слаўная шчупакова песня! Хай жа хто-небудзь з карасёў паспрабуе скласці гэткі твор мастацтва! Ды дзе ж ім! Рыюць насамі гразь, поркаюцца на самым дне, дзе глей і смурод. А шчупак — на глыбіні. Альбо на прасторы. А прастора — гэта заўсёды радасць, узнёсласць, творчы ўзлёт, які не ўласцівы карасям, жыхарам гразкага дна!

Э, вунь жа яны і плывуць, харошыя мае! У-ух, нейкі дзівосны там карасік! Не шэры, а быццам з сонечнага промня зроблены. А можа, гэта толькі адбітак сонца на ім? Ды не! Ён і сапраўды залацісты! Э-эх, каралеўскі сёння атрымаецца абед!

Наперад, пясняр волі і глыбіні! Наперад!

НЕЧАКАНАЯ СУСТРЭЧА

Яны ўбачылі шчупака нечакана. Але спалохаўся толькі Гузік. Бублік жа не разгубіўся і прапанаваў рашуча:

— Уцякайма!

— Куды? Куды і як? — Гузік зрабіўся амаль празрысты ад жаху і заплакаў. Аднак ён кінуўся следам за Бублікам і не адставаў ад яго, плыў упобачкі.

— Мы вельмі разумна зрабілі, што вільнулі ад бутэлькі ўбок,— сказаў Бублік, каб падбадзёрыць сябра.— Каб мы гэтага не зрабілі, дык наляцелі б проста на Зубатага. Вось тады была б поўная нявыкрутка!

— А цяпер хіба выкрутка? — дрыготкім голасам прамовіў Гузік.

— Ужо вунь шчупаковы зубы блішчаць. У-у, якія страшныя зубы ў яго! Ой, як я іх баюся! Ніякай жа надзеі на выратаванне! Ой, мамачка!

Бублік азірнуўся, зыркнуў на Зубатага, які ўжо насцігаў іх.

— Надзея на добрае, як кажа мой татка, заўсёды ёсць у карася, калі той не разгубіўся і не страціў мужнасці,— сказаў ён, імпэтна заграбаючы ваду плаўнікамі і хвастом.— Па-першае, хай Зубаты нас спачатку паспрабуе дагнаць. А па-другое, у мяне ёсць неблагі план...

— Ніякі план нас не ўратуе. Зубаты нас праглыне!

— Не румзай,— сказаў Бублік і зноў азірнуўся.— Ты бачыш? Ён жа не можа нас дагнаць. I таму ёсць час, каб ажыццявіць мой план...

— Які план? — у роспачы перапыніў яго Гузік.— Ты хоць скажы, які ў цябе план?

— Вельмі просты: нам трэба юркнуць у Хлебную затоку. Туды, на мелкаводдзе, казаў татка, Зубаты не адважваецца заплываць.

— Але ж затока далёка. Зубаты ўловіць нас намнога раней!

— Той, хто нэндзіць,— аніколі не дасягне мэты, як кажа мой татка,— спакойна прамовіў Бублік.— Хіба не бачыш? Ён жа не можа нас дагнаць. У нас такая хуткасць, што страшыдла гэтае пачало адставаць. Так, так! Адставаць пачаў Зубаты!

Зубаты і сапраўды адстаў. Але зрабіў гэта зусім не таму, што не мог дагнаць і праглынуць карасікаў. Ён добра ведаў, што нікуды ім ад яго не ўцячы і не схавацца, і таму не спяшаўся. Зубатаму дужа карцела спачатку як след разгледзець тое, што лёс паслаў яму на абед. Шэрая маляўка — не навіна: іх, шэрых гэткіх малявак, процьму пераварыў на сваім вяку яго магутны страўнік. Але вось залацісты карасік — дзіва. Смачны, відаць. I напэўна ж, мяякенькі. I таму не варта пароць гарачку. Спачатку ён уважліва вывучыць залацістае дзіва. Бо калі праглынеш, дык тады ўжо гэтага не зробіш!

Зубаты падплыў да карасікаў так блізка, што выразна бачыў кожную лусачку на Бубліку. Без падробкі, без падману тут усё: залацісты карасік. Гэткіх яшчэ ў Рудым блінцы не было!

Зубаты зноў адстаў крыху, заплыў з правага боку, потым з левага, зірнуў зверху і, зноў дужа здзіўлены, памалу паплыў ззаду. Гэта ж дзіва з дзівосаў! Як прыгожа зіхаціць на залацістым карасіку дробненькая луска каля хваста! I якія празрыстыя плаўнічкі! I нейкі ж дужа лабаты ён, гэты залацісты карасік! Галава ўвогуле мае незвычайную форму. Сумненняў быць не можа: нейкага знатнага роду ён! Можа, нават і не з карасёвага зусім племя! Яно, мабыць, гэтак. Той, хто мае гэткую лабатую галаву, не будзе поркацца ў гразі, у яго хопіць розуму жыць на светлай і чыстай прасторы, дзе вада поўная водару аеру, лугавых кветак і бляску сонца. Але ж чыя галава зраўняецца з яго, шчупаковай, галавой? Толькі ў ёй — і ні ў кога больш! — процьма мазгоў, розуму, паэтычнага таленту і здольнасці глядзець на свет вокам філосафа і вялікага знаўца жыцця.

Ад радаснага ўсведамлення важнасці свае асобы, Зубаты зноў заспяваў на ўсё горла:

— Руды блінец — мой родны кут.
Я хітры, моцны, дужы...
Гузік гукнуў спалохана:

— Ён нешта нам гаворыць. Ты чуеш, Бублік? Бублік нахіліў галаву, услухаўся, усміхнуўся:

— Ён спявае! О-ох, які ж хвалько. Чуеш, што спявае Зубаты? Спынімся і паслухаем. Сапраўды, трэба паслухаць, бо я ўпершыню чую гэтую песню!

— Не спыняйся, Бублічак! Вельмі прашу: не спыняйся! О-ой, якія нядобрыя словы! «Я карасёў глынаў жыўцом — з хваста альбо з галоўкі. У іх і косткі не трашчаць...» О-ой, мамачка! — і Гузік яшчэ мацней заплакаў.— Бублічак, давай развітаемся перад смерцю. Пацалуемся. Ты мой лепшы сябар!..

Бублік зноў азірнуўся на Зубатага, сказаў цвёрда: — Я свайго сябра аніколі не кіну ў бядзе! Свайго сябра я заўсёды ўратую. Памятаеш, што ўчора спявалі пад бярозамі людзі, якія падкацілі на блакітнай машыне? «Умирать нам рановато. Есть у нас еще дома дела...» I нам з табою паміраць ранавата, бо мы з табою яшчэ нават у школу не хадзілі.

— Я так марыў пра школу! А цяперака...

— А цяперака ў нас наперадзе Хлебная затока. Вунь жа яна! Так што варушы плаўнікамі, мой дарагі сябар,— рашуча патрабаваў Бублік.— Мацней, мацней! З усяе сілы, што ёсць!..

Выратавальнае мелкаводдзе было зусім блізка. Але гэта прыкмеціў і Зубаты. Ён кінуў спяваць, заміргаў вачыма. А гэты залацісты лабацік, як выяўляецца, не дурны! Бач, лабацік, што замысліў! Шусь зараз у Хлебную затоку — і пішы прапала. На мелкаводдзі поўна бляшанак, шкла ад бутэлек і слоікаў — можна вельмі проста пуза сабе прапароць. А малечы гэтай там — раскоша! Трэба не марудзіць і неадкладна глытаць карасікаў. I залацістага, і гэтага, шэранькага. Не, залацістага потым, на закуску залацісты пойдзе!

Зубаты даў разгон гэтак жа, як даваў яго штораз, калі даводзілася вылузвацца з рыбацкай сеткі. Адлегласць паміж ім і карасікамі імгненна скарацілася, амаль знікла. Але гэтак жа імкліва набліжалася і Хлебная затока. Вада зрабілася не такая празрыстая, як была дагэтуль на глыбіні, і абрысы карасікаў зрабіліся расплывістыя, невыразныя.

— Капец вам, маляўкі,— гукнуў Зубаты і шырока разявіў зубатую пашчу.— Канец і амбец, карасі! Паратунку не прасі!

Зубаты, несуМненна, праглынуў бы карасікаў, каб не кемлівасць Бубліка. Убачыўшы пад сабою бляшанку, на якой былі намаляваны струкі зялёнага гароху, ён загадаў сябру:

— У бляшанку! Давай нырца ў бляшанку!

Гузік даў нырца ў бляшанку. Следам за ім, выслізнуўшы амаль з пашчы Зубатага, юркнуў у выратавальную цемру і Бублік.

Зубаты разгадаў хітры манеўр карасікаў занадта позна. Ён пёр з такой хуткасцю, што спыніцца адразу ўжо не мог, і з усяго разгону тыцнуўся носам у крышку бляшанкі. Ад моцнага ўдару крышка сагнулася, а бляшанка перакулілася. Вострая, як нож, рабрына чыркнула Зубатага па пузе.

— А-ай, клятыя маляўкі,— заскрыгатаў зубамі ад болю Зубаты.— Яны мне жывот мой прыгожы і слаўны нечым прапаролі!

Зубаты агледзеўся і зразумеў, што ён наляцеў жыватом на рабрыну крышкі, што рана глыбокая. Убачыў кроў і зусім ашалеў ад злосці і крыўды.

— У-у, кляты лабацік залацісты! I ты, гузік шэры. Капец вам абодвум. Праглыну-у-у! — застагнаў Зубаты і глымзануў зубамі краёк бляшанкі.

Бляшанка не паддалася, толькі глыбей асела ў глей. Крышка ж яшчэ больш сагнулася і замуравала карасікаў. Ашалелы цяпер яшчэ і ад болю ў пашчы, Зубаты наводмаш пляснуў хвастом па бляшанцы. Яна крыху нахілілася, яшчэ глыбей засела ў глей. Калі ён ляпнуў па бляшанцы хвастом з другога боку, дык яна нават і не зварухнулася, а толькі загула, быццам вялізны барабан.

Напалоханы пагрозлівым гулам — кожны гук пад вадою ўзмацняецца ў шмат разоў! — Зубаты плітануў з мелкаводдзя. Ён плыў, стогнучы ад болю і крыўды, выплёўваючы з пашчы глеістую чырвоную ржу.

Адплыўшы на глыбіню, Зубаты спыніўся, пачаў паласкаць пашчу чыстай вадой, круціў галавой і плямкаў тоўстымі губамі. Добра, што не паламаў зубы аб тую ржавую бляшанку, што не папсаваў вочы ў той каламуці. Суцэльная ж хмара паднялася са дна, калі ён матануў сваім хвастом. А ім, карасям, анічагуткі. I вось жа дзіва! Жывуць карасі ў гэткім брудзе і смуродзе ўсё жыццё. У гразі зімуюць, нават і спяць у ёй, калі пакрыецца сажалка тоўстым лёдам, харчуюцца рознымі гнілымі водарасцямі. А вось жа якія смачныя, калі іх на зуб пакладзеш! А гэты, залацісты, дык і ўвогуле, мабыць, як цукерачка. Але ж вось упусціў ён, Зубаты, гэткую смакату. Упусціў, правароніў таму, што празмерна захапіўся спевамі і гульнёю. А паляванне на карасёў, нават на такіх маленькіх — ён жа ведае тое, ведае! — не гульня і забаўка, а праца адказная і сур'ёзная. I гэты выпадак — яшчэ адзін урок, яшчэ адзін напамінак: кожная праца ёсць занятак адказны і надзвычай важны!

Зубаты паляскаў зубамі і крыху супакоіўся. Трэба другім разам паводзіць сябе больш абачліва. Рана на жываце — не ўпершыню яму рана! — загоіцца. А вось крыўда — не загоіцца. Гэта ж сорам і ганьба на ўвесь Руды блінец! Дзве нейкія маляўкі абдурылі Зубатага, які тут поўны князь! Магутны князь! Так што адзіны шлях уратаваць свой гонар — залацістага таго лабаціка з бляшанкі выскрабці. I праглынуць! Удзень! На сярэдзіне сажалкі! Каб  усе  тое  бачылі  і запамяталі  на  тысячу  гадоў!

Стрымліваючы боль, Зубаты плыў у Чаромхавую затоку, і на душы ў яго ад гэтых думак было дужа змрочна і пагана.

У ЖАЛЕЗНЫМ СКЛЯПЕННІ

Бублік пачуў, як заціхае, аддаляючыся, шчупаковы голас, і радасна засмяяўся:

— Абдурылі мы хвалька зубатага. У-ух, як жа ён крычаў! Капец табе, маўляў, лабацік залацісты. I табе, гузік шэры. А цяпер няхай пастогне. Будзе ведаць, як нападаць на малых карасікаў! Хай сабе і малыя мы, але ж гэта не значыць, што мы — безабаронныя! Ганьба Зубатаму!

— Але ж і нам радасці мала,— сумна сказаў Гузік.— Як нам цяпер адсюль, з гэтага жалезнага скляпення, выбавіцца?

— Нешта прыдумаем, Гузічак. Галоўнае — жывыя і здаровыя. Таму адчайвацца падстаў няма. Спачатку праводзім разведку...

Яны вывучылі бляшанку з усіх бакоў. Вынік даследаванняў быў сумны. Сапраўды, жалезнае скляпенне. Выйсця з яго няма аніякага. Толькі паміж бакавінамі бляшанкі і накрыўкай слаба свецяцца дзве невялікія адтуліны. Вада праз іх праходзіць, а вось носа туды не ўваткнуць. Адтуліны не толькі вельмі вузкія, але яшчэ і дужа небяспечныя: усе закрайкі вострыя, быццам кончык нажа.

— Мы прапалі, Бублік, зусім прапалі,— слязліва пажаліўся Гузік.

— Ты стагнаў, калі мы ўцякалі ад Зубатага. Ніякага паратунку, маўляў, ніякага паратунку. А што маем? — весела спытаў Бублік.— Зубаты нос сабе расквасіў. I пуза падрапаў. А мы? Мы ў поўным парадку! А ў жывога і здаровага карася — усё жыццё наперадзе.

Але Гузік вёў сваё:

— Уратаваліся ад шчупака, дык тут, у гэтым скляпенні жалезным, памром.

— Дай мне засяродзіцца,— папрасіў Бублік.— Я павінен добра падумаць. Павінен мабілізаваць увесь свой розум і мужнасць.

— I цёмна ж тут. Зусім нічога не відаць. Я цемрадзі баюся.

— Не замінай мне, Гузік, думаць! Нейкія думкі плішчацца ў галаву. I думкі важныя!

— Цё-ёмна тут. Я цемрадзі дужа баюся,— зноў пачаў нудзіцца Гузік.— У цемрадзі добрая думка не народзіцца.

— Наадварот,— сказаў Бублік.— Добрыя думкі прыходзяць сярод ночы. Мой татка казаў, што вялікія адкрыцці робяцца ўночы, калі свецяць зоры. Альбо калі на небе вісіць поўня ці ветах. Асабліва пры маладзіку нараджаюцца добрыя думкі і адкрыцці.

— Але ж тут, у гэтай бляшанцы, неба не ўбачыш!

— Неабавязкова бачыць. Неба і зоркі можна ўявіць.

Заплюшчы вочы, Гузік, і думай пра зоркі. Ну, бачыш неба?

— Нічога я не бачу,— зашморгаў носам Гузік.— Я есці хачу. На абед мне мама дала ўсяго толькі маленькага камара, палову зялёнага вусеня і кавалачак бабоўніку.

— Дык гэта ж добры абед,— выгукнуў Бублік і папрасіў мякчэй, намагаючыся супакоіць сябра: — Ты толькі не кажы мне пра яду. Гэта адганяе думкі. А я павінен іх сканцэнтраваць. У мяне пачынае складвацца план нашага ўратавання.

— Вада смярдзіць іржой,— зноў завёў сваю плаксівую ноту Гузік.— I ў мяне пачынае балець правае вока. Вось, цяпер і левае.

— Заплюшчы вочы і памаўчы. Можаш ты памаўчаць роўна дзве хвілінкі?

— А як я ведаць буду, што дзве хвілінкі мінула? А-а... Зразумеў: трэба падлічваць секунды,— крыху ўзбадзёрыўся Гузік.— Пачынаю лічыць, Бублік. Адна секунда... Дзве секунды...

— Падлічвай цішком. Твой голас дае дужа гучнае рэха, ад яго звініць у галаве. I думкі не збіраюцца ў фокус.

— А што гэта такое, фокус?

— А ты хіба не чуў, што казаў Гарбок? Кропка, у якой злучаюцца промні, якія прайшлі праз павелічальнае шкло,— гэта і ёсць фокус.

— Такое шкло мне мама паказвала. Калі я зірнуў праз яго, от быў фокус-покус...

— Памаўчы, Гузік,— папрасіў Бублік.— Ты сарвеш мне выпрацоўку плана. Памаўчы!

У жалезным скляпенні запанавала цішыня. Але ніякія думкі да Бубліка не прыходзілі, і ён шчыра сказаў пра тое сябру. Гузік дужа замаркоціўся, і тады Бублік пачаў яго суцяшаць.

— Не знайшліся зараз, дык знойдуцца потым,— сказаў ён бадзёра і ўпэўнена.— Галоўнае, каб намагацца думаць. Калі думаеш, дык рана ці позна будзе плён. Мой татка заўсёды раіць мне: калі ты нічога добрага не прыдумаў, пазіраючы на зоркі, дык паспрабуй зрабіць тое, калі свеціць сонца.

— Сонца, калі мы плылі з лекцыі, хавалася за бярозы,— сказаў Гузік.— Значыцца, ужо вечар. Увечары, мая мама, дзецям абавязкова трэба класціся спаць. Бублік з гэтым адразу пагадзіўся.

— А навошта ён? — здзівіўся Гузік.— Хочаш каменьчыкам прабіць дзірку ў бляшанцы?

Бублік нічога не растлумачыў, толькі папрасіў дужа ўсхваляваным голасам:

— Гузік, дарагі! Шукай каменьчык. У ім — паратунак! Яны апоўзалі бляшанку. Але каменьчыка нідзе не знайшлі.

— Значыцца, няма ніякай надзеі на выратаванне, калі каменьчык не адшукаўся? — сумна спытаў Гузік.

— Ён павінен адшукацца. Я ў гэта веру,— сказаў Бублік.— Дарэчы, сонца ўжо ўзыходзіць. Бачыш, як пасвятлела ў нашым скляпенні? Шукаем, Гузік, шукаем!

У вузкія адтуліны пачало прабівацца слабае святло. Цяпер усё ў бляшанцы было відаць намнога лепей, і гэта радавала сяброў і натхняла на пошукі. Бублік з Гузікам старанна перарылі насамі тоўсты пласт глею, струхлелыя водарасці, даследавалі кожны куточак жалезнага скляпення.

Урэшце Гузік няпэўна прамовіў:

— Здаецца, нешта ёсць. Паглядзі, Бублічак... Сапраўды, каменьчык. Толькі маленькі вельмі...

— Трымай мацней,— гукнуў Бублік.— Каб ён не згубіўся. Тады зноў давядзецца шукаць.

Падымаючы каменьчык, Гузік стукнуў ім па бакавіне бляшанкі і зарадаваўся:

— Я пачынаю разумець тваю задуму. Стукаць, стукаць у бакавіну. Калі хто будзе блізка плысці — пачуе...

Бублік падплыў да Гузіка, пакратаў каменьчык губамі, і радасці яго не было межаў.

— Ты правільна зразумеў мой план, Гузічак,— выгукнуў ён.— I зрабіў галоўнае, каб план быў рэальны,— адшукаў каменьчык. Цяпер мы не проста пастукаем па бакавіне. Мы пададзім 808! Ведаеш, што гэта такое? Гэта сігнал бяды. Уратуйце нашы душы — вось што крычаць гэтыя літары.

— А як гэтыя літары адстукаць? Ты ведаеш?

— Добра не ведаю,— шчыра прызнаўся Бублік.— Тут, казаў мой татка, ёсць спецыяльная азбука. У ёй — не літары, а кропкі і працяжнікі.

— А я нават звычайнай азбукі яшчэ не ведаю,— з горыччу прамовіў Гузік.— Я магу толькі два словы напісаць: мама і тата.

— У школе мы ўсяму навучымся,— супакоіў Бубліж сябра.— Зараз нам трэба падаць сігнал бяды, каб надь бацькі сюды прыплылі і выбавілі нас з гэтага жалезнвм» скляпення. Яны павінны нас пачуць.— Бублік тры стукнуў каменьчыкам па бакавіне бляшанкі.— Чуеш, рэха коціць? Калі не бацькі нашы, дык нехта ж павінен пачуць. Сігнал бяды кожнага хвалюе...

— Калі ты стомішся, дык я тады пачну,— сказа Гузік.

— Вядома, вядома...

Бублік стукаў па бакавіне бляшанкі, паўтараючы пошапкам, як замову:

— Кропка... Працяжнік... Дзве кропкі... Працяжнік... Цяпер, як мне здаецца, трэба адну кропку і два працяжнікі...

Бублік, здаецца, не вельмі і моцна стукаў каменьчыкам; але ў бляшанцы гуло, быццам у навальніцу.

— Я не магу больці трываць,— паскардзіўся Гузік.— У мяне ад грукату пухне галава. Зараз разарвецца на кавалачкі!

— Трывай, Гузік! Перамога ніколі не даецца лёгка. Перамога, як кажа мой тата,— гэта заўжды ўпартасць, моцная воля і вера!

Бублік пастукаў яшчэ чатыры разы па бакавіне бляшанкі. Потым аддаў каменьчык Гузіку.

— Пастукай ты цяпер,— папрасіў ён.— Я стаміўся.

— У мяне не выйдзе.

— Навучышся,— сказаў Бублік.— Кропку стукнеш адрывіста. А працяжнік — доўгенька.

Гузік пастукаў раз, другі і ўзрадаваўся:

— Выходзіць! Гэта ж не дужа і цяжка!

— Толькі не спяшайея. Трэба, каб гукі ішлі выразныя. Хай сабе не зусім правільна мы падаём сігналы, але ж іх павінен нехта пачуць. Не можа быць, каб не пачулі. Ты стаміўся, мабыць? Давай я цяпер пастукаю. А потым ты зноў пачнеш...

Гукі з бляшанкі разносіліся па ўсім Рудым блінцы. Першы, хто зразумеў іх трывожную сутнасць, быў, вядома, Гарбок.

— Нешта падобнае на 808,— абвясціў ён.— Дакладна сказаць, што гэта — дігнал бяды, які агульнавядомы, мне цяжка. Магу сказаць толькі адно: трывога ў ім ёсць.

I вялікая трывога. Сігналы, як мне падалося, ідуць з Хлебнай затокі.

— У нас прапалі дзеці,— сказалі ў адзін голас бацькі Бубліка і Гузіка,— Мажліва, гэта яны даюць нам сігналы. Мы плывём у Хлебную затоку.

— На беразе поўна рыбакоў. Плысці туды небяспечна,— папярэдзіў Гарбок.— Я нядаўна быў тамі Шэсць вудзільнаў бачыў. I ўсе чорнага колеру.

— Колер нас не палохае,— сказаў Бублікаў бацька,— Прадчувае маё сэрца, што мой дзіцёнак у бядзе.

— Я плыву разам з табою, дарагі сусед,— сказаў Гузікаў бацька.— У мяне такое ж прадчуванне.

— Мы плывём таксама,— сказалі ў адзін голас маці Бубліка і Гузіка.

— Змагацца з бядою — гэта мужчынская справа,— зазначыў Гарбок.— Утрох мы справімся. Ды яшчэ маё веды, скажу вам, нешта варты таксама. Чакайце! Сігналы пайшлі болыы выразныя і настойлівыя! — Гарбок паслухаў і сказаў цвёрда: — Так, гэта з Хлебнай затокі. Няўмелай рукою падаюцца сігналы. I гэта сапраўды 808.

— Нам нельга губляць часу,— выгукнуў Бублікаў бацька.

— Каб не спазніцца,— падтрымаў яго Гузікаў бацька. Але Гарбок быў няўмольны.

— Спачатку вызначым план дзеянняў,— патрабаваў ён.— У каго ёсць канкрэтныя прапановы?.. Няма, значыцца. А ў мяне план такі: пасярэдзіне плыву я, вы — па баках. Гэтак жа і ў затоцы. I строга захоўваем дыстанцыю. I ўважна глядзім наўкола. Да кручкоў блізка не падплываць. Нават хвастамі іх не чапаць!

Гэта, несумненна, быў вельмі разумны план. I ажыццяўленне яго, як і трэба было чакаць, дало добры вынік. Карасі ўдала абмінулі кручкі рыбакоў і падплылі да бляшанкі з трох бакоў.

Пачуўшы бацькоўскія галасы, Бублік і Гузік вельмі ўзрадаваліся. Яны скакалі ад радасці, спявалі, стукалі спінамі ў накрыўку з такой сілаю, што бляшанка загайдалася і пачала асядаць у мяккі глей.

Гарбок адразу гэта заўважыў.

— Не свавольце,— загадаў ён.— Іначай ад вашых скокаў бляшанка апусціцца глыбока ў гразь. Нам яе адтуль тады не выцягнуць. Вы ціхенька сядзіце і расказвайце, як гэта вам собіла апынуцца ў жалезным скляпенні. А мы, тым часам будзем шукаць спосабу вас адтуль выбавіць...

Бублік і Гузік, перапыняючы адзін аднаго, пачалі расказваць пра свае прыгоды. Бацькі вохкалі, дзівіліся.

— Вы ж там зусім галодненькія, дзеткі,— спахапіўся Бублікаў бацька.— Зараз я вам падкіну кавалачак цеста. Сёння тут поўна рыбакоў. Цеста ў іх добрае, смачнае, але рэдзенькае, на кручках сядзіць слаба і звальваецца...

Бублікаў бацька неўзабаве прывалок ладны кавалак цеста. Праз адтуліну ён запіхнуў яго ў бляшанку. Бублік і Гузік пароўну падзялілі харч і добра падсілкаваліся. Настрой у іх адразу палепшыўся, бяда ўжо зусім іх не палохала.

— Трэба падпіхнуць бляшанку,— параіў Бублік бацьку.— Яна абернецца, накрыўка тады, як мне думаецца, сагнецца. I адтуліна зробіцца шырэйшая.

— Вельмі разумная прапанова,— сказаў Гарбок.— Ну, сябры, паспрабуем яе ажыццявіць.

Карасі ўперліся насамі ў бляшанку, штурхалі яе ў розныя бакі з усяе моцы. Але бляшанка толькі крыху нахілілася, а' з месца не зрушылася.

— Вы робіце не так, як трэба,— падаў голас Бублік.— З трох бакоў узяліся піхаць. А трэба з аднаго. I па камандзе! Вы зрыхтуйцеся, а я скамандую. Займу месца каля адтуліны і скамандую.

— Вельмі слушная, лічу, прапанова,— пагадзіўся Гарбок.— У цябе, Бублічак, выключныя здольнасці сапраўднага кіраўніка. Я не здзіўлюся, калі ты пераўзыдзеш мяне, свайго настаўніка і лектара!

Карасі ўперліся насамі ў бляшанку каля накрыўкі.

— Зрыхтаваліся? — спытаў Бублік.— Тады — р-р-ра-азам!

Бляшанка лёгка паддалася, пакацілася, потым перакулілася і лягла на два рыбацкія кручкі. Цеста з аднаго кручка адразу звалілася, і ён праваліўся ў адтуліну, праз якую зусім нядаўна Бублікаў бацька запіхваў у бляшанку цеста.

— У бляшанку трапіў кручок,— таропка папярэдзіў Гарбок.— Глядзіце, дзеткі, каб ён вас не зачапіў. Мы пакоцім бляшанку далей. Тады, па маіх разліках, кручок з адтуліны вышмаргнецца.

Гарбок, як потым выявілася, зрабіў не зусім дакладныя разлікі. Усё адбылося зусім не так, як ён прадказваў Кручок не толькі не выскачыў з адтуліны, а, наадварот. захрас у ёй, і лёска нацягнулася. Рыбак, якому падалося. што на кручок трапіла ладная здабыча, імпэтна шмаргануў вуду.

— Мы некуды ляцім, татачка,— спалохана закрыч.. Гузік.— Ой, мамачка!.. Бублік, куды мы ляцім?!

— Я не ведаю. Але некуды ляцім...

— Дзеці, дзеці! Дзеткі нашы, дзе-еткі-і-і!.. Бацькоўскія галасы і голас Гарбка аддаляліся, глухлі і неўзабаве прапалі зусім. У бляшанцы зрабілася вельм: светла, праз адтуліны бліснула сонца. Раптам накрыўка з пранізлівым рыпеннем сагнулася, вада шуганула ў шырокую шчыліну, і разам з ёю Бублік і Гузік апынуліся на пяску.

— Карасікі, карасікі! Залацісты нават! Ой, дзядуля, паглядзі! — заверашчала маленькая дзяўчынка ў аранжавай кофтачцы з жоўтымі лісцікамі ля кожнага гузіка.— Яны ў бляшанцы сядзелі. Адзін шэранькі, а другі нібы залачоны. Зірні, дзядулечка, які ж ён слаўны і прыгожы!

У той жа міг аглушаны ўдарам і аслеплены гарачым сонцам Бублік адчуў, што яго заціснулі мяккія і цёплыя абцугі. Ён паспрабаваў скінуць іх, але абцугі не паддаліся. Яны націснулі на Бублікавы рэбры так моцна, што ён страціў прытомнасць.

У ШКЛЯНЫМ ПАЛАЦЫ

Час ад часу ў галаве ў Бубліка крышку яснела, і тады ён чуў пошум галін, плёскат хваляў і прыглушаны, як за нейкай сцяной, голас Гузіка. Потым усё аддалялася, тлумная гарачыня сціскала галаву, і ўсе гукі некуды знікалі, а ён сам валіўся ў дзіўна мяккую і зыбістую прорву.

Апрытомнеў Бублік нечакана.

Першае, што ён убачыў, былі Гузікавы вочы, якія глядзелі запытальна і тужліва. Потым акрэслілася празрыстая, нібы трошкі падсіненая сцяна са шкла, за якой свяціліся тры маленькія сонцы; чуліся галасы людзей; аднекуль патыхала водарам хлеба.

— Урэшце!   Ажыў! — усхвалявана   прамовіў   Гузік.

— Дзе мы? Дзе мы апынуліся? — спытаў Бублік і падзівіўся: голас гучаў незвычайна звонка і чыста.— Дзе мы апынуліся, Гузік? Нейкі шкляны палац, як мне здаецца. Толькі памеры маленькія.

— Гэты палац завецца слоік. Шкляны слоік,— растлумачыў Гузік.— Я чуў, як гэта казала дзяўчынка, што прынесла нас сюды з Рудога блінца. Ад сажалкі мы цяпер далёка.

— Чую пах хлеба. Э, вунь ён плавае. Чорныя скібкі. З маслам, здаецца.

— Так, з маслам,— сказаў Гузік.— Але вада такая халодная, што нават есці не хочацца. Быццам перад зімою вада.

— Але яна мяне ўратавала. Я адчуў холад і адразу апрытомнеў.

— Гэта добра, што ты апрытомнеў,— сказаў Гузік.— Цяпер мне весялей. Я ўжо быў пачаў адчайвацца. Я шмат плакаў, калі ты ляжаў, як нежывы.

— А чаму тут тры сонцы? — спытаў Бублік.

— Яны самаробныя,— растлумачыў Гузік.— Я шмат разоў пакруціўся каля шкляных сценак і ўсё зразумеў. Наш палац стаіць на стале. Калі зрабілася цёмна, дык дзяўчынка нешта націснула на сценцы непадалёк ад акна, і сонцы запаліліся.

— Але святло ад іх не параўнаеш са святлом таго сонца, што над нашай сажалкай,— заўважыў Бублік.— Тое святло жывое. А тут толькі сляпучае. I зусім не грэе.

— Тут і другое дзіва я прыкмеціў,— сказаў Гузік.— Паглядзі, колькі бутэлек стаіць на стале! Як у нашым музеі ля каменя. Нядаўна я назіраў, як два рыбакі налівалі з гэтых бутэлек атруту ў шклянкі і пілі. Відаць, яны пайшлі паміраць. Але перад тым, як пайсці, яны елі ўсмак тое, што ляжыць на талерках і чаго мы ніколі не ўжываем. Бачыш? I гуркі, і памідоры, і цыбуля, і кілбаса, і нейкае рудое сала...

— Кілбасу мы аднойчы з табой каштавалі,— успомніў Бублік.— На смак яна ніштаватая.

— Толькі трэба доўга жаваць. Але з хлебам мне падабалася.

— А мне ад кілбасы цалюткі дзень балеў жывот,— згадаў Бублік.— Мама сказала, што жывот заўсёды баліць, калі похапкам ясі, глытаеш вялікія кавалкі.

— О-ой, плачуць нашы матулі, відаць,— сумна прамовіў Гузік.— Ці давядзецца калі-небудзь нам стрэцца з імі?..

— Ніколі не варта адчайвацца,— сказаў Бублік.— Мы шчасліва выбавіліся з жалезнага скляпення. Са шклянога палаца, мне думаецца, дарога да волі лягчэйшая. Тым больш што накрыўкі ў ім не бачу аніякай. I таму я прапаную паесці хлеба, каб набрацца сілы. Калі сілы няма, дык распрацаваць добры план немагчыма.

Бублік і Гузік агледзелі дно і бакавіны шклянога палаца і ўзняліся наверх, дзе плавалі кавалачкі булкі і чорнага хлеба. Чорныя скібкі былі тоўста намазаныя сметанковым маслам, а кавалачкі белай булкі — малінавым варэннем. Бублік пакаштаваў і таго і другога і сказаў:

— Хлеб смачнейшы з маслам. У сажалцы яго, аднак, не заўсёды знойдзеш. А калі ён і ёсць, дык вісіць на кручку. Небяспечны занятак — ухапіць яго.

— Так, сарваць яго адтуль не вельмі проста,— уздыхнуў Гузік.— I я не разумею, чаму гэта тут, у нашым шкляным палацы, хлеба поўна. I няма ніякіх кручкоў. Ва ўсім гэтым тоіцца нейкая небяспека.

— Небяспека падпільноўвае карася на кожным кроку, як кажа мой татка. Самы надзейны паратунак ад яе — гразкае дно. Калі яно ёсць — нічога не страшна. Я памятаю верш... «Я люблю ў затоках гразь...» Э, ідуць рыбакі! Трэба хавацца! Але ж няма куды, бо дно ў нашым шкляным палацы чысцюткае. Аж блішчыць!

Гузік таропка прапанаваў:

— У цень! У цень ад хлебнай скарынкі хаваемся! Яны стаіліся ў вузкай палосцы ценю ад хлебнай скарынкі, цесна прытуліліся адзін да аднаго. Усё, што рабілася ў пакоі, ім было добра відаць. Выразна чулася і гаворка.

Адзін рыбак узяў у руку бутэльку, спытаў у сябра, які сядзеў насупраць:

— Вып'ем, Пётра?

— I ён яшчэ пытаецца! Налівай, Мікола!

— Яны, выяўляецца, не памерлі! — здзівіўся Гузік.— Калі ты ляжаў непрытомны, дык яны выпілі атруту з трох бутэлек. А цяпер за чацвёртую ўзяліся!

— Нельга, нельга гэта піць! — закрычаў Бублік.— У бутэльках атрута!

— Атрута! Атрута! Атрута! — тры разы гукнуў і Гузік.

— Ты гэта пра што, Пётра?

— Я маўчу, Мікола,— з усмехам сказаў Пётра.— Але голас я чуў. Атрута, атрута, атрута — гэтыя словы адтуль ішлі,— Пётра паказаў рукою на слоік.— Я ведаю, што папугая можна навучыць і той загаворыць. А вось як ты гэтых малявак навучыў на сабак брахаць? Адкрый сакрэт сябру!

— Кінь, Пётра,— сказаў Мікола.— Хутчэй мы з табою па-іхняму паплывём, чымся яны па-нашаму загавораць!

— У заклад гатоў пайсці: адтуль,— Пётра торкнуў указальным пальцам на слоік,— адтуль голас я чуў. Адтуль ішоў голас!

— Во-ось, жлуктачы, да чаго насмакталіся,— сказала жанчына ў стракатай сукенцы, якая ўвайшла ў пакой, і з дакорам паківала галавой.— У іх ужо і карасі загаманілі!

Жанчына выйшла, і тады Мікола ўзняў шклянку.

— За аўто,— сказаў ён урачыста.— Каб колы добра круціліся. I каб у нядзелю мы з табою на Руды блінец падскочылі.

— На Руды блінец? — Пётра стукнуў сваёю шклянкай Міколаву шклянку.— Не-е! Цяпер, калі мы на колах, шморгаць малявак не будзем! На Бярэзіну рванём, па шчупаку ўдарым. Там акуні — во-о, па локаць! Ну, будзьма!

Бублік і Гузік закрычалі разам:

— Атрута, атрута, атрута! Нельга! Нельга! Мікола, які выжлукціў паўшклянкі барвовага пітва, папярхнуўся, паказеліў вочы, потым дапіў рэштку, з грукатам паставіў шклянку на стол, зарагатаў:

— О-ох, лаўкач! Лоўка ж гэта ў цябе выходзіць. I губы не варушацца ані. А словы — вылятаюць!

Пётра адным дыхам выліў у рот пітво, паматаў галавой, прамовіў злосна:

— Ён усё мне не верыць,— кінуў у рот колца гурка, гучна захрумстаў.— А я табе зараз давяду. Гэты твой казачны карась за-а-гамоніць. От пакладзём яго зараз на патэльню — хай гамоніць. А мы паслухаем. Гэ-эй, Мары-ля! — гукнуў ён.— Рыхтуй патэльню! Залацістага гэтага гаваруна на алей пасадзім!

— Кінь, Пётра,— папрасіў Мікола.

Але той яго не паслухаў, запусціў у слоік лыжку, пачаў вылаўліваць карасікаў:

— Карась у смятане — ха-аро-ош! Маеш смятану, Марыля?

— Не дурыся, Пётра,— папрасіў Мікола.— Не чапай ты гэтых малявак. Малая зараз дачуецца — слёз і крыку на поўную хату будзе. Не пасядзіш тады, не пагамоніш...

Мікола паспрабаваў узяць слоік у сябра. Слоік абярнуўся, выслізнуў з рук і бразнуўся на падлогу.

У пакой прыбегла дзяўчынка ў аранжавай кофтачцы з жоўтымі лісцікамі ля кожнага гузіка, падхапіла з-пад бітага шкла Бубліка і заплакала.

— Бедныя карасікі! Бедныя карасікі! А дзе ж другі? О-ой, мамачка! Карасік знік! Мой карасік недзе прапаў!

— Ды вунь ён,— сказаў Пётра і мыском бота падкалупнуў з-пад крайка дывановай дарожкі шэрага карасіка.— Бяры сваё дабро!

Прыбегла жанчына ў стракатай сукенцы, пачала супакойваць малую:

— Не плач, Сашачка. Мы тваіх карасікаў у начоўкі пусцім плаваць. Там вады шмат, там ім будзе добра. Панеслі, панеслі, пакуль яны яшчэ жывыя. Бачыш, ім без вады цяжка дыхаць!..

Без вады Бубліку зрабілася блага. Зноў, як тады ў сажалцы, калі бляшанка, падчэпленая рыбацкай вудаю, узляцела ў паветра, ён адчуў імклівасць руху.

«Куды я цяпер лячу?»

Адказу на гэтае пытанне ў яго не было. Але ён адчуваў, што ляціць. Нешта разгледзець у невядомай прасторы, якая наўкола яго, немагчыма. Усё па баках мае дзіўныя і загадкавыя абрысы. Слязяцца вочы. I зноў нейкія абцугі. Праўда, цяпер далікатныя, мяккія і цёплыя, не ціснуць балюча на рэбры, не выкручваюць плаўнікі.

Бублік адчуваў сваімі плаўнікамі спіну Гузіка, які таксама вельмі пакутаваў. Ён нешта спрабаваў сказаць. Але толькі нейкі хрып вылятаў у яго з горла. Трэба Гузіка падбадзёрыць. Але як тое зробіш, калі сухое паветра абпальвае губы і горла.

З кожным імгненнем Бубліку рабілася ўсё горш і горш. Моцны боль працінаў хрыбціну каля верхняга плаўніка, якім нават і не варухнеш. Відаць, парэзаўся шклом. А як цяпер без плаўніка паплывеш?.. I як жа рыпіць, уразаецца ў скуру падсохлая імгненна луска.

Колкае святло раптам знікла, аднекуль падзьмула халодным паветрам. Бублік напружыў усе сілы, гукнуў Гузіку:

— Не адчайвайся, Гузік! Не губляй надзеі! У мяне знойдзецца добры план выратавання!

Ніякага плана ў Бубліка пакуль што не было. I гэта яму толькі здалося, што ён нешта крыкнуў сябру. Словы яго прагучалі вельмі ціха, і Гузік іх не пачуў.

Але думка пра выратаванне надала Бубліку сілы. Ён ведаў, што зрабіў так, як вучыў іх Гарбок: у цяжкім становішчы ты павінен думаць спачатку пра сябра, а потым ужо пра сваё выратаванне. Мажліва, яны з Гузікам і не ўратуюцца і маленькія абцугі расціснуць іх. Але сумленне ў яго чыстае: ён зрабіў тое, што павінен зрабіць кожны карась з сажалкі Руды блінец.

Раптам адбылося тое, чаго Бублік не чакаў, але ў што, аднак, верыў увесь час. Мяккія моцныя абцугі расціснуліся, і Бублік зноў адчуў імклівасць руху.

Рух гэты, аднак, цягнуўся толькі імгненне. Нешта мяккае і цёплае, са знаёмым пахам цвілі нечакана шухнула Бубліку ў твар.

«Няўжо вада? Яна, здаецца!..»

Бублік варухнуў хвастом. Так, сумненняў больш няма: вада! Гаючая і ласкавая вада! Выратавальная і знаёмая вада! Можна дыхаць. I луска ўжо не рыпіць, шчыльна абціскае цела. I хвост гнуткі зрабіўся!

Ён варухнуў яшчэ раз хвастом, рухава загроб плаўнікамі і даў нырца ў цёмную глыб, паспеўшы перад тым гукнуць на ўсё горла, у якім знікла шархоткая колкасць:

— Гузік! Углыб, Гузік! Выратаванне тут! Голас Гузіка прагучаў слаба, нібы здаля:

— Я тут, Бублічак! Дужа баліць плаўнічок. Шклом яго парэзала...

Ён зноў з усяе сілы матануў хвастом, каб плысці на дапамогу Гузіку, і рух яго быў імклівы.

«Каля дна я павярну назад. Павярну і дапамагу Гузіку!»

У той жа міг, як толькі Бублік падумаў пра гэта, ён стукнуўся галавой у халодную сцяну, халодную і намнога цвярдзейшую за камень. Бублік адчуў страшны боль у носе, лобе, каля вачэй і другі раз у сваім жыцці страціў прытомнасць.

МАРКІЗ I КРОПЕЛЬКА

Бублік апрытомнеў глыбокай ноччу, калі на небе з дзівоснай выразнасцю зіхацелі сем знаёмых зорак, што ўтваралі вялізны палонік з доўгай ручкаю. Ён часта бачыў яго ў небе над сажалкай.

«Я апынуўся, відаць, дома. У сваім родным Рудым блінцы...» — падумаў ён.

Потым ён убачыў аграмадную будыніну, адчуў густы пах іржы і мазуты, незнаёмы смак цвілай вады і зразумеў, што памыліўся. Зоркі знаёмыя, тыя ж, што і над сажалкай. Але ён не ў Рудым блінцы, а недзе ў іншым месцы, у незнаёмым маленькім стаўку.

Бублік адчуў слабы рух па правы бок ад сябе, павярнуўся і застагнаў ад болю, што працяў усю галаву. Разам з гэтым болем канчаткова праясніліся думкі, і ён згадаў і саржавелую бляшанку, і шкляны палац, і тое, як ён тыцнуўся носам у халодную і непадатную сцяну, якая была мацней за камень.

— Гузік! Ты дзе, Гузік? — спытаў ён і паварушыў разбітай губою; ніжняя губа балела намнога мацней за верхнюю; неяк дзіўна торгалася правае вока, якім ён бачыў зусім блага.

— Гузіка тут няма,— пачуўся ў адказ незнаёмы голас.

— А дзе ён? — спытаў Бублік, спрабуючы вызначыць, адкуль чуецца незнаёмы голас. Але голас належаў карасю, гэта было несумненна.

— Нам трэба спачатку пазнаёміцца.

— Пазнаёміцца заўсёды прыемна. Бублік.

— Ах, гэта пра цябе мне расказваў Гузік. А мяне завуць Кропелька.

— А дзе ты ёсць? Я нешта цябе не бачу,— прызнаўся Бублік. Але цяпер ён вызначыў, што голас даносіцца з-пад невялічкага пагорачка, які прыляпіўся да цёмнай сцяны.

— Я тут, на дне начовак,— сказала Кропелька.— Тут пакладзены камяні. Паміж імі — слаўная пячора.

— Значыцца, я апынуўся ў начоўках?

— Вядома. Вас з Гузікам сюды прынесла мая гаспадыня — дзяўчынка Саша,— пацвердзіла Кропелька.— Яна, між іншым, зрабіла і гэтую пячору. Плыві сюды, Бублік! I як мага хутчэй, бо Маркіз, адчуваю, зноў сюды падкрадваецца.

— Маркіз? Хто гэта такі? Я пра яго нічога не чуў,— сказаў Бублік, не спяшаючыся плысці да пячоркі.— У Рудым блінцы жыве шчупакЗубаты, які лічыць сябе князем. Можа, Маркіз ягоны сваяк?

— Сюды, Бублік! Хутчэй сюды,— прагучаў спалоханы голас Кропелькі.— Няўжо ты не чуеш крокаў гэтага крывавага разбойніка?

Бублік падплыў да загадкавага шэрага пагорачка і цяпер добра яго разгледзеў. Два камяні, пастаўленыя на конус, былі аблеплены доўгімі тоўстымі водарасцямі. Пад імі ўтварылася ўтульная прыгожая пячора, і Бублік заплыў у яе. У той жа міг за цёмнай сцяной пачулася працяглае і рыпучае:

— Мя-я-яў-ў-ў! Бублік засмяяўся:

— Ха-ха-ха! Дык гэта і ёсць твой славуты Маркіз? I гэта яго трэба баяцца? Каты, каб ты ведала, часцяком прыходзяць на бераг Рудога блінца. Але яны сядзяць на траве. Вады яны баяцца!

Гаворачы гэта, Бублік уважна разглядаў сваю новую знаёмую. Нечым яна падобна на Гузіка, гэткая ж маленькая. Толькі плаўнічкі ружаватыя на канцах. I губкі прыгожыя, тоненькім банцікам. I вельмі мілыя вочкі.

— А гэты не баіцца,— сказала Кропелька дрыготкім голасам.— Ён абапіраецца на край начовак, запускае лапу ў ваду і нібыта друшляком працэджвае яе. Я сама ледзь не трапіла ў кіпцюры да Маркіза. Але мяне ўратавала дзяўчынка Саша. А твайго сябра Гузіка яна ўратаваць не паспела, прыбегла позна, калі Маркіз зрабіў сваю чорную справу. Ён, між іншым, усіх маіх сяброў пералавіў. Мы жылі тут упяцёх. А жывой засталася толькі я адна...

— А калі загінуў мой сябар Гузік? — спытаў Бублік, ледзь стрымліваючы слёзы.— I як гэта бяда здарылася?

Кропелька падрабязна расказала, як Маркіз запусціў сваю лапу ў начоўкі, як падчапіў ёю Гузіка, як зжор яго тут жа, на цэментаванай дарожцы ля кветніка.

Жахлівая смерць сябра ўзрушыла Бубліка. Яму зрабілася вельмі горка і тужліва. Як жа гэта сталася, што Гузік не ўбярогся ад бяды? Гузік жа разумны, ён мог, павінен быў заўважыць небяспеку. А ўсё, вядома, сталася таму, што побач не было яго, Бубліка. Каб Бублік быў побач, дык яны — напэўна ж! — абдурылі б гэтага крыважэрнага Маркіза. Абдурылі б гэтак жа, як абдурылі Зубатага!

Бублік выслухаў расказ Кропелькі моўчкі, не заплакаў, разумеючы, што перад новай знаёмай, гэтай прыгожай Кропелькай, павінен паказаць прыклад мужнасці, смеласці, незалежнасці і цвёрдасці духу. Той, хто не спалохаўся зубатага шчупака, не павінен дрыжаць перад нейкім Маркізам, які зусім не ўмее плаваць і баіцца вады. А яму, Бубліку, вада — родная хата. I ён, Бублік, не нэндза якая-небудзь. Ён сустрэў горкую вестку пра смерць сябра гэтак жа мужна, як сустракаюць бяду вялікія і малыя жыхары Рудога блінца. Між іншым, там, у сажалцы, ён гэтую прыгажуню не бачыў.

— А ты адкуль? — спытаў Бублік, усім сваім выглядам паказваючы, што ён ані не баіцца рыпучага Маркізавага мяўкання.— У нашым Рудым блінцы я цябе, здаецца, не сустракаў.

Кропелька сціпла і пачціва растлумачыла:

— I не мог, вядома, сустрэць, бо я там ніколі не жыла. У нас тут быў адзін карасік з вашай сажалкі, яшчэ да Гузіка. Яго ўлавілі на кручок, на цеста. А ты як сюды трапіў?

— Гэта доўгая гісторыя,— сказаў Бублік.— А Гузік, дарэчы, не расказваў табе пра нашы прыгоды?

— Не расказваў, на вялікі жаль. Не паспеў, бо ўвесь час быў каля цябе. I рабіў усё, каб ты хутчэй апрытомнеў. Але ты ляжаў, як нежывы, дагары пузам.

Бубліку было непрыемна слухаць, што ён ляжаў у гэткім непрыгожым стане, і таму сказаў, каб неяк апраўдацца:

— У незнаёмым месцы заўсёды шмат непрадбачанага. Я не думаў, што бакавіны начовак гэткія цвёрдыя,— ён паварушыў пабітымі губамі і дадаў, разглядаючы нейкі незразумелы рог перад сабою: — У яго, здаецца, я галавою і бухнуўся...

— Гэты рог — самае паганае месца ў начоўках,— растлумачыла Кропелька.— Некалі начоўкі раскалоліся, дык іх гэтым медзяным цвіком збілі. Калі пра тое ведаеш, дык гузака не пасадзіш. Калі мяне з сябрамі сюды кінулі, дык я ледзьве вока сабе не прапарола. Таму я і не здзівілася, калі ўбачыла, што ты ляжыш, як нежывы... I яшчэ дагары «дагары пузам» робіцца знарок.— Мне здаецца, што нядоўга.

— Наадварот! Вельмі доўга,— неяк узбуджана, невядома чаму радуючыся, сказала Кропелька.— Але цябе ўратавалі гэтыя водарасці. Ты зачапіўся за іх хвастом і павіс, быццам на арэлях. А каб гэтага не здарылася, дык ты б апынуўся наверсе, у кіпцюрах Маркіза. Павер мне, гэта самае жахлівае стварэнне на свеце — чорны Маркіз.

Бублік сказаў з пачуццём уласнай годнасці:

— Ты б адразу змяніла сваю думку, каб пабачыла Зубатага. Вось ён — самае жахлівае стварэнне.

— А які ён з выгляду? — спытала Кропелька.— У нашай копанцы пра вашага Зубатага нічога не ведаюць. Прынамсі, я не чула. Праўда, наша копанка вельмі маленькая. Яна сёлета перасохла.

Бублік шчыра здзівіўся:

— Перасохла? А вось наш Руды блінец аніколі не перасохне. Ён дужа вялікі і глыбокі.

— Наша копанка, я ж казала табе, маленькая. Можа, разоў у дзесяць толькі большая за гэтыя начоўкі. I вада ў ёй амаль гэткая ж, як і тут.

— Вада ў начоўках не самая лепшая,— адзначыў Бублік.— Каб яна была хоць крышку падобная на тую, што ў Рудым блінцы, дык я ніколі б не наляцеў на кляты медны рог. I не згубіў бы свайго лепшага сябра. Дарэчы, я табе вельмі ўдзячны за тое, што ты расказала пра Гузіка. Калі я вярнуся ў Руды блінец, раскажу пра мужнасць Гузіка ягоным бацькам.

— Ты разлічваеш вярнуцца ў свой Руды блінец? — спытала Кропелька і сумна ўздыхнула.

— Канечне. Праўда, я пакуль што не ведаю дакладна, як тое зробіцца. Але Руды блінец — мая бацькаўшчына. Мой татка кажа, што карась можа быць шчаслівы толькі на сваёй радзіме, там, дзе жывуць яго бацькі.

Кропелька яшчэ больш тужліва ўздыхнула:

— А ў мяне няма бацькоў. Вясною іх улавілі сеткаю нейкія падшыванцы. Яны залёзлі ў нашу копанку, мясілі нагамі гадзіны са дзве, стаўклі ў кашу гліну, глей, водарасці. Я тады ледзьве не задыхнулася.

Кропелька сказала гэта і заплакала. Бублік, які слёз не выносіў, папрасіў:

— Не плач, калі ласка. У нашым Рудым блінцы ты будзеш жаданай госцяю. Я гэта табе абяцаю. У Рудым блінцы хопіць месца і табе, бо наша сажалка вялізная, быццам мора.

— Мора? — здзівілася Кропелька.— А якое яно? Ты плаваў у ім?

У Бубліка мільганула думка крыху схлусіць, сказаць, што, вядома ж, бачыў не адно мора, што, вядома ж, плаваў у розных морах і акіянах. Але ён ніколі ў жыцці не хлусіў, таму сказаў праўду:

— Пра мора нам расказваў Гарбок, самы разумны і самы вучоны карась у Рудым блінцы. Ён казаў, што мора — вялікае мноства вады, можа, у тысячу разоў болей, чымся ў нашым Рудым блінцы. Але ўся яна дужа салёная. I карасю жыць у той вадзе немагчыма. Самае лепшае месца на свеце — Руды блінец. Калі ты яго пабачыш, дык адразу ж у тым пераканаешся...

Бублік пачаў расказваць пра Руды блінец. Ён не шкадаваў фарбаў і прыгожых слоў. Аднак жа і нічога не прыдумляў, а падрабязна апавядаў пра кожную затоку, пра белыя бярозы, над якімі ўзыходзіць сонца, пра цудоўныя арэлі, на якіх гэтак слаўна гушкаліся яны з Гузікам. Згадаўшы свайго вернага сябра, Бублік зноў замаркоціўся.

— Мне дужа яго шкада,— прызнаўся ён, не тоячы свайго гора.— I я вельмі цябе прашу, Кропелька, раскажы мне яшчэ раз, як ён не ўбярогся ад бяды... Раскажы ўсю праўду, нічога не ўтойвай. Гэта вельмі нядобра, калі нешта ад цябе ўтойваюць, не гавораць усёй праўды. У праўдзе — выратаванне. Вядома, праўда часцяком горкая. Але яе трэба ведаць. Значыцца, у непрытомнасці я ляжаў доўга. А што рабіў увесь гэты час Гузік?

— Усяляк спрабаваў цябе ўратаваць,— сказала Кропелька.— I я яму дапамагала. Мы спачатку паклалі табе на лоб кампрэс з мяккіх водарасцей — гэта заўсёды дапамагае, калі баліць галава. Потым рабілі масаж. Спачатку каля хваста, потым вось тут,— і Кропелька сваім правым плаўнічком далікатна пакратала левы плаўнік Бубліка.

Плаўнічок у Кропелькі быў вельмі зграбны. Бублік паглядзеў на яго замілавана, а потым і пакратаў губамі.

— А што далей? — спытаў ён, заўважыўшы, што Кропелька неяк дзіўна на яго зірнула.— Я, помніцца, нічога не адчуваў. Але апрытомнеў неяк адразу...

Кропелька нечакана спалохана прытулілася да Бубліка.

— Ой, ты чуеш? Маркіз драпае сваімі кіпцюрамі начоўкі. Баюся!

Даверлівасць, з якбй Кропелька прытулідася да Бубліка, настроіла яго ваяўніча.

— Калі я побач — нічога не бойся,— храбра сказаў ён.— Аднойчы нейкі дзікі кот спрабаваў улавіць майго татку. Дык татка так пляснуў хвастом ката па носе, што той палову дня качаўся па траве і жаласліва мяўкаў. I гэта чуў увесь Руды блінец. Тое ж чакае, павер мне, і паганца Маркіза. Хай толькі паспрабуе сюды сунуцца!

— Маркіз хітры,— пошапкам сказала Кропелька.— Ён запусціць лапу ў начоўкі і водзіць ёю ў вадзе, быццам друшляком. Гэтак, між іншым, і трапіў у бяду Гузік. Калі ты пачаў разяваць рот, яму падалося, што ты хочаш есці. Ён кінуўся ў куток начовак, дзе плаваў размоклы кавалак белага батона. Дужа смачнага, між іншым, батона з маслам!

— I не прыкмеціў Маркіза?

— Ага, Гузік не прыкмеціў Маркіза. I той адразу падчапіў яго сваімі доўгімі кіпцюрамі. Каб ты толькі бачыў, якія гэта жахлівыя кіпцюры! Чуеш? Гэта ён зноў шкрабае імі па начоўках! У мяне ўсё трымціць ад жаху! Глыбей, глыбей у пячорку! Сюды ягоныя лапы не дасягаюць, яны ў яго кароткія!

Бублік пасунуўся следам за Кропелькай у цёмную пячорку, сказаў упэўнена:

— Бандыцкія лапы заўсёды кароткія. Гэта, між іншым, казаў наш настаўнік Гарбок. Ягонаму слову можна верыць. Калі ты пабачыш нашага Гарбка...

Кропелька ў роспачы перапыніла яго:

— Я, відаць, да гэтага дня не дажыву. Ты чуеш, як ён спявае? Ён заўсёды заводзіць песню перад тым, як запусціць лапы ў начоўкі... Ой, бяда набліжаецца! Ой, што нам рабіць? Бублік, я ўся калачуся. Дрыжыкі ад хваста да галавы. Як у моцны мароз!

Кропелька зноў прытулілася да Бубліка. Яна ўся калацілася ад жаху. Бубліку таксама зрабілася не па сабе ад нахабнага мяўкання Маркіза. Але ён перамог жах, сказаў бадзёрым голасам:

— Не хвалюйся, Кропелька. Галоўнае, як кажа Гарбок, не паддавацца паніцы. Калі ўсё добра і спакойна разважыш, дык і бяду лягчэй перамагчы. Бядзе аніколі не трэба паддавацца!

— Але гэтая песня! Якая жахлівая песня!

— Ха, песня,— усё гэтак жа ўпэўнена сказаў Бублік.— Мы з Гузікам чулі песню Зубатага. Вось гэта дык сапраўды бандыцкая песня. А Маркізава... Дарэчы, паслухай адну цікавую гісторыю. На пачатку ліпеня падшыванцы кінулі нейкага паласатага ката ў нашу сажалку. Дык той небарака так мяўкаў ад жаху, што ўсім у Рудым блінцы на два дні вушы пазакладвала. Дарэчы, якога колеру Маркіз?

— Чорны. Быццам ноч, чорны. А вочы ў яго крывавыя. Быццам вуголле, вочы. Ён імі бачыць у цемры лепей, як пры дні.

— У цемры, між іншым, і мы з табою добра бачым,— сказаў Бублік.— I хай Маркіз не дужа пахваляецца сваім зрокам. Але тое, пра што гэты задавака спявае, нам варта паслухаць. Калі слухаеш песню, дык у галаву лягчэй прыходзяць думкі. А добрыя думкі, як кажа мой татка, заўсёды складуцца ў добры план.

Кропелька сказала пошапкам:

— У маёй галаве — аніякіх думак.

— А ў маёй, здаецца, нешта варушыцца,— зноў бадзёра прамовіў Бублік.— Крышачку цярплівасці, Кропелька. Цярплівасць, як кажа Гарбок, заўсёды дае добры плён.

— Я гэта ведаю,— дрыготкім пошапкам прызналася Кропелька.— Мне пра тое мамачка казала. Але ад паганага Маркізавага мяўкання мне робіцца не па сабе.

— Калі табе што-небудзь не па душы,— сказаў Бублік,— дык трэба думаць пра нешта іншае, заўсёды раіць мой татка. Але абавязкова пра добрае. Вось у навальніцу, калі грыміць пярун, мы заўсёды марым пра дні сонечныя. I гэта дапамагае. Навальніца сплывае, і ўвесь Руды блінец зіхаціць, быццам залачоны. Давай марыць пра нашу сажалку. Вось уяві сабе: ты плывеш, на беразе гойдаюцца пад цёплым ветрам бярозы, напеўна вызвоньвае зялёны аер...

— Добра, Бублічак, будзем марыць. Аднойчы я сасніла вялікую сажалку. Мажліва, то быў ваш Руды блінец.

— Ты яго пабачыш на яве,— упэўнена паабяцаў Бублік.— Толькі трэба пра тое моцна марыць. I яшчэ мацней — верыць!

Бублік гаварыў усё гэта бадзёрым голасам. Але на душы ў яго было не дужа соладка: Маркізавы кіпцюры барабанілі па бакавіне начовак, у вушах бомкала і ад гэтага скрыгату, і ад працяглага і пагрозлівага мяўкання чорнага ката, вялікую і жахлівую морду якога Бублік цяпер выразна разгледзеў праз цёмную сетку вады.

ПЕСНЯ КАТА МАРКІЗА

Кот Маркіз быў не чорны, як тое сцвярджала Кропелька. Чорнай у яго была толькі галава ды яшчэ хвост і лапы. Спіна ж, бакі і жывот мелі дзіўны зменлівы колер. Прыгладжаная поўсць выдавала попельнай. Калі ж яна натапырвалася, дык нагадвала колерам камель старой бярозы.

Дарэчы, ля камня старой бярозы ў лесе Маркіз і быў знойдзены. Тады ў яго яшчэ не было гэтага гучнага імя. Ён атрымаў яго пазней, калі падрос і на грудзіне выразна акрэсліўся белы фартушок з чорнай кропелькаю пасярэдзіне. Сашава мама сказала, што ён, гэты фартушок з чорным лапікам пасярэдзіне, падобны на шалік маркіза. Яна якраз чытала Сашы казку, у якой гаворка ішла пра нейкага маркіза, які спяшаўся на лясны баль і безліч разоў прымерваў шалік.

Так нарадзілася ў Маркіза ягонае імя, якое ўсім вельмі спадабалася.

З маленькага кацяняці Маркіз хутка ператварыўся ў вялікага ката і зрабіўся ворагам усіх птушак, што жылі наўкола дачы. Яго часта лаялі за гэта, нават давалі лупцоўкі. Але дзікую лясную натуру перамаглі не лаянка, не лазовыя дубцы і вяроўка ад гамака, якой зрэдку Маркіза частавалі, а кілбаса і смятана.

Прысмакаў гэтых Саша Маркізу не шкадавала. I таму ён неўзабаве перастаў паляваць на птушак, а на палёвак нават і глядзець не хацеў. Аднойчы ён злавіў шэрае, з карычневай спінкаю мышаня і, пагуляўшы, адпусціў. Сярод палёвак пайшла добрая пагудка пра Маркіза, і мышы зусім перасталі яго баяцца.

Адна толькі схільнасць засталася ў Маркіза нязменнай — рыба. Ад рыбнага паху — а пах гэты Маркізаў нос улоўліваў на якой хочаш адлегласці! — доўгія вусы ў

Маркіза ўздрыгвалі, вострыя драпкі на лапах самі па сабе выпростваліся, а чорны хвост звіваўся ў пругкае і прыгожае кольца; поўсць на хрыбціне імгненна натапырвалася і набывала колер камля старой бярозы нават тады, калі рыбнага паху і не чуваць было, а толькі нехта вымаўляў гэтае магічнае загадкавае слова — рыба.

Калі ў шырокіх і не вельмі глыбокіх начоўках пад маладой і разгалістай чарэшняй апынуліся маленькія карасікі, якіх Саша прынесла з маленькага стаўка, Маркіз страціў спакой і сон. Але вопыт ранейшых лупцовак, якія ён атрымліваў за кожную злоўленую птушку, навучыў яго розуму, і таму ён не адразу кінуўся на паляванне, а паводзіў сябе як вопытны і дальнабачны стратэг.

Спачатку — разведка. З гэтай мэтаю Маркіз праседзеў на чарэшні палову дня. Па-першае, падлічыў карасікаў. Па-другое, разгледзеў, дзе яны хаваюцца, калі нейкі цень мільгане на паверхні вады. Па-трэцяе, удакладніў, што карасікі грэюцца на сонцы каля шырокай карычневай трэскі, на якую пакладзены палявыя кветкі. Па-чацвёртае, ён вырашыў есці сваю здабычу не на цэментаванай дарожцы каля начовак, а цягаць у лес, каб замесці сляды злачынства.

Разведка вельмі дапамагла, і Маркіз вылавіў усіх карасікаў за адзін вечар. Ацалела толькі адна Кропелька, якая аказалася хітрэйшая за яго і ніколі не падплывала да трэсачкі з палявымі кветкамі.

Знікненне карасікаў Саша выявіла ранкам. Яна ўзяла дубец і наладзіла допыт. Але Маркіз не ўцякаў, ён пакорліва ляжаў на цэментаванай дарожцы, паціху віляў хвастом і так аддана глядзеў сваёй маленькай гаспадыні ў вочы і так выразна мяўкаў, што абвінаваціць яго ў злачынстве не было ніякіх падстаў.

Дубец цяпер ляжаў без ужытку. Аднойчы Маркіз узяў яго ў зубы і зацягнуў у лес, каб ён не мазоліў нікому вочы. Саша той дубец і не шукала, дарэчы. Кропельку, аднак, яна пачала ахоўваць старанна. На ноч начоўкі закрывалі капронавай сеткаю. Маркіз паспрабаваў быў яе падраць, але спроба гэтая скончылася пагана: ён ледзь не павыдзіраў сабе зубы, выблытваючыся з капронавай лёскі, моцна парэзаў дзясны. Дзясны балелі доўга, загаіліся яны якраз у той дзень, калі Саша прынесла ў шкляным слоіку Бубліка і Гузіка.

Пах, што ішоў цяпер ад начовак — іх чамусьці не накрылі сеткаю,— затлуміў Маркізу галаву. Асцярожнасць была забыта, забыты дубец, папярэджанні. Ён запусціў лапу ў начоўкі адчайна, смела. Ён нават здзівіўся, што маленькі шэры карасік — Маркіз, канечне, не ведаў, што ўлавіў Гузіка, самага лепшага сябра Бубліка! — не ўцякаў, а проста сам нібы ішоў у кіпцюры.

Несці здабычу ў лес Маркіз не схацеў. Дакладней, прагнасць буяла ў ім з такой сілаю, што супраціўляцца ёй ужо не было як. З вялікай асалодай Маркіз зжор Гузіка тут жа, на цэментаванай дарожцы каля начовак.

Карасік быў мяккі, салодкі, духмяны. Нават луска на ім была смачная, не гэткая цвёрдая, як на акунях, якіх на мінулым тыдні недзе ўлавіў Сашын дзядуля.

Задаволена аблізваючыся, Маркіз заспяваў:

— Я мыю вочкі без вады Уранні лапкай мяккаю.

Мяў, мяў, мяў... I вусы гладжу без вады Таксама лапкай мяккаю.

Мяў, мяў, мяў...

На вусах засталося крыху дробнай блішчастай лускі. Маркіз злізнуў яе, праглынуў і тады заўважыў, што луска паблісквае і на цэментаванай дарожцы. Ён падкалупнуў яе кіпцем і зноў замуркаў, аблізваючыся:

— I носік мыю без вады, Бо маю лапку мяккую.

Мяў, мяў, мяў... Ідзі, карасік, ў кіпцюры — Адчуеш ласку мяккую.

Мяў, мяў, мяў...

На тэрасе запалілася святло. Шырокія жаўтлявыя палосы пакрэслілі цэментаваную дарожку, зазіхацелі на бакавінах начовак; зазіхацела і вада ў начоўках, трэскі нібы загойдаліся, а кветкі, што ляжалі на іх, здавалася, зацвілі.

— Нешта дзіўнае ў вас тут робіцца,— сказаў Бублік, каб суняць дрыжьпсі, што пачалі і яго біць ад гэтай страшнай Маркізавай песні.— I сонца свеціць, і на небе зорак поўна. А сонца — зялёнае!

Кропелька сказала па-ранейшаму пошапкам:

— Я ж табе тлумачыла: лямпы такія запальваюцца ўвечары. Якое ў іх шкло — такое і святло. На тэрасе шкло зялёнае... Чуеш, Маркіз змоўк. Значыцца, нешта задумаў...

Ляпнулі дзверы. Шырокая палоса зялёнага святла легла на галіны чарэшні, лісце на ёй заблішчала, быццам пасля дажджу. Загучаў знаёмы, дужа незадаволены Міколаў голас:

— Бач, паганец. Улавіў ужо рыбіну!

Мікола падчапіў мыском бота Маркіза і скінуў яго са сцежкі. Той мяўкнуў і знік пад кустом агрэсту.

— А ты чаго Маркіза адфутболіў? — спытаў Пётра.— Прыгожы вусач. Пазыч мне яго хоць на месяц які. Мышы, каб на іх вецер, на летняй кухні ўсе макароны пажэрлі.

— Вусач гэты распанеў на кілбасах і смятане так, што мышы ў яго на вусах, быццам на арэлях, гойдаюцца. А ён і не шманае,— Мікола рагатнуў.— А як толькі рыбу пачуе — адразу замяўкае. Вось пакліч яго, скажы, што рыбіну дасі,— адразу прыпыліць!

— Ідзі сюды, каточак! Ідзі, варкоцік вусаценькі,— паклікаў Пётра, смеючыся.— Рыбінку атрымаеш салодзенькую!

Маркіз мяўкнуў. Але з агрэставага куста не вылез.

— Хітру-уга,— рагатнуў Мікола.— Чуе, што дубца атрымае. Ён жа — бачыш? — улавіў карасіка. Луска вунь свежанькая блішчыць. А заўтра крыку будзе — да неба. Малая адразу ж дазнаецца, што карасік залацісты знік...

— Уловім мы ёй новага карасіка! Поўныя начоўкі напусцім,— паабяцаў Пётра.— Цяпер, калі мы на колах, дзе хочаш вуду ў клетачку кінем...

Зашоргалі крокі. Галасы аддаліліся. Згасла і зноў запалілася зялёнае святло на тэрасе. Бублік сказаў Кропельцы:

— Зоркі і зялёнае сонца разам на небе — гэта дзіва незвычайнае. Хачу паглядзець на яго зблізку. Паплывём!

— Не, не,— спалохана запярэчыла Кропелька.— Маркіз недзе блізка. Будзе пільнаваць да раніцы. Ты яшчэ не ведаеш гэтага нягодніка. Чуеш? Гэта ж ягоны голас!

Маркіз і сапраўды набліжаўся да начовак. Ён ішоў мякка, асцярожна. Але муркаў не тоячыся, і рабіў ён тое знарок, каб карасікі чулі яго голас і дрыжалі ад жаху.

Абапёршыся лапамі на край начовак, Маркіз задаволена заспяваў:

— Вада па сэрцы мне ўсягды,
Калі ў ёй рыбка плавае.
Мяў, мяў, мяў...
I лапка мяккая тады —
I цвёрдая і жвавая.
Мяў, мяў, мяў...
Кропельку па-ранейшаму білі дрыжыкі. Бублік жа пераадолеў жах, цвёрда вырашыў не сядзець у пячоры. Але ён ведаў, што кідацца на злом галавы, як пра тое шмат разоў казаў татка, вялікага розуму не трэба. I яшчэ адну бацькаву параду ён засвоіў добра: трэба мець план дзеянняў, калі хочаш дамагчыся поспеху. Дэталёвы план, вядома! I менавіта такі план пачаў. набываць выразныя абрысы ў Бублікавай галаве, калі ён зноў паглядзеў на дзве трэскі, што плавалі на паверхні.

Дакладней, яго ўвагу прыцягнула шырэйшая трэска, на якой ляжалі звялыя валошкі... Яна была нібы з вялікай прыступачкаю, над якой брыльком завісалі вострыя, быццам дзіды, канцы. Калі плаваць каля іх, дык у выпадку небяспекі можна лёгка плітануць пад шырокую прыступачку, і ніякія кіпцюры цябе не зачэпяць. Можна ўвогуле трымацца пад той прыступачкай і, высунуўшы галаву, спакойна пазіраць на неба. I хай вусач аблізваецца!

Кропельку Бублікава задума напалохала. Калі ж ён прапанаваў падплысці да той трэсачкі разам, яна адмовілася, нават вочы заплюшчыла ад жаху.

— Не, Бублічак, не! — адно толькі і даводзіла Кропелька.— I сто разоў — не!

— Сорамна ўвесь час хавацца ў пячоры,— сказаў Бублік і выплыў.— Мы не баязліўцы. Мы павінны сказаць Маркізу ў вочы, хто ён такі. I што мы пра яго думаем!

— Ты і рота не паспееш адкрыць, як ён цябе кіпцюрамі падчэпіць,— як не плачучы, выгукнула Кропелька.

Бублік незалежна варухнуў плаўнікамі:

— А гэта мы яшчэ пабачым!

Ён падплыў да трэскі, выставіў галаву з-пад прыступачкі і быў ашаломлены. Два няроўныя зялёныя сонцы зіхацелі за шклом шырокіх акон, і адбіткі іх пагойдваліся ў вадзе. Вакол гэтых сонцаў трымцелі адбіткі вялізных зорак, якія былі нібы пачэплены на галіны чарэшні.

Але болей за ўсё ўразіла Маркізава галава. Бублік бачыў катоў на беразе Рудога блінца звычайна здаля. Каты амаль заўсёды туліліся ў траве, хаваліся за лазнякі і вольхі, а ён і Гузік спакойна плавалі, нічога не баючыся.

Тут жа катова галава завісла над самай вадой — аграмадная лабаціна. Нават і не галава гэта была, а жахлівае пачварнае кола. Вялікія агністыя вочы свяціліся, чорныя вусы торгаліся, нагадваючы канцы рыбацкіх вудзільнаў, а вушы былі падобны на лісты дзядоўніку.

— Мя-яў, залацісты,— мяўкнуў Маркіз, правёў лапаю па губах і ашчэрыў рот.

Бубліку падалося, што ён бачыць перад сабою пашчу Зубатага. Але ён здолеў перамагчы жаданне кінуцца ў выратавальны цень шырокай прыступкі і смела зірнуў у агністыя, нібы чырвонае вуголле, вочы.

— Мяне завуць Бублік,— сказаў ён і з радасцю адзначыў, што яго голас гучыць упэўнена, не дрыжыць.— I гаварыць «ты» незнаёмаму карасю, хай ён нават і мале-нечкі, непрыстойна.

— Мю-ю-юх ты! — здзіўлена мяўкнуў Маркіз.— Мя-яў-мю-юх ты і юхты! Дужа ж ты смелы! Але які на смак? Пакуль што не ведаю.

— I ніколі не ўведаеце, глыбоканепаважаны Маркіз. Я хачу вам сказаць у вочы: вы — сапраўдны злодзей. Вы зжэрлі ўсіх сяброў Кропелькі, якія жылі ў начоўках.

А зусім нядаўна праглынулі майго лепшага сябра Гузіка!

— Дык гэтага, шэранькага, звалі Гузік? — спытаў Маркіз і апусціў доўгія вусы да самай вады.— Гузікі звычайна цвёрдыя. А гэты быў дужа мя-якенькі. На ім нават луска смачная. Звычайна я луску выплёўваю.— Маркіз гучна плямкнуў губамі і ашчэрыў вострыя блішчастыя зубы.— А гэтага Гузіка я праглынуў разам з лускаю. Смачна!

Зубы ў Маркіза былі густыя, як у Зубатага, і гэткія ж вострыя. Але бляск іх не напалохаў Бубліка. Ён ведаў: . Кропелька сочыць за ім, чуе яго размову з Маркізам, і гэтая акалічнасць надавала яму яшчэ больш мужнасці.

— Я вам яшчэ адпомшчу за емерць майго лепшага сябра, як падрасту,— смела сказаў Бублік.— У мяне тады будзе моцны і цвёрды хвост, якім я і ўляплю вам добрую аплявуху. Пра гэтую ганьбу будзе ведаць увесь свет. I з вамі ніхто нават вітацца не захоча!

— Мя-яў-мю-юх ты! — весела мяўкнуў Маркіз і яшчэ ніжэй апусціў галаву і паварушыў вусамі.— Я ўпершыню чую гэткія безадказныя заявы. А вось твой сябар Гузік быў сціплы, ён не сказаў мне аніводнага слова!

— Затое словы пагарды кажу вам я, Бублік. Вы — самае пачварнае стварэнне на свеце. Гэта паўторыць і Кропелька. I кожны сумленны карась пацвердзіць!

— Хопіць мянціць языком, залацісты,— злосна мяўкнуў Маркіз.— Ідзі, карасік, у кіпцюры. Адчуеш лапку мяккую. Мя-яў-мя-яў!..

Маркіз узмахнуў лапаю. Але Бублік быў напагатове, ён чакаў гэтага і паспеў юркнуць пад выратавальную прыступку.

Маркізавы кіпцюры чырканулі ваду каля трэскі. Вострыя, як цвікі, драўляныя дзіды прапаролі ў трох мясцінах Маркізаву лапу.

— Мяў-боль! Мяў-боль! — замяўкаў Маркіз ад болю і кінуўся прэч ад начовак.

Бублік выплыў з-пад выратавальнай прыступкі, паглядзеў на зорнае неба і задаволеным голасам паклікаў Кропельку:

— Плыві сюды, Кропелька. Маркіз не вельмі хутка асмеліцца цяпер падысці да начовак, бо атрымаў належнае.

Бублік ганарыўся сабою. Ён разумеў, што перамог у сутычцы з ворагам. Перамог таму, што быў мужны і смелы. А той, хто мужны і смелы, заўсёды перамагае. Перамагае нават тады, калі вораг дужэйшы.

У ВЫТОКАЎ РАДАСЦІ

Далёка за кустамі агрэсту заціхла Маркізава мяўканне. Каля начовак усталявалася цішыня. Кропелька пасмялела і выплыла з пячоркі. Яна паглядзела на Бубліка вельмі прыхільна, нават улюбёна, і сказала:

— Я ніколі не бачыла гэткіх смелых і мужных карасікаў.

Заслужаная ўхвала не ўскружыла, аднак, галаву Бубліку, і ён вельмі сціпла прамовіў:

— У нашым Рудым блінцы ўсе гэткія.— Зразумеўшы, што крыху перабольшыў, спахапіўся і памяркоўна дадаў: — Прынамсі, сярод маіх сяброў баязліўцаў няма. Ты гэта пабачыш на свае вочы, калі там апынешся.

— Няўжо лёс пашле мне такое вялікае шчасце? — спытала Кропелька.

— Абавязкова,— сказаў Бублік.— I я вельмі прашу выкінуць з галавы ўсе сумненні на гэты конт. Шчасце, пра што мы з табой ужо гаварылі, прыходзіць да тых, хто верыць у яго і ўмее чакаць. Мая мама, між іншым, паўтарала мне кожную раніцу: сваё шчасце карась робіць сам. Якое зробіць, гэткае і будзе.

— Хачу, каб яно было ў мяне вялікае,— прызналася Кропелька.— Але ж не ўсё, здаецца, залежыць ад асабістага жадання. Вось вернецца гэты жахлівы Маркіз — і зноўку давядзецца хавацца ў пячорку. А там цёмна і няўтульна...

— Мажліва, вернецца,— сказаў Бублік.— Але не раней, чым загоіць лапу. А яна будзе доўга гаіцца. За гэты час шмат чаго ў нас зменіцца. Па-першае, я намнога падрасту, сілы ў мяне пабольшае. I я, вядома, не саступлю Маркізу. Перамога зноў будзе на нашым баку...

— Ад тваіх слоў, Бублічак, я адчуваю сябе таксама ўпэўненай і смелай... А-ах, якія зоркі. I на небе, і ў вадзе!

Кропелька прамовіла гэта вясёлым голасам і радасна кульнулася цераз галаву. Потым яна з разгону пераскочыла сцябліну мятліцы і зрабіла гэта так грацыёзна, што Бубліку дужа захацелася паказаць, што ў скоках і ён мае пэўнае майстэрства. Ён таксама пераскочыў мятліцу, нават не закрануўшы яе плаўнікамі, і потым тры разы кульнуўся цераз галаву.

— Адбіткі зорак у вадзе ярчэйшыя, чымся самі зоркі,— сказаў Бублік.— Дзівоснае адчуванне, калі над імі ляціш...

Кропелька пераскочыла адзін адбітак аоркі, другі, задаволена засмяялася:

— Як жа слаўна, Бублічак! Адчуванне такое, быццам ты па небе плывеш!

Бубліка апанавала дзівоснае ўзрушэнне. Ён скакаў цераз адбіткі зорак, біў хвастом па іх, даваў нырца ўглыб, потым выплываў на паверхню, клаўся на спіну, варушыў плаўнікамі і не адводзіў вачэй ад Кропелькі. Якая ж яна прыгожая! I як жа ўзрадуюцца бацькі, калі ён вернецца з ёю ў Руды блінец!

Захапляючыся сваім спрытам і сілаю, ён думаў пра тое, што бацькі будуць вельмі задаволеныя мужнымі паводзінамі яго, Бубліка, у гэтых бляшаных начоўках. Хай сабе і малая яна, гэтая бляшаная пасудзіна, але ж менавіта тут ён не паддаўся слабасці, не збаяўся небяспекі, мужна кінуўся ў змаганне з хітрым Маркізам. I — перамог! Гэтак будзе і далей, ён ніколі не паддасца слабасці, не саступіць у сутычках з нахабнікамі, пераможа і будзе шчаслівы. Шчаслівая будзе таксама і Кропелька. А калі два карасі шчаслівыя — гэта ўжо не так і мала.

«Трэба падарыць Кропельцы кветачку...»

Думка нарадзілася нечакана. Нечаканасцю было і тое, што сказала Кропелька, калі ўзяла кветку:

— Мне ніхто ніколі не рабіў падарункаў.

— Калі мы апынёмся ў нашым Рудым блінцы, дык я табе буду рабіць яшчэ лепшыя падарункі,— сказаў Бублік, вельмі ўдзячны Кропельцы за яе шчырыя словы.— У нас ёсць белыя і жоўтыя гарлачыкі. I шмат іншых кветак поўна.

— Дзякуй табе, Бублічак,— зноў падзякавала Кропелька. Вочы ў яе былі шчаслівыя.— Гэта вельмі добра, калі табе дораць кветкі. Яны — самы найлепшы падарунак.

Зялёнае сонца на тэрасе згасла. Вада ў начоўках зрабілася цямнейшая, адбіткі зорак на ёй былі цяпер яшчэ больш буйныя і зіхатлівыя, і калі Бублік скакаў цераз іх, доўгія промні свяціліся ўсімі колерамі вясёлкі. Нават потым, калі Бублік і Кропелька, стаміўшыся ад плавання і скокаў, сцішыліся пад шырокай прыступкай, вада здавалася прашытая залачонымі ніткамі.

Бублік глядзеў на гэтыя залачоныя ніткі, што нібы самі па сабе нараджаліся наўкола, адчуваў дотык мяккіх і ласкавых плаўнікоў Кропелькі, якая сцішылася па правы бок ад яго, і яму хацелася спяваць ад радаснага ўзрушэння. Ён разумеў, што ў яго жыцці пачалася зусім новая палоса, і невядомая дагэтуль мелодыя пачала нараджацца ў душы.

— Любіце сонца і кветкі.

Не саступайце бядзе...

Вось і словы ідуць, кладуцца на мелодыю. Значыцца, складзецца песня, складзецца! Можа, сказаць пра тое Кропельцы? Не, навошта ж пахваляцца, калі праца на самым пачатку. Татка як заўсёды кажа? Пахваляйся толькі тады, калі зрабіў справу добра, дасканала і да канца. А добрую справу, як вядома, зрабіць не проста. Поспех будзе толькі тады, калі ты маеш настойлівасць, веды і ахвоту працаваць. А песню добрую скласці — тое ж самае, што добрую справу зрабіць. I таму ён, Бублік, не будзе спяшацца. Пачатак пакладзены. А цяпер трэба адпачыць, набрацца сілы — ранкам працу завяршыць.

— Ты, прыкмячаю, стамілася? — спытаў Бублік, убачыўшы, што Кропелька сцішылася і заплюшчыла вочы.

— Амаль ужо засынаю,— адказала Кропелька.— Мама мне настойліва раіла засынаць заўсёды ў адзін і той жа час. Тады ў дзяцей добры сон. I ранкам яны прачынаюцца бадзёрыя і вясёлыя.

— Тое ж самае патрабуе татка ад мяне,— сказаў Бублік.— Бацькоўскія парады, між іншым, заўсёды разумныя. Я гэта ўжо добра спазнаў.

— Так, так,— пагадзілася Кропелька.— З імі лягчэй жыць.

— Лягчэй жыць, калі жывеш сваім розумам,— па-філасофску разважыў Бублік, згадаўшы бацькоўскія парады і тое, пра што казаў у сваіх лекцыях Гарбок.— Але ж розуму ў тваю галаву з ветру не насыплецца. Розуму трэба назапасіць, з вопыту старэйшых узяць.

— Так, так,— пагадзілася Кропелька і пазяхнула.— Ой, як жа хочацца спаць. Дабранач, Бублічак.

— Дабранач, Кропелька. Хай табе сасніцца наш Руды блінец. Ты засынай, а я яшчэ крыху падумаю. Цікавая задума ў мяне нараджаецца. Яна табе абавязкова спадабаецца...

Бублік у гэта верыў. Добрая песня — кожнаму па душы. А ў яго песня складзецца слаўная. Песня пра зоркі, песня пра мужнасць, смеласць і адвагу, пра радасць працы, без якой жыццё не мае аніякага сэнсу.

З гэтымі думкамі Бублік і заснуў.

ЯШЧЭ АДНА СУСТРЭЧА З МАРКІЗАМ

Бублік прачнуўся на досвітку. Ранак быў хмарны, над начоўкамі вісела белая імгла, і ў ёй дзівоснымі парасонамі чарнелі галіны чарэшні з шырокім і блішчастым лісцем.

Кропелька яшчэ спала. Ён асцярожна адсунуўся ад яе і паплыў у дальні канец начовак, радуючыся, што не заспаў, што наперадзе не дужа спякотны дзень, поўны рознага клопату. А самы галоўны клопат — песня, якую трэба скласці. Добра было б, каб удалося зрабіць гэта, пакуль Кропелька спіць. Яна прачнецца, а ён ёй — прыгожую песню ў падарунак. Мелодыя ўжо ажывае ў душы. I словы на подступе.

Хай ідуць словы, хай гучыць мелодыя. Дзень, як гаворыць татка, трэба пачынаць з фіззарадкі. Дваццаць адзін раз паварушыць пярэднімі плаўнікамі. Гэтулькі ж — заднімі. I ў два разы больш— хвастом. I не проста паварушыць, а з сілаю, напорыста паматаць, стоячы пры гэтым на галаве.

Цяпер пачысціць зубы і жабры, памыць вочы. Вось і ўсё. I зусім жа мала часу патраціў, нічога асаблівага, здаецца, і не зрабіў, а ва ўсім целе адразу і сіла, і лёгкасць, і ў галаве ясна і светла. Дзякуй бацькам за добрую навуку і патрабавальнасць — прывучылі да зарадкі.

I вось тут яшчэ якое дзіва. Ён рабіў зарадку, а мелодыя ўсё гучала, набываючы акрэсленасць і сілу.

Нечакана вада ў начоўках пасвятлела, ярка зазіхацелі шырокія лісты на галінах чарэшні — выбілася з-за хмарнай аблогі сонца. Яно было не дужа яркае, нібы нейкае прыгаслае. Але ад яго ішла ласкавая цеплыня, і Бублік адразу гэтую цеплыню адчуў.

Сонца пабудзіла Кропельку, яна павольна выплыла з-пад драўлянай прыступачкі, павіталася з Бублікам.

— А я, ведаеш, так моцна спала, што нават не пачула, калі ты паплыў,— прамовіла Кропелька і салодка пазяхнула.— Адплюшчыла вочы: адна. I дужа спалохалася. Паганае гэта адчуванне — адзінота.

— Дарэмна спалохалася,— сказаў Бублік.— Цяпер мы ўвесь час будзем разам.

— Слаўна, калі маеш сяброў,— сказала Кропелька.— З сябрамі жыць намнога весялей. Калі Маркіз панішчыў маіх сяброў і я засталася адна...

Але што было далей, Кропелька паведаміць Бубліку не паспела. Адчыніліся дзверы тэрасы, да начовак падбегла дзяўчынка Саша і голасна завойкала:

— Ой, матулечка! Маркіз і гэтых карасікаў пацягаў! Вось луска на сцежцы... Маркіз! Дзе ты, Маркіз? Сюды, Маркіз!

— Цяпер яго не даклічашся,— Сашава матуля выйшла з хаты і нахілілася над начоўкамі. Паўглядалася і засмяялася: — Не румзай, Сашачка! Два карасікі ацалелі. Жывы твой залацісты. I Кропелька жывая. Шэранькага толькі няма.

— Можа, ён дзе-небудзь схаваўся?

— А дзе ж яму тут схавацца? — Сашава маці запусціла руку ў начоўкі.— Толькі два хвосцікі з пячоркі тырчаць... I я табе, дачушка, вось што зноў скажу: выпусці карасікаў. Паснедаеш, аднясі і выпусці. У іх жа таксама і мама ёсць, і татка. I яны, відаць, горка плачуць па сваіх дзетках.

— А як жа мне без карасікаў? — здзівілася Саша.

— Хочаш, каб і гэтых Маркіз праглынуў? Ён жа, бачыш, нават сетку ўмудрыўся здзерці.

— Я сетку моцна закручу. Ён да карасікаў не дабярэцца.

— А далей што? — спытала маці ў Сашы.— Мы ж калі ў горад паедзем, дык яны тут без нас ад голаду загінуць. Паслухай мяне, дачушка, і адпусці іх на волю. Кожнае жывое стварэнне волі хоча. Гэтыя начоўкі і сетка над імі — карасікам роўна турма якая...

Саша доўга маўчала, потым ціха прамовіла:

— Дай жа мне на іх хоць нагледзецца. Я залацістага карасіка зблізку зусім мала бачыла...

— А мы ў слоік іх пасадзім. I тады глядзі сабе... Дзе твой сачок? А-а, вунь ён. Зараз уловім карасікаў. Ты ў слоік вадзіцы чыстай налі. Слоік каля рукамыйніка, на калку вісіць...

Што збіраюцца рабіць дзяўчынка Саша і яе матуля, Бублік не зусім добра зразумеў. Калі ж з начовак дасталі камяні, водарасці, трэскі і кветкі, а ў шэрай каламуці паплыў белаваты конус сачка, ён адразу сцяміў, што бяда блізка.

— Трымайся каля мяне, Кропелька! — гукнуў ён і даў нырца пад жалезную дужку, абцягнутую белаватай марляю.— Галоўнае, каб не трапіць у сачок. Адтуль цяжка выкараскацца!

— Гэтай прылады нам не трэба баяцца,— сказала Кропелька і спрытна праслізнула пад жалезнай дужкай.— Яна толькі ў паветры хутка рухаецца — Саша ловіць ёю матылькоў. У вадзе ж сачок сунецца марудна... Кропелька, аднак, памылілася. Наступным заходам сачок насунуўся імкліва, і Кропелька апынулася ў самай сярэдзіне белага конуса. Бублік убачыў гэта і гукнуў з усяе сілы:

— Назад, Кропелька! Зараз я дапамагу табе! Бублік без ваганняў смела кінуўся ратаваць Кропельку. Але вада, быццам з гары ляцела, знесла яго ў куток сачка, потым кінула на вузлаватую вяроўку. Ліпучая белая тканіна абціснула Бубліка з усіх бакоў так моцна, што ледзьве не храснулі пярэднія плаўнікі. Ён напружыўся, паспрабаваў адпіхнуць вяроўку і плаўнікамі і хвастом, каб вузлы не ціснулі на вочы. Але ўсе спробы былі марныя. У галаве забомкала. Горла апякла знаёмая шархоткая хваля.

— Кропелька! Дзе ты? — гукнуў Бублік.

— Ту-у-у-ут...

Слабы і прыглушаны голас Кропелькі надаў яму сілы, ён матнуў хвастом і гукнуў бадзёра:

— Мы разам! А разам мы ніколі не прападзём!

I тут жа белая тканіна адсунулася некуды ўбок, і Бублік паляцеў галавой уніз. Праз нейкае імгненне ён адчуў халодную пругкасць вады, па вачах разануў знаёмы бляск сіняватага шкла. Але дыхаць было лёгка, у галаве праясшлася, і, нібы з нейкага нябыту, перад ім стала Кропелька.

— Бублічак! Як добра, што мы зноў разам,— выгукнула яна і датыкнулася правым плаўніком да Бубліка.— Ты зразумеў, дзе мы  апынуліся? Гэта — шкляны палац!

Бублік пра тое ўжо здагадаўся. Аднак ён спачатку адкашляўся, прамыў жабры вадой і толькі потым адказаў, што ў гэткім шкляным палацы ўжо быў разам з Гузікам^

— А я са сваімі сябрамі жыла ў ім два дні і дзве ночы. А потым нас перасялілі ў начоўкі, дзе мы з табою спаткаліся. Ой, нас некуды нясуць.

— Няхай сабе нясуць,— сказаў Бублік.— Абы не заганялі ў той паганы сачок. У ім і дыхаць цяжка, і варухнуць плаўнікамі нельга. I нічога не відаць наўкола. А тут хоць усё бачыш...

— Не, Бублічак,— запярэчыла Кропелька.— У начоўках лепей. У гэтым шкляным палацы я перажыла самыя жахлівыя хвіліны свайго жыцця. Я табе зараз раскажу...

— Пачакай,— папрасіў Бублік.— Вось скончыцца гэты рух... Шкляны палац вагаецца, вада плюскоча — я не ўсе твае словы чую. Пачакаем крышку. Не можа ж гэта цягнуцца бясконца...

Ваганне неўзабаве спынілася: Саша паставіла шкляны слоік на зямлю пад разгалісты куст гартэнзіі. На гарляк слоіка яна націснула белую накрыўку, у якой было прабіта пяць маленькіх дзірачак, і прамовіла сумным голасам:

— Пагуляйце тут, мае карасікі. Зараз мама мяне накорміць, і мы рушым у дарогу.

— У якую дарогу? — спытаў Бублік і, заўважыўшы, што Саша пайшла на тэрасу, абурыўся: — Якая яна няўважлівая. Гэта непрыстойна — не адказваць, калі ў цябе пра нешта запыталіся.

— Саша проста не пачула цябе. Праз гэтае тоўстае шкло нічога ёй не чуваць. Са мной яна заўсёды ласкава гаманіла. I абараняла ад Маркіза,— сказала Кропелька і войкнула.— Ой, я ж нешта збіралася табе расказаць!

— Пра самыя жахлівыя хвіліны свайго жыцця ў празрыстым палацы,— нагадаў Бублік, падкрэсліваючы гэтым, што ён уважліва слухае Кропельку і нічога не выкідае з памяці.

— З Маркізам тое звязана,— сказала Кропелька і раптам шырока адкрыла вочы ад жаху.— Ой, зноў усё паўтараецца! Бачыш? Маркіз побач! Гэтак жа, як і тады! Мне, Бублічак, гэтага не перажыць!

Маркіз быццам з неба зваліўся. Ён ашчаперыў шкляны палац тоўстымі лапамі, шкрэбаў кіпцюрамі па сіняватай празрыстай сцяне і аблізваў яе вялізным чырвоным языком; язык у яго, не перабольшваючы, нагадваў рыдлёўку.

Кропелька заплюшчыла вочы, апусцілася на падлогу шклянога палаца і знерухомела. I гэты выгляд пакоры і адчаю ўзбунтаваў Бубліка. Бяду трэба сустракаць з адкрытымі вачыма!

— Добры дзень, глыбоканепаважаны Маркіз,— сказаў Бублік, стрымліваючы дрыжыкі, што праціналі ўсю хрыбціну ад галавы да хваста.— Наша другая сустрэча з вамі зноў нечаканая. Але памятайце: гэтак жа, як і першая, яна вам радасці не прынясе. I ведайце: ваша нахабства, ваш злачынны напад на маленькіх карасікаў сярод белага дня зганьбіць ваша імя!

— Мя-я-яў,— мяўкнуў Маркіз, пабарабаніў лапаю па белай накрыўцы, тыцнуўся ў яе носам.— Цяпер ты не падсунеш мне пад лапу вострую трэску! Цяпер ты не выкруцішся! У-ух, як жа смачна ты пахнеш! Мя-я-яў-ю-юх ты!

Маркіз патузаў кіпцюрамі накрыўку. Але тая не паддалася. Ён паспрабаваў перакуліць шкляны палац. Той, аднак, трывала стаяў на зямлі.

Бублік убачыў марнасць захадаў Маркіза, зразумеў, што яны з Кропелькаю знаходзяцца пакуль што ў поўнай бяспецы,і гукнуў бадзёрым голасам:

— Вышэй галаву, дарагая Кропелька! Дах не паддаецца кіпцюрам Маркіза. Аб сцены шклянога палаца ён скрышыць свае зубы. Таму будзем плаваць і радавацца. I хай ад злосці ў Маркіза разарвецца ягонае сэрца!

Кропелька плыла побач з Бублікам, зрэдку адплюшчвала вочы і тут жа зноў іх заплюшчвала, казала дрыготкім пошапкам:

— На Маркізавы зубы страшна глядзець. О-ой, які жах. Ты адчуваеш? Ён жа зусім ашалеў!

Карасікі былі блізенька, але схапіць іх Маркізу не было як. Ён барабаніў лапаю па накрыўцы, па шкле, злосна мяўкаў. Накрыўка гула, быццам бубен, шкло звінела, як звініць вада, калі па ёй лупіць буйны град у самую жахлівую навальніцу.

I ад таго, што накрыўка не паддавалася і пачалі балець кіпцюры ад моцных удараў па цвёрдым, нібы жалеза, шкле, і ад таго, што ўсё гусцейшым рабіўся зманлівы дзівосны рыбны пах, які, здавалася, струменіць не толькі з кожнай дзірачкі накрыўкі, але і з кожнай часцінкі шклянога слоіка, Маркіза пачало трэсці ад ярасці.

Бублік усё гэта бачыў. Ён кульнуўся два разы з аднаго боку на другі, потым стаў на галаву, ляпнуў хвастом па шкле, быццам па Маркізавых тоўстых губах і доўгіх чорных вусах, і гукнуў з усмехам:

— Гэ-эй, Маркіз! Злаві мяне за хвост!..

I гэта, безумоўна, было апошняй кропляю, якая канчаткова падкасіла цярплівасць Маркіза. Зусім ашалеўшы ад ярасці, — яго, Маркіза, нейкі карасік хвастом па вусах хвошча! — ён з усяе моцы пачаў лупцаваць лапаю па бакавіне шклянога слоіка, разявіў рот і паспрабаваў садраць накрыўку. Зрабіў ён гэта з такой шалёнай сілаю і імпэтам, што верхні зуб прабіў белую пластмасу, захрас у ёй і зламаўся.

Накрыўка зляцела з гарляка шклянога слоіка і засталася ў роце Маркіза. Сілячыся вызваліцца ад яе, Маркіз выскачыў на цэментаваную дарожку, заматаў галавой і жаласліва замяўкаў ад болю.

Якраз у гэты момант адчыніліся дзверы тэрасы, на дарожку выбегла Саша, кінулася да Маркіза з роспачным крыкам:

— А-ах, нягоднік! Аддай карасіка! Ма-ама! Маркіз зноў карасіка ўлавіў!

Сашава маці таксама выскачыла на ганак, паглядзела на Маркіза, які, матаючы галавой і жаласліва мяўкаючы, пыліў па вуліцы ў бок лесу, і засмяялася:

— Ды не, любачка ты мая! Ён жа, нягодны, накрыўку папёр. Ад яе рыбаю патыхае, дык яму, відаць, падалося, што рыбінку ўхапіў!..

Саша падбегла да гартэнзіі, узняла слоік з зямлі і зарадавалася:

— Праўда, мамачка! Жывыя! I залацісты карасік жывы! Ох, які ж ён прыгожанькі!

— Нясі ты іх хутчэй,— папрасіла Сашава маці.— Хай жывуць. Ад гэтага Маркіза мы іх тут не ўбаронім аніяк...

Саша прыціснула шкляны слоік да сябе і ціхенька пайшла па цэментаванай дарожцы з двара.

НОВАЕ ПАДАРОЖЖА Ў ШКЛЯНЫМ ПАЛАЦЫ

Калі слоік стаяў пад кустом гартэнзіі, вада ў ім здавалася цьмянай, нават зеленаватай. Цяпер жа Саша несла яго па вуліцы, шчодра асветленай сонцам, і вада зрабілася такой празрыстай і зіхоткай, што Бублік міжвольна прыплюшчыў вочы. Ён параіў зрабіць гэта і Кропельцы.

— А я даўно іх заплюшчыла,— сказала Кропелька.— Мяне такнапалохаў Маркіз, што я не адважваюся глядзець па баках, нават не цікаўлюся, што робіцца наўкола. I вельмі прыемнае адчуванне: наш шкляны палац быццам гушкаецца на хвалях.

— Падманнае ўражанне! Нас некуды нясуць, гэта я табе дакладна кажу,— упэўнена прамовіў Бублік.— Але вось куды? Сашава маці казала нешта. Але было вельмі блага чуваць, я зразумеў толькі некаторыя словы. А ты што-небудзь сцяміла з тае гаворкі?

— Анічагуткі. Калі я спалохаюся, дык у мяне тады галава нібы пустая.

— Мой татка заўсёды кажа, што гэта вельмі блага, калі галава пустая,— зазначыў Бублік.

Кропелька абурылася:

— Яна ў мяне не пустая. У ёй зараз сон, які бачыла я ўночы. Мне саснілася вада. Уся нейкая рудаватая. I наўкола — дрэвы. Высокія і белыя. Здаецца, бярозы. I над імі — аграмаднае сонца.

— Гэта наш Руды блінец табе сасніўся,— радасна абвясціў Бублік.— Сонца ў нас заўсёды вісіць над бярозамі. Толькі ў нас і нідзе больш. I ўвогуле, рудая вада, як кажа мой татка, вельмі добрая прыкмета.

— Твой татка, як я заўважаю, усё-ўсё ведае. Ты штораз толькі на яго і спасылаешся...

Бублік адчуў у словах Кропелькі прыхаваную кпіну. Ён, аднак, не зазлаваў, сказаў памяркоўна, з глыбокай вераю ў правільнасці свае думкі:

— Ты пазнаёмішся з ім і ўсё зразумееш. I таксама пачнеш на яго словы спасылацца. I ўвогуле, на разумныя словы, як кажа мой татка, спаслацца аніколі не шкодзіць.

— Ты дужа часта сёння мяне павучаеш. Ажно ў сон хіліць,— сказала Кропелька і гучна пазяхнула.

Бублік прызнаўся шчыра:

— Гайданка і мяне закалыхвае. А крыху падрамаць, скажу табе, нам проста неабходна.

Бублік апусціўся на падлогу шклянога палаца побач з Кропелькаю і зразумеў, што знойдзена самае разумнае зыйсце. Невядома, што чакае іх наперадзе. I таму варта мець як мага больш сілы, каб паспяхова справіцца з бядою, калі тая раптам паўстане. А сілы можна назапасіць толькі тады, калі добра адпачываеш і ні пра што благое не думаеш. Праўда, зрабіць гэта зараз не вельмі проста. Як ні адганяй думкі, а яны ўпарта лезуць у галаву. I думкі ўсё трывожныя, спакою ад іх ніякага няма і не будзе. Трэба, мабыць, хоць адным вокам зірнуць, куды ідзе Саша. Гэта, вядома, нічога не зменіць. Аднак жа не будзе няпэўнасці. А няпэўнасць, як кажа заўсёды татка, самае паганае.

Бублік, аднак, не спяшаўся адплюшчыць вочы. Нечаканая думка пра тое, што наперадзе іх з Кропелькай чакае бяда, чамусьці не выклікала тугі і суму. Наадварот, настрой у яго чамусьці быў цудоўны.

Прынамсі, ён добра разумеў, што тут да чаго. Татка шмат разоў казаў: твой настрой залежыць, у першую чаргу, ад цябе самога. I хай сабе Кропелька папракнула яго, Бубліка, за шматлікія спасылкі на таткаў розум, але ж ад праўды нікуды не дзенешся. I ён, Бублік, шмат разоў праверыў ужо: калі захочаш, каб настрой быў не паганы, дык гэткім твой настрой і зробіцца. А пачнеш нэндзіць ды румзаць, дык і на душы адразу маркотна, быццам хмара якая туды асела і ўсё добрае душыць.

I яшчэ Бублік ведаў: настрой твой, які б ён ні быў, імгненна і абавязкова перадаецца тым, хто побач з табою. Так што, калі хочаш, каб радасць наўкола была, паболей трэба ўсміхацца. Дзень, які ты пражыў без усмешкі,— марна пражыты дзень. Таму і паглядай на свет ласкавым вокам, даверліва: свет ад гэтага заўсёды робіцца лепшы. Асабліва калі ты на яго, гэты свет, з усмешкаю паглядаеш, а ў душы тваёй — песня вясёлая.

У іх жа з Кропелькаю ёсць усе падставы глядзець на свет з добрай усмешкаю. Хіба яны другі раз не перамаглі свайго злога ворага? Перамаглі! I ён, Бублік, зрабіў тое, што і абяцаў: ляпнуў Маркізу па яго доўгіх і драпежных вусах. Хай сабе тыя вусы былі за шклом. Але ж не ён, Бублік, а Маркіз шалеў ад злосці і потым ганебна ўцякаў, жаласліва скуголячы!

Мелодыя песні, якую Бублік складаў яшчэ ў начоўках, зноў ажывала ў душы.

— Я ўся ў напружанні, у поўнай роспачы,— нечакана прамовіла Кропелька.— Куды гэтак імкліва рухаецца наш шкляны палац?

Бублік адплюшчыў вочы, нейкі час углядаўся, потым сказаў упэўнена:

— Дарога падобна на тую, па якой неслі нас з Гузікам. Я ўважліва пазіраў тады па баках. Калі за павароткаю будуць гонкія таполі, дык сапраўды дарога вядзе на Руды блінец. Здаецца, гэта іх макаўкі за пагоркам. Бачыш?

— Таполяў я ніколі не бачыла,— сказала Кропелька.— Каля нашай копанкі ніякіх дрэў увогуле не было. Толькі буяў густы і высокі маркоўнік. На ім улетку цвілі пышныя белыя кветкі. I на кветках цэлы дзень спявалі чмялі. Прыгожая ў іх песня!

— А я, між іншым, таксама складаю песню,— прызнаўся Бублік.— Хочаш паслухаць пачатак?

— Хачу, ведама ж. Ды лепей гэта зрабіць, калі наша падарожжа скончыцца. А зараз расказвай пра дарогу. Ад тваіх слоў, што яна вядзе на Руды блінец, у мяне адразу лепшыцца настрой, на душы весялей.

Тым часам дарога, паабапал якой гойдалася пад ветрам жоўтае рослае жыта, зрабіла паваротку. Бублік паўглядаўся наперад, па баках і ўсхвалявана абвясціў:

— Яны! Таполі гэта наперадзе, Кропелька! — ён тыцнуўся носам у халаднаватую сценку шклянога палаца і цяпер ужо ўпэўнена пацвердзіў: —Гэта яны, Кропелька! Руды блінец тут зусім непадалёк. Прадчуванне мяне не падманула: ты ўбачыш неўзабаве маю родную старонку. Мой родны і мілы сэрцу кут!

Кропелька падплыла да Бубліка і таксама ўперлася носам у халаднаватае шкло, паўглядалася ў высокія і тонкія, падобныя на вялізныя зялёныя верацёнцы, таполі і сказала памяркоўна:

— Прадчуванне і ў мяне было. Ды сустрэчы з Рудым блінцом мы Сашы абавязаны. Гэта ж яна нясе нас туды. У дзяўчынкі вельмі чулая душа і спагадлівае сэрца. Але ў яе на вачах слёзы. Чаму яна плача?

— Шкада развітвацца з намі,— выказаў здагадку Бублік.— I таму яна плача. Трэба папрасіць, каб яна не плакала. Калі Саша выпусціць нас у сажалку, мы абавязкова запросім яе да сябе ў госці. Пакажам ёй нашы затокі, белыя і жоўтыя гарлачыкі, пагушкаемся на арэлях.

— Але ж у яе няма плаўнікоў. Як жа яна паплыве разам з намі?

— Нешта прыдумаем,— паабяцаў Бублік і дадаў, згадаўшы, як у канцы мая ўцякаў ад падшыванцаў, якія поўны дзень пялёскаліся ў Рудым блінцы: — Сашу, здаецца, я аднойчы бачыў у нашай сажалцы, і яна даволі спрытна і хутка плыла.

— Са мною яна ніколі не плавала,— сказала Кропелька.— Яна толькі апускала ў ваду рукі і гушкала мяне. Але мне гэта было не вельмі прыемна: рыпела луска, балелі плаўнікі... А вада наўкола рабілася брудная, і цяжка было ў ёй дыхаць.

— Начоўкі не параўнаеш з Рудым блінцом,— сказаў блік.— Ён жа ў сто тысяч разоў большы за тыя начоўкі.

Ты выкідай з галавы нават успаміны пра іх. Нас чакае зусім новае жыццё!

— Новае мяне заўсёды палохае.

— Гэта здараецца, калі тое новае табе невядомае,— еказаў Бублік.— А Руды блінец — мой родны кут, у ім кожная чарацінка знаёмая. I ты, Кропелька, можаш крычаць «ура!». Я Руды блінец бачу! Яшчэ хвілінка, і ён нас сустрэне радаснымі абдымкамі!

Бублік, аднак, памыліўся ў сваіх разліках. Мінула адна хвіліна, другая і трэцяя, а сажалка была ўсё яшчэ далёка, нібы і не набліжалася зусім. I толькі праз паўгадзіны ён адчуў знаёмы пах водарасцей, аеру і чаромхавага галля.

Саша паставіла слоік на ўгрэты срнцам трыпутнік каля самай вады і выпускаць карасікаў не спяшалася.

— Чаго яна марудзіць? — здзівіўся Бублік, прагна ўзіраючыся ў бляск рудаватай вады, асветленай сонцам.— Можа, скочым праз гарляк?

Кропелька нібы і не пачула прапановы Бубліка, сказала:

— Яна плача. I ўсё нешта гаворыць, гаворыць... Але зразумець цяжка. Вельмі тоўстае шкло нашага палаца, і таму блага чуваць.

— А што, калі нам скочыць праз гарляк? — другі раз прапанаваў Бублік і пачаў старанна вывучаць вузкую гарлавіну ўверсе.

— А я ўяўляла сабе Руды блінец зусім іншым,— нібы зноў не пачуўшы Бублікавай прапановы, сказала Кропелька.— Вада тут не вельмі прыгожая. У начоўках яна была чысцейшая. Аер і трыснёг, праўда, вельмі прыгожыя. I бярозы таксама... О-ой, Бублічак! Наш палац валіцца! Трымайся!

Саша нахіліла слоік.

— Плывіце дамоў, дарагія карасікі,— сказала яна.— Я штодня буду прыходзіць сюды, прыносіць вам хлеба і маннай кашы. Той, хто есць з ахвотаю манную кашу, расце дужым, смелым і спрытным...

Голас яе прыглушыў булькат вады, якая шухнула ў вузкую гарлавіну слоіка. Кропелька і Бублік апынуліся ў сажалцы адначасова. Напачатку яны нічога не ўбачылі, апрача тоўстых ружаватых каранёў аеру. Ад аеру ішоў прыемны саладжавы пах, і ад гэтага водару Кропельку апанавала млявасць, і яна змружыла вочы, лена варушыла плаўнікамі і нікуды не збіралася плысці.

— Наперад, Кропелька,— загадаў Бублік, калі ўбачыў знаёмы альховы корч, што здаўна ляжаў у Хлебнай затоцы.— Пакуль твая Саша не перадумала, нам трэба бегчы падалей ад шклянога палаца. Я з ім болей не хачу нават і знацца!

— Дык я ж тут нічога не ведаю! Плыві ты наперадзе. А я — за табою.

— Толькі не адставай,— сказаў Бублік і рашуча адпіхнуўся хвастом ад тоўстага ружаватага кораня аеру.

— Не хвалюйся, не адстану,— запэўніла яго Кропелька.— Я была першая сярод маіх сябровак у нашай копанцы: з канца ў канец я праплывала яе роўна за чатыры хвіліны. I гэта ведалі ўсе. Каб копанка не перасохла, дык я даўно мела б званне майстра па плаванню...

Бубліку падалося, што Кропелька занадта пачала выхваляцца сваім майстэрствам, і ён вырашыў крышку яе правучыць. Дакладней, не правучыць, а проста паказаць, што нейкую копанку нельга параўноўваць з Рудым блінцом. Тое, маўляў, што лічыцца ў копанцы выдатным, дык тут, у Рудым блінцы, выглядае дробным, вялікай павагі не вартым. Нашто ўжо ён, Бублік, добры плывец, але ж і яму, каб праплысці сажалку з канца ў канец, спатрэбіцца палова гадзіны. А тую копанку ён адолеў бы адным узмахам хваста.

Бублік увішна замахаў плаўнікамі. Вада каля яго хваста звівалася колцамі. Але Кропелька не адетавала, ллыла з ім вока ў вока, і ён змушаны быў прызнацца:

— Ты добрая плыўчыха, павінен сказаць. А куляцца пераз галаву і стаяць на хвасце ты можаш?

Кропелька тры разы кульнулася цераз галаву, пастаяла на хвасце, грацыёзна паварушваючы сваімі прыгожымі млаўнічкамі.

— Ты малайчына,— адзначыў Бублік і вырашыў, што гзтай ухвалы дастаткова.— Адно толькі мы з табою зрабілі блага: не падзякавалі Сашы. Яна нас уратавала. А мы? Хвастом вільнулі і кінуліся наўцёкі. Вельмі блага, падкрэслівае заўсёды мой татка, вельмі блага, калі ты не сказаў дзякуй за дабрыню, якую табе зрабілі. I мне зараз дужа сорамна...

— Усё адбылося надта нечакана,— сказала Кропелька.— I палац шкляны нас палохаў. I ты разумна тады пранаваў: падалей ад яго!

— Прапанаваў, вядома, я. Таму я і вінаваты ў першую чаргу. Я вінаваты,— сказаў Бублік.— Але добрую справу, як кажа мой татка, зрабіць аніколі не позна. Паплывём зараз і скажам Сашы вялікі дзякуй... Толькі ж ці ёсць яна яшчэ там?.. Трэба хутчэй паглядзець!

Кропелька першая выплыла на паверхню, паўглядалася ў зялёны бераг, дзе гнуліся ад ветру макавінкі маладых вольхаў, і сумна паведаміла:

— Яна ўжо далёка. Стаіць на касагоры і глядзіць у наш бок. I наўрад ці нас пачуе. Але трэба паспрабаваць гукнуць як мага мацней.

— Дзякуем табе, Сашачка! Шчыра, ад душы дзякуем,— закрычалі з усяе сілы Кропелька і Бублік, які таксама выплыў на паверхню і выставіў нос з вады.— За добрае сэрца тваё — дзякуй табе вялікі!

Саша, якая стаяла на касагоры каля дарогі, узняла руку і прыветна патрэсла ёю, нібы пачуўшы іх.

— Здаецца, яна нас пачула,— сказала Кропелька.— Так, так! Яна нас пачула. Бачыш? Зноў памахала рукою. Трэба яшчэ раз гукнуць... О! Бачыш? Яна зноў пачула! Праўда ж?

— Ведама, пачула,— сказаў Бублік і гарэзна даў нырца, потым траха як не ўвесь выскачыў з вады, два разы крутнуўся на хвасце, выгукнуў узрушана: — У-ух, як жа слаўна ў родным куточку! Толькі ў родным куточку карась шчаслівы.

Сказаць жа, што ён зараз гэткі шчаслівы яшчэ і таму, што побач з ім Кропелька, адвагі не хапіла.

— Цяпер мне Руды блінец падабаецца,— прызналася Кропелька, і вочы ў яе былі шчаслівыя.— Тут лёгка плысці. I шмат сонца, і водар вельмі прыемны, і трыснёг вызвоньвае. Мяне толькі адно дужа непакоіць...

— Што цябе непакоіць? — здзівіўся Бублік.

— Як паставяцца да мяне твае бацькі,— прызналася Кропелька.— Адкуль, екажуць, яшчэ гэтая маляўка прыкаціла? Плыві, скажуць, туды, дзе і была!

— Гэтага не можа здарыцца,— выгукнуў Бублік.

— Тым не менш, я рыхтую сябе і да гэткай сустрэчы.

— Ніякага «тым не менш»,— рашуча патрабаваў Буб­лік.— Ты мой сябар? Сябар! Мы будзем сябрамі да скону дзён. I нашым сяброўствам бацькі будуць ганарыцца. Ты гэта пабачыш. I яшчэ ты пабачыш, як будуць радавацца оацькі, калі даведаюцца, што іхні Бублік жывы і здаровы, што ён вярнуўся дамоў з вернай і прыгожай сяброўкаю.

— А што, я і сапраўды прыгожая? — асцярожна спытала Кропелька, і было відаць, што словы Бубліка яе і ўсцеглылі і ўстрывожылі.

— Вельмі,— цвёрда адказаў Бублік.— I тут памылкі няма. Мая мама заўсёды гаворыць, што «ў нашага Бублічка добры густ».

— Яна магла і памыліцца.

— Не, Кропелька. Мая мама ніколі не памыляецца. I нас наперадзе чакаюць толькі добрыя і шчасныя дні.

Бублік плыў побач з Кропелькаю і радаваўся, што ён зноў у Рудым блінцы, што побач з ім верны і надзейны сябар. Плыў і не ведаў — гэтак жа, як і Кропелька не зедала! — што наперадзе іх чакаюць не толькі радасныя, але і змрочныя часіны.

РАДАСЦЬ I ГОРЫЧ СУСТРЭЧЫ

Бацька ўбачыў Бубліка і не паверыў сваім вачам. Ён кінуўся да яго, пачаў цалаваць у нос, у губы, у плаўнікі.

— Бу-ублік! Сынок мой! — усё паўтараў і паўтараў, абцалаваўшы сына, узрушаны і шчаслівы бацька.— Бу-ублік! Сынок мой!

Бублікава маці, якая цалюткую ноч гайсала па сажалцы ў марных пошуках і цяпер драмала на лежаку з маладых зялёных водарасцей, стомленым голасам, не адплюшваючы вачэй, папрасіла:

— Не крычы, стары. Штоноч праз сон ты гэтак крычыш, а пасля ў мяне цэлы дзень увушшу бомкае!

— Які табе сон! Наш Бублік жывы і здаровы вярнуўся! Карасіху быццам спружына якая падкінула. Яна адплюшчыла вочы, патрэсла галавой, быццам зганяючы нечаканую здань. Але тая здань не знікала. Бублічак жывы! Ласкава ўсміхаецца!

— Вярнуўся! Радасць ты мая! Золатца ты маё!

Яна таксама абцалавала ў Бубліка кожную лусачку ад галавы да хваста.

Калі нарэшце Бублік вызваліўся ад абдымкаў і пацалункаў, ён падштурхнуў Кропельку наперад і прамовіў:

— Калі ласка, шаноўныя бацькі, пазнаёмцеся. Гэта — Кропелька. Яна раней жыла ў копанцы, потым у бляшаных начоўках, дзе мы і пазнаёміліся. Гэта мой сябар да скону дзён!

— Хм-м,— неяк не зусім задаволена хмыкнуў бацька і пачаў разглядаць Кропельку.— Вельмі прыемна пазнаёміцца... Але ты, Бублік, спачатку падрабязна раскажы, дзе быў, што з табою здарылася. Мы з маці пралілі столькі слёз, што Руды блінец траха з берагоў не выйшаў!

— Яно так, Бублічак, так,— паспешліва пацвердзіла маці.— Тваім сябрам мы з бацькам заўсёды рады. Але ж гэтак збалелі нашы сэрцы, пакуль цябе не было... Дзе ж ты быў? Якая бяда цябе напаткала?

Бублік пачаў расказваць пра тое, што з ім здарылася. Бацькі слухалі яго і войкалі, перапынялі і зноў слухалі і войкалі. Ён, аднак, заўважыў, што маці, слухаючы яго, употай разглядае і вывучае Кропельку. Калі тая крыху адсунулася, каб не быць дужа блізка да Бубліка, маці рушыла следам і, як падалося яму, падміргнула неўпрыкмет бацьку. Але бацька, здаецца, нічога не заўважыў.

— О-ой, дзіцятка ты наша залацістае,— нараспеў прагаварыла маці, калі Бублік скончыў свой расказ.— Колькі ж ты ўсяго перажыў. I гало-одненькі, напэўна. Зараз я цябе накармлю ўволю. У нас прыхаваны ладны кавалачак цеста. Смачнае цеста, на смятанцы замешанае — учора рыбакі ў Хлебную затоку яго кідалі. I Кропельку накормім. Ты толькі хвіліначку пачакай. Пакажы Кропельцы арэлі, пакуль я цеста прынясу.

— Пагушкацца вельмі хочацца,— сказаў Бублік.— Я ёй гэта абяцаў.

— То і гушкайцеся сабе на радасць,— сказала маці і зноў дужа ўважліва зірнула на Кропельку.

Маці паплыла да густых зялёных водарасцей, што шырокай грываю слаліся непадалёк ад берага. Бублік памкнуўся быў да арэляў, але яго затрымаў бацька.

— Хацеў у цябе папытаць,— пачаў ён, чакаючы, пакуль Кропелька адплыла крыху далей.

— Плыві, Кропелька,— сказаў Бублік.— Пачынай гушкацца. Я зараз...— і павярнуўся да бацькі: — Пра што ты хочаш спытаць, тата? Я, здаецца, пра ўсё расказаў падрабязна.

Бацька памаўчаў. Толькі тады, як Кропелька пачала гушкацца на арэлях, строга спытаў:

— А хто бацькі ў гэтай маляўкі? Ты гэта ведаеш?

— Яна расла без бацькоў. Зрэшты, не разумею, чаму хябе зацікавілі яе бацькі? Яна — мой сябар. Сябар да скону дзён. I ўсё тут.

Бацька незадаволена хмыкнуў:

— Сяброў трэба выбіраць з розумам. I мне не ўсё роўна. хто побач з маім сынам: прыгажуня ці нейкая шэраньхая маляўка. Ты на сябе зірні! Увесь ад хваста да галавы — залацісты. I мы з маці хацелі, каб і твая сяброўка гэтакая ж была. Прыгожая!

Бублік насупіўся:

— Яна і ёсць самая прыгожая. Мы з ёю прайшлі праз ра і цяжкія выпрабаванні. I сяброў — твае ж словы, татка! — нельга мяняць, нібы лісцікі гарлачыкаў. I я вельмі прашу, каб ты болей не гаварыў «шэранькая маляўка». Кропелька — мой сябар. I я хачу, каб да яе ставіліся з пазагаю!

Бацька пахітаў галавою, прамовіў у захапленні:

— Пасталеў, сынок! Пасталеў! I гэта мяне дужа радуе. Пасталеў і ўзмужнеў!

Падплыла маці з кавалкам жаўтаватага цеста. Паклаўшы яго на ліст бабоўніку, сказала з усмехам:

— Ты так, стары, выгаворваў Бубліку, што я чула кожнае тваё слова. I мушу сказаць, што ты глыбока памыляешся, мой дарагі. Кропелька — прыгажуня, якіх свет ве бачыў! Яна ўся — выключная дасканаласць. Ты бачыш, якія ў яе плаўнічкі? Надзень акуляры, стары! Надзень!

Бублікаў бацька пачапіў на нос акуляры і пагадзіўся:

— Плаўнічкі прыгожыя.

— А вочкі хіба не свецяцца радасцю?

— Свецяцца,— зноў пагадзіўся бацька і ўзяўся праціраць шкельцы акуляраў у тоўстых карычневых дужках.— Напачатку я гэтага не разгледзеў. Цяпер бачу: твая праўда.

— Дык чаго ж ты хочаш, стары?

— Каб наш Бублічак быў шчаслівы,— сказаў бацька і зноў пачапіў на нос акуляры.

— А ён і ёсць шчаслівы,— сказала маці.— I не наш гэта клопат яму сяброў выбіраць. Пасябраваў з Кропелькаю? Дык гэта ж слаўна!

Бублік, які дагэтуль моўчкі слухаў размову бацькоў, дужа ўзрадаваўся:

— Гэта праўда, матуля? Яна табе падабаецца?

— Вельмі, вельмі падабаецца,— сказала маці і, нахіліўшы галаву ў бок бацькі, дадала: — I татку падабаецца. Ён, праўда, без акуляраў калі глядзіць, дык не ўсё выразна бачыць. Але ён — справядлівы. Патрабавальны і справядлівы. Так жа, стары?

Бублікаў бацька зняў акуляры, пачапіў іх на сагнутую чараціну і прамовіў задаволена:

— Канечне, так. Я з маці, сынок, заўсёды згодны. Яна ў нас вельмі мудрая. Калі яна ўжо нешта гаворыць, дык так яно і ёсць на самай справе. I мы табе аднаго зычым: каб ты шчаслівы быў. I таму плыві, пакліч Кропельку. Яна ж таксама галодная.

Бублік усхвалявана сказаў:

— Вядома, татка, вядома. I я мушу вам сказаць, што мае бацькі — самыя лепшыя ў свеце. I я вас вельмі люблю. Але і есці таксама вельмі хочацца!

Калі Бублік падплыў да арэляў, Кропелька сказала:

— Твае бацькі, як мне падалося, незадаволеныя, што мы пасябравалі. Асабліва татка. Ён дужа ж хмурна на мяне пазіраў.

Бублік рашуча запярэчыў:

— Гэта было на самым пачатку, бо ён проста не разгледзеў цябе. А маці ты адразу спадабалася. I яны нас чакаюць. Сама ўбачыш, як ласкава яны нас стрэнуць. Паплывём да іх. Нас пачастуюць смачным цестам. Ты любіш цеста?

— Цеста я люблю,— сказала Кропелька.— Але я не люблю, калі на мяне пазіраюць скоса. Вось, скажам, Саша на мяне ніколі скоса не паглядала. У яе вочы заўжды свяціліся радасцю. А твае бацькі гавораць быццам і радасна. усхвалявана, а ў вачах — сум і трывога...

— Я гэтага не заўважыў,— перапыніў яе Бублік.— Аде зараз буду больш уважлівы.

Але Бубліку не было аніякай патрэбы прыглядацца да бацькоўскіх твараў. Ён адразу, як толькі падплыў да бабоў ніку, на якім былі раскладзены кавалачкі цеста, зразумеу што Кропелька прыкмеціла тое, што ў часе радаснай сустрэчы засталося па-за ягонай увагаю. Сапраўды, бацькоўскія вочы маркотныя і заклапочаныя, одум, трывога і сум на тварах.

Бублік зыркнуў на Кропельку, і тая моўчкі, ледзь прыкметна, варухнула губою. Увесь яе выгляд нібы гаварыў: ну, што я табе казала?

Паколькі бацька зусім нядаўна прызнаў, што Бублік пасталеў і ўзмужнеў, ён вырашыў і паводзіць сябе адпаведна. Падсунуўшы кавалачак цеста Кропельцы, ён і сам праглынуў кавалак і тады спытаў цвёрдым голасам:

— Хачу, дарагія тата і мама, каб вы адказалі шчыра: чаму гэта ў вас такія ўстрывожаныя і заклапочаныя твары? Калі гаворка тычыцца Кропелькі...

— Ды не, сыночак,— усхапілася маці.— Я адразу, як толькі Кропельку ўбачыла, узрадавалася: слаўная яна, мілая. I сэрца ў яе добрае.

— Маці праўду кажа,— сказаў бацька, начапіўшы акуляры, і самотна ўздыхнуў.— Бяда на Руды блінец навалілася. I табе яна болей за ўсіх пагражае. Зубаты тут учыніў, сынок, гвалт. Калі ты знік, ён вырашыў, што мы схавалі цябе. I — ультыматум карасям: аддавайце залацістага. А як не аддасце, дык я ўсіх вашых дзетак панішчу...

Маці, плачучы, перапыніла горкую споведзь:

— I гэта ён, нягоднік, і робіць. Штодзень глытае па дванаццаць самых маленькіх карасікаў. Бацькі ліюць слёзы. I лічаць нас з бацькам вінаватымі: праз вашага Бубліка, маўляў, нам усім гараваць даводзіцца...

Кропелька адклала ўбок кавалачак цеста, павярнулася да Бубліка:

— Ты нешта павінен тэрмінова прыдумаць!

Бацька паварушыў плаўнікамі, пашурхаў дужкай акуляраў каля правага вока, прамовіў безнадзейна:

— Тут і не такія, як Бублікава, галовы не могуць рады даць. Нават сам Гарбок са сваім вялікім розумам шукае і ніяк не можа знайсці спосабу справіцца з нягоднікам Зубатым...

Праглынуўшы кавалачак цеста, Кропелька падзякавала і папрасіла:

— Дазвольце мне і другі кавалачак цеста ўзяць. Вельмі смачна. Гэткай смакаты я ніколі ў жыцці не ела!

— Калі ласка, дзіцятка ты наша. Калі ласка,— і маці падсунула Кропельцы самы вялікі кавалачак цеста.

—Бублічак! Ты чаго гэта Кропельку не частуеш?.. Мне за цябе сорамна.

— Я думаю, мама,— сказаў Бублік заклапочана.— Думаю!

Кропелька яшчэ раз падзякавала, адшчыкнула ад вялікага кавалка цеста, далікатна пажавала, праглынула і прамовіла пачціва і задуменна:

— Я, ведаеце, расла без бацькоў... А без бацькоў дні заўсёды горкія... Гэтага Зубатага трэба неадкладна пакараць. Што тычыцца мяне, дык я ўсе сілы аддам на тое...

Маці гэтак жа, як і бацька толькі што, сумна паварушыла плаўнікамі і горка ўздыхнула:

— Ты чула, што бацька казаў? Нават сам Гарбок нічога не можа прыдумаць!

— Гарбок, пра якога я ўжо чула, мажліва, і не можа нічога прыдумаць, але Бублік — зможа!

— Бублік? — у адзін голас здзівіліся бацька і маці.— Наш Бублік?!.

Кропелька зноў сказала цвёрда і пераканана:

— Так, Бублік — зможа! Ён перамог страшыдла, якое ў сто разоў больш жахлівае за вашага Зубатага. О-о, каб вы пабачылі хоць раз Маркіза зблізку! Але ж Бублік два разы яго перамог і ўратаваў мяне ад вострых зубоў. Ён і цяпер мяне ўратуе. I мяне, і ўсіх карасікаў. Ты гэта зробіш, Бублічак?

Бублік засаромеўся і адказаў сціпла:

— Пра тое якраз і думаю.

— Спачатку ты, калі ласка, падсілкуйся,— і Кропелька адшчыкнула ладны кавалак цеста, падсунула яго пад самы Бублікаў нос.— Трэба спачатку добра паесці. А ўжо тады пачнеш думаць. Але я ведаю, што табе думаць шмат не прыйдзецца. Ты памятаеш, як мудра перамог Маркіза? I амаль жа не думаючы!

Бублік запярэчыў:

— Не, Кропелька. Паламаць тады галаву давялося. Простае — гэта толькі з першага погляду простае. У сапраўднасці ж — яно вынік напружанай працы розуму.

— Праглыні хоць каліва, Бублічак,— папрасіла Кропелька і адшчыкнула яшчэ цеста.— Як паясі — цеста дужа ж смачнае! — дык і думкі добрыя знойдуцца...

Маці зрабіла знак бацьку, і яны адплылі крыху ўбок, да палосы мяккіх рудаватых водарасцей.

— Якая ж Кропелька клапатлівая! — шэптам прамовіў бацька.— Як гэта я адразу не разгледзеў? I прыгожая незвычайна!

— А якая разумная! Мне думаецца, што сам Гарбок будзе змушаны з гэтым пагадзіцца. I як жа яна верыць у нашага Бубліка!

Бублікаў бацька сказаў з гонарам:

— Наш Бублік гэтага варты!

Маці і бацька з замілаваннем пазіралі на Бубліка. Яны ад душы радаваліся. Вера Кропелькі перадалася і ім: нядоўга засталося панаваць Зубатаму ў Рудым блінцы. Як тое адбудзецца, яны дакладна не ведалі яшчэ, ды гэта, прынамсі, і не дужа іх хвалявала. Чорныя дні засталіся ззаду. Бублік пасталеў, узмужнеў, мае, як выявілася, вопыт барацьбы са злом. А той, хто мужна і самааддана змагаецца са злом, перамагае заўсёды.

НОВАЕ ЖАХЛІВАЕ ПАТРАБАВАННЕ ЗУБАТАГА

Зубаты праглынуў дванаццатага карасіка, выплыў на сярэдзіну сажалкі і хрыпата зароў:

— Вы мяне бачыце, карасі?

Руды блінец быццам знямеў — поўнае маўчанне. Тады Зубаты паляскаў зубамі і спытаў усё такім жа жахлівым голасам:

— Вы мяне чуеце, карасі?

Сажалка насцярожана маўчала. Дакладней, яна не маўчала. Пахаваўшыся ў ціхіх закутках, у густых спляценнях аеру і трыснягу, горка і няўцешна плакалі старыя карасі, якія толькі што страцілі сваіх дарагіх дзетак. Але горкія бацькоўскія рыданні глухаватыя шчупачыныя вушы не чулі.

Раззлаваны маўчаннем, Зубаты абвясціў:

— Я ведаю, вы чуеце і бачыце мяне, карасі! I таму зарубіце на сваіх тоўстых і тлустых насах: калі не аддасце маю здабычу — залацістага карасіка,— капцы вам усім! Амбец, адным словам! Дванаццаць карасёў, што я зараз праглынуў,— сняданак! Дванаццаць глыну на абед. I гэтулькі ж — на вячэру. I не рыйце пячоры ў гразі, не хавайцеся за карані аеру і трыснягу — мой дужы хвост павымятае вас з вашых схованак. Таму патрабую: не растрачвайце дарэмна ў працы тлушч. Я люблю, калі вы тлусценькія, мя-якенькія. Касцістыя мне не даспадобы, бо яны засядаюць у горле. Касцістага заўсёды трэба заесці тлусценькім і мякенькім. Шчу-шчу-шчу... Усё зразумелі, карасі?..

Аніводны карась і слова не прамовіў у адказ. Тады Зубаты павольна паплыў усцяж зялёнай сцяны аеру і пяць разоў паўтарыў тое, што ён абвясціў на сярэдзіне сажалкі.

— Зубаты горшы за Маркіза,— пошапкам сказала Кропелька.

Бублік, які разам з ёю стаіўся каля старога бярозавага карча, усміхнуўся:

— Цяпер уяўляеш, Кропелька, што нам з Гузікам давялося перажыць, калі гэтае страшыдла пёрла за намі? I каб не саржавелая бляшанка, на якой намаляваны струкі гароху, мы з табою аніколі б і не сустрэліся. Мяне не было б ужо сярод жывых!

— Дзякуй бляшанцы,— сказала Кропелька.— Каб не яна, дык я пражыла б, відаць, усё жыццё і не ўведала, што існуе цудоўны Руды блінец. Гэта ж самае прыгожае месца на ўсёй зямлі!

Бублік уздыхнуў:

— Яно было б гэткім, каб не Зубаты. Чуеш, якую паганую песню ён гарланіць?

Зубаты плыў цяпер каля супрацьлеглага берага сажалкі, хрыпата гарланіў сваю песню, і кожнае слова яе было добра чуваць.

— Нагадвае песню Маркіза,— сказала Кропелька.— Нешта ёсць у гэтых спевах агульнае.

— Песні нягоднікаў заўсёды аднолькавыя,— сказаў Бублік.— Ад іх, як кажа мой татка, патыхае нядобра.

Кропелька пасмялела, выплыла з-пад карча, пацерлася плаўніком аб тоўстую зялёную чараціну і здзівілася:

— А яна ж дужа мяккая і цёплая. Гразь на дне халаднаватая. А чараціна цёплая.

— Гразь — нежывая. А чараціна — жывая,— растлумачыў Бублік.

Кропелька зрабіла і яшчэ адно адкрыццё, якое яе вельмі здзівіла і ўзрадавала:

— I яна трымціць, нібы спявае. Дзіўна як!

— Вецер над возерам. Ад гэтага чараціна і трымціць,— зноў растлумачыў Бублік. Пра чарот яму шмат што рас­казвала маці, і ён цяпер быў рады, што можа паказаць свае веды.— Чарацінка быццам струна — усе гукі па ёй сюды ідуць, у карані. Усё залежыць ад ветру: які вецер, гэткая ж і песня.

— I ты, я памятаю, складаў песню. А я і не чула яшчэ яе. Праспявай яе, калі ласка!

— Спяваць, калі наўкола гэтулькі бяды? — Бублік паглядзеў на Кропельку з папрокам.— Бацькі, якія страцілі сваіх дзетак, абліваюцца горкімі слязьмі... А мы — спяваць? Пра што ты просіш, Кропелька? Апамятайся!

Кропелька сказала вінавата:

— Даруй мне, Бублічак. Столькі цікавага і невядомага адкрываецца мне ў Рудым блінцы, што я зрабілася няўважлівая. Але гэта ад узрушэння, а зусім не таму, што я чэрствая душою. Верыш мне?

— Каб не было веры, дык я зусім іначай з табою размаўляў бы.

— Дзякуй табе, Бублічак. I спадзяюся, што песню, якую ты складаеш, мне пачуць давядзецца.

Бублік запэўніў яе:

— Разлічымся з гэтым нягоднікам Зубатым, уратуем Руды блінец ад бяды, тады і заспяваем радасныя песні.

— Хоць бы хутчэй нам перамагчы і адолець Зубатага! Але вось як тое зрабіць? — сказала Кропелька, і вочы ў яе былі заклапочаныя.— У цябе, Бублічак, аніякай задумы яшчэ не склалася?

— Не склалася, на жаль,— Бублік пакратаў губамі чараціну.— Учора думаў. Сёння ранкам думаў. Вось і зараз галаву ламаю,— і ён прытуліўся лобам да чараціны.— Але нічога канкрэтнага пакуль што не складваецца. I я ў вялікім адчаі!

Кропелька яго супакоіла:

— Калі ўжо Гарбок у тупіку сядзіць з гэтай справаю, дык не варта вельмі нудзіцца і табе. Геніяльныя думкі, як я чула, заўсёды нараджаюцца нечакана.

Бублік уздыхнуў, яшчэ шчыльней прыціснуўся лобам да чараціны:

— А ў мяне ўвогуле аніякіх думак у галаве няма. Нешта незразумелае творыцца. Толькі асобныя словы, імёны...

— Я раптам падумала... Не, я проста згадала дзяўчынку Сашу.

— Дзіўнае, між іншым, супадзенне,— сказаў Бублік.— Яе імя і мне згадалася.

Кропелька ўзбадзёрылася, прамовіла ўпэўнена, з націскам:

— Не дзіўнае тут супадзенне. I зусім невыпадковае. Нам трэба паклікаць на дапамогу Сашу.

— Паклікаць можна. Але ж ці пачуе яна нас? Тут варта падумаць.

Побач з Бублікам прыткнулася да чараціны і Кропелька. Памяркоўна прапанавала:

— Трэба крыху падумаць моўчкі. Мама, помніцца, часцяком мне казала: калі ўзялася думаць, дык думай моўчкі. I табе ад гэтага спакайней, і мне лягчэй.

Праз нейкі час Бублік адштурхнуўся ад чараціны і прапанаваў плысці ў Хлебную затоку. Ён сказаў, што нічога іншага прыдумаць не ў стане.

— Такая думка ўзнікла зараз і ў мяне,— узрадавалася Кропелька.— Ты быццам яе прачытаў. Я вось спрабую прыгадаць, што сказала Саша, калі абярнула наш шкляны палац? У тваёй памяці што-небудзь засталося?

— Толькі асобныя словы. Кепска было чуваць, бо вада булькацела.

— Можа, я памыляюся, але мне тады падалося, што яна абяцала прыходзіць да Рудога блінца. Яшчэ нешта пра хлеб казала.

Слова «хлеб» Бублік таксама прыгадаў. Ён зрабіў выснову, што калі Саша іх чакае, дык можна лічыць: ім моцна пашчасціла.

— Павінна пашчасціць,— упэўнена сказала Кропелька.— Я заўважыла: мне вельмі шанцуе з тае часіны, як мы пазнаёміліся і пасябравалі.

— Тое ж самае я і за сабою пачаў заўважаць,— прызнаўся Бублік.

— Дык чаго ж мы марудзім? Трэба неадкладна шукаць Сашу!

Бублік хітнуў галавой у бок Чаромхавай затокі, адкуль даносілася нахабная шчупаковая песня.

— Пачакаем, пакуль Зубаты супакоіцца. Ён зараз забярэцца пад карані чаромхі і гадзіны са дзве будзе драмаць. I гэты момант мы выкарыстаем.

— Можна ж па чаратах плысці!

— Дужа доўга. Страцім шмат часу,— запярэчыў Бублік.

Кропелька раптам спахапілася:

— Ой, пра галоўнае забыліся! Трэба ж бацькоў папярэдзіць. Няхай ведаюць, куды мы паплылі. Іначай яны будуць непакоіцца.

Бубліка яе прапанова вельмі расчуліла.

— Малайчына, а я і не падумаў пра гэта,— сказаў ён.— Твая праўда, плысці гэтак далёка, не папярэдзіўшы бацькоў, нельга. Так робяць нявыхаваныя дзеці.

— Выхаванне — галоўнае,— сказала Кропелька.— Мая мама гэта гаварыла штодзённа.

Бублік ад душы рассмяяўся. Заўважыўшы, што Кропелька пакрыўдзілася, ён таропка растлумачыў:

— Я смяюся не з таго, што мама твая гаварыла. Гарбок кожную лекцыю гэтымі словамі пачынае. Быццам магнітафон уключае: выхаванне, выхаванне і яшчэ раз — выхаванне. I мае бацькі без гэтых павучанняў таксама абысціся аніяк не могуць. Ажно смешна робіцца!

Але Кропелька не засмяялася.

— Павучанні старэйшых мяне часцяком раздражняюць,— прамовіла яна разважліва.— Але я прыкмеціла, што ад іхніх павучанняў, калі іх уважліва выслухаеш, нешта ў табе істотна зменьваецца. Нібы шырэй адкрываюцца вочы. I робіцца больш пільны зрок!

Бублік з усмешкай яе перапыніў:

— Ты гаворыш, нібыта наш Гарбок: «Шырэй адкрываюцца вочы», «вельмі пільны зрок»... У кожнай лекцыі Гарбок гэта паўтарае без стомы.

— А ён і сапраўды дужа вучоны, гэты ваш Гарбок? — спытала Кропелька.

— Сама ўбачыш, як яго паслухаеш. Але цяпер ён лекцыі не чытае. Зашыўся ў даведнікі і слоўнікі па рыбацкай справе, спрабуе дашукацца нейкага спосабу пазбавіцца ад Зубатага. Ды, як ты сама чула, нічога добрага ў яго пакуль што не выходзіць.

— У нас выйдзе, Бублічак,— упэўнена прамовіла Кропелька.— Есць, ёсць у мяне такое прадчуванне. Бачыш? Гэта ж вясёлка! Варта мне яе ўбачыць — мае жаданні спраўджваюцца. Такая радасць, што я вясёлку зараз бачу! Такая радасць!

Кропелька пацалавала Бубліка ў шчаку каля правага вока. Бублік ад радаснага ўзрушэння ажно сеў на хвост, і хвост так глыбока ўторкнуўся ў сінія водарасці, што яму каштавала вялікіх намаганняў яго адтуль выблытаць.

Бублік адчуў сябе шчаслівым, якім аніколі не быў да гэтага дня. Ён бачыў вясёлку над Рудым блінцом шмат разоў. Але такой шырокай, такой дзівоснай па выразнасці колераў, здаецца, над сажалкай яшчэ не было. Не адна, а нібы чатыры вясёлкі злучаюць берагі шырокімі рознакаляровымі палосамі. Палосы ўвесь час пераліваюцца, паміж імі ўзнікаюць дзівосныя зоркі, па баках іх таксама трымцяць вясёлкавыя промні, маленькія і рухавыя.

Бубліку здалбся, што і сам ён з Кропелькай зрабіліся часцінкаю аграмаднай вясёлкі і плывуць па залачонай рознакаляровай палосе ў дзівосны, цудоўны казачны свет.

ВАДЗЯНІК МАЛІНАВАЯ ПАЦЕРКА

Саша сядзела на беразе Рудога блінца і самотна глядзела на зыркае рабацінне, што хвалямі перакочвалася па сажалцы. Яна пакрышыла і пакідала ў ваду чатыры пульхныя, спечаныя на смятане аладкі. Стамілася ўжо і аладкі крыШыць, і Бубліка клікаць, і спадзявацца. Ужо і язык забалеў, і ў горле перасохла, і адна-адзінюсенькая аладачка засталася, якую, відаць, не варта кідаць у сажалку. Калі і дагэтуль не прыплыў залацісты карасік, дык і не пакажацца. I яго, вядома, можна зразумець. Хто, скажыце, калі ласка, захоча перасяляцца з прасторнай сажалкі ў маленькія і няўтульныя начоўкі?..

Яна села бліжэй да вады, на мяккі затравелы пагорачак, адкусіла рудаваты, добра падпечаны краёк аладкі і тут убачыла на лісце падарожніка вялізнага чорнага жука. Ён варушыў доўгімі галянастымі нагамі, нібы спрабуючы ўзляцець.

— О-ой, які жук дзіўны! — выгукнула Саша.

— Я не жук, дарагая дзяўчынка Саша. Я вадзянік Малінавая пацерка. Я адзіны чараўнік, які застаўся ў Рудым блінцы.

Саша не здзівілася, што жук размаўляе з ёю. Яна з цікавасцю паглядзела на яго і засмяялася.

— Чараўнік, кажаш? А чаго ж гэткі бездапаможны?

— Я трапіў у бяду, таму і зрабіўся бездапаможны.

Чараўнікі, між іншым, таксама трапляюць у бяду. Злыя чараўнікі не баяцца бяды. А я — чараўнік добры...

Саша пачала распытваць вадзяніка, і той ахвотна расказаў, як трапіў у бяду. Уночы, аказваецца, браканьеры поўзалі тут з крыгай. Вадзянік дапамагаў карасям ратавацца і шмат каго ўратаваў ад сеткі. Але драўляным полазам крыгі яму пашкодзіла правае крылца, і таму ён зрабіўся бездапаможны.

Саша прыкмеціла пагнуты і патрушчаны аер, шматкі падсохлых водарасцей, раскіданыя сям-там па беразе, і горка заплакала. Цяпер яна зразумела, чаму Бублік не падае голасу. Ён, відаць, трапіў у крыгу і загінуў...

— Бублік на гэтым беразе ўночы не быў,— сказаў вадзянік.— Ён жывы і здаровы!

Саша таропка спытала:

— Дык ты ведаеш майго Бубліка?

— Вельмі добра ведаю. I нават ведаю, што ён збіраецца плысці сюды, у Хлебную затоку. Роўна праз гадзіну ён будзе тут разам з Кропелькай.

— I Кропелька таксама жывая?

— Канечне! Бублікавы бацькі вельмі задаволены, што ў яго такая прыгожая і разумная сяброўка.— Вадзянік паварушыў правай лапкаю, нібы спрабуючы адпіхнуцца ад ліста падарожніку.— Але, шаноўная Саша, мы з табою толькі гаворым, а справа не робіцца. Мне, ведаеш, патрэбна дапамога...

Сашы зрабілася сорамна. Чараўнік Малінавая пацерка ляжыць і не можа ўзняцца. А яна спакойна жуе смачную аладку і вядзе размовы.

— Бяры палову аладкі,— сказала Саша і працягнула вадзяніку рэштку аладкі.— Яна вельмі смачная. Шкада, што я не ўбачыла цябе раней, калі ў мяне было шмат аладак. Але ты адразу падужэеш, калі з'ясі і гэтую палову. Мама пякла аладкі на смятане...

Вадзянік паварушыў правай лапкаю і сказаў са шкадаваннем:

— Ты, Саша, слухала мяне не дужа ўважліва. Я казаў табе, што зрабіўся бездапаможны, бо ў мяне перакручана правае крылца. I самому паставіць яго на ранейшае месца няма як. Таму я прашу, каб гэта зрабіла ты. Толькі глядзі, не нарабі яшчэ большай бяды. Бо калі пакруціш яго не ў той бок, у які рухаецца стрэлка гадзінніка, дык апош­няя малінавая пацерка сарвецца з майго вейка і я не паспею аддаць яе табе. Ты бачыш, якая яна?

Саша прыгледзелася да кропелькі, што вісела ў вадзяніка на вейку правага вока, і здзівілася:

— Сапраўды, яна малінавага колеру. Быццам спелая малінінка вісіць. Я вельмі люблю збіраць маліну. I есці таксама.

— Гэтую малінінку нельга есці. У ей — вялікія чары. Але жыццё ў яе дужа кароткае. Пакуль малінавая пацерка ў цябе на далоні, ты павінна паспець сказаць пра свае жаданні. Што паспееш папрасіць, дык тое і зробіцца...

— I ты дасі мне гэтую малінінку? — Саша паглядзела на вадзяніка з недаверам, іначай? Я сказаў, што аддам яе табе? Значыцца, я павінен абавязкова сваё слова стрымаць. Той, хто абяцае і свае абяцанні не выконвае, не заслугоўвае павагі. Такі чалавек анічога не дасягне ў сваім жыцці. I верных і надзейных сяброў у яго ніколі не будзе. Саша сказала ўпэўнена:

— Я свае абяцанні заўсёды выконваю. I не хвалюйся, калі ласка, дарагі вадзянік Малінавая пацерка. Выпрастаю я тваё крылца правільна, асцярожна і ласкава, каб болей яно ніколі не балела.

— А як рухаецца стрэлка гадзінніка? — спытаў вадзянік.

— Вось так,— Саша прыставіла пальчык да левай далоні і паказала, як рухаецца стрэлка гадзінніка.

— Правільна. Але ж ты не папытала, якую стрэлку я меў на ўвазе?

— Яны ж усе рухаюцца ў адным і тым жа напрамку!

— Правільна,— сказаў памяркоўна вадзянік.— Але рухаюцца яны неаднолькава. Тая, што адлічвае гадзіны, рухаецца марудна. Тая, што адлічвае хвіліны, рухаецца ў шэсцьдзесят разоў хутчэй. А тая, што паказвае секунды, яшчэ шпарчэй ляціць: пакуль пройдзе адна хвіліна, гэтая, секундная, стрэлка зробіць шэсцьдзесят крокаў. Няўжо ты гэтага не ведала?

— Я гэта ведала яшчэ летась, калі не хадзіла ў школу,— пакрыўджана сказала Саша.— А вось якую стрэлку ты меў на ўвазе, дык гэтага я папытаць пасаромелася.

Вадзянік Малінавая пацерка сказаў ласкава:

— Ты, Сашачка, памятай: распытваць ніколі не сорамна. Сорамна, калі не ведаеш, а папытаць не хочаш. А яшчэ горш, калі ты робіш выгляд, што ведаеш.

— Дык як пакручваць крылца? — спытала Саша.— Як якую стрэлку?

— Я меў на ўвазе секундную стрэлку. I пакручваць — гэта вельмі важна, вельмі! — трэба маленечкімі штуршкамі. Пакручвай маё крылца, быццам адлічваеш секунды. Трэба зрабіць гэта роўна пятнаццаць разоў. I не памыліся!

— А раптам памылюся?

— Я вельмі задаволены, што ты гэтак адказна ставішся да працы, якую я табе даручаю,— сказаў вадзянік.— Бо памылкі аніякай не павінна здарыцца. Калі ты хоць раз крутанеш больш, чым патрэбна, ці яшчэ што-небудзь наблытаеш, я ператваруся ў звычайнага жука. А ты ніколі не атрымаеш дзівосную Малінавую пацерку. Але я ўпэўнены, што ты памылкі не зробіш. Ты можаш лічыць аж да ста, я гэта ведаю.

— Так, лічыць я магу да ста без памылак,— з гонарам сказала Саша.— Магу палічыць!

— Я табе давяраю. Бярыся за маё крылца.

Чорнае крылца было халаднаватае. Саша пакручвала яго і са здзіўленнем заўважыла, што яно робіцца ўсё цяплейшае, быццам грэецца знутры. Ад напружання ў Сашы ажно спацеў лоб. Буйныя кроплі поту цяклі па патыліцы. Але яна не зважала на гэта і ўпэўнена падлічвала рухі сваіх пальцаў. Ей здалося, што пад крылцам схаваны вялікі гадзіннік, які гучна і выразна цікае, нібы адлічвае секунды.

— Пятнаццаць,— уголас радасна выгукнула Саша.— Усё! Роўна пятнаццаць! Я не памылілася!

I ў той жа самы міг, як Саша сказала гэта, адбыўся цуд. Вадзянік Малінавая пацерка ўзняўся на ногі. На жука ён быў зусім не падобны. У яго быў прыгожы твар, толькі дужа стомлены, і здаваўся надта ўжо знаёмым. Але Саша не змагла прыгадаць, дзе і калі яна гэты твар бачыла.

— Зараз, Сашачка, ты возьмеш Малінавую пацерку,— сказаў вадзянік,— і скажаш, чаго ты хочаш. Памятай: дзівосная малінінка, як ты кажаш, выпарваецца вельмі хутка. А новая ў мяне будзе толькі праз сто гадоў. Раней яна не саспее. Праўда, тут не ўсё і ад мяне самога залежыць...

— А можна мне папрасіць пацерку, каб я зрабілася такая ж, як і Бублік? Я тады плавала б з ім і Кропелькаю.

— Малінавая пацерка зробіць усё, што ты захочаш,— сказаў вадзянік.

Саша ўзрадавалася, папрасіла нецярпліва:

— Хутчэй жа давай мне яе сюды! Малінавая пацерка легла на Сашаву далоньку.

— I ведай яшчэ вось што, мілая слаўная дзяўчынка,— прамовіў вадзянік, і голас яго гучаў цяпер ціха, нібы даносіўся аднекуль здаля.— Калі захочаш, каб усё было па-ранейшаму, ты павінна сто...

Што казаў далей вадзянік, Саша не чула. Яна глядзела на пацерку і са здзіўленнем заўважала, што тая ўвачавідкі меншае, як быццам раптоўна высыхае на далоні, а дробныя і белыя зернеткі нібы зліпаюцца ў няроўны пухірысты камячок.

— Карасікам хачу зрабіцца,— хуценька прамовіла Саша.— Такім жа, як Бублік. I плаваць разам з ім. I сябраваць з ім і Кропелькаю. I каб яны мяне разумелі. А потым...

Нічога болей Саша сказаць не паспела. Малінавая пацерка знікла, растала. Некуды знік і вадзянік. Усё наўкола дзівосна змянілася. Не стала белых бяроз на беразе сажалкі, не стала затравелага пагорачка, за якім зялёнай сцяною рос чарот. Не стала і дзяўчынкі Сашы, яна ператварылася ў залацістага карасіка.

Наўкола была толькі вада, крыху рудаватая.

«Ой, што ж я нарабіла?! — з жахам падумала Саша.— Я ж не спытала ў вадзяніка галоўнага: як мне дамоў вярнуцца, калі захочацца? Мама ж будзе вельмі сварыцца. калі даведаецца, што я ў залацістага карасіка перарабілася. I татка будзе сварыцца. I плакаць будзе. I як жа мне без школы жыць? Наўкола ж толькі вада. А ў вадзе чытанку не разгорнеш, у сшытачку нічога не напішаш...»

Саша ўявіла сабе ўсё гэта і горка заплакала. Гора яе было такое вялікае, што яна нават не ўзрадавалася, калі ўбачыла побач з сабою Бубліка і Кропельку.

Атыя ажно скакаць пачалі ад радасці.

— Сашачка, Сашачка,— паўтарала і паўтарала, нібы спявала, Кропелька.— Як жа добра, што ты з намі.

— Гэта найвялікшае шчасце, што ты тут, што мы разам,— сказаў Бублік, і словы яго ішлі ад душы.— Ты нават не можаш сабе ўявіць, як нам пашчасціла. Але чаму. Саша, у цябе на вачах слёзы? Чаму ты плачаш?

— А як жа мне не плакаць? — спытала Саша, здзіўленая тым, што яе не разумеюць.— Я нарабіла вялікай бяды!

Бублік сказаў памяркоўна:

— Паплылі ў засень чаратоў. Там ты нам усё падрабязна раскажаш,— ён павярнуўся да Кропелькі і загадаў: — Плыві наперадзе, Кропелька. А я ззаду буду, каб, у выпадку чаго, нашу дарагую госцю абараніць...

Плысці было вельмі лёгка. Дыхалася таксама лёгка. Над галавой зіхацела, быццам з дзіўнымі вясёлкамі перамешаная, вада. Сашы зрабілася крыху весялей.

Але ў чаратах, расказваючы пра сваю вялікую памылку, яна зноў горка расплакалася.

— Як жа мне цяпер дамоў вярнуцца? Як жа цяпер у школу пайсці? Без школы я ж не змагу жыць!

— Галоўнае — не адчайвацца,— параіў Бублік.— Наш Гарбок, самы мудры і разумны карась Рудога блінца, ведае, як мне здаецца, усе таямніцы свету. Не можа быць, каб ён не ведаў вадзяніка Малінавая пацерка. Гарбок табе дапаможа.

— Толькі не цяпер, а крышку пазней,— сказала Кропелька.— Зараз ён заклапочаны ўратаваннем маленькіх карасікаў. У нас жа, Саша, вялікае гора. А можа, ты нам зможаш дапамагчы? Ты чула пра шчупака Зубатага?

Саша адказала, што пра Зубатага яна нічога не ведае. Праўда, ведае, што ў рэчках і азёрах жывуць шчупакі. Гэта вельмі драпежныя істоты. Дзядзька Пётра казаў, што шчупак, каб прыбавіць у вазе на кілаграм, павінен зжэрці болей за пяць кілаграмаў рыбы.

— Зубаты не проста шчупак,— сказала Кропелька.— Гэта, калі хочаш ведаць, жахлівая акула. Нават і яшчэ горш!..

— Пачакай, Кропелька,— папрасіў Бублік.— Не трэба Сашу запалохваць. Мы ёй усё падрабязна раскажам...

Калі Саша пра ўсё дазналася, яна зразумела, што яе бяду ніяк нельга параўнаць з горам, якое звалілася на Руды блінец. Вярнуцца дамоў яна, Саша, паспее. Бубліку і Кропельцы патрэбна яе дапамога. I не толькі ім, але і ўсім малым карасікам сажалкі. I сябры вельмі разумна зрабілі, што звярнуліся за дапамогай да Сашы. Хай сабе іхні Гарбок, самы разумны карась Рудога блінца, не можа знайсці рады ад гэтага крыважэрнага Зубатага. Яна, Са­ша, гэта зробіць. Магчыма, давядзецца крышку тут затрк мацца. Але ёй з сябрамі сумна не будзе. А калі мамі даведаецца, чаму яна, Саша, так доўга недзе прападала дык усё зразумее. Сашына мама яшчэ будзе ганарыці: сваёй дачкой, яе смеласцю і адданасцю сяброўству. I ў шкс ле будзе пра што расказаць. Усе ў класе раты паразя; ляюць, калі яна раскажа пра свае дзівосныя прыгоды I не проста пра прыгоды, а пра змаганне за шчасце сябро

— Мне трэба на вашага Зубатага хоць адным вока зірнуць,— сказала Саша.

Кропелька і Бублік спалохана, у адзін голас выгукнул

— Гэта небяспечна!

— Але ж як мне змагацца з вашым Зубатым, калі х нават не бачыла яго? — сказала Саша і дадала: — Вы мне Зубатага хоць здаля пакажыце.

— Здаля? — спытаў Бублік.— Здаля можна. Але толькі не цяпер, а крышку пазней. Зубаты на сняданак пра глынуў дванаццаць карасікаў і будзе спаць да абеду.

— Дык яно ж і добра, што спіць,— зарадавалася Саша.— Можна ціхенька падплысці і як след яго разгледзес Дзе ён спіць? У Чаромхавай затоцы? Мы да яе шмат раз з бацькамі хадзілі. Вясной — па кветкі. А ўлетку — па ягады. Мама з імі піражкі пячэ. I варэнне варыць. Дужі смачнае.

— А мне не падабаецца,— сказала Кропелька.— Здаеца, ты кідала ў начоўкі булку з чаромхавым варэннем. Ад яго губы, быццам гумкаю, звязвае. А вось булка з маслам — добра. З маслам булка смачная вельмі. I хлеб так сама. Праўда, Бублік?

Бублік паківаў галавой у знак згоды. Але сказаў не зусім пра іншае:

— Бацькі, відаць, непакояцца: мы паплылі і зніклі. Трэба вяртацца дамоў.

— А Чаромхавая затока? — здзівілася Саша.— Я хачу абавязкова зірнуць на Зубатага.

— Там дужа глыбока,— сказаў Бублік.— I берагі зусін чыстыя — нам няма дзе схавацца, калі шчупак нас заўважыць. Таму зробім вось што. Зараз вяртаемся дамоў і супакоім бацькоў. Потым рушым у чараты. Там у нас ёсць слаўная мясцінка: мы і Зубатага, калі ён выплыве з Чаромхавай затокі, будзем добра бачыць, і яму да нас там не дабрацца. Вы згодны з маёй прапановай?

— Так, вядома,— адразу пагадзілася Кропелька.— Думаю, што і Саша не будзе пярэчыць. Так, Саша?

— Вы тут лепей за мяне ўсё ведаеце. Таму я вас буду слухацца. Рабіце так, як лічыце патрэбным. А я тым часам буду выпрацоўваць план дзеянняў!

Бублік адразу павесялеў. Ён ласкава зірнуў на Сашу і паплыў, імпэтна заграбаючы плаўнікамі. Цяпер, калі яны ўтраіх, усё павінна быць добра. Але і ён не будзе спаць у шапку. Ён таксама складзе план, як змагацца з ворагам і перамагчы. Потым яны абмяркуюць планы і выпрацуюць адзін, і гэты план, несумненна, прынясе ім поспех.

НЕЧАКАНАЯ СУСТРЭЧА I НЕЧАКАНАЯ ПЕРАМОГА

Чым далей яны адплывалі ад берагоў Хлебнай затокі, тым Саша ўсё больш і больш абуралася. Хто, калі і навошта панакідаў у Руды блінец гэткую процьму самых розных рэчаў? Бляшанкі ад кансерваў, белыя слоікі ад смятаны, мяшэчкі ад малака, белае, рудое і чырвонае рыззё, падраныя і нават цэлыя — хоць ты іх надзявай! — чаравікі і тапачкі, паламаныя дзіцячыя цацкі, тоўстыя і тонкія скруткі белага, сіняга, чырвонага, зялёнага дроту. Некаторыя рэчы ляжаць тут даўно, прыцярушаны сатлелымі водарасцямі. Але шмат якія трапілі на дно сажалкі зусім нядаўна, на іх нават глей не паспеў асесці.

Да некаторых бляшанак і асабліва чорнага сатлелага рыззя нават і блізка нельга падплысці — такім смуродам ад іх патыхае. Каля пластмасавых кубачкаў, колцаў і накрывак можна дыхаць спакойна, бо непрыемных пахаў амаль няма. Але ўсё роўна адчуваеш, што нібы брыдзеш па могілках, якія невядома кім і навошта створаны.

Каля вялікай тэракотавай лялькі Саша спынілася. У лялькі выдраны амаль усе валасы, заляпаны нейкай незразумелай фарбаю вочы. На правай руцэ вісіць падраная мужчынская панчоха ў чырвоныя і сінія квадрацікі, і здаецца, што лялька сіліцца нацягнуць гэтую панчоху на сагнутую левую нагу. Да калена правай нагі прытуліўся дзіцячы тапачак з разадраным мыском, з якога тырчаць два фламастэры; тапачак шырокі ў пятцы: туды ўвапхнуты складзены ўдвая сіні блакноцік.

— Гэтак жа нельга жыць,— абурана выпаліла Саша.— О-ой, каб гэта бачыла мая мама!

Кропелька і Бублік не зразумелі, пра што ідзе гаворка.

— Ты што маеш на ўвазе? — спытаў ён і тут здагадаўся, чым так абурана Саша.— А-а-а... Ты гаворыш пра рэчы, што скрозь параскіданы на дне сажалкі?

— Ведама! Мая мама адразу пачынае сварыцца, калі рэчы раскіданы па хаце альбо ў двары. Кожная рэч павінна знаходзіцца на сваім месцы. Каб парадак быў, адным словам.

— Але гэтыя рэчы не нашы,— растлумачыў Бублік.— Іх кідаюць у сажалку рыбакі.

— Дык трэба сказаць, каб яны гэтага не рабілі!

— Рыбакі, па-першае, нас не разумеюць. А па-другое, карасі нават удзячны ім за тое, што яны кідаюць нам бляшанкі,— сказаў Бублік.

— Чаму ўдзячныя? — не зразумела Саша.

— У бляшанках часцяком знойдзеш чарвячкоў. Альбо кавалачкі мяса ці крупы. Альбо цеста. Яно смачнае і мяккае. Бляшанкі, між іншым, не самае горшае, што кідаюць нам з берага...

— Бляшанка, каб ты ведала, Бубліка ад смерці ўратавала,— умяшалася ў гаворку Кропелька.— Калі яны з Гузікам уцякалі ад Зубатага, на шчасце, трапілася бляшанка і ім было дзе схавацца. А каб не гэта, дык Бубліка ўжо не было б у жывых!

Сашу гэта, аднак, не пераканала. Яна вяла сваё:

— Жыць у такім вэрхале, як кажа мама, нельга. З малых гадоў трэба прывучацца да парадку. Трэба прымусіць тых, хто накідаў у Руды блінец ламачча, вычысціць сажалку. I рашуча забараніць кідаць смецце і бруд у ваду!

— А як тое зрабіць?

— Я дакладна яшчэ не ведаю,— сказала Саша.— Але гэтым, думаю, мы зоймемся пазней. Мая мама ад мяне што патрабуе звычайна? Не хапайся за розныя справы адначасова. Зрабі адно, тады бярыся за другое. Сёння ў нас з вамі які найпершы клопат?

— Зубаты,— сказала Кропелька.

— Так, ён,— пацвердзіў вельмі коратка і Бублік.

— Вось мы і пакажам яму, як кажа дзядзька Пётра, дзе ракі зімуюць,— паабяцала Саша.— Дарэчы, у вас тут ёсць ракі?

Кропелька няпэўна пакруціла галавой: пра ракаў яна нічога не ведала і не чула. Але прызнацца ў тым не хацела і зірнула на Бубліка, нібы просячы растлумачыць, што тут да чаго.

— Цяпер у Рудым блінцы ракаў няма,— сказаў Бублік. Ён чуў ад бацькі пра горкі лёс ракаў, і яму цяпер было прыемна паказаць сваю дасведчанасць.— Яны некалі жылі ў Чаромхавай затоцы. Ды летась іх вылавілі рыбакі. Аніводнага не засталося.

— Тым не менш, Зубатаму трэба паказаць, дзе ракі зімуюць,— сказала Саша.— Дзядзька Пётра гаворыць, што кожнаму карысна тое ведаць.

Хлебная затока скончылася. Замест таго каб плысці ўсцяж берага, пад аховай чаратоў, Бублік прапанаваў падацца напрамкі.

— Так намнога бліжэй,— даводзіў ён.— Мы вельмі познімся. I, ведаю, бацькі будуць сварыцца.

— А Зубаты? — спалохалася Кропелька.— Ён жа і той раз улавіў цябе на сярэдзіне сажалкі. Калі ты з Гузікам плыў.

Сашы, аднак, падабалася тое, што прапаноўваў Бублік.

— Навошта ж плесціся доўгай дарогай, калі ёсць карацейшая? — здзівілася яна.— Мама заўсёды кажа, што да мэты трэба выбіраць дарогу карацейшую.

— А Зубаты? — зноў нагадала Кропелька.

— Дык ён жа, вы гаварылі, спіць зараз! — сказала Саша.

Кропелька паўзіралася ў цёмную глыбіню наперадзе, сказала, быццам да нечага прыслухоўваючыся:

— Зубатаму нельга давяраць нават тады, калі ён спіць. Навошта нам рызыкаваць?

Бублік завагаўся. Слушна, вядома, гаворыць Кропелька. Але ж нельга не паказаць Сашы сваю смеласць і адвагу!

— Плывём карацейшаю дарогаю,— сказаў ён і рэзка крутнуў хвастом.— Першы паплыву я. У мяне вочы зоркія, і я здаля Зубатага ўбачу. Калі ж нявыкрутка, дык паспеем у чараты шуснуць. Той раз, ведаеце, ён доўга не мог нас з Гузікам дагнаць.

— Сашы будзе цяжка,— зазначыла Кропелька.— Яна ж не такі плывец, як ты.

Па ўсім было відаць, што Кропелька не хоча рызыкаваць. Але тое, што яна сказала, пакрыўдзіла Сашу. Ей, Сашы, будзе цяжка? Ды яна з дзядулем у Чорным моры плавала, дзе хвалі на горы падобныя. I нічога, не збаялася хваляў тых! А тут — нейкая сажалка! Ды яна, Саша, іх перагоніць. Будуць ведаць!

— Мне цяжка не будзе,— сказала Саша,— бо плаваю вельмі добра. Я нават на моры плавала.

— Ты нам абавязкова раскажаш пра мора,— сказаў Бублік.— А цяпер, сябры, уперад! I па баках глядзіце ўважліва!

Але як ні ўважліва глядзеў наперад і па баках Бублік, Зубатага ён правароніў. Першая ўбачыла яго Кропелька.

— Шчупак! Вунь ён! — гукнула яна спалоханым і тоненькім, нібы са свістам, голасам.— Зубаты! Я ж вам казала! Я ж вас папярэджвала! От жа нарабілі бяды, што мяне не паслухалі!

— Назад! — скамандаваў Бублік.— Назад, да чаратоў! Там ён нас не ўловіць! Там — паратунак!

Але ў трыснёг, выратавальны і блізкі, дарогі ўжо не было. Нібыта чорная тарпеда, Зубаты выскачыў з глыбіні, мільгануў па правы бок ад Бубліка і спыніўся, упіраючыся шырокім хвастом у тонкае карэнне чароту.

— Здароў быў, залацісты! — гаркнуў Зубаты.— Вось мы з табою і стрэліся.

Саша зусім не спалохалася Зубатага, бо бачыла шчупакоў, якіх яе дзядуля часцяком прывозіў з Бярэзіны. Некаторыя былі нават большыя і таўсцейшыя за гэтага.

— А чаго вы тут? — здзіўлена спытала яна Зубатага.— Мне казалі, што вы ў Чаромхавай затоцы леглі нібыта спаць.

Зубаты, які толькі цяпер угледзеў Сашу, здзіўлена заміргаў.

— Спаць? Шчу-шчу-шчу...— Ён рагатнуў.— Як жа мне спаць, калі дружбачок мой залацісценькі не спіць? — Зубаты зноў залыпаў вачыма і ўтаропіўся на Сашу.— Што гэта, дваіцца ў вачах? Быў жа адзін залацісты!

Кропелька, якая ад жаху ўся дрыжала, ціхім маркотным голасам растлумачыла:

— Гэта — дзяўчынка Саша. Наша госця,— і яна паказала плаўнічком на Сашу.— А гэта — Бублік. Ваш знаёмы...

Зубаты зыркнуў на Кропельку, нахіліў галаву, каб разгледзець яе, хмыкнуў:

— Шчу-эм, шчу-эм... Ты нешта, маляўка, змізарнела за гэты час. Здаецца, калі ты са сваім залацістым сябрам хавалася ў бляшанцы, дык намнога таўсцейшая была. Ці я памыляюся?

— Памыляецеся,— сказала Саша.— Таго карасіка ўжо няма. Яго праглынуў нахабны Маркіз.

Зубаты незадаволена патрос галавой:

— Ты навошта мяне ўводзіш у зман? Маркіз тут адзін, як вядома ўсім. I князь у Рудым блінцы таксама адзін. Гэта я, Зубаты!

— Я кажу пра ката...

Саша не паспела дагаварыць да канца. Зубаты раззлавана перапыніў яе:

— Князь адзін у Рудым блінцы. I кат таксама адзін у Рудым блінцы. Гэта я, Зубаты!

Саша бачыла, што Кропелька дрыжыць ад жаху, што Бублік таксама спалохана азіраецца па баках, і здагадалася, што той шукае спосабу ўратавацца ад бяды. Але што тут добрага прыдумаеш? Адзінае што можна зрабіць, дык гэта неяк бавіць час, паспрабаваць адцягнуць увагу Зубатага, каб адшукаць нейкае выйсце.

— Вы паводзіце сябе непрыстойна,— сказала Саша і ўпотай зрабіла знак Бубліку, які сведчыў пра тое, што яна здагадваецца пра яго намер і будзе дапамагаць яму, каб неяк уцячы ад Зубатага.— Па-першае, вы нас напалохалі. I нават не павіталіся...

Зубаты зарагатаў.

— Шчу-шчу-шчу!.. Я зараз з вамі павітаюся. Мае зубкі вострыя з вамі павітаюцца. Толькі вось не ведаю, як вас глынуць? Разам ці паасобку? Трэба, мабыць, разам, каб вам весялей было! Весялей вам тады будзе, га? Шчу-шчу-шчу!..

Ён так жахліва зарагатаў, так шырока разявіў пашчу, што Саша схапілася за галаву. Яна, праўда, не дужа і спалохалася. Але ў яе была звычка хапацца за галаву, калі здаралася што-небудзь непрыемнае. Маці звычайна лаяла яе за гэтую звычку, спрабавала адвучыць. Але пакуль што поспеху не дамаглася.

— Будзем трымацца разам,— сказаў Бублік і левым плаўніком захінуў Кропельку, а правым — Сашу.— Як толькі ён рушыць на нас — адразу нырца ўглыб. Мажліва, нам пашанцуе, і мы ўратуемся. Зубаты толькі плавае хутка, але не дужа вёрткі.

— У мяне ёсць зброя,— пошапкам сказала Саша.— Надзейная, як мне здаецца, зброя — шпількі.— Калі яна схапілася за галаву, дык намацала плаўнікамі шпількі для валасоў. Цяпер Саша разагнула іх і трымала, як дзіды.— Калі Зубаты надумае нас глынуць, я пастаўлю гэтыя шпількі тырчком. Яны жалезныя. Галоўнае, каб ён іх не заўважыў!

Шчаслівы ад нечаканай удачы, шчупак не заўважаў нічога, апрача смачнай здабычы. Калі ж ён наважыўся шчоўкнуць зубамі, каб расціснуць усіх траіх карасікаў разам, вострыя жалезныя шпількі, якія трымалі Саша, Кропелька і Бублік, навылёт прабілі яму нёба і ніжнія сківіцы. Зубаты зароў ад нясцерпнага болю. Пашчу Зубатага перакасіла, і ў шчыліну паміж сківіцамі выскачыла спачатку Кропелька, потым Саша і Бублік. Зубаты ўжо не звяртаў на іх аніякай увагі. Ён тыкаўся мордаю ў альховы корч, спрабуючы выбіць жалезныя шпількі. Але яны сагнуліся і счапілі пашчу дзвюма тонкімі дужкамі, нібы замком. Сагнутыя шпількі ўваткнуліся ў нёба, новы боль скалануў Зубатага, і ён, стогнучы і лаячыся, шуснуў на сярэдзіну сажалкі, а потым пашыбаваў у Чаромхавую затоку.

Кропелька кінулася цалаваць Сашу.

— Ур-ра! — закрычала яна і тры разы цмокнула Сашу ў адну, потым у другую шчаку.— Мы ўратаваліся, Сашачка! Ты малайчына. Адкуль яны ў цябе, гэтыя жалезныя шпількі?

— Я і сама не ведаю,— прызналася Саша.— Схапілася за галаву, а там — шпількі. Адразу скеміла: яны нас уратуюць. Адным словам, ніколі не варта губляць веры, як заўсёды кажа мая мама.

— Тое самае і мой татка мне раіць,— сказаў Бублік, азіраючыся.— Але ж не трэба губляць пільнасці. Зубаты можа яшчэ і вярнуцца!

— Тады хутчэй у трыснёг! Хутчэй туды,— пагадзілася Кропелька і першая кінулася ў густую зялёную глуш.

Следам за ёю ў чараты заплылі Бублік і Саша. Бублік увесь час азіраўся, і Сашу гэта здзівіла.

— Ты чаго азіраешся, Бублічак? — спытала яна.— Няўжо думаеш, што Зубаты і сюды папрэцца? Я ад гэтай думкі вельмі далёкая. Мы паказалі яму, дзе ракі зімуюць. Думаю, што навука пойдзе яму на вялікую карысць.

— У чараты Зубатаму, ведама ж, не прабіцца,— пачаў уголас разважаць Бублік.— Але гэты хітруга нас у спакоі не пакіне, можаце не сумнявацца. Трэба замацаваць нашу перамогу. Добра было б, каб нам увогуле ад яго вызваліцца. Тады Руды блінец зрабіўся б райскім куточкам.

Кропелька ўздыхнула:

— Пра гэта можна толькі марыць. Цяпер Зубаты будзе яшчэ больш лютаваць.

— I хай лютуе,— сказала Саша.— Пашча ў яго на замку. Шпількі мае надзейныя — ён іх ніколі не зломіць. Значыцца, у зубы мы яму не трапім.

— Але ж у яго ёсць хвост. Востры, быццам сякера,— сказала Кропелька.— Бачыш зламаныя чараціны? Гэта — ягоная работа!

— Усе чараты яму не адолець,— упэўнена прамовіла Саша.— I сілы ў яго цяпер з кожным днём будзе ўсё меней і меней. Карасікаў ён глытаць не зможа, давядзецца вадзіцу толькі смактаць. Так што наперадзе ў нас дні шчасныя і светлыя. Таму будзем спяваць і весяліцца!

Яна заспявала вясёлую песню. Бублік і Кропелька пачалі падпяваць Сашы, і ўсім ім было радасна і добра.

ГЕНІЯЛЬНЫ ПЛАН БУБЛІКА

Тое, што пачалося назаўтра ранкам, аніяк не маглі прадбачыць ні Бублік, ні Кропелька, ні Саша. Зрэшты, прадбачыць бяду, што зноўку навалілася на Руды блінец, не мог аніхто. Тым больш даць ёй якой-небудзь рады.

Справа ў тым, што Зубаты, адчуваючы ўвесь час на пашчы замок, зусім ашалеў. Праўда, боль у сківіцах крыху аціх. Але што з таго?! Ні пазяхнуць як след, ні рагатнуць, ні карасіка праглынуць! Якое ж гэта жыццё? Адна радасць, што зубы не трэба чысціць. Прынамсі, навошта іх чысціць, калі па зубах толькі вадзіца свішча, а мяккай карасінай лускі на іх і знаку няма?

«Буду помсціць усяму карасёваму племю!»

Зубаты вырашыў гэта цвёрда і пачаў сваю помсту ажыццяўляць. Ён, нібы паранены звер, шастаў цяпер па Рудым блінцы з канца ў канец і малаціў сваім магутным хвастом па чаратах, па бабоўніку і водарасцях, што трапляліся на яго шляху, па ружаватых каранях аеру. Ад гэтых удараў гінула карасікаў хай сабе і меней, чым у тыя дні. калі ён іх проста глытаў, але гора было яшчэ больш.

Калі раней карасік знікаў у шчупачынай пашчы, дык. бацькі, паплакаўшы і пагараваўшы, пакрысе мірыліся з горкім лёсам. А тут даводзілася штодня глядзець на жах лівыя пакуты маленькіх інвалідаў: у аднаго хвост палама ны, у другога плаўнікі перакручаныя, у трэцяга вока няма.

Такіх гаротнікаў прыбаўлялася і прыбаўлялася. А Зубаты лётаў ад аднаго берага да другога, урываўся ў затокі. пакідаючы пасля сябе сляды крыві і шлейфы рудога. чорнага і жоўтага глею. А ўвечар, стаўшы на хвост пасярэдзіне сажалкі, Зубаты хрыпеў:

— Здымай замок, кляты Бублік! Іначай усім вам капец і амбец! Павысякаю ваша племя начыста, як траву!

Зажурыліся карасі, і вялікія і малыя. Гарбок тры ночы вока не звёў — думаў, шукаў спосабу ўратаваць Руды блінец ад шалу Зубатага. Але, на вялікі жаль, аніякага пэўнага плана ў яго не нараджалася.

Ламалі галовы, як пазбавіцца ад шчупака, і Бублік, і Кропелька, і Саша. Зашыўшыся ў глуш старога трыснягу, куды Зубаты прабіцца яшчэ не здолеў, яны складалі ўсё новыя і новыя планы выратавання Рудога блінца ад бяды. Але спыніцца на нечым рэальным, што забяспечыла б поспех, пакуль што не было аніякіх падстаў.

Гэта непакоіла сяброў усё больш і больш.

— Дзе твой востры розум, Бублічак? — кожную раніцу пыталася Кропелька.— Ты ж гэтулькі разоў выратоўваў мяне з бяды. У цябе заўсёды былі добрыя, разумныя думкі. Куды ж яны падзеліся цяпер? Поўная бяздзейнасць!

Бублік, які дагэтуль маўчаў і даволі памяркоўна ставіўся да розных папрокаў, на трэці дзень не вытрываў.

— Я не магу прыдумаць нічога добрага ў гэткім нервовым становішчы,— выгукнуў ён па абедзе, калі Кропелька зноў папракнула яго ў бяздзейнасці.— Ад тваіх дакораў ажно ўвушшу закладвае. Бедныя карасікі плачуць ад болю. У слязах і бацькі іхнія... Хіба ж можна ў такіх умовах адшукаць патрэбную думку?

— Але ж трэба нешта рабіць! — выгукнула Кропелька.— А ты, Саша, чаго маўчыш?

— Я згадала, як дзядзька Пётра, што прыходзіў да таткі ў госці, расказваў адзін жарт. Прыходзіць, маўляў, чалавек дамоў. Жонка — плача. Дзеці — плачуць. Грошай — няма. Хлеба — няма. Проста смех. Нешта падобнае і паміж вамі.

— Ты паводзіш сябе безадказна,— сказала Кропелька.— Мы хоць нешта спрабуем знайсці. Бублік галаву ламае. А ты — толькі пасміхаешся.

Цяпер абурылася і Саша:

— Гэта вы пасміхаецеся з таго, што я вам учора і пазаўчора прапаноўвала. Але я і сёння ўпэўнена: можна і трэба дамовіцца з гэтым Зубатым!

— Дамовіцца? — з усмехам перапытаў Бублік.— З гэтым катам? Марны занятак. Драпежнік заўсёды застанецца драпежнікам. I мы яго не пераробім!

— А яго і не трэба перарабляць,— сказала Саша.— Няхай дасць слова, што не будзе чапаць карасікаў. А мы забяром шпількі. I ён будзе шчаслівы, і нам будзе добра. Калі ён дасць слова, дык як жа можа яго не стрымаць?!.

— Сярод драпежнікаў гэты закон не дзейнічае,— сказаў Бублік.— Тут трэба нешта іншае. Але вось што? Гэтага я не ведаю. А спадзявацца на тое, што Зубаты будзе паводзіць сябе высакародна — дзіцячы наіў! Не больш!

— А я лічу, што трэба з ім дамаўляцца,— стаяла на сваім Саша.— Добрае слова не пакідае раўнадушным аніводную душу. На гэта мая надзея.

— Добрая разумная думка — вось наша надзея,— упарта даводзіў Бублік.

— Але ж такой думкі ў цябе няма,— прамовіла Кропелька з асуджэннем.

Бублік абурыўся, выгукнуў у роспачы:

— Сам Гарбок не можа нам нічога параіць. А ты толькі мяне вінаваціш.

Саша паківала галавой:

— Ад сваркі ў мяне заўсёды баліць галава. Таму я вельмі прашу вас: не сварыцеся, калі ласка...

Але яны, мабыць, пасварыліся б, каб у гэты момант у Рудым блінцы не ўсталявалася незвычайная цішыня. Першая заўважыла гэта Кропелька.

— Вы нічога не чуеце? — спытала яна, выставіла галаву з-за тоўстай чараціны, прыслухалася.— Зубаты змоўк. Нешта, мабыць, новае замысліў супраць нас. Не, не... Вось голас падае... Але чуеце? Нейкі жаласлівы галасочак. Умольны!

— Ягонай жаласлівасці нельга верыць,— сказаў Бублік.— Ён, думаю, проста прыкідваецца.

Кропелька сказала ўпэўнена:

— Не, галасочак сапраўды ўмольны... О-ой! Чуеце? Ён жа нам жаліцца, што нічога не бачыць. Просіць, каб вочы яму адкрылі.

— Эге! Ты яму вочы адкрыеш, дык ён цябе адразу — глы-ымз,— сказаў Бублік і засмяяўся.

— А мне яго шкада,— сказала Саша.— Як не памагчы. калі цябе пра тое просяць? А ён жа просіць нашай дапамогі.

— Я — супраць! — рашуча сказаў Бублік.

— Але зірнуць мы можам? — спытала Саша і раптам рашуча дадала: — Зірнуць нам проста неабходна. I чаго мы баімся? З-за чаратоў паглядзім толькі!

— З гэтым магу пагадзіцца,— сказаў Бублік.— Зірнуць сапраўды варта.

Яны выглянулі з-за чаратоў і вельмі здзівіліся. Знаёмы хвост, знаёмыя шырокія палосы на спіне, знаёмыя плаўнікі, чырвоныя па краях... А вось галава — зусім незнаёмая! Нібы і не галава, а нейкі незразумелы жмут зялёнага і сіняга сена. Але адтуль, з таго вялікага каляровага жмута, даносіцца знаёмы, хоць і дужа зменены, хрыпаты голас Зубатага:

— Ратуйце!.. Дапамажыце мне скінуць з галавы гэты кляты мех. Не пашкадуеце, я вам аддзячу за вашу ласку...

Саша першая падплыла да Зубатага і пачціва спытала:

— А што з вамі здарылася? Што гэта ў вас на галаве?..

— Водарасці розныя паначапляліся, каб ім спрахнуць. I аніяк іх не скінуць,— прастагнаў Зубаты.— У бабоўнік ускочыў, а там іх поўна. Наматаліся на шпількі. Цяпер шпількі на вочы ціснуць. I на сківіцы таксама. I зубы ломіць. I вочы баляць.

Саша спытала, надаўшы свайму голасу строгасці:

— А навошта вы ў той бабоўнік паперліся?.. А-а... Маўчыце? А я вам скажу. Палезлі туды, каб бедных карасікаў сваім хвастом малаціць. Вы нарабілі ўжо шмат бяды. Таму і пакараны!

— Я не буду болей,— паабяцаў Зубаты. Але голас яго прагучаў няпэўна.— Даю чэснае шчупакова слова, што болей аніколі не палезу ў той бабоўнік.

— I не буду лупцаваць карасікаў сваім хвастом,— падказала Саша.— Вы павінны і гэта абяцаць!

Зубаты нешта мармытнуў. Але калі Саша патрабавала паўтарыць абяцанне выразна, ён прамовіў незадаволеным голасам:

— Абяцаю не лезці ў бабоўнік... I хвастом карасікаў лупцаваць не буду. Толькі хутчэй сцягніце з галавы гэтыя водарасці, а то сапсуюцца мае вочы!

Сцягнуць водарасці са шчупаковай галавы было не проста. Яны спавілі жабры, накруціліся на шпількі і ніяк не паддаваліся. Амаль паўгадзіны, калі не больш, Саша з дапамогаю Бубліка і Кропелькі вызваляла галаву Зубатага з мяккага, але дужа моцнага палону.

Урэшце, калі праца была скончана і апошні скрутак зялёных водарасцей упаў на дно, Зубаты паміргаў вачыма і задаволена зазначыў:

— У-ух, як жа здорава, калі вочы ўсё бачаць! Проста цудоўна!

— А дзе ж ваша дзякуй? — нагадала яму Саша.

— А з чым яго ядуць, гэтае «дзякуй»? — шчыра здзівіўся Зубаты.— Я гэткае слова ўпершыню чую.

— Дзякуй — слова падзякі. Падзяку не ядуць, а гавораць кожны раз, калі табе хто-небудзь робіць добрае, дапамагае, аказвае нейкую паслугу...

Зубаты зноў мармытнуў нешта невыразнае, потым сказаў сваім звычайным хрыпатым голасам:

— Дзякуй вам, калі ўжо гэта дужа трэба. Я паўтару гэта слова хоць сто разоў, калі вы дапаможаце мне выцягнуць клятыя жалезныя абручы, што сціснулі мне рот.

— Выцягнем,— сказала Саша.— Абавязкова выцягнем. Але вы павінны нам цвёрда паабяцаць, што ніколі не будзеце глытаць маленькіх карасікаў. I вялікіх таксама!

Зубаты сказеліў вочы.

— А што ж мне тады есці? Як жыць? Я ж з голаду памру. Вось паглядзіце, што ўжо сталася,— і ён марудна матнуў хвастом.— Сілы няма хвастом варухнуць. А чаму? Бо тры дні ў роце нічога не было. У жываце пуста, як у старой саржавелай бляшанцы!

Саша спакойна сказала:

— Як сабе хочаце. Выцягваць шпількі з вашых сківіц мы рашуча адмаўляемся, бо нашы патрабаванні вы не прымаеце. Давядзецца жыць з гэтымі жалезнымі абручамі!

— Я не хачу! З жалезнымі абручамі і жыць пагана, і плаваць пагана, і ўвогуле пагана, кепска дужа.— Зубаты ледзь не заплакаў.— Адны пакуты. А я ж — князь. Я народжаны на шчасце!

— Усе народжаны на шчасце,— сказала Саша.— I кожны павінен рабіць толькі добрыя справы. А рабіць паганыя справы нікому не дазволена!

— I таму наша патрабаванне ранейшае: дайце слова,— падтрымала Сашу Кропелька.— Цвёрда абяцайце карасікаў не глытаць, малых і вялікіх. Чэснага слова ад вас патрабуем!

— А што ж мне тады есці! — зноў у роспачы выгукнуў Зубаты.

Бублік сказаў:

— Тое ж, што і мы. Мяккія лісцікі бабоўніку. Камарыкаў і вусеняў. Хлеб і цеста.

Зубаты затрос галавой:

— Ад хлеба мяне ванітуе! Аднойчы я глытнуў кавалак. Дужа цяжка было!

— Таму і было цяжка, што вы яго — глытнулі,— мякка прамовіў Бублік.— Хлеб трэба жаваць, бо гэта прадукт далікатны і вельмі каштоўны. Праўда, рыбакі кідаюць, здараецца, цэлыя батоны. Белыя, з маслам нават. I ватрушкі з тварагом і варэннем.

Кропелька, дужа пасмялелая, сказала:

— Ад паганых звычак давядзецца адвучвацца. З голаду, паверце нам, аніводны карась яшчэ не памёр у Рудым блінцы. Усім і ўсяго хапае. Хопіць ежыва і вам. I мы будзем добрымі сябрамі. Будзем разам плаваць, гуляць і спяваць песні.

— Але ж я не ведаю вашых песень,— упарціўся Зубаты.

— Навучыцеся,— паабяцаў Бублік.— Вельмі хутка. I гэта, як потым убачыце, зусім няцяжка. Ад добрай песні заўсёды добры настрой!

— А можна мне крышку падумаць? Вашы прапановы вельмі нечаканыя. Новае жыццё, самі ведаеце, пачынаць няпроста.

— Галоўнае, каб было на тое жаданне,— сказала Саша.— А жаданне, мне здаецца, у вас ёсць. Праўда ж?

— Ды ёсць, ёсць жаданне,— неяк раздражнёна прамовіў Зубаты.— О, каб вы ведалі ўсе мае жаданні! Процьма гэтых жаданняў у мяне! Але дайце час падумаць!

Саша паглядзела на Бубліка, потым перавяла позірк на Кропельку, нібы просячы ў іх згоды, і ціхенька сказала:

— Калі ласка, думайце. Так, вам трэба ўсё ўзважыць, добра падумаць. Зрэшты, можаце даць нам адказ і заўтра.

Зубаты нервова затрос галавой, сіпата і таропка прамовіў:

— Заставацца нанач з гэтымі абручамі?.. Не хачу! Не хачу і на гадзіну заставацца! Буду хутка думаць. Калі трэба, дык я магу думаць імгненна. Хуткасць — вось мой дэвіз!

Думаў Зубаты, аднак, даволі доўга. Але Бублік марна час не губляў, у яго пачаў складвацца вельмі цікавы план, пра які ён не мог нічога сказаць сваім сябрам, бо пабойваўся, каб шчупак не падслухаў. Вельмі задаволены, што план нараджаецца добры, Бублік сказаў Зубатаму:

— Нас чакаюць дома бацькі. Можа, сапраўды на заўтра перанясём нашу гаворку. За ноч вы ўсё ўзважыце, абдумаеце...

— Не, не! — тут жа схамянуўся Зубаты.— Я ўжо абдумаў. Я згодны з тым,— чаго вы ад мяне патрабуеце. Абяцаю не глытаць малых карасікаў.

— I вялікіх,— нагадала Саша.

— Вялікіх таксама абяцаю не глытаць!

— Дайце чэснае слова, што абяцанне сваё аніколі не парушыце,— папрасіла Кропелька.

— Чэснае шчупаковае слова,— паспешліва сказаў Зубаты.— Нават два, калі вам таго хочацца! Слоў у мяне — процьма! Якіх толькі вам хочацца — гэткіх і накідаю!

Зубаты толькі казаў гэтак. У душы ў яго па-ранейшаму буяў агонь помсты. Э-эх, скінуць бы хутчэй гэтыя клятыя жалезныя абручы! I тады ён дасць разгон! Ён пакажа гэтым дурным карасям, якія палічылі сябе за вялікіх разумнікаў, што вышэйшага за шчупакоў розум і сілу нічога ў свеце няма, не было і не будзе. Слова вам трэба? Ды калі ласка! Хоць сто!

Саша нічога не ведала пра гэтыя патаемныя дўмкі Зубатага і таму сказала пачціва:

— Нам дастаткова аднаго. Мы давяраем вам і зараз абручы гэтыя здымем.

Кропелька нахілілася да Сашы, потым да Бубліка, шапнула:

— Ой, не веру я яго абяцанню. Не веру! Вы толькі паглядзіце, якія хітрыя вочы ў Зубатага. Драпежны агонь у іх. Ён падмане нас!

— Я гэта даўно зразумеў,— сказаў Бублік таксама пошапкам.— Як водарасці з ягонай галавы скінулі, я адразу прыкмеціў гэты драпежны агонь. Але ў мяне ёсць план. Які? Рыбакоў у памочнікі паклікаць. Галоўнае, каб Зубаты пра наш намер не здагадаўся, каб не зразумеў, што мы раскусілі яго намеры драпежныя. Усё трэба нам з розумам рабіць. Хай думае, што мы — дурныя карасі, як ён пра тое ў сваёй песні гарланіў!..

Кропелька зарадавалася, падмігнула Сашы:

— Пачынай, Сашачка! Зараз дамо волю нашаму новаму сябру!

Яны патузалі сагнутыя, нібы абручы, жалезныя шпількі. Тыя аніяк не паддаваліся. Не паддаваліся таму, што Бублік шапнуў Сашы, каб яна рабіла толькі выгляд, што сіліцца зняць шпількі. Тое ж самае рабіла і Кропелька.

Шпількі толькі крыху скрануліся з месца, і тут Бублік сумна ўздыхнуў і прызнаўся:

— У нас мала сілы. Мы не можам разагнуць гэтыя абручы!

— Я-як? — абурыўся Зубаты.— Як гэта не можаце?!

— Вы дужа моцна стукнуліся галавой у корч. Шпількі сагнуліся, нават закруціліся. Сіла ж у вас вялікая! А ў нас сілы малавата. I тут нічога не паробіш...

— Вы мяне падманулі! Вы з мяне здзекуецеся,— злосна засіпеў Зубаты, і ў яго ў вачах палаў, цяпер зусім непрыхаваны, драпежны агонь.— Але той, хто падмануў князя Рудога блінца, будзе пакараны! Ведайце і памятайце гэта, дурныя вы карасі!

— Не трэба лаяць нас. Мы ад сваіх слоў не адмаўляемся,— лагодна прамовіў Бублік.— I мы ведаем, як можна разагнуць абручы проста і лёгка. I, галоўнае, імгненна. Але зрабіць тое можна ў Хлебнай затоцы.

— Там дужа мала вады. Мне там цяжка плаваць.

— А плаваць не трэба. Трэба толькі падплысці да Хлебнай затокі і якую хвілінку пачакаць,— пачаў тлумачыць Бублік.— Мы бяром рыбацкі кручок, чапляем за ваш абруч.

Рыбак шмаргане вуду, і абруч паляціць на бераг. А вам — поўная воля.

Зубаты падазрона набычыўся:

— Але ж рыбак можа і мяне разам з абручом на бераг вышмаргнуць! Тады што?

Саша, якая цяпер зразумела Бублікаў план і ўхваліла яго, засмяялася:

— Каго вышмаргне? Вас?.. Ды ў рыбакоў і вуды такой няма, каб вас з вады выцягнуць! Вы і рыбака і вуду ягоную ў сажалку зацягнеце, калі ахвота будзе. Але рабіць гэтага не давядзецца. Шпількі дзіцячыя, яны ўмомант вылецяць са сківіц. I вам — воля! Плыві куды хочаш! I — спявай!

Зубаты бадзёра крутнуў галавой:

— Э-эх, даўно я не спяваў! О-ох, і заспяваю я вам, калі абручы гэтыя скіну. Пачуеце мой вольны голас — не зарадуецеся,— і тут жа спахапіўся, таропка паправіўся: — Зарадуецеся, зарадуецеся! У мяне песні слаўныя! Самотных песень я не спяваю! Ну, гайда! Хто першы?

— Разам паплывём, разам,— сказала Кропелька. Саша плыла побач са шчупаком. Кропелька і Бублік крыху адставалі. Зубаты гэта заўважыў, сказаў са смяшком:

— Ты смялейшая за іх. Таму я табе першай заспяваю песню. Шчу, шчу, шчу... Ты мне, здаецца, больш за ўсіх сімпатычная. I, адчуваю, спяваць любіш.

— Ага, люблю песні добрыя, шчырыя,— сказала Саша.

— А ў мяне яны ўсе шчырыя,— пахваліўся Зубаты.— Я сам іх складаю. Але твае сябры не вельмі мае песні любяць. Увогуле, мае песні чамусьці не па густу тутэйшым карасям... Здаецца, мы падплываем ужо.

— Так, за гэтай павароткаю і ёсць Хлебная затока. Вы, бачу, добра ведаеце сажалку.— Саша спынілася.— Нам далей плысці патрэбы няма. Гэта ж вось ён, кручок рыбацкі. I кручок, мне здаецца, надзейны. А цеста рыбак пашкадаваў, зусім мала насадзіў на кручок... Мая мама з такога цеста вельмі смачныя ватрушкі пячэ, мяккія. Каб ты паспытаў гэтых ватрушачак...

— Ды на сіняга чорта мне тыя ватрушкі! — зароў Зубаты.— Ты чапляй, чапляй кручок за дужку. Ды каб надзейна!

— Пачакаем Бубліка. Адной мне не справіцца. Падплыў Бублік, за ім — Кропелька. Разам з Сашай яны зачапілі кручок за жалезны абруч, а потым крышку пацягнулі лёску і зачапілі яе за другі абруч каля самай сярэдзіны. Кручок сядзеў надзейна, і гэта сяброў дужа радавала.

— Рабіце ўсё па шчырасці,— загадаў Зубаты.— не люблю я халтурнай работкі.

— Усё так і зроблена — ад душы, па шчырасці,— сказаў Бублік.— Паверыце, рабілі як сабе. Гэта ж, між іншым, толькі сярод шчупакоў існуе думка, што карасі дурныя і да работы няздатныя. А мы — працаўнікі. Мы чорнай працы не баімся.

Бублік казаў гэта, а на душы ў яго было трывожна. Першая частка плана ажыццявілася. Цяпер усё залежыць ад рыбацкага спрыту. Калі рыбак вопытны, дык не разгубіцца, здолее выцягнуць шчупака на бераг. А раптам усё выйдзе так, як яны і абяцалі Зубатаму?! Шмаргане рыбак вуду, паляцяць шпількі на бераг, а шчупак — вольны і раскаваны! — застанецца побач з імі. Тады паратунку не будзе!

Бублік, прыхаваўшы трывогу, зноў агледзеў абручы і лёску. Здаецца, зроблена ўсё належным чынам. Лёска моцная. Кручок, каб і хацеў, не адразу выблытаеш. Толькі вось рыбак чамусьці марудзіць, не спяшаецца. Спіць ён там, мабыць!

— Трэба вам крышку адплысці, каб лёска напялася,— параіў Бублік.— Тады рыбак спахопіцца і шмаргане як след. Тут вы ўжо трымайцеся!

Зубаты злёгку варухнуў хвастом. Лёска адразу напялася і зазвінела, быццам струна. Рыбак, відаць, не спаў. Ён, мабыць, знарок чакаў, каб рыбіна заглынула прынаду. Калі ж убачыў, што паплавок хутка і імкліва даў нырца, моцна шмаргануў вуду.

З кручка зляцела цеста, плюхнула Бубліку на вока. Бублік спіхнуў яго, злавіў і, ад нервовага напружання і хвалявання, праглынуў, нават не разжаваўшы як след.

— А-а-ё-ёй! — разлёгся над Рудым блінцом крыху спалоханы і ўзрадаваны голас рыбака.— Шчупак! Хлопцы, шчупака цягну! Ды здаравеннага. На помач! Сюды-ы-ы-ы!

Зубаты супраціўляўся з усяе сілы: малаціў хвастом, выгінаўся дугою, два разы выскокваў з вады і плюхаўся назад з такім гулам, што здавалася, быццам недзе бабахнулі з гарматы. Ён ужо забыўся на Сашу, Бубліка і Кропельку, а толькі нешта роў, ярасна трос галавой, спрабуючы вызваліпда ад кручка і абручоў.

Але абручы сядзелі трывала, кручок быў зачэплены добрасумленна. Не паддалася рыўкам і лёска. Рыбак аказаўся надзіва вопытны, і неўзабаве Зубаты апынуўся на затравелым беразе.

— Перамога! — выгукнула Саша.— Руды блінец назаўсёды вольны ад жахлівага драпежніка. Можна спяваць, Бублік. Можна скакаць, дарагая Кропелька!

— А раптам Зубаты вернецца,— засумнявалася Кропелька.— Ён можа рыбака абдурыць, і той яго адпусціць.

Бублік усміхнуўся:

— Не адпусціць аніколі. Я ведаю гэтага рыбака: ён ніводнага карасіка не адпусціў. А тут — шчупак! Вы толькі паслухайце, дарагія мае сябры, як ён пахваляецца, гэты рыбак! Усё! Песня Зубатага скончана!

Гарбок, які прыплыў, пачуўшы радасны гармідар на беразе, сказаў, быццам падвёў канчатковы прысуд:

— Зубаты як спяваў у сваёй жахлівай песні? Капцы, маўляў, карасям, амбец ім. Але, выяўляецца, не карасям капцы, а яму самому. Карацей кажучы, як гаворыць мудрая прымаўка: не рый яму другому, бо сам у яе ўляціш. Я віншую мужных змагароў з выдатнай перамогаю над нашым агульным і жахлівым ворагам! Я ганаруся і буду расказваць у кожнай сваёй лекцыі, што маладое пакаленне Рудога блінца дало ўсім прыклад мужнасці і адвагі!

Слухаць гэтае прызнанне самага мудрага карася Рудога блінца сябрам было вельмі прыемна.

Вестка пра тое, што Зубаты трапіў на вуду і апынуўся ў руках рыбака, імгненна абляцела ўсю сажалку. Са схованак у глушы аеру, з трысняговых нетраў, з-пад карчоў, з пячор у гразкім дне павысыпалі малыя і вялікія карасі. Яны і спявалі, і скакалі, і так куляліся і малацілі хвастамі і плаўнікамі ад радасці і шчасця, што вада ў Рудым блінцы віравала, быццам у кацялку.

НОВЫ ГЕНІЯЛЬНЫ ПЛАН БУБЛІКА

Радасць карасёў Рудога блінца была кароткая, шчаслівая часіна цягнулася нядоўга. Амаль праз два дні ў розных канцах сажалкі горка плакалі бацькі, дзеці якіх трапі­лі на рыбацкія кручкі. Пачалася палоса нейкага жахлівага бедства, мажліва, яшчэ большага ў перспектыве, чымся тая бяда, што чыніў Зубаты. На вострыя джалы рыбацкіх кручкоў пачалі трапляць нават тыя, хто меў багаты жыццёвы вопыт і да падманных кавалачкаў цеста ці вёрткіх смачных чарвячкоў нават і не дакранаўся.

Тлумачылася ўсё гэта даволі проста. Чутка пра вялізнага шчупака, які трапіў на вуду — гаспадар той вуды, як выявілася, быў рыбак нягеглы, у рыбацкім асяродку асоба зусім выпадковая! — нібыта снегавы камяк з гары, пракацілася па ўсіх навакольных вёсках і селішчах. Дайшла яна і да сталічнага горада, і адтуль — побач жа з Мінскам сажалка, не трэба далёка ехаць! — рынуліся да Рудога блінца гурмы аматараў-рыбаловаў. Былі сярод іх і такія, што не толькі аніколі раней вуду ў рукі не бралі, але і ўвогуле не ведалі, за які канец яе трэба трымаць. Аднак кожны, нашпігаваны дзівоснымі пагалоскамі пра сажалку, дзе шчупакі самі, маўляў, садзяцца на кручок, паверыў у тое, што вялікае рыбацкае шчасце абавязкова ўсміхнецца і яму таксама.

Аматары свежай рыбкі стаялі цяпер на берагах Рудога блінца вельмі густа, як не плячо ў плячо, з самага ранку да вечара. Самыя ўпартыя і зацятыя з іх нават тут і начавалі. Вядома, большасць мела па дзве, а то і тры вуды, і на кожнай было не меней як па два кручкі. Найбольш увішныя карысталіся не вудамі, а самаробнымі хітрымі прыстасаваннямі — шмаргалкамі. Рабіліся яны проста: у ваду закідваецца бляшанка са свінцом, да яе прывязваецца тонкая гумавая нітка, ад якой ідзе звычайная капронавая лёска з кручкамі. Кручкоў тых на ёй шмат, падлічыць іх можна хіба толькі ў тым выпадку, калі праплывеш лёску з канца ў канец. Праўда, прылады гэтыя, як выявілася, самыя жахлівыя, закідваліся толькі ў затоках, дзе быў хоць маленечкі кавалачак чыстага, без травы, берага.

Кручок звычайнай вуды спакойна плыве сабе ў вадзе або ляжыць на глеістым дне, і яго можна абмінуць, не зачапіцца. А лёску, прывязаную да гумавай ніткі, часта без патрэбы шморгаюць, кручкі на ёй падскокваюць, матляюцца ў розныя бакі, і прадугледзець іх рух немагчыма.

Карацей кажучы, прабівацца праз густую сетку рыбацкіх прычындалаў да затравелых берагоў, каля якіх карасі звычайна харчаваліся,— дужа вялікая цяпер рызыка. Калі абмінеш зманлівы кавалачак пахкага цеста, пад якім схавана смяротнае джала кручка, дык усё роўна рызыкуеш, бо не ведаеш, у які бок скочыць кручок, які тарганула гумавая нітка. Да таго ж нявопытныя рыбакі амаль без супынку і патрэбы закідвалі і вышморгвалі вуды. Плывеш, скажам, над кручком, не чапаеш яго, нават не глядзіш у той бок, а ён раптоўна ўзвіваецца са дна і джаліць цябе пад плаўнікі альбо хапае за губу. Прадугледзець жа дзеянні ўсёй вялікай рыбацкай арміі аніяк немагчыма.

Праўда, самыя спрытныя карасі часам рабілі амаль немагчымае і прабіваліся да мяккіх водарасцей, цёплай твані, сакаўнога бабоўніку. Ды хіба ж яны з апетытам елі, калі стаяла перад вачыма густая сцяна з лёсак, кручкоў, здрадніцкіх гумавых нітак? Елі похапкам, круцячыся, азіраючыся і калоцячыся. Ад гэткага харчавання карысці аніякай, заўсёды баліць жывот, чэпяцца розныя іншыя хваробы.

Вялікая журба, адным словам, апанавала Руды блінец.

Зноў два дні і дзве ночы не спаў, нічога не піў і не еў Гарбок. Але і ён, самы разумны сярод карасёў Рудога блінца, ніякага спосабу ўратавацца ад новай бяды не знайшоў. Праўда, ён даў прапанову, і яна была аднадушна прынята: да тых мясцін, дзе закінуты вуды і іншыя рыбацкія прылады, анікому і блізка не падплываць.

Аднойчы ранкам, неўзабаве пасля перамогі над Зубатым, Кропелька зноў папракнула Бубліка:

— Ты і сёння, Бублічак, нічога не прыдумаў. А мы ж абяцалі Сашы на арэлях пагайдацца. Але да іх і блізка цяпер не падплывеш з-за гэтых паганых кручкоў!

— Хіба мы на арэлях не гайдаліся? — здзівіўся Бублік.

— Адзін-адзінюсенькі вечар толькі. А Сашы сумна без арэляў. Праўда, Саша?

Саша ахвотна прызналася:

— Ведама ж, сумна. На арэлях дужа добра. Калі на іх гайдаешся, дык здаецца, што амаль да сонца ўзлятаеш. Слаўна!

— Вось бачыш, Бублік,— прамовіла Кропелька ранейшым патрабавальным тонам.— Прыдумай што-небудзь. Ты ж у нас дужа разумны. Ты мяне заўсёды ад бяды ўратоўваў. Зрабі тое і зараз. I я тры разы цябе пацалую. Не, нават зараз пацалую. Каб ты лепей думаў!

Кропелька тры разы пацалавала Бубліка ў правую шчаку. Потым разважыла і пацалавала тры разы ў левую. А затым — гэтулькі ж! — і ў носік.

Саша паглядзела на Кропельку не тое што неадабральна, а з дзіўным, нейкім загадкавым усмехам. I з гэткім жа загадкавым выглядам, крыху счакаўшы, спытала:

— Ну, што з тваімі думкамі робіцца, Бублік? Мне здаецца, што яны павінны праясніцца.

Бублікавы думкі не праясніліся. Наадварот, пасля пацалункаў Кропелькі ў ягонай галаве ўтварылася поўнае бязладдзе. Яму зрабілася неяк няёмка, і ён апусціў галаву долу, каб Саша не глядзела з асуджэннем у яго шчаслівыя вочы.

Бублік нейкі час вывучаў саржавелую пляскатую бляшанку, спрэс у дзюрачках, з пагнутай, нібы звітай у вяроўку накрыўкай. З гэтай накрыўкі звісала леташняе цяўе асакі, танюсенькае і счарнелае, падобнае на рыбацкую лёску. Напачатку ён быў і напалохаўся: сапраўды, лёска, недзе ж і кручок павінен стаіцца. Але потым прыгледзеўся і зразумеў, што памыліўся.

Менавіта ў гэты момант і нарадзілася ўБублікавай галаве задума, якая неўзабаве ўратавала Руды блінец ад суму і тугі, перайначыла лёс Бубліка, Кропелькі і Сашы.

— А ў мяне ёсць задума,— нясмела пачаў ён, пазіраючы на счарнелую сцябліну асакі. I раптам зразумеў, што знаходзіцца на верным шляху, дадаў узрадавана і рашуча: — Так, слаўная задума! Вы бачыце гэтую бляшанку?

— Бачым,— сказала Кропелька.— Але ж не бачым задумы!

— Задума ў бляшанцы!

— Што ж ты загадкамі гаворыш,— абурылася Кропелька.— Навошта я цябе цалавала дзесяць разоў!

— Дзевяць,— весела ўдакладніў Бублік.— I ты зрабіла дужа правільна. Паколькі аднаго разу да дзесяці не хапае, дык хутчэй выпраўляй гэтую недакладнасць. I я тут жа раскрываю, як ты кажаш, загадку.

Кропелька незадаволена зморшчылася:

— У-ух, які ты праціўны,— сказала яна і гучна цмокнула Бубліка ў нос.— Хацела я не рабіць гэтага... Але хай будзе роўна дзесяць, калі табе так хочацца.

— Цяпер дакладна роўна дзесяць,— радасна зазначыў Бублік.— А думка мая такая. Скажыце, калі ласка, ці можна пачапіць гэтую бляшанку на рыбацкі кручок?

— Можна,— сказала Саша.— I нават намнога прасцей, чым за тыя жалезныя абручы ў Зубатага... Бублічак! Я пачынаю здагадвацца. Геніяльная твая задума.

Кропелька выгукнула нецярпліва:

— А далей што? Пачапілі бляшанку, скажам. А далей што?..

Саша перапыніла яе:

— Пачакай, Кропелька! Бублік не проста залацісты карасік. Ён яшчэ і геніяльны! Праўду кажуць, усё геніяльнае простае. I задума Бубліка таксама простая. Мы пачэпім на кручок бляшанку, потым на другі — другую... Адным словам, пачынаем чапляць на рыбацкія кручкі старыя чаравікі, дзіравыя галёшы, струхлелыя панчохі, паламаныя дзіцячыя цацкі... Гэтак жа ты задумаў, Бублічак?

— Гэтак, Сашачка, гэтак! Хай рыбакі цягаюць замест шчупакоў і карасікаў тое, што яны панакідалі нам у Руды блінец. Надакучыць ім гэта, і яны адвяжуцца ад нашай сажалкі. Галоўнае, каб усё нам удалося...

Кропелька засумнявалася:

— Дужа небяспечная задума, я лічу... Можам жа і самі трапіць на кручок... Хіба мала было за апошні час няшчасных выпадкаў? Шчыра кажу, баюся. Я вельмі баюся, Бублічак. Рызыкоўна гэта, самі разважце...

Саша шчыра прызналася:

— Рызыка, вядома,ёсць. I рызыка, трэба прызнаць, не такая і малая, як напачатку здаецца. Рызыкоўны план.

— Але ж іншага выйсця няма,— выгукнуў Бублік.— Няма! Сам Гарбок нічога не можа прыдумаць.

— Можа, варта з ім параіцца? — асцярожна прапанавала Кропелька.— Ён можа нам нешта карыснае падказаць...

Бублік рашуча запярэчыў:

— Добрую справу, як кажа мой татка, трэба рабіць неадкладна. Каб потым позна не было...

— I мая мама тое самае гаворыць,— сказала Саша.— I ўвогуле, спачатку нам трэба паспрабаваць, ці выйдзе ў нас што-небудзь. Таму я прапаную: коцім гэтую бляшанку да першага ж кручка, які нас стрэне.

— Не нас, а бляшанку,— пажартавала Кропелька. Задума Бубліка цяпер вабіла і яе.

Яны дружна ўзяліся за работу і вельмі хутка вызвалілі бляшанку з глею і твані. Яна, як выявілася, была зусім няцяжкая і кацілася дужа легка. Прынамсі, і каціць яе доўга не давялося: амаль адразу ж за трыснягом ім трапіўся рыбацкі кручок, прывязаны да тонкай блакітнай дёскі. Нядаўна тут лютаваў Зубаты, дно ўсцілала пасечанае ім зяленіва, і кручок ляжаў на краёчку дужа вялікім, нібы сагнутым напалам, жаўтлявым лісцем бабоўніку. Кручок быў нейкі адмысловы, выгнуты каля вечка, цеста на ім размякла, і вялікае вострае джала пагрозліва паблісквала.

— Ты захіні нас з Сашай лісцікам,— папрасіў Бублік Кропельку.— Калі раптам рыбак вуду пацягне, дык кручок па лісціку слізгане і нас не зачэпіць...

Саша гэту прапанову адразу ўхваліла:

— Ты добра прыдумаў. Мы і надалей гэтак будзем рабіць. Я, памятаю, аднойчы сабе пальчык кручком падрапала, дык ён доўга балеў, ледзь загаіўся. Таму нам трэба сябе вельмі асцярожна паводзіць.

— Мой татка таксама ў бяду быў трапіў,— сказаў Бублік.— Яму кручком жывот падрапала. Ён доўга хварэў, а два тыдні нават плаваць не мог... Так што пра небяспеку нам трэба штохвіліны памятаць! Ты, Саша, па правы бок ад мяне станавіся... Ну, пачынаем?.. Го-оп-ля-ля...

Яны паставілі бляшанку побач з лістком, потым нахілілі яе, і кручок упаў на звітую ў вяроўчыну накрыўку. Але ён слізгануў па ёй і лёг на ранейшае месца. Другі раз таксама напаткала няўдача. I толькі за трэцім разам кручок засеў у бляшанай вяроўчыне надзейна.

— Здаецца, цяпер пашчасціла,— сказаў Бублік.— Вопыту пакуль што малавата. Але ўдалося, як быццам. Цяпер пачакаем.

Чакаць давялося доўга. Кручок ляжаў нерухома, блакітная лёска не напіналася.

— Трэба ўзняцца на паверхню і паглядзець,— прапанавала Кропелька.— Напэўна, спіць рыбачок.

Саша спыніла яе:

— Лепей пасунем асцярожна лісток... Каб рыбак падумаў, што рыбка тут...

Яны пасунулі лісток, лёска адразу напялася. Бляшанка спачатку гайданулася, а потым панеслася ўверх і з вуркатаннем выскачыла з вады.

— Ур-ра! — закрычала Кропелька.— Слаўна ў нас выйшла!.. Цяпер бачыце? Вунь старая дзіравая панчоха ляжыць. I кручок непадалёк. I зусім без цеста, чысценькі... Бяромся?..

Другая спроба была больш паспяховая. Варта было пакласці на кручок драную мужчынскую панчоху з сінімі палосамі і чырвоным квадрацікам каля пяткі, як лёска тут жа напялася, і панчоха, звіваючыся вужакаю, паплыла на паверхню.

— Ур-ра! — зноў закрычала Кропелька.— Адпачніце, сябры. А я пагляджу, што можна яшчэ пачапіць.

— А чаго глядзець? — здзівіўся Бублік.— Чапляем усё, што на вока трапляе. Будзем чысціць сажалку. Бачыш вунь белы туфлік? Вось яго зараз і адправім на бераг.

— Але ён дужа гладзенькі,— запярэчыла Кропелька.— Няма як кручок зачапіць... Э, каля абцасіка падэшва адстала. Сюды якраз кручок і ўторкнецца...

Сябры асцярожна пасунулі туфлік, і неўзабаве кручок ёмка ўліпнуў у шчыліну паміж падэшвай і абцасам. Рыбак шмаргануў вуду, і туфлік паплыў угору.

Было цікава глядзець, як туфлік, быццам вялізная рыбіна, то апускаўся да самага дна, то пёр у бок да альховага карча, ствараючы ўражанне, што тут, на кручку, сядзіць вялізная рыбіна.

Гэты дзіўны рух туфліка пад вадой падмануў рыбака, і ён зароў ад радасці:

— Шчупак! Цягну-у! Хлопцы, на дапамогу. Падсак дайце! Э-эх, каб жа не правароніць!..

Моцным рыўком рыбак вышмаргнуў сваю здабычу на бераг. Запанавала на нейкі час цішыня, а потым над Рудым блінцом разлёгся дружны пералівісты рогат.

— Ды бліснула ж пуза шчупакова,— апраўдваўся рыбак.— Бачыў жа, бокам ідзе. Бокам!

Нехта пажартаваў:

— Шчупак — бокам, а шчупачыха — скокам. У апошш міг, праўда, перадумала: не палезу на бераг, лепей туфлік яму на памяць пашлю!

Зноў дружна і весела рагаталі рыбакі. Але не меней весела і задаволена смяяліся Бублік, Саша і Кропелька Смяяліся і цяпер цвёрда верылі ў тое, што здзейсняць да канца геніяльную Бублікаву задуму. I тады ў Рудым блінцы пачнецца сапраўды радаснае і шчаслівае жыццё.

НОВАЯ СУСТРЭЧА З ВАДЗЯНІКАМ МАЛІНАВАЯ ПАЦЕРКА

Бубліку план толькі напачатку здаваўся просты, цікавы і вясёлы. Тая лёгкасць, з якою ўдалося адправіць на бера: бляшанку, панчоху і падраны жаночы туфлік, вельмі хутка мінула. Пачалася марудная, цяжкая і не вельмі прыемна: праца, ад якой ужо на другі дзень, па абедзе, настрой у сяброў пачаў псавацца. Трэці дзень дык і ўвогуле працавал: без ахвоты.

— Яшчэ адна,— незадаволена выгукнула Кропелька калі ўбачыла вузкую і доўгую, як стаўбунок, бляшанку.— Іх нібыта са ўсяго свету сюды, у Руды блінец, звозілі. Мн ўчора колькі знішчылі?

— Чатырнаццаць,— сказала Саша.— I сёння дзевятнаццаць. Гэта будзе дваццатая, калі пачэпім. Але ж тут здаецца, няма за што кручку зачапіцца...

Бублік нечакана засумняваўся:

— А мне здаецца, што ўчора таксама было дзевятнаццаць.

Саша вяла ўлік зробленага і таму рашуча перапыніла  Бубліка:

— У мяне ўлік дакладны. Учора мы адправілі на берн чатырнаццаць бляшанак, жаночы туфлік, мужчынек панчоху, дзіцячую сандалетку і два разадраныя гумавыя мячыкі. Адзін зялёны, другі сіні, з белай палоскай пасярэдзіне... I дзевяць ануч. Ой, ледзь не забылася. Яшчэ лялька была і сем старых дзіцячых кадготак. Усе чамусьці шэрага колеру.

Кропелька здзівілася:

— У цябе не галава, а вылічальная машына. У мяне дык ужо ўсё пераблыталася: туфлікі, галёшы, чаравікі, мячыкі, панчохі. Нават у сне іх бачыла.

Бублік усміхнуўся:

— А мне ты, Кропелька, саснілася. I Саша. Ты плавала гэтак прыгожа, фасоніста. А Саша на беразе стаяла. У белых туфліках. Туфлікі з вострымі мыскамі, на высокіх абцасах. Блішчастыя-блішчастыя. Сонца, здавалася, толькі на іх і свеціць. I дарога шырокая, да самай вады. Прачнуўся, убачыў сонца і доўга разважаў: а чаму мне гэта ўсё саснілася? Сон, як мне падалося, добры. Паганага, здаецца, у ім няма.

— Дарога і туфлікі — гэта на змены нейкія,— сказала Саша.— Мая мама, помніцца, так казала. Яна які хочаш сон разгадвае. I аніколі не памыляецца.

— Мне не па душы твой сон,— сказала Кропелька.— Дарога да самай вады, новыя туфлікі... Усё гаворыць пра тое, што Саша нас неўзабаве пакіне.

— Я не эбіраюся вас пакідаць,— запярэчыла Саша.— Мне з вамі вельмі добра і цікава.

— Ды на вецер мой сон,— прамовіў Бублік з усмехам.— Шкадую ўжо, што вам яго расказаў.

Кропелька ўздыхнула, у вачах яе мільганула туга:

— А мне, ведаеш, і без твайго сну прадчуванне было. А цяпер, як пра сон пачула, дык настрой увогуле сапсаваўся...

Саша нечакана засмяялася:

— А я ведаю, чаму вы той сон абмяркоўваць узяліся! Працаваць вам не хочацца.

Кропелька шчыра прызналася:

— Калі папраўдзе, дык надакучыла з гэтымі бляшанкамі і анучамі важдацца без аддухі.

— З кожным днём усё больш і больш робім,— абурыўся і Бублік.— Сёння я стаміўся больш, чым учора.

— Учора было намнога лягчэй,— пажалілася і Кропелька.— Я разумею, сёння кожную бляшанку здаля даводзіцца цягнуць...

— Затое мы першыя справу зробім,— сказала Саша.— I раней за ўсіх наша Хлебная затока будзе чыстая...

Праца, якую распачалі сябры, кіпела цяпер скрозь па ўсім Рудым блінцы. На сходзе, які правёў пазаўчора Гарбок, берагі сажалкі былі падзелены на ўчасткі паміж карасямі. Сашы, Бубліку і Кропельцы дасталася Хлебная затока, адкуль, прынамсі, усё і пачалося. Але якраз тут і была самая цяжкая праца. Рыбакі парабіліся нейкія нервовыя. Ледзьве варухнецца лёска, дык рыбак адразу хапаецца за вуду, шморгае з такой сілаю, што кручок, калі на яго нічога яшчэ не пачэплена, са свістам, быццам куля, вылятае з вады.

А сёння праца яшчэ цяжэйшая. Рыбакі стаяць на беразе так рэдзенька, што Бублік, адшукаўшы чарговую бляшанку, два разы ўсплываў на паверхню, каб вызначыць, у які бок тую бляшанку штурхаць, дзе кручок шукаць. Таму і атрымалася, што плён не вельмі багаты. А сонца ўжо неўзабаве і на спачын пойдзе.

Пачапіўшы на кручок дваццатую бляшанку — а з ёю давялося павалаводзіцца, пакуль знайшлі маленькую дзірачку на донцы,— Бублік прапанаваў адпачыць. Але тут раптам узбунтавалася Кропелька:

— Нам засталося чатыры падаруначкі рыбакам зрабіць, каб роўна сто атрымалася,— сказала яна, атрэсваючы плаўнікі.— Хай тады ўсе нам зайздросцяць! Пачэпім зараз тыя панчохі, што каля чаратоў ляжаць.

— То ўжо не наш участак,— сказаў Бублік.— Хлебная затока ўся чыстая, здаецца. Толькі я не магу сцяміць, чаму табе менавіта гэтая лічба спатрэбілася — сто?!.

— Прыгожа гучыць: яны, маўляў, сто добрых спраў зрабілі. Сто падарункаў рыбачкам! Уяўляеш? — летуценна прамовіла Кропелька.— Я не думаю, каб хто-небудзь іншы мог гэткім поспехам пахваліцца!

Бублік без асаблівай радасці ўсміхнуўся:

— Ей абы поспехам пахваліцца. От жа хвалько новы адшукаўея!

— Я не хвалько,— абурылася Кропелька.— Але калі табе працаваць не хочацца, дык ты шчыра скажы пра тое!

— Навошта нам сварыцца? — спытала Саша прымірэнча.— Працавалі дружна і весела? Дык гэтак і скончым нашу працу. Пачэпім мы тыя панчохі. I калготкі таксама, балазе ляжаць непадалёк. Яны ж пдывуць дужа прыгожа, калі вуда іх цягне з вады...

Панчохі пачаплялі хмурна, не радуючыся, бо цягнуць іх давялося здалёк. Калі ж дайшла чарга да калготак, дык усе ажывіліся. Пачалося з таго, што дужа здзівіў іх колер.

Дзіцячыя калготкі толькі здаваліся шэрыя і нібыта зусім цалюткія. Калі Бублік варухнуў іх і страсянуўся густы глей, выявілася, што яны блакітныя, падраныя на каленках. А замест правай пяткі — надзіва роўная круглая, быццам поўня, вялікая дзірка.

— Няхай праз гэтую дзірку рыбак і паглядзіць на Руды блінец,— засмяяўся Бублік.— Адразу ўбачыць блакітную сажалку!

— I бярозы блакітныя,— сказала Саша.

— I чарот блакітны,— сказала Кропелька.

Але з гэтымі дзіцячымі блакітнымі калготкамі было клопату! Падплылі сябры да першага рыбака — той зматаў вуду. Кінуліся, смеючыся, да другога, які стаяў даволі далёка ад першага. Той нібыта адчуў, што яго збіраюцца абдурыць, гэтак рэзка і моцна шмаргануў вуду, што кручок слізгануў па хвасце Кропелькі і ледзь не нарабіў вялікай бяды.

Вясёлы настрой, аднак, не знікаў.

— Пакінь сабе гэтыя калготкі, Кропелька. На памяць пра тое, што кручок хвост табе не падрапаў.

— Давайце аддадзім іх Гарбку. У музей бутэлек,— весела адгукнулася на Бублікаў жарт Кропелька.— Няхай пачэпіць іх на блакітную бутэльку!

— Ці не зарана мы развесяліліся? — занепакоілася Саша.— Каб жа разам з гэтымі калготкамі і некаму з нас на бераг не шуснуць. Зірні, Бублік, што там, наверсе!

У кутку Хлебнай затокі, за сцяной чароту, горбіўся нейкі рыбак. Калі сябры пераплылі затоку і наблізіліся дазялёнай сцяны, рыбак паклаў вуду на сагнутыя чараціны, закурыў.

— Тое, што нам і трэба,— ажывіўся Бублік.— О! У яго ж тут ажно два кручочкі!

Левы калготак пачапілі на левы кручок, на правы прымайстравалі правы, яшчэ і патузалі, каб пераканацца, што зроблена надзейна.

— Прыгожыя калготы,— зазначыла Кропелька.— Пакуль мы іх цягалі па вадзе, дык яны добра памыліся і яшчэ больш блакітныя зрабіліся.

— Блакітны будзе салют,— засмяяўся Бублік.— Цяпер можна, Саша, і пасмяяцца ад душы. Пачапілі як мае быць. А я яшчэ і патузаю іх...

Ён злёгку патузаў правую калготку, лёска напялася. Гэты рух лёскі і паплаўка не застаўся па-за ўвагаю рыбака. Ён ціхенька пацягнуў вуду, і калготкі, быццам блакітны самалёцік, павольна паплылі ўгору. Калі яны павіслі ў паветры, з іх цурком бегла вада, і над чаратамі зазіхацела маленькая, але дзівосная вясёлка.

— Сто добрых спраў і блакітныя калготкі,— закрычаў Бублік.

— Сто добрых спраў і вясёлка,— засмяялася Кропелька.

— Сто добрых спраў зроблена,— сказала Саша ўзнёсла.— Ажно і не верыцца. Быццам у нейкай дзівоснай і цудоўнай казцы!..

I ў той жа міг яна адчула, што вада расступаецца, што чараты імкліва набліжаюцца да яе і што яна некуды ляціць праз шырокую вясёлку. Вачам ажно балюча было глядзець на гэтыя дзівосныя пералівы чырвонага, аранжавага, жоўтага, зялёнага, сіняга і фіялетавага святла, і яна міжнольна заплюшчыла вочы.

Калі Саша адплюшчыла вочы, яна доўга са здзіўленнем азіралася наўкола, не разумеючы напачаку, што ж адбылося. Дзе Бублік? Дзе Кропелька? I адкуль тут гэты затравелы пагорачак на беразе сажалкі?.. Дужа ж знаёмы пагорачак! I дужа знаёмы, нібы сагнуты і разадраны напалам лісток трыпутніку! I дужа знаёмы вялікі чорны жук з маленькай малінавай пацеркаю над чорнымі стрэлкамі доўгіх вусоў!..

— О-ой, каго бачу я! — войкнула Саша і зарадавалася.— Вадзянік Малінавая пацерка! Няўжо гэта вы?

— Так, гэта я і ёсць,— важна адказаў вадзянік Малінавая пацерка.— Ты тады не пачула, што я казаў табе. Ты так захапілася малінавай пацеркаю, што не звярнула ўвагі на мае словы. А я сказаў табе, што калі зробіш сто добрых спраў, чары маёй пацеркі скончацца і ты апынешся на ранейшым месцы!

— Дык я ж зрабіла сто добрых спраў,— выгукнула Саша.— Мы з Бублікам і Кропелькаю іх зрабілі.

— Я гэта ведаю,— сказаў вадзянік Малінавая пацерка.— I таму ты зноў дзяўчынка Саша, а не маленькі залацісты карасік. I таму ў мяне, як бачыш, ёсць новая малінавая пацерка. Праўда, з кожным разам яна робіцца меншая і меншая...

— Ой, дарагі вадзянік! Дай мне хутчэй малінавую пацерку,— папрасіла Саша.— У мяне поўна новых жаданняў!

Вадзянік расправіў крылцы, узляцеў на доўгую зялёную шаблю аеру. Аер гайдаўся, і малінавая пацерка зіхацела ўсімі колерамі вясёлкі.

— Не магу я табе аддаць яе, хоць ты і ўратавала мне жыццё. Каб ты не зрабіла сёлета сто добрых спраў, дык я з'явіўся б тут толькі праз сто гадоў. Разумееш, Сашачка, якую ты вялікаю справу зрабіла, хоць ты зусім маленькая дзяўчынка?

— Я разумею,— сказала сумна Саша.— Але мне патрэбна малінавая пацерка. Я не паспела развітацца з сябрамі. I Бублік яшчэ не праспяваў мне сваю песню. Кропелька казала, што песня дужа прыгожая...

Вадзянік Малінавая пацерка паглядзеў на Хлебную затоку, спытаў неяк крыху здзіўлена:

— Няўжо ты не бачыш і не чуеш? Твае сябры развітваюцца з табой. I Кропелька, і Бублік, і ўсе маленькія карасікі Рудога блінца. Развітваюцца і гавораць табе шчырае дзякуй. I спяваюць табе песню, якую ты не паспела пачуць, калі плавала ў Хлебнай затоцы. Прыслухайся, гэта ж іхнія галасы гучаць!..

У пошуме асакі, што трымцела ад павеваў цёплага ветру, Саша і сапраўды нечакана пачула галасы Кропелькі і Бубліка. Ей зрабілася дужа сумна і маркотна, і вадзянік Малінавая пацерка гэта заўважыў. Усё гэтак жа гайдаючыся на зялёнай шаблі аеру, ён прамовіў ціха і павучальна, і голас ягоны быў чамусьці падобны на матчын:

— Новыя свае жаданні ты цяпер ажыццявіш і без дапамогі малінавай пацеркі. Ты цяпер ужо зусім іншая дзяўчынка, не тая, якая была. Сто добрых спраў змянілі тваю душу, сэрца і розум. Ты цяпер будзеш рабіць толькі добрыя справы. А каб рабіць добрыя справы, на зямлі аніякія чары не патрэбны. Адно толькі неабходна: ахвота рабіць іх павінна заўсёды жыць у душы!

— Значыцца, ты не дасі мне малінавую пацерку, дарагі і шаноўны вадзянік?

— Каб і хацеў, дык тое ўжо не ў маіх сілах,— адказаў Сашы вадзянік Малінавая пацерка.— Я паабяцаў яе аднаму першакласніку. Слова дадзена — трэба яго выконваць. Даць слова, а потым яго не стрымаць — гэта чорная здрада. Праўда ж?

— Так, вядома,— сказала Саша.

— А хлопчык, пра якога я кажу, трапіў у бяду. I ён чакае мяне. Малінавая пацерка, спадзяюся, дапаможа, ўратуе і яго. Дык што яшчэ сказаць на развітанне? Бывай, слаўная і працавітая дзяўчынка Саша! I хай шчасціць тваім працавітым сябрам — Бубліку і Кропельцы. А Рудому блінцу, лічы, пашчасціла ўжо!

Вадзянік Малінавая пацерка расправіў крылцы, і яны зіхотка бліснулі ў блакітнай высі. Саша глядзела, як растаюць у дрыготкім мроіве абрысы чорных крылцаў, як гусцее малінавы бляск над жаўтлявай ад кветак лугавінай за сажалкай, як над раскалыханымі ветрам бярозамі трымціць вялізнае кола сляпучага сонца, і слухала дзівосную мелодыю, што невядома адкуль выплывала і поўніла ўсё наваколле.

У Хлебнай затоцы, ахопленай зялёнай падковаю аеру, асакі і чароту, выскоквалі і плюхаліся пад трыснёг, у зіхоткае рабацінне карасікі, і вада па ўсім Рудым блінцы зіхацела, нібыта была ўся залачоная ад паверхні да самага дна.


Оглавление

  • ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ
  • У ТРЫВОЖНЫМ ЧАКАННІ
  • НА АРЭЛЯХ
  • КРЫЎДЫ БУБЛІКАВАГА БАЦЬКІ
  • НА ЛЕКЦЫІ
  • ПЕСНЯ ШЧУПАКА ЗУБАТАГА
  • НЕЧАКАНАЯ СУСТРЭЧА
  • У ЖАЛЕЗНЫМ СКЛЯПЕННІ
  • У ШКЛЯНЫМ ПАЛАЦЫ
  • МАРКІЗ I КРОПЕЛЬКА
  • ПЕСНЯ КАТА МАРКІЗА
  • У ВЫТОКАЎ РАДАСЦІ
  • ЯШЧЭ АДНА СУСТРЭЧА З МАРКІЗАМ
  • НОВАЕ ПАДАРОЖЖА Ў ШКЛЯНЫМ ПАЛАЦЫ
  • РАДАСЦЬ I ГОРЫЧ СУСТРЭЧЫ
  • НОВАЕ ЖАХЛІВАЕ ПАТРАБАВАННЕ ЗУБАТАГА
  • ВАДЗЯНІК МАЛІНАВАЯ ПАЦЕРКА
  • НЕЧАКАНАЯ СУСТРЭЧА I НЕЧАКАНАЯ ПЕРАМОГА
  • ГЕНІЯЛЬНЫ ПЛАН БУБЛІКА
  • НОВЫ ГЕНІЯЛЬНЫ ПЛАН БУБЛІКА
  • НОВАЯ СУСТРЭЧА З ВАДЗЯНІКАМ МАЛІНАВАЯ ПАЦЕРКА