Трое [Антон Алешка] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (5) »
АНТОН АЛЕШКА
ТРОЕ
Апавяданне
Іх таропкія крокі змяніліся на ціхае шкробанне па шурпатых плітах панелі наберажнай. А крыху пазней, так праз гоні, яны спыніліся зусім. Адзін у чорным гарнітуры, танклявы і высокі прытуліўся бокам да тоўстай гранітнай сценкі, другі — нізкі, спыніўся насупроць і аб нечым заўзята апавядаў, памагаючы жэстамі правай рукі. Яны не зважалі на тое, што рабілася навакол. Па тарцовай вуліцы нячутна несліся аўто, па тротуары спяшаліся пешаходы. Нізкі ўзмахнуў рукою і чуць не зачапіў якраз падаспеўшую грамадзянку. Высокі барджэй адцягнуў яго да сябе і кіўнуў у бок праходзіўшай.
— Ясь, ты з ног саб'еш!..
— Прабачайце,— азірнуўшыся, вінавата сказаў Ясь і стаў упоруч каля Валодзі.
— Дык я не скончыў,— і ён гаварыў далей.— Асвятліў гэта я яшчэ раз карчом нос лодкі, ну і зразу пляснуў пракляты хвастом аб борт. Я траха не выкуліўся. Кінуў корч і сцішыўся на дне лодкі. Чакаў што будзе далей. 3 цемры крычаў дзед, клікаў мяне на дапамогу. Я даехаў паволі, мы знялі перамот і болей з сомам не сустракаўся...
Ясь апавядае Валодзю як ён, будучы ў адпачынку, ездзіў з дзедам лавіць рыбу. Валодзя рыбак і перад ім, мусіць, ужо плёскалі шчупакі, плоткі, бо ён налёг локцем на граніт і пільна глядзеў на шырокія хвалі ракі. Яго рэдкія бровы натапырыліся і праз хвіліну ён крута павярнуўся да Яся, палажыў руку на плячо і весела сказаў:
— У наступным годзе адпачынак возьмем разам і паедзем да твайго дзеда. Тады трымайся рыбная гаспадарка!..
— Добра,— згаджаўся Ясь.— Толькі ты вуды кінеш. Гэта тут імі можна забаўляцца... Мы крыгаю, альбо перамотам лавіць будзем. Дзед прынадзіць яе падпараным аўсом у затоку, потым хоць рукамі бяры. Поўна там рыбы.
Ясь — шырокаплечы, з кароткай шыяй і круглым тварам, старанна ўціснуты ў шэры пінжак. 3-пад барады выглядае чорны гальштук-матылёк, прыладжаны на беласнежнай рубашцы. Твар выбрыты і пад куртатым носам ценькай палоскай ляглі чарнявыя вусікі. Вочы шырока адкрыты і нібы чаго здзіўлены.
Валодзя шчуплаваты, з рабаціннем на твары выглядаў задумённым. Ён паскрэбваў кіпцем бялявы пушок на верхняй губе і прыжмурана ўзіраўся ў даль ракі.
Валодзя з Ясям — сябры. Працуюць на заводзе тут на Выбаргскім баку, толькі ў розных цэхах. Валодзя ў слясарным, Ясь — у ліцейным. Валодзя заўзяты фізкультурнік, Ясь пасля работы наведвае вячэрні інстытут. ЗаЙмаецца ўжо трэці год. Думае быць горным інжынерам.
У сакавіку гэтага года яны першыя адклікнуліся на заклік комсамола даць краіне 150 тысяч лётчыкаў без адрыву ад вытворчасці і пачалі наведваць авраклуб. Іх зацікавіла парашутная справа. Праз тры месяцы заняткаў у клубе пачаліся практычныя вылеты з парашутыстамі і першыя прыжкі. Ім хутка прыдзецца трымаць іспыты на інструктара парашутнай справы. Часта прыдзе з інстытута Ясь, а на квартэры ўжо Валодзя чакае. Ён паказвае чарцяжы і вытлумачвае што да чаго. Валодзя пазірае на вялікія аркушы александрыйкі і глуха гаворыць:
— Ты інжынер без пяці хвілін, што і казаць. Хутка для цябе адкрыюцца горныя прасторы, ты будзеш капацца ў багаццях, вынаходзіць розныя руды, а Владзімір Калядка будзе гнуць знойдзенае табою жалеза на розныя там дэталі. Так яно.
— Не сумуй, Валодэька. Ты яшчэ...
— Ды што ты кажаш,— з запалам перабівае Валодзя,— ты разумееш, што я таксама хаваю ў сабе не малыя планы на далейшае.
Я вось ляжаў у цябе на кушэтцы і марыў... аб многім я марыў. Мне ўвосень, ды што... і месяца няма як трэба на прызыў ісці. I што ты думаеш? Мне здавалася ў лятуценнях, што я камандую паветраным дэсантам, што я камандзір новага роду войск — паветранаЙ пяхоты, што я грамлю тылы фашыстаў, вось што... Ты не думай, што я магу толькі перавыконваць план каля кавадла. Я марыць магу. Што на гэта скажаш?..
— Валодзька, я даўно ведаў, што ты пойдзеш далёка, — пазіраў Ясь на пачырванелы твар Валодзі.
— Як далёка, а дамоў прыдзецца ісці,— нечакана пажартаваў Валодзя.
Сёння дзень адпачынку і хлопцы накіроўваюцца на аэрадром. Вялі размову аб рыбнай лоўлі, цяпер гутарка перашла на тэму пра ўчарашнія гулянні на астравах. Валодзя апавядае Ясю аб фейерверку і тым людскім моры, якое нахлынула ўчора на астравы тут жа за горадам. Ясь падменьваў Ціхона, які быў на гарадской канферэнцыі, а таму сам на астравах не быў. Ясь хацеў запытаць у Валодзі ці бачыў ён на гуляннях Люсю, але ўстрымаўся. А прычына тут простая. Паўтары гады назад Люся з‘явілася на заводэе і стала працаваць у фармовачным цэху. На першым жа сходзе яна яму спадабалася. Ён шукаў выпадку каб сустрэцца, пагутарыць. Комсамольская работа зблізіла іх. Пасябравалі. Валодзя лічыў, што лепшага і чакаць не трэба. Быў вяселы на рабоце і гаваркі з кожным сустрэчным. Ясю нават абрыдзеў сваімі доўгімі размовамі. Аднойчы яны былі на вечары ў падшэфным калгасе. Клуб
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (5) »
Последние комментарии
3 часов 4 минут назад
3 часов 24 минут назад
4 часов 19 минут назад
7 часов 17 минут назад
7 часов 18 минут назад
7 часов 26 минут назад