Жыццём ідучы: З гісторыі беларускай літаратуры і літаратурнай крытыкі [Дзмітрый Бугаёў] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

замілаваннем згадваў мноства разоў і асабліва грунтоўна напісаў у аўтабіяграфічнай аповесці «Слаўся, Марыя!». Тут пісьменнік стварыў сапраўдны гімн жонцы, яе высакародству і характару. Гэтая аповесць, змешчаная ў кнізе «Пошукі прытулку» (2001), мае ёмісты падзагаловак «Гісторыя кахання, любові, жыцця». Іван Пятровіч цяпер падкрэсліў, што і Таццяна Маеўская з «Глыбокай плыні» (1949), і Тася Батрак з рамана «Вазьму твой боль» (1979), і Поля Шугачова з «Атлантаў і карыятыд» (1974), а таксама такія жанчыны са складаным лёсам, як Надзя Сваяцкая са «Снежных зім» (1970) або Вольга Ляновіч з аповесці «Гандлярка і паэт» (1976), — адны ў большай, другія ў меншай меры, але ўвабралі ў сябе нейкія рысы Марыі Філатаўны. Сёетое, узятае ад яе, ёсць і ў іншых жанчын з твораў, напісаных І. Шамякіным у розны час.

Асабліва шмат жончыных рысаў замацавана за Сашай Траянавай з пен­талоги «Трывожнае шчасце» (1950—1965). Гэтая кніга — адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка. Прынамсі, аповесці «Непаўторная вясна», «Агонь і снег», «Мост», самыя праўдзівыя, псіхалагічна глыбокія ў кнізе, падаюць Сашу Траянаву вельмі блізкай да рэальнай Марыі Філатаўны. Жончыны «вернасць, адданасць мужу, дзецям» І. Шамякін тут паказаў з сапраўднай натхнёнасцю. Праўда, у аповесці «Агонь і снег» Саша Траянава не выступае як непасрэдная дзейная асоба. Але Пятро Шапятовіч (у рэальнасці сам Іван Шамякін) «жыве, ваюе, кахаючы яе» (у двукоссі словы пісьменніка).

Самая адметная рыса прыстойнай жанчыны — любоў да дзяцей, клопат пра іх. Станоўчыя жаночыя вобразы з твораў І. Шамякіна шчодра надзелены гэтай якасцю. Скажам, Поля Шугачова з «Атлантаў і карыятыд» з задавальненнем росціць ажно пяцёра дзяцей.

Сапраўдную цану жыцця можа зведаць толькі жанчына, якая становіцца маці, раскрываецца ў клопатах пра дзяцей. Гэтая думка выразна акцэнтуецца ў рамане «Снежныя зімы». Але яна прачытваецца і ў іншых творах пісьменніка.

Хораша паэтызуецца ў «Трывожным шчасці» матчын клопат Сашы Траянавай пра малую Лену: «За адным заняткам Саша забывалася на ўсё іншае — калі карміла дачушку, гуляла з ёй. Ленка ачуняла і ў чатыры месяцы была тоўсценькая, рухавая і — кожнай маці так здаецца! — надзвычай разум­ная для свайго ўзросту. Яна ўжо ўмела смяяцца, хапаць за валасы, за нос, драпацца. І ўсё больш і больш рабілася падобнай на бацьку. У яе ўсмешцы Саша пазнавала ўсмешку Пятра, яго прыжмур вачэй, яго зморшчынку на лбе, а радзімая плямка на мочцы вушка была такой дакладнай копіяй, што маці заўсёды смяялася, гледзячы на яе».

«Цёпла, утульна» становіцца на душы і мужчынам, калі яны бачаць, «як завіхаецца жанчына», клапоцячыся пра дзетак. Гэта псіхалагічна дакладныя назіранні ўжо з рамана «Атланты і карыятыды».

Але і любасць да дзяцей не перашкаджае жанчынам з твораў І. Шамякіна ісці на вялікую рызыку, калі трэба змагацца з ворагам, які замахнуўся на будучыню чалавецтва.

Тая ж Саша Траянава, не зважаючы на небяспеку такога кроку, ратуе партызана, загнанага паліцаямі ў калодзеж. Самаахвярна змагаюцца на фронце зенітчыцы з рамана «Зеніт» (1987), у якім жаночыя вобразы прадстаўлены ў разнастайнасці адметных і яркіх характараў. Асабліва выразна напісаны тут такія персанажы, як вынаходлівая Ванда Жмур, якая не губляецца ў лю­бой сітуацыі, сціплая штабная машыністка Жэня Ігнацьева, адданая дзецям і мужу фінка Ліка Іваністава і, вядома ж, Ліда Асташка, смерць якой ад выбуху фінскай міны, закладзенай у печ, падкрэслівае, што небяспека на вайне падсцерагала людзей на кожным кроку.

Пакутліва складваўся лёс некаторых падпольшчыкаў. Так адбылося з Зосяй Савіч з рамана «Сэрца на далоні» (1964). Яна дапамагала ратаваць змагароў з гітлераўцамі і была за гэта загнана ў фашысцкі канцлагер, а пасля перамогі апынулася ў Сібіры, бо яе бацька доктар Савіч працаваў і пры акупантах. Іх ён ненавідзеў, шмат дапамагаў патрыётам, за што і заплаціў жыццём. Але яго доўгі час лічылі здраднікам. Так і дачка трапіла ў чорны спіс ужо да сваіх.

Вобраз жанчыны з гранічна абвостраным матчыным пачуццём намаляваны ў рамане «Злая зорка» (1993), які прысвечаны чарнобыльскай трагедыі. Вольга Андрэеўна з гэтага рамана памірае сама, калі здагадалася пра непазбежнасць блізкай смерці малодшага сына Глеба (ён працаваў у Чарнобылі інжынерам на станцыі) і адчула, што ў Афганістане загінуў старэйшы сын Барыс, капітан савецкай арміі. Праз яго вобраз ставіцца і такое пытанне: «Завошта мы павінны паміраць у гарах чужой краіны?» І яшчэ: «А каму патрэбны нашы смерці?.. Маткам нашым? Жонкам? Нявестам?» Такія пытанні ў сувязі з савецкім умяшаннем у афганскія падзеі наша літаратура калі і згадвала, дык нячаста.

Хораша пісаў І. Шамякін не толькі ў абставінах вайны ці ў сувязі з ёю, але і ў мірных умовах. Ці не найлепшы прыклад тут апавяданне «Непрыгожая» з кнігі «Вячэрні сеанс» (1968). Яно вельмі простае па сюжэтнай кан­ве. Пісьменнік прыехаў у вясковую школу, каб пазнаёміцца з